• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    У архіве Ратча поруч з іншымі цікавымі рэчамі захоўваецца невялікі сшытачак, спісаны дробным бісерным почыркам. Гэта своеасаблівая «споведзь» аднаго з членаў «Выканаўчага аддзела на Літве» Юзафа Каліноўскага, цёзкі па прозвішчы беларускага рэвалюцыянера125. Ваенны інжынер рускай службы, чалавек далёкі ад справы рэвалюцыі (ён скончыўжыццё манахам кармеліцкага кляштара), Юзаф Каліноўскі ў чэрвені 1863 года быў прысланы з Варшавы, каб заняць пасаду загадчыка ваеннага аддзялення ў Віленскім паўстанцкім «Аддзеле». Карысці з яго было мала, але для нас гэтычалавек цікавы тым, што ён на працягу больш як паўгода знаходзіўся побач з Кастусём Каліноўскім. Паводле слоў Ю. Каліноўскага,
    124 Gieysztor J. Pami^tniki... Т. 2. S. 63-64.
    123 АР ДПБ [АР РНБў Фонд 629. Спр. 281.
    «Канстанцін Каліноўскі з тадышнім начальнікам горада Уладзіславам Малахоўскім зрабілі сапраўднае coup-detat (дзяржаўны пераварот. — Г.К.)і адважыліся стварыць уласнае ўпраўленне» (арк. 8-9). Пасля перавароту піша ён у другім месцы, Каліноўскі атрымаў «правы сапраўднага дыктатара Літвы. Тады назва Wydzial («Выканаўчы аддзел на Літве». — Г. К ), хаця ўтрымалася, не адпавядала першапачатковай праграме і была анахранізмам» (арк. 3).
    Цікавую характарыстыку Ю. Каліноўскі дае становішчу якое склалася ў той час у Літве і Беларусі: «...я пераканаўся яшчэ ў тым, што апрача бяссілля ў краі існуе яшчэ нязгода і разлад у асяроддзі тых асоб, якія стаялі на чале руху. Два мясцовыя элементы: кансерватыўны і рэвалюцыйны — і трэці — варшаўскі псеўдаўрадавы — не маглі існаваць адзін побач з другім». «Партыя кансервацыі, — чытаем у сшытку, — гатова была тушыць пажар». «Элемент рэвалюцыйны, увасабленнем якога можна лічыць Канстанціна Каліноўскага... усё яшчэ думаў раздзімаць паўстанне і ўсё яшчэ не траціў надзеі на поспех сваёй літаратурнай прапаганды сярод сялянскага насельніцтва... Усе довады тых асоб, якія ведалі сродкі краіны, не маглі пераканаць тых людзей, што, як Канстанцін Каліноўскі, у грамадскім перавароце шукалі вырашэння сваёй задачы» (арк. 7). Як бачым, Ю. Каліноўскі, які пазнаёміўся са сваім славутым цёзкам у сярэдзіне 1863 года, характарызуе яго рэвалюцыйны напрамак амаль у тых жа словах, што і Е. Кучэўскі-Порай, якому давялося сутыкнуцца з беларускім рэвалюцыянерам напярэдадні паўстання. Змянілася шмат чаго: грымелі баі, кіраўніцтва паўстаннем захапілі «белыя» і зноў вымушаны былі аддаць уладу «чырвоным». Змяніўся і сам Каліноўскі: ён вырас у сталага правадыра. Засталіся
    нязменнымі толькі яго светапогляд, яго арганічная патрэба глядзець на ўсе з’явы з пункту гледжання класавых інтарэсаў сялянства.
    Гэты чалавек здзіўляў і прыцягваў увагу навакольных. Арыштаваны хутка пасля пакарання смерцю беларускага рэвалюцыянера, Ю. Каліноўскі ўсё яшчэ не можа вызваліцца ад абаяння яго магутнай асобы, спрабуе разабрацца ў ім, хаця агульным паміж імі было хіба толькі прозвішча. Таму сялянскі рэвалюцыянер, выдаўца «Мужыцкай праўды» паўставаў перад Ю. Каліноўскім у нейкім таямнічым арэоле: «... друкаванае слова было заўсёды яго слабасцю, ён прыпісваў яму нейкае асаблівае значэнне. Я ведаў яго адно настолысі, колькі ён адлюстраваўся ў вонкавай сваёй дзейнасці — велізарныя здольнасці пры велізарных слабасцях, унутраныя яго перакананні засталіся для мяне таямніцаю» (арк. 14). У сшытку робіцца спроба і больш разгорнутай характарыстыкі: «... цяжкасць і небяспека зносін з ім, жорсткасць (жесткость) яго характару не дазваляла мне скласці правільнае і пэўнае аб ім уяўленне: я бачыў у ім чалавека рашучага і энергічнага, які сваёй дзейнасцю і самаахвяраваннем справе як 6ы дакараў іншых у баязлівай асцярожнасці і слабасці. Сама небяспека яго становішча, надаючы яму як бы характар гераічнасці (богатырства), магла прыцягваць да яго іншых. He вярніся ён у жніўні месяцы (павінна быць — у чэрвені. — Е К.) у Вільню, тады ўсё было б скончана ў Літве. (He вярніся Напалеон з Эльбы, не было б Ватэрлоо! — дадае Ю. Каліноўскі ў дужках.) Сваёй энергічнасцю і самаахвярнасцю ён узбуджаў іншых; гаворачы шчыра, я сам захапляўся гэтым бокам яго дзейнасці да таго часу пакуль лічыў самаахвярнасць самай высокай доблесцю» (арк. 12адв.).
    Пасля перавароту Каліноўскі сканцэнтраваў у сваіх руках кіраўніцтва паўстаннем. Гейштар з незадавальненнем пісаў што новы кіраўнік «абкружыў усе ваяводствы людзьмі сваімі, людзьмі чырвонымі» (т. 2, с. 126). У прыватнасці, КаліноўскіпрызначыўкіраўнікомпаўстанцкіхсілуКовенскай губерні рэвалюцыйнага дэмакрата А. Мацкявічуса. На месцах адразу адчулі цвёрдую руку Каліноўскага. У ваяводствы была паслана новая інструкцыя для рэвалюцыйных камісараў, «цалкам процілеглая ранейшай інструкцыі»126. Камісары атрымалі ўказанне, «наколькі магчыма, імкнуцца падтрымліваць арганізацыю і замяшчаць арыштаваныхчленаў новымі»127. I, зразумела, перш за ўсё беларускі рэвалюцыянер патрабуе «меркавання ваяводскага ўпраўлення наконт сродкаў якімі можна было б прыцягнуць сялян да мяцяжу»128. Адначасова Каліноўскі арганізаваў рэвалюцыйную «жандармерыю» і рэвалюцыйныя суды, якія каралі здраднікаў. Рэвалюцыйны трыбунал павінен быў стаць магутнай сілай у руках паўстанцаў. Было вырашана «падпарадкаваць яго прыгаворам і землеўласнікаў»129. Адзін з першых прыгавораў бьгў вынесены віленскаму губернскаму прадвадзіцелю дваранства Дамейку — ініцыятару падачы вернападданніцкіх адрасоў цару. У гэты ж час Каліноўскі зрабіў новую спробу звязацца з рускімі рэвалюцыянерамі праз У Малахоўскага, які пасля
    126 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 439. Вопіс 91. Спр. 1. Ч. 1. Арк. 99 адв.
    127 Дело Внленской Особой следственной комнсснн о лнцах, прнкосновенных к делу казненного преступннка Константнна Калнновского. Начато 29 января 1864 г. Кончено 16 апреля 1864 г. На 271 лнсте. (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 594. Арк. 20 адв.
    128 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс2. Спр. 554. Арк. 14адв.
    129 Ратч В. Сведення о польском мятеже... С. 233.
    замаху на Дамейку быў вымушаны перабрацца ў Пецярбург. У адрас «Зямлі і волі» з Вільні быў пасланы нават друкарскі станок.
    Але кола рэвалюцыянераў звужалася. Рэпрэсіі царскіх улад вырывалі аднаго паплечніка Каліноўскага за другім. У снежні ад рук катаў загінулі Цітус Далеўскі і Ігнат Здановіч. Імя Каліноўскага ўжо даўно было названа на допытах у следчых камісіях. Яго шукалі. Слабыя ўгаворвалі яго, «што пара, нарэшце, безумоўна пакарыцца ўраду і пакінуць дзейнасць, якую прадпісаў жонд (рэвалюцыйны ўрад. — Г. К.), і каб ён з месца свайго вызваліў ад пасад усіх асоб, якія знаходзяцца ў арганізацыі»130. Аднак Каліноўскі працягваў барацьбу і, умела хаваючыся пад чужымі прозвішчамі, жыў па суседстве з генерал-губернатарскім палацам. Паводле слоў Гейштара, ён прыходзіў нават на кожнае пакаранне смерцю да брамы Дамініканскага кляштара, каб правесці сваіх таварышаў у апошні шлях131. Ды Людвіга Радзевіч у сваіх мемуарных нататках аспрэчвае гэта, справядліва адзначаючы, што такая легкадумная гульня з небяспекай ішла ў разлад з поглядамі Каліноўскага.
    Цікава, што крыніцазнаўчая база біяграфіі Каліноўскага мае не толькі свае здабыткі, але і страты. Беларускі гісторык А. Станкевіч трымаў у трыццатых гадах у сваіх руках копію ліста Каліноўскага да Б. Длускага, былога свайго паплечніка па Літоўскім камітэце. Арыгінал, паводле слоў Станкевіча, знаходзіўся ў вядомай польскай бібліятэцы імя Асалінскіх.
    130 ІДДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвыў Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 594. Арк. 26 адв.
    131 GieysztorJ. Pamietniki... Т. 1. S. 237; t. 2. S. 120,132.
    Цяпер гэты каштоўны дакумент пакуль што невядомы132, і нам застаецца прывесці тую вытрымку з яго, якую змясціў у сваёй кнізе Станкевіч: «Не турбуюся ні аб чым, — пісаў Каліноўскі, — то праз акно на дах, то іншымі спосабамі з іхніх рук (царскіх улад. —• Г К.) выслізгваю. Пакуль Бог ахоўвае, а калі прыйдзецца павіснуць, дык хай будзе на пацеху ўсім літоўскім панам і прасветлай Маскве»133.
    «... Праз акно на дах...» Якраз гэты выпадак — і вельмі маляўніча — апісвае ў сваіх нататках Людвіга Радзевіч. Аднойчы Каліноўскі начаваў на канспіратыўнай кватэры пані Догель. Кватэра знаходзілася на другім паверсе двухпавярховага дома на Зарэччы. У гэты час тут была схавана друкарня. «Адбывалася гэта позняй восенню, калі ўжо надышлі моцныя замаразкі. Ноч ясная, месячная. Каліноўскі пасля дарогі салодка заснуў. Раптам гаспадыня, што яшчэ не спала, чуе незвычайны рух і злавесны шум. Абуджаны Каліноўскі ўсхапіўся і бачыць сярод святла як днём: дом шчыльна абкружаны войскам. He разважаючы, бліскавічным рухам адчыняе акно і, як быў у бялізне, выбіраецца насілу на дах, пакрыты густой шэранню. Там, прыціснуўшыся грудзьмі да чарапіц, якія складалі яго апору, ён мае перспектыву кожную хвіліну ўпасці на галовы салдат». У такім становішчы ён знаходзіўся ўвесь час, пакуль ішоў вобыск. Паліцыя нічога не знайшла. (Радзевіч сцвярджае, што віленскі паліцмайстар Саранчоў які рабіў вобыск, спачуваў паўстанцам.) Калі Каліноўскі атрымаў магчымасць вярнуцца ў пакой, «яго рукі ўжо закасцянелі, і,
    132 Пазней копія ліста была выяўлена сярод папер А. Станкевіча ў ЦНБ НАН. Гл.: Каліноўскі К. За нашую вольнасць. С. 86-87. — Рэд.
    133 Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільня, 1935. С. 26.
    змарожаны, ён траціў здольнасць рухацца. Толькі такая маральная і фізічная сіла, як у яго, — усклікае Радзевіч, — здолела вытрымаць гэтае страшэннае выпрабаванне».
    Нават Гейштар, апісваючы апошні перыяд дзейнасці Каліноўскага, здаецца, пічыра любуецца ім:« ён мог уцячы з Вкьні, але ніколі не думаў аб гэтым, бо лічыў сваім абавязкам, як быў першым загаворшчыкам у Літве, так стаць апошняй ахвярай тэрарызму Мураўёва» (т. 2, с. 51). А вось другая інтэрпрэтацыя подзвігу Каліноўскага: «Адмовіўшыся аднойчы ад грамадства, ён не разумеў яго патрэб, і як утапіст ён усё ж хацеў праводзіць свае ідэі ў грамадстве. Адным з яго жаданняў было выдаваць які-небудзь часопіс... »134 Паведамленне аб тым, што Каліноўскі перад арыштам меў намер выдаваць часопіс для прапаганды сваіх поглядаў — безумоўна цікавае, але, як бачым, абодва сведкі малююць Каліноўскага якімсьці адарваным ад жыцця, падобным да Дон Кіхота рыцарам ці нават фанатыкам-утапістам. Наўрад ці можна пагадзіцца з гэтым. Справа была прасцейшая. Каліноўскі не мог пакінуць свой адказны пост, пакуль у лясах, скаваных марозамі, яшчэ заставаліся паўстанцы. Так, паўстанне цярпела паражэнне, падаў снег, хаваючы сляды вялікай драмы, але трэба было ў парадку адступіць, трэба было захаваць паўстанцкія кадры, каб пачаць новае паўстанне ў болып спрыяльны момант (паўстанцы адпускаліся дамоў да вясны 1864 года). Настаў такі час, калі звычайныя пашпарты, «віды на жыхарства», і цёплыя кажухі сталі больш патрэбныя за зброю. I Каліноўскі нястомна працаваў імкнучыся выратаваць тое, што можна было яшчэ выратаваць.