Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Следам за Камілай ІЗлютага ў т. зв. Бернардынскі, ці Пабернардынскі, будынак у Мінску быў дастаўлены блізкі сябра дзяўчыны, адзін з галоўных дзеячаў мінскай рэвалюцыйнай арганізацыі Карл Станкевіч. У момант арышту яму было 29 гадоў у 1855 годзе ён скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут і служыў справаводам у Мінскай палаце дзяржаўных маёмасцяў. Па спосабе жыцця гэта быў сапраўдны разначынец. Адзін з яго сяброў (валасны пісар Вікенцій Клімовіч, з сялян) пісаў яму: успамінаю «ўсю сціплую маёмасць тваёй хаткі, якая дзіўна дапасоўваецца да гэтай шчырасці твайго сэрца»194. Яму былі блізкія інтарэсы народа. Захаваўся яго цікавы ліст да былога таварыша па службе Я. Янушкевіча ў Гародню, напісаны ў пачатку 1860 года, калі ў Мінску, як і па ўсёй Расіі, у дваранскіх камітэтах абмяркоўвалася сялянская рэформа, якая мелася адбыцца: «Здагадваешся, дарагі Яне, што павінна было заняць найбольш месца ў маім лісце, — гэта сялянская справа і яе стан у Мінску, аб якім, колькі мне дазваляў вольны час, я даведваўся. I вось скажу табе, што ў
193 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1861. Спр. 78. Арк. 21.
194 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 939-а. Арк. 48.
Мінску, хоць на яго ў маральных адносінах звысоку паглядаюць у Гародні, болып падаюць надзеі на добрае вырашэнне гэтай справы, вялікай для чалавецтва, вялікай для нацыі. У коле дэпутатаў, як аказалася з унесеных праектаў і з саміх абмеркаванняў, аб якіх я даведаўся ад прысутных на іх, ёсць людзі з сэрцам, што з запалам стаяць у абароне праў беднага народа, які так доўга чакаў лепшага, болып ніштаватага заўтра. Гэта партыя, якая выказвае думку аб перадачы сялянам ва ўласнасць і палеткаў у тым памеры, у якім яны сёння імі ўладаюць»195. 3 гэтага ліста бачым, што Станкевіч быў дэмакратам, бачым таксама, што ён быў шляхецкім дэмакратам, які спадзяваўся на «добрае сэрца» памешчыкаў што вырашалі сялянскае пытанне ў дваранскім камітэце.
Следчая камісія пад старшынствам палкоўніка Рэйхарта мела нямногія даныя адносна рэвалюцыйнай дзейнасці Станкевіча, ды і тыя не даваліся ёй у рукі ў выніку ўмелай, лагічнай абароны зняволенага. Дзесяткі старонак следчай справы запоўнены пратаколамі допытаў нуднымі спробамі царскіх следчых зламаць волю рэвалюцыянера. Але вось на аркушы 109 з’явілася нешта новае:
«1863 года 7 сакавіка, наглядчык за арыштантамі ў Пабернардынскім будынку жандарскі унтэр-афіцэр Скараходаў падаў у камісію белую насавую хустачку, прынесеную з абедам да арыштаванага Станкевіча. На хустачцы гэтай было напісана алоўкам выяўленне нязменнай любові да яго Каміліі Марцінкевіч, якая ўтрымліваецца ў астрозе, вядома сваім дзёрзкім характарам і адкрыта выказвала свае рэвалюцый-
195 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 939-а. Арк. 53 адв. — 54.
ныя ідэі. Пастанавілі: як дадзены надпіс не змяшчае ў сабе нічога асаблівага і для падтрымлівання далейшай перапіскі гэтай, якая можа выкрыць некаторыя акалічнасці, — загадаць Скараходаву перадаць хустачку Станкевічу». Затаіўшы дыханне, царскія следчыя чакалі працягу. I працяг быў: «Думаю пра цябе, дарагая Камілія! Клапачуся і непакоюся, што там з табой робіцца, гавару з табой, нібыта ты была тут, са мною...» (арк. 312).
Скончыўся сакавік, пачаўся красавік. Сплывалі звонкімі кроплямі ледзяшы па турэмных кратах. Можа, і былі паміж тых слоў што пісаліся ўпотай на хустачках і маленечкіх кавалках паперы, і «ўмоўныя словы», як думалі следчыя. Наогул жа гэта было ўсё тое, што спрадвеку гавораць адно аднаму закаханыя. Дзяліліся яны і скупымі весткамі з волі. У красавіку да зняволеных данеслася радасная чутка аб пачатку агульнага паўстання ў Беларусі, але сэрца мае свае законы.
Вось што піша Каміла 23 красавіка: «Без хітрыкаў табе скажу, мой пане, што твой апошні ліст зусім мне не спадабаўся — холадам Сібіры павявае ад яго. Я гэта вельмі добра разумею, што наша становішча не дазваляе нам неашчадна траціць словы, але там, дзе пішацца дзесятак-другі слоў з галавы, можназаўсёдызмясціць некалькі ад сэрца... Гарызонтмайго неба... суцэльна праясніўся, ужо не баюся, каб з хмар, што на ім нагрувашчаны, стрэліў пярун у тое, што для мяне даражэй за ўсё ў жыцці. Я зусім спакойная, добры настрой вярнуўся, толькі злую трохі на цябе. У нас у Мінску самае цудоўнае надвор’е, цёплае паветра, сонца свеціць. Амаль уся наша моладзь выйшла на пагулянку (у паўстанцы. — Г. К.); праўда, [чалавек] з сорак назад даставілі (захоплены царскімі ўладамі. — ГК.), але там, дзе выйшла тысяча, што можа значыць
некалькі дзесяткаў. Калі будзеш пісаць, злітуйся, паведамі мне пра сваё здароўе (бо я чула, што ты хворы), таксама, што парабляеш, які ў цябе настрой. Прашу цябе таксама некалькі слоў'пяшчоты, без яе мне было б цяжка ў жыцці. Халодных лістоў такіх, якім быў апошні, не пішы мне ніколі, яны робяць на мяне страшэнна непрыемнае ўражанне... Прашу цябе, не падай духам. Люблю цябе вельмі» (арк. 359). Гэты ліст цудоўна малюе вобраз Камілы Марцінкевіч — адной з першых жанчын — грамадскіх дзяячак у Беларусі.
Турбуючыся аб лёсе Камілы, Станкевіч яшчэ ў сакавіку спрабаваў перадаць на волю чарнавік пісьма, якое павінен бьгў напісаць адзін з яго знаёмых да чыноўніка генерал-губернатарскай канцылярыі Нікоціна. У ім мы знаходзім mspar цікавых дэталяў, што датычаць грамадскай дзейнасці Камілы: «Дачка памешчыка Мінскага павета дзяўчына Камілія Марцінкевіч па распараджэнні п. начальніка Мінскай губерні ў першых чыслах мінулага лютага месяца пасаджана ў астрог — у тутэйшым турэмным замку колькі мне вядома, за прыняцце ёю асабіста ўдзелу ў асвеце сялянскіх дзяцей у адным з паселішчаў у ваколіцах Мінска... У мінулым годзе Ме|1е Марцінкевіч навучала дзяцей бедных жыхароў горада на сваёй кватэры, даведаўшыся аб чым былы мінскі ваенны губернатар п. генерал-маёр Кушалёў даручыў гэтае дамашняе вучылішча нагляду гарадской паліцыі і абавязаў дзяўчыну Марцінкевіч, каб лік дзяцей, што навучалісяўяе, не перавышаў дзесяці. Следам за гэтым гарадская паліцыя на падставе распараджэння вышэйшага начальства афіцыйна патрабавала ад дзяўчыны Марцінкевіч дастаўлення па асаблівай форме звестак аб вучылішчы, што знаходзілася ў яе распараджэнні. Маючы такім чынам калі не станоўчую ўхвалу, дык прынамсі
цярпімасць з боку ўрада да сваіх педагагічных заняткаў, дзяўчына Марцінкевіч не магла меркаваць, што яе ўдзел у асвеце вясковых дзяцей будзе палічаны злачынствам». Зразумела, Станкевіч наўмысля «забывае» пра вядомыя нават уладам факты рэвалюцыйнай дзейнасці дачкі беларускага пісьменніка, але гэтая спроба выратаваць Камілу не мела поспеху: ліст быў перахоплены ўладамі і далучаны да следчай справы (арк. 333-334).
Мінула ўжо амаль паўгода, як Каміла знаходзілася ў турме. Паўстанцы цярпелі паражэнні, і разам з гэтымі паражэннямі знікалі апошнія надзеі і ў зняволеных. Нарэшце дзяўчына рашыла ўсё ж такі напісаць прашэнне генерал-губернатару, але як не падобны гэты дакумент, поўны пачуцця ўласнай годнасці, да звычайных папер, якія пісаліся ў такіх выпадках. He літасці, а толькі якога-небудзь канца, якога-небудзь рашэння патрабуе яна. Нават клічнік следам за загалоўкам падкрэслівае патрабавальны тон усяго дакумента:
«Прашэнне!
У сувязі з беспарадкамі, што былі ў тутэйшым краі, 3 лютага гэтага года я пасаджана ў гэты замак, у якім і да цяперашняга часу знаходжуся пад вартаю. Ужо канчаецца шэсць месяцаў але справа, што вядзецца аба мне, дагэтуль не скончана. Я мяркую, што ўсё гэта робіцца для аднаго толькі марнавання часу, на працягу якога я знясілілася пад арыштам. Сапраўды, гэты арышт на працягу такога доўгага часу забраў у мяне ўсе сродкі да існавання, праз яго я згубіла здароўе, нарэшце, я засталася без фізічных сіл, але на гэтым справа не скончана. Закон не такі строгі, каб патрабаваў мардаваць людзей дарэмным арыштам... Калі злачынства маё заслугоўвае кары... дык у кожным разе маруднасць вядзення справы ні-
колькі не аблягчае маёй долі... Асмельваюся турбаваць Ваша высокаправасхадзіцельства загадаць справу маю скончыць і, пастанавіўшы па ёй канчатковае рашэнне, спыніць дарэмнае мардаванне мяне арыштам у турме, таму што лепш стрываць і самы строгі прысуд, чым доўга пакутаваць пад вартаю.
Аб зробленым па гэтым прашэнні распараджэнні, Ваша высокаправасхадзіцельства, загадайце аб’явіць мне рэзалюцыю.
Каміла Марцінкевічаўна. Ліпеня 30 дня 1863 года»196.
17 жніўня Навумаў, які выконваў абавязкі мінскага губернскага пракурора, накіраваў гэтае прашэнне галоўнаму начальніку края, і неўзабаве на яго рапарце з’явіўся надпіс, зроблены нервовым почыркам Мураўёва: «Спытаць пра бацьку, а Марцінкевіч — у Перм»197.
У лісце Кажэўнікаву ад 24 жніўня 1863 года Мураўёў пісаў: «...Каміла Марцінкевіч... прымала самы дзейны ўдзел у пашырэнні ў краі рэвалюцыйнага руху... Прымаючы пад увагу яе палітычныя перакананні і нахабны характар, нельга цярпець, каб яна пражывала ў тутэйшым краі без яўнай шкоды грамадству, таму пакорна прашу В [аша] п [равасхадзіцельства] выслаць Камілу Марцінкевіч як жанчыну шкодную і зусім нядобранадзейную ў палітычных адносінах на пражыванне пад строгі паліцэйскі нагляд у Пермскую губ[ерню], паведаміўшы тамапіняму губернатару пра прычыны высылкі яе з краю, і аб выкананні гэтага распараджэння данесці.
196 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1861. Спр. 78. Арк. 24.
197 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1861. Спр. 78. Арк. 23.
Разам з гэтым пакорна прашу Вас паведаміць мне, якія былі вынікі пошукаў памешчыка Мінскага павета Вікенція Марцінкевіча, бацькі Камілы Марцінкевіч, аб якім маюцца весткі, што распаўсюджаныя паміж простым народам брашуркі падбухторвальнага зместу пад назвай „Гутарка старога дзеда” і „Перадсмяротны разгавор пустэльніка Пятра”198 ім напісаны, а таксама далучыць іншыя весткі аб дзеяннях Марцінкевіча, роўна і аб тым, дзе ён знаходзіцца цяпер, якая ў яго маёмасць і ці не прымаў ён удзелу ў мяцяжы»
28 жніўня Кажэўнікаў паведаміў Мураўёву, «што дваранка Мінскага павета Каміла Марцінкевіч разам з гэтым выслана ў суправаджэнні двух жандараў у г. Вільню да тамашняга каменданта для адпраўлення па прызначэнні ўстаноўленым парадкам. Бацька ж яе, Вікенцій Марцінкевіч, дагэтуль не адшуканы. У Віцебскай губерні, як відаць з паведамлення яе начальніка ад 20 лютага гэтага года за № 53, яго не аказалася. Сваякі яго запэўніваюць, што ён у красавіку месяцы гэтага года выехаў у г. Вілейку, але ці знаходзіцца там, ваенны