Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
аўтары пытанне пра будучы лёс Беларусі, Літвы і Украіны, народы якіх заклікаліся да бою; занадта рупліва таргаваліся яны за кожны морг зямлі, які павінен быў атрымаць паўстанец, што пралье сваю кроў за радзіму; занадта паспеіпліва абяцалі поўную кампенсацыю памешчыкам. Але вялікі беларускі рэвалюцыянер ведаў што аўтары маніфеста, як і тыя, хто сарваў перагаворы з братняй Беларуссю іЛітвой, або памыляліся, або не былі сапраўднымі выказнікамі інтарэсаў польскага народа. Ён ведаў што лёс паўстання будзе вырашацца не ў кабінетах кіраўнікоў хоць ад іх залежала многае, а на палях Полыпчы, Беларусі, Расіі — Расіі, дзе, паводле агульнага меркавання, вясной 1863 года павінна была пачацца сялянская вайна супраць памешчыкаў. Час не чакаў, трэба было закасваць рукавы.
Перш за ўсё Літоўскі камітэт аб’явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі і пазнаёміў беларускі і літоўскі народы з маніфестам Варшаўскага ўрада. За Гродзеншчыну Каліноўскі быў спакойны — там дзейнічаў Урублеўскі. На Ковеншчыну быў пасланы Длускі, на Віленшчыну — Залескі. У заснежаных лясах Беларусі і Літвы з’явіліся першыя паўстанцкія атрады — Фелікса Віславуха, Людвіга Нарбута, Клеція Карэвы. 3 Падляшша на Гродзеншчыну прабіўся са сваім атрадам Раман Рагінскі.
У Вільнюскім гістарычным архіве знойдзена кароткая друкаваная аб’ява, выпушчаная, відаць, адразу пасля таго, як у Вільні даведаліся пра паўстанне ў Польшчы. У ёй гаварылася: «Браты! Каралеўства паўстала!.. Кроў, што льецца за Нёманам, кліча нас да зброі. Барацьба з захопнікамі за наша святое права, за нашу свабоду набліжаецца і ў нас»103.
103 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвыў Фонд 1248. Вопіс2. Спр. 1519. Арк. 40.
Крыху пазней, відаць, выйшла «Інструкцыя для ваенных начальнікаў, ваяводскіх і павятовых». Рукапісны экзэмпляр яе з пячаткай Літоўскага правінцыяльнага камітэта захоўваецца сярод папер Ратча104. «Каб не дазволіць захопнікам звярнуць усе свае сілы на Кангрэсоўку (г. зн. Полыпчу. — Г К.), у якой паўстанне разгарнулася ўдала, усе паветы Літвы і Беларусі павінны выступіць і пачаць барацьбу», — сказана ў пачатку дакумента. У інструкцыі намечана канкрэтная праграма дзеянняў паўстанцаў, ад нападу на слабыя гарнізоны і атрады царскіх войск да «захопу павятовых гарадоў і поўнага ачышчэння паветаў ад непрыяцеля». Каліноўскі добра разумеў галоўныя ўмовы поспеху партызанскай вайны — наступальная тактыка, рухомасць пакуль яшчэ слабых паўстанцкіх сіл. Стаўка робіцца на масавае народнае паўстанне, на ўцягненне ў паўстанцкія рады сялян. Пункт 10-ы інструкцыі патрабаваў: «Паўстанцкую прапаганду ўзняць на самы высокі ўзровень, накіроўваючы яе асабліва на вясковых жыхароў і сялян, аднак ні ў якім выпадку не адштурхоўваць іх і не раздражняць гвалтам і дрэнным абыходжаннем». Наступны пункт указваў на неабходнасць правядзення на рэвалюцыйнай аснове аграрнай рэформы. Гэта адна з галоўных задач паўстання: «Надзяленне ж сялян зямлёй ва ўласнасць праводзіць у афіцыйнае выкананне ў кожнай воласці, дзе будзе толькі сіла для падтрымкі распараджэнняў». Цікава, што, нягледзячы на складаныя ўзаемаадносіны з Варшавай, Каліноўскі прызнаваў неабходнасць агульнага кіраўніцтва паўстаннем і глядзеў на паўстанне ў Беларусі і Літве толькі як на адзін з участкаў шырокага фронту барацьбы з царызмам. Аб гэтым недвухсэн-
104 АР ДПБ [АР РНБ]. Фонд629. Спр. 123. Арк. 1-2.
сава сведчыць 15-ы пункт інструкцыі: «Паколькі неўзабаве ЦНК (Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве. — Г. К.) прызначыць для паўстання аднаго правадыра, які возьме на сябе агульнае кіраўніцтва і ўпарадкуе папярэдні рух, да гэтага часу камандзіры атрадаў што ўжо існуюць, таксама і начальнікі сіл, якія маюць сфарміравацца, абавязаны ўсімі сродкамі старацца трымацца як мага даўжэй і ўзмацняцца як мага больш людзьмі, зброяй і ўсялякімі запасамі».
Але найбольшую вартасць для разумення поглядаў Каліноўскага на паўстанне, на далейшы ход барацьбы мае «Паўстанцкая інструкцыя», што захоўваецца ў архіве Ратча105. Яна таксама адносіцца да пачатку паўстання, напісана ад рукі і змацавана пячаткай Правінцыяльнага камітэта. Гэты дакумент — інструкцыя камандзірам паўстанцкіх атрадаў — уваскрашае перад намі гераічныя часы 1863 года. Трэба было моцна верыць у справядлівасць сваёй справы, каб напісаць, напрыклад, такія мужныя, на першы погляд нават жорсткія радкі: «Кожны камандзір асобнага паўстанцкага атрада, пакуль не звяжацца з ваенным начальнікам ваяводства, з’яўляецца неабмежаваным валадарам ваколіцы, якую ён займае, панам жыцця і смерці ўсіх сваіх падначаленых». Зноў і зноў нагадвае інструкцыя аб асаблівасцях тактыкі партызанскай барацьбы. Унікаючы сутыкненняў з буйнымі сіламі царскіх войск, камандзір атрада павінен «аднак пастаянна гартаваць сваіх падначаленых бесперапыннымі нападамі на меншыя непрыяцельскія атрады, рассыпаныя па краі, і абяззбройваць іх». Аднак не гэтым перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу «Паўстанцкая інструкцыя». У ёй, як ні ў якім іншым
105 АР ДПБ [АР РНБ]. Фонд 629. Спр. 125.
афіцыйным паўстанцкім дакуменце, праявіліся рэвалюцыйна-дэмакратычныя тэндэнцыі паўстання — тэндэнцыі, найбольш яскравым выразнікам якіх быў Каліноўскі. Восем абавязкаў ускладае інструкцыя на камандзіра паўстанцаў. I адзін з іх: «У месцах, што заняты ці зноў займаюцца паўстанцамі, абнародаваць і неадкладна прывесці ў выкананне дэкрэт Часовага ўрада аб надзяленні сялян зямлёй ва ўласнасць». Як бачым, патрабаванне аграрнай рэформы гучыць тут яшчэ больш рашуча, чым у папярэдняй інструкцыі. А вось апошні па парадку, але далёка не апошні па сацыяльнай важнасці абавязак: «Найболып злосных прыгнятальнікаў сялян для прыкладу, у прысутнасці сабраных валасцей, учьшіўшы ваенны суд, караць смерцю, не дапускаючы самавольнай экзекуцыі». Падкрэслім, што, паводле інструкцыі, такія акты класавай адплаты прыгнятальнікам — не права, а абавязак паўстанцкіх камандзіраў. Так уяўляў сабе паўстанне Каліноўскі: рэвалюцыйны ўсенародны суд над памешчыкамі, на шыбеніцу найбольш жорсткіх прыгнятальнікаў народа! Вось аб такім паўстанні марылі і сяляне. Калі б паўстанцы пайшлі па гэтым шляху, у іх рады ўліліся б тысячы сялян, упэўненых, што справа паўстання — гэта іх справа.
«Паўстанцкая інструкцыя» — каштоўнейшы дакумент па гісторыі паўстання 1863 года. Як не хапала гэтага дакумента гісторыкам у іх працы па асэнсаванні тых складаных падзей! Гэта сапраўдная «зніклая грамата», якая нарэшце — праз 100 гадоў — знойдзена і, спадзяёмся, зойме сваё належнае месца ў хрэстаматыях па гісторыі Беларусі і Літвы. Цікава, што цяпер вядомы ўжо не адзін экзэмпляр «Паўстанцкай інструкцыі». Сяродпапер Ратча захоўваюцца два экзэмпляры гэтага дакумента, адначасова ў Вільнюскім
гістарычным архіве супрацоўнік гэтага архіва У Б. Бікуліч знайшоў яшчэ тры экзэмпляры інструкцыі. Вядомы таксама блізкі па змесце загад Л. Звяждоўскага — кіраўніка паўстання на Магілёўшчыне. Відаць, дакумент меў значнае распаўсюджанне.
У архіве Ратча акрамя рукапісных экзэмпляраў «Паўстанцкай інструкцыі» захоўваецца яшчэ друкаваны яе экзэмпляр з пячаткай начальніка Ковенскага ваяводства. Вельмі характэрна, што апошні пункт — пра расправу над памешчыкамі — у гэтым экзэмпляры адсутнічае. Гэта сведчыць аб напружанай барацьбе, якая ішла вакол 8-га пункта нават унутры арганізацыі «чырвоных». I не дзіўна: пытанне ж было аб шляхах, аб напрамку развіцця паўстання, аб яго характары, а ў арганізацыі «чырвоных» далёка не ўсе падзялялі «крайнія» погляды Каліноўскага. Але асабліва непакоіў 8-ы пункт інструкцыі, як і ўся дзейнасць Каліноўскага, памешчыкаў з «белай» партыі. У іх ліку былі ж і «злосныя прыгнятальнікі сялян», якіх зусім не вабіла перспектыва загайдацца на шыбеніцы на вачах у сваіх былых прыгонных нявольнікаў. Барацьба «белых» з Каліноўскім — гэта класавая барацьба. Яны ўвайшлі ў змову з Дзюлеранам і не шкадавалі сіл і сродкаў, каб ачарніць Каліноўскага перад варшаўскімі «чырвонымі», сярод якіх у той момант было мала такіх, хто б адважыўся паставіць свой подпіс пад інструкцыяй аб расправе над памешчыкамі.
3 Варшавы прыйшоў загад — распусціць Літоўскі камітэт і перадаць усю ўладу зноў створанаму « Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы» пад старшынствам Гейштара. Рэвалюцыйную ўладу •— у рукі памешчыкаў! Замест «Урада Літвы і Беларусі» — сціплы, непераборлівы, гатовы да паслуг
«Аддзел» Варшаўскага нацыянальнага ўрада! Камітэту было аб’яўлена, што, у выпадку непакорнасці, імёны яго членаў будуць абвешчаны ў друку г. зн. выдадзены царскім уладам.
Гэта былі, бадай, самыя цяжкія дні ў жыцці Каліноўскага. Было нясцерпнае жаданне — кінуць усё, уцякаць куды вочы глядзяць ад гэтых «рэвалюцыянераў» з іх езуіцкімі замашкамі, ад дзябёлых памешчыкаў якія яшчэ ўчора давалі аплявухі сваім дваровым, а сёння гаспадараць у рэвалюцыйнай арганізацыі. Але цвярозы розум падказваў, што гэтае жаданне прадыктавана пакрыўджаным самалюбствам, што гэта — адыход ад барацьбы. Быў намер — не падпарадкоўвацца загаду, не прызнаваць «Аддзел». Але ці хопіць сіл, каб адначасова весці барацьбу і з царскімі ўладамі, і з даволі магутнай арганізацыяй «белых», якая да таго ж у курсе многіх спраў Каліноўскага? Ды і ці пойдзе за ім уся арганізацыя «чырвоных»? Невялікая розніца, якая існавала перад паўстаннем паміж левымі «белымі» і правымі «чырвонымі», цяпер, пасля далучэння «белых» да паўстання, знікла. Многія з яго ворагаў жадалі б, каб ён пайшоў па адным з гэтых двух шляхоў. Але ён пойдзе па трэцім: ён будзе працаваць у агульнай, цяпер ужо «чырвона-белай», арганізацыі, але працаваць, зразумела, не для памешчыкаў, а для народа. Саюз з правымі «чырвонымі» быў непазбежны, значыць, непазбежны быў хоць часовы, хоць вонкавы, гатовы ў кожную хвіліну выліцца ўяшчэ больш вострую барацьбу кампраміс з «белымі», калі яны далучыліся да паўстання.
Пратэст, які Каліноўскі напісаў у адрас Нацыянальнага ўрада, азначаў ужо заканчэнне цяжкага крызісу: «Правінцыяльны камітэт уступае і падпарадкоўваецца галаве паўстання таму, па-першае, што не жадае пачынаць згубных
для рэвалюцыі разладаў і нязгод, і, па-другое, таму, што не адчувае сябе дастаткова моцным, каб вырваць кіраўніцтва справамі з рук сваіх праціўнікаў. Аднак жа члены камітэта лічаць абавязкам сваім аб’явіць разам з тым, што яны лічаць пагібеллю і здрадай рэвалюцыі перадачу кіраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў — заўсёдашніх ворагаў і рэвалюцыйнага руху наогул, і асноў маніфеста ад 22 студзеня ў асаблівасці, што яны пратэстуюць супраць такога рашэння Цэнтральнага камітэта, здымаюць з сябе ўсякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкі і за ўсе страты і няшчасці, якія прынясе процілеглае духу і тэндэнцыям паўстання кіраўніцтва літоўскай справай»106. Як бачым, суровыя абставіны прымусілі Каліноўскага паціснуць руку Гейштару. Выпешчаныя пальцы памешчыка схаваліся ў шырокай далоні мужыцкага змагара. Але ў гэтым поціску не было цеплыні. Апошні раз узнялася, прыкрываючыся дэмакратычнымі лозунгамі, памешчыцкая Польшча. Апошні раз ішла нейкі час побач з ёю сялянская Беларусь.