Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Што ўяўляе сабою «Гутарка старога дзеда», аўтарам якой Бярнацкі лічыць Дуніна-Марцінкевіча?
Нам вядомы два выданні «Гутаркі». Адно з іх надрукавана выразным буйным шрыфтам і мае наступныя выхадныя даныя: «Выданне А. Курнатоўскага з Імберава пад Аборнікамі, шрыфтам М. Каменскага і К° ў Пазнані, 1861 г.»157. Другое ўяўляе сабою брашурку маленькага фармату з 12лісткоў. Да «Гутаркі» гэтага выдання прыкладзены прыведзены вышэй верш У Сыракомлі «Добрыя весці». У канцы брашуркі ёсць паметка: «Парыж, 1862 г., лютага 15 (27) дня»158. Аднак вядома, што ўсе гэтыя даныя былі толькі для таго, каб аіпукаць царскую паліцыю. I царскія чыноўнікі разумелі гэта. «Па паперы і шрыфце, — пісаў адзін з чыноўнікаў, — можна заключыць, што верш гэты надрукаваны ў Варшаве, Вільні або якім-небудзь іншым горадзе Заходняй Расіі»159.
Сапраўды, «Гутарка старога дзеда» друкавалася ў Беластоку польскім рэвалюцыянерам Браніславам Шварцэ, буйным прадстаўніком партыі «чырвоных». Расказваючы ў сваіх успамінах аб стварэнні ў 1861 годзе ў Варшаве першага рэвалюцыйнага камітэта, які ператварыўся потым у Цэнтральны нацыянальны камітэт, Б. Шварцэ піша: «Па даручэнні першапачатковага камітэта і прывезеным
157 ЦДГАМ [ДАРФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 322. Арк. 78-83.
158 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 438. Вопіс 1. Спр. 290. Арк. 18.
159 Тамсама. Арк. 14.
Дэнелем160 у Беласток шрыфтам я друкаваў у доме прыходскага ксяндза з Грынявіцкім па-беларуску лацінскімі літарамі рэвалюцыйную народную „Гутарку старога дзеда” якая павінна была пераканаць літоўскі (г. зн. беларускі. — Г. К.) народ, што толькі ад польскай Рэчы Паспалітай ён атрымае зямлю і волю»161.
«Гутарка» атрымала ў 1861-1863 гадах даволі шырокае распаўсюджанне ў Беларусі і нават Літве. Яе чыталі і перапісвалі ад рукі. Царскія ўлады знаходзілі пракламацыю ў розных кутках краю і жорстка каралі тых, хто яе распаўсюджваў. У 1864годзе за распаўсюджванне «Гутаркі» быў высланы на катаргу селянін Трокскага павета Хама Буткевіч162. Полацка-віцебскі архіепіскап даносіў 15мая 1862 года, што «Гутарка» была вядома скрозь у Лепельскім павеце163.24 мая 1862 года сяляне знайшлі некалькі экзэмпляраў «Гутаркі» на гандлёвай дарозе ў Мазырскім павеце. Трапіла яна нават у Себежскі павет. Паводле паказанняў прыказчыка маёнтка Прыпеш Себежскага павета Паўла Герасімава, «быў прыйшоў у маёнтак Прыпеш невядомы мне яўрэй з корабам, у якім былі розныя кнігі і іншыя дробязныя тавары, які прапанаваў мне невялікую ў некалькі аркушаў кніжачку
160 Баляслаў Дэнель — член Варшаўскага рэвалюцыйнага камітэта.
161 Szwarce В. Zalozenie Komitetu Centrainego w r. 1862 // W czterdziestq rocznic? powstania styczniowego. Lwow, 1903. S. 444. У другім месцы Шварцэ сведчыць, што апроч яго і Грынявіцкага ў друкаванні «Гутаркі» прымаў удзел A. С. Белакоз (Wydawnictwo materyalow do historyi powstania 1863-1864. Lwow, 1894. T. 4. S. 178).
162 ЦДГА Літ. CCP [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 592. Арк. 223.
163 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 303. Ч. 6. Арк. 120.
на польскай мове пад загалоўкам „Старога дзеда”, за якую заплаціў дзесяць капеек»164. Аб пэўнай папулярнасці гэтага твора ў беларускім народзе сведчыць тое, што польскі лінгвіст Э. Кліх запісаў урывак з «Гутаркі» ў 1901 годзе ад маладога селяніна Навагрудскага павета165.
Пры перапісванні «Гутарка» змяняла свой выгляд. Адзін з яе рукапісных варыянтаў носіць, напрыклад, цікавую назву «Гутарка старога дзеда 1861 року з Кобрыня»166, другі называецца «Гутарка старога дзеда на Беларусі». Бытаваў таксама цікавы дакумент пад назвай «Ад старога дзеда». Гэта нібыта своеасаблівы уступ да «Гутаркі», напісаны добрай, лірычнай прозай:
«Хадзіў бай па сцяне...
Чы баіў чы не?..
Вот так зачыналі нашы дзяды свае гутаркі, такая вот была прыказка. Цяпер дзяды нашы ўжо спяць сабе ў магілах тай маўчаць і не кажуць нам казак, не спяваюць песенак. Замаўчалі татулькі нашы... Замаўчалі яны, ляглі ў магілы і спяць сабе крэпка і ціха, а песенкі і гутаркі іх ходзяць па свету, шукаюць добрых людзей ды і зюкаюць з німі аб тым, што бывала некалі на свеце, і аб тым, што рабіць патрэба... »167
164 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 214. Арк. 17.
165 Klich Е. Teksty bialoruskie z powiatu Nowogrodzkiego 11 Materyaly i prace komisyi jyzykowej Akademii umiejetnosci w Krakowie. Krakow, 1907. T. 2. S. 65-66.
166 ЦДГАЛіт. CCP [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1864. Спр. 106. Арк. 12-13.
167 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 22. Арк. 10. Надрукавана літоўскім гісторыкам А. Янулайцісам у зб.: Karo archyvas. Kaunas, 1925. Т. 1. Р. 216. Тамсама змешчаны і тэкст «Гутаркі старога дзеда» (с. 216-219).
Якое вялікае значэнне надавалі «Гутарцы» шляхецкія рэвалюцыянеры, можна бачыць з таго, што М. Акялайціс пераклаў яе (з нязначнымі зменамі) на літоўскую мову. Палітоўску яна называлася «Pasaka senelio» («Гутарка старога»). У маі 1861 года была зроблена спроба надрукаваць літоўскі варыянт «Гутаркі» ў Мемелі вялікім тыражом (іОтыс. экз.). Аднак пруская паліцыя перахапіла пракламацыю і перадала яе ў рукі царскіх улад168.
У літаратуры выказвалася меркаванне, што «Гутарка старога дзеда» належыць пяру В. Каратынскага. Гэтага пункту гледжаннятрымаўся,упрыватнасці,Я. Ф. Карскі169. Аднаквучоны нічога не сказаў на чым ён грунтаваўся. А. П. Смірноў кажучы аб аўтарстве В. Каратынскага, спасылаецца на ўспаміны Б. Шварцэ1 °, але ў мемуарах польскага рэвалюцыянера, на жаль, нічога не гаворыцца аб тым, хто быў аўтарам «Гутаркі».
Наколькі можна меркаваць па беларускіх вершах В. Каратынскага, што дайшлі да нас, ён пісаў больш лёгкім, рытмічным вершам, чым той, якім напісана «Гутарка». Акрамя таго, нам невядомы факты, якія 6 засведчылі ўдзел В. Каратынскага ў нацыянальна-вызваленчым руху.
Вось чаму трэба з належнай увагай паставіцца да паведамлення Бярнацкага аб тым, што «Гутарка старога дзеда» напісана В. Дуніным-Марцінкевічам. 3 пункту гледжання фармальнай паэтыкі, «Гутарка» вельмі нагадвае творчую манеру аўтара «Гапона» (непаслядоўна вытрыманы рытм верша, вялікая колькасць парных жаночых рыфмаў).
168 ЦДГАМ [ДГАЛітвы]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 165.
169 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. Вып. 3. С. 72, 86-87.
10 Смнрнов А. Ф. «Мужнцкая правда». С. 17.
Жанр гутаркі (павучальнае апавяданне вопытнага чалавека, які шмат пабачыў) ужываўся пісьменнікам і раней (гл. «Гутарку Навума» ў «Быліцах, расказах Навума»). Цікава, што першыя радкі «Гутаркі старога дзеда» амаль даслоўна паўтараюць вядомыя радкі з оперы «Сялянка» («Гэй, скажыце, добры людзі! Што гэта на свеце будзе?»). Разам з тым пытанне аб аўтарстве «Гутаркі» нельга лічыць канчаткова вырашаным. He выключана таксама, што яна была вынікам калектыўнай творчасці.
«Гутарка старога дзеда» напісанаў папулярнайу той час форме агітацыйнай літаратуры для сялян. Адначасова з гэтай «Гутаркай» бытавалі «Гутарка двух суседаў», «Гутарка Данілы са Сцяпанам» і інш.
Апавяданне ў «Гутарцы старога дзеда» вядзецца ад імя ўбеленага сівізною, умудронага жыццём старога чалавека, да слоў якога мімаволі павінна была прыслухоўвацца сялянская моладзь. (Карціну глыбокай павагі да старых у вёсцы В. Дунін-Марцінкевіч намаляваўу «Вечарніцах».)
Здаровай асновай «Гутаркі» з’яўляецца рэзкая крытыка царскіх улад і заведзеных імі парадкаў. Аўтар пракламацыі абрушваецца на запасныя сельскія магазіны, рэкрутчыну рэлігійныя прыцясненні з бокуўлад, на разбойнікаў-чыноўнікаў:
Вялеў сыпаць магазыны,
Нібы для гэтай прычыны,
Каб, як здарыцца патрэба, Мужык мог там дастаць хлеба. А як сам стаў ваяваць, Вялеў магазын забраць, У абоз вязці ўсё збожжа, А народ хоць гінь, нябожа!
А як возьмець усё з хаты, Яшчэ сам ідзі ў салдаты, Кідай жонку, дзеткі ў дому, Едзьў калодцэ да прыёму. Як войска ўжо не трэба, To салдат сам шукай хлеба: Шлець усіх дамоў — не пытае, Ці каторы дом свой мае. Толькі вяліць не шатацца, На прыказ той час яўляцца: Had боты ды галіся, Хоць зямлю грызі — жывіся...
Аўтар «Гутаркі» здолеў знайсці правільныя, патрэбныя словы для таго, каб намаляваць яркую карціну ўціску народа царскімі ўладамі.
У «Гутарцы» яскрава выказаны сімпатыі да польскага і французскага народаў. Ганебны трэці падзел Польшчы «Гутарка» правільна асвятляе як змову паміж царскім і прускім урадамі ў той момант, калі польскі народ знайшоў у сабе сілы для дэмакратычных пераўтварэнняў.
Разам з тым аўтар «Гутаркі» дапускаў ідэалізацыю цяжкага мінулага беларускага народа пад уціскам панскай Польшчы.
Аўтар «Гутаркі» не дазвадяе сабе ніводнага дрэннага слова пра паноў старанна засцерагае іх ад справядлівых народных нараканняў. У прыватнасці, ён імкнецца давесці, што рабаўнічая сялянская рэформа 1861 года — справа рук аднаго цара, а паны да яе не маюць ніякага дачынення.
Вайну 1812 года і Крымскую вайну аўтар няправільна называе вайной «пранцуза» за тое, каб аднавіць незалежную
Польшчу і даць свабоду народу. Гэтым самым падтрымлівалася ілюзія, якая існавала сярод часткі сялян, аб тым, што «французы»' могуць прымусіць цара даць «свабоду». «Цікава, аднак, — пісаў П. А. Крапоткін, — да якой ступені моцная традыцыя вялікай рэвалюцыі: сярод сялян ішла чутка, што Напалеон III пры заключэнні міру пасля Севастопальскай вайны запатрабаваў ад Аляксандра II даць волю. Я часта чуў гэта. Нават напярэдадні вызвалення сяляне сумняваліся, каб волю далі без націску збоку»171. Акрамя Taro, трэба мець на ўвазе, што самі шляхецкія рэвалюцыянеры вельмі разлічвалі на актыўную дапамогу французскага ўрада ў справе аднаўлення незалежнай Полыпчы.
Увесь сэнс «Гутаркі» зводзіўся да таго, каб сяляне падтрымлівалі вызваленчую вайну польскага народа.
Як бы там ні было, але «Гутарка» рабіла ва ўмовах 1861-1863 гадоў пэўную карысную справу. Яна рассейвала царысцкія ілюзіі сялян і заклікала падтрымліваць прагрэсіўны польскі вызваленчы рух. Аднак у яе былі два вялікія недахопы: 1) яна не заўсёды гаварыла народу праўду і, рассейваючы адны, спрыяла ўзнікненню ў народзе іншых шкодных ілюзій; 2) «Гутарка» не насцярожвала народ, а раззбройвала сялян перад панамі. У гэтым карэннае адрозненне паміж «Гутаркай» і «Мужыцкай праўдай». Гэтае адрозненне вызначалася розніцай у светапоглядзе такіх людзей, як К. Каліноўскі і В. Дунін-Марцінкевіч, калі дапусціць, што «Гутарку» напісаўВ. Дунін-Марцінкевіч.