• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Пераканаўшыся ў тым, што яго бесчалавечны ўчынак прыводзіць да непажаданых вынікаў і зусім не спрыяе супакаенню жыхароў Мінска, «Келер згадзіўся вызваліць дзяўчыну Марцінкевіч з бальніцы з тым, каб яна дала пісьмовае тлумачэнне ў тым, што ўчынкі яе зроблены былі ёю ў прыпадку хваробы, і каб хто-небудзь узяў яе на парукі за горад і яна не прыязджала б без дазволу»180.
    180 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 322. Арк. 8-9. Каміла своеасабліва адпомсціла губернатару за ўсе яго здзекі: з акна яе кватэры на галаву графа Келера былі выліты нечыстоты (Цэнтральны дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў СССР, у далейшым — ЦДВГА (цяпер Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў у Маскве, у далейшым — РДВГА. — Рэі). ФондВУА. Спр. 1310. Арк. 191).
    Актыўныя выступленні Камілы Марцінкевіч у падтрымку нацыянальна-вызваленчага руху польскага народа, а таксама рэпрэсіі, на якія яе асудзілі царскія ўлады, прынеслі ёй шырокую папулярнасць. Ва ўспамінах старшыні мінскай следчай камісіі Меера мы знаходзім згадку аб тым, што польскія рэвалюцыянеры прыслалі ёй з Варшавы памятны падарунак181.
    Неўзабаве адчуў незадаволенасць царскіх улад і сам В. Дунін-Марцінкевіч. У пачатку 1862 года на стале перад генерал-губернатарам Назімавым апынулася наступнае пісьмо часовага ваеннага губернатара Мінскай губерні генерала Кушалёва ад 26 снежня 1861 года: «Памешчык Мінскай губерні Вікенцій Іванаў Марцінкевіч, тлумачачы, што ён мае патрэбу адлучыцца ў Ковенскую губерню па справе верніцы яго, графіні Грабоўскай... і ў гарады Віцебск і Вілейку... і падаючы даручэнні, дадзеныя яму на хадайніцтва па адзначаных справах, просіць аб выдачы яму на накіраванне ў згаданыя месцы віда на гадавы тэрмін.
    Дочкі памешчыка Марцінкевіча ўдзельнічалі ў спяванні тут забароненых гімнаў а наконт самога Марцінкевіча атрымана было ў мінулым кастрычніку месяцы указанне аб перасылцы ім з г. Вільні ў Мінскую губерню недазволеных вестак, якія датычылі беспарадкаў што адбываліся ў той час у тутэйшым краі, хаця між іншым па гэтым апошнім прынятымі мерамі нічога станоўчага не выяўлена.
    Зрабіўшы распараджэнне аб выдачы памешчыку Марцінкевічу віда на накіраванне ў Віленскую і Ковенскую губерні
    181 Мейер П. М. Запнскн. Подготовка к польскому мятежу в Мннской губерннн. Мннск, 1908. С. 14.
    на гадавы тэрмін, маю гонар пра вышэйпададзенае, з засцярогі, паведаміць Вашаму высокаправасхадзіцельству»182.
    Прачытаўшы гэта, Назімаў быў раззлаваны. Па-першае, ён яшчэ не паспеў забыць імя Марцінкевіча, і тое, што паведаміў пра яго Кушалёў толькі пацвярджала, што гэта небяспечны чалавек. Па-другое, і ў «давераных» яму губернях ужо без таго хапала небяспечных людзей, і ён не ведаў што з імі рабіць. I нарэшце, Назімаў лічыў што Кушалёў перш чым выдаваць пашпарт такому небяспечнаму чалавеку павінен быў папрасіць яго, Назімава, дазволу.
    Але які ж быў гнеў гэтага саноўніка, калі літаральна праз некалькі дзён яму прынеслі новы ліст з Мінска — ад 12 студзеня. Гэты раз пісаў мінскі віцэ-губернатар Лучынскі. Ён забяспечыў «гэтага чысла за № 11 гадавым пашпартам дваранку Камілію Вікенцеўну Марцінкевіч на накіраванне ў г. Вільню і Віленскую губерню, дзе яна мае намер заняцца выкладаннем урокаў музыкі».
    Зразумела, генерал-губернатар мог бы проста ўстанавіць паліцэйскі нагляд над Марцінкевічамі, але раззлаваны Назімаў не спыніўся нават перад канфліктам з мінскімі ўладамі. 20 студзеня з генерал-губернатарскай канцылярыі паляцеў суровы загад віленскаму і ковенскаму губернатарам: «...прызнаючы знаходжанне іх у давераным мне краі шкодным... аб’явіць, што ўезд... ім забаронены, а потым распарадзіцца аб неадкладнай высылцы іх назад у г. Мінск, абавязаўшы ў тым падпіскамі».
    182 Дело по отношенню мннского временного военного губернатора о получнвшнх дозволенне на ві>езд в этот край коллежском секретаре Чепелннском, дворянах: Внкентнн н Камнлле Марцннкевнчах (ЦДГА Літ. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1861. Спр. 78.Арк. 3-4.
    Толькі тады і паведаміў Назімаў Кушалёву пра весткі адносна Марцінкевіча, атрыманыя з III аддзялення. Алраўдваючы свой загад, ён пісаў у лісце ад 20 студзеня 1862 года, што падзеі вызваленчага руху ў Ковенскай, Віленскай і Гродзенскай губернях ставяць яго самога «ў неабходнасць выдаляць з краю людзей нядобранамераных у месцы іх пастаяннага знаходжання або радзімы з забаронай адлучак, каб прадухіліць распаўсюджванне шкодных падбухторванняў», і прасіў аб забароне ў цяперашні час падобным людзям уезду ў давераныя яму губерні.
    Між тым з атрыманым пашпартам Дунін-Марцінкевіч спакойна накіроўваецца ў Ковенскую губерню і тут, ад паліцыі, даведваецца аб назімаўскім загадзе. Высланы адтуль, ён накіроўвае скаргу ў Міністэрства ўнутраных спраў, у якой хадайнічае аб адмене гэтага распараджэння. 9 сакавіка 1862 года скарга пісьменніка была пераслана тамуж Назімаву. У сваім адказе міністру ўнутраных спраў ад 30 сакавіка Назімаў падрабязна апісаў «шкодную дзейнасць» ДунінаМарцінкевіча. «Хадайніцтва Марцінкевіча пра адмену гэтага распараджэння не падлягае з майго боку задавальненню», — гаварылася ў заключных радках гэтага дакумента. Такім чынам, апошні шлях быў адрэзаны. Кола замкнулася. Цкаванне пачалося.
    А падзеі разгортваліся далей. Застаўшыся ў Мінску, Каміла Марцінкевіч і не думала спыняць сваёй рэвалюцыйнай дзейнасці. Хутка яе імя зноў з’явілася на старонках жандарскіх данясенняў.
    Узмацніліся рэпрэсіі да ўдзельнікаў вызваленчага руху ўПолыпчы, і праз Мінск пацягнуліся першыя партыі асуджаных варшавян. Мінчане горача спачувалі гэтым закава-
    ным у кайданы ахвярам царызму. Адна такая партыя з 10 чалавек (у асноўным — студэнтаў) прыбыла ў Мінск 9 лютага 1862 года і была размешчана на днёўку за горадам у двары батальёна ўнутранай варты. Туды да камандзіра батальёна з’явілася Каміла Марцінкевіч і, як пісаў Рэйхарт у данясенні ад 17 лютага 1862 года, «пераканальна прасіла пусціць яе да арыштаваных... але ўсё гэта ёй не памагло, а выпрасіла толькі дазволу пачаставаць маладых людзей, і на гэту справу была ёй адведзена зусім асобна ад дома, дзе змяшчаліся арыштаваныя, кухня. Дзяўчына Марцінкевіч прывезла кухарку і правізію, варыла, пякла са здзіўляльнай стараннасцю, але пад каравулам, прынесла і пірожнае з цукровым надпісам: „Чэсць вам” аднак строгі палкоўнік гэта знішчыў... Пасля, калі ішла другая партыя, дзяўчына Марцінкевіч зноў прыязджала да батальённага камандзіра і прасіла перадаць віно, цыгарэты і інш. Праз некалькі дзён праходзіла зноў партыя з 5 чалавек і была сустрэта натоўпам да 100 чалавек, але, каб унікнуць усялякіх сутычак, на другі дзень рана адпраўлена далей»183.
    183 ЦДГАМ [ДАРФ]. ФондІІІаддз. 1 эксп. 1861. Спр. 322. Арк. 11-12. Паводле ўспамінаў, К. Марцінкевіч уваходзіла ў Камітэт дапамогі выгнаннікам з Царства Польскага, які быў створаны ў Мінску (Kowalewska Z. Obrazki miriskie: 1850-1863. Wilno, 1912. S. 90). У гэтых жа ўспамінах апісваецца цікавы выпадак, калі група жанчын, што вечарам выйшла з Мінска па Койданаўскім тракце для сустрэчы ссыльных, раптам была акружана войскам. Афіцэр адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэнні. «Спусцілася халодная асенняя ноч, і ўстрывожаныя жанчыны, тулячыся адна да адной, расселіся на траве, з непакоем чакаючы далейшага працягу гэтай нямой сцэны. Дзве актыўнейшыя тагачасныя мінскія дзяячкі, панны Марцінкевіч і Аколава, поўныя энергіі і бадзёрасці, падтрымлівалі адвагу іншых. Так прабавілі ўсю ноч. Калі пачало развідняцца, кардон салдат, што акружаў іх, таксама моўчкі расступіўся, даючы свабодны праход у горад». Рэпрэсіі царскіх улад у дачыненні да мінчан, што аддавалі даніну павагі польскім патрыётам, апісаны таксама ў карэспандэнцыі: Генералгубернатор Кушелев-Мннскнй н победы его // Колокол. 1862. № 141.
    Вельмі важныя для нас радкі данясення Рэйхарта, у якіх царскі жандар вытлумачвае рэвалюцыйны настрой Камілы ўплывам яе бацысі — В. Дуніна-Марцінкевіча: «Шкодная гэтая дзяўчына Марцінкевіч, і варта было б яе выдаліць, а між тым вышэйшае мясцовае начальства дазволіла ёй займацца навучаннем дзяцей маладога ўзросту, і можна сабе ўявіць, што яна ім прапаведуе. Ад нараджэння ёй 26 гадоў184, характару дзёрзкага і рашучага, а ідэі пераняла ад бацькі. Гэты дробнамаёнткавы памешчык Мінскага павета піша і распаўсюджвае патрыятычныя творы, нядаўна ездзіў у Варшаву, а вярнуўшыся, адправіўся з дазволу часовага ваеннага губернатара Мінскай губерні ў губерні Ковенскую, Віленскую, Віцебскую; мэта гэтай паездкі, як трэба меркаваць, — распаўсюдзіць рэвалюцыйныя ідэі, асабліва ў губерні Віцебскай. Сярод выдадзеных ім твораў адзін на мясцовай гаворцы пад загалоўкам „Сялянка” вельмі падобны па стылі да... літаграфаваных вершаў што з’явіліся тут (прыкладзена «Гутарка старога дзеда». — Г. К.) і, напэўна, належаць яму ж, дзёрзка супраць урада і з мэтай падбухторвання сялян напісаны ўласна для простага народа іх мовай, якой Марцінкевіч добра валодае»185.
    Такім шляхам у III аддзяленне зноў трапілі факты пра дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча супраць царызму, і зноў яго імя звязвалася з «Гутаркай старога дзеда». Гэты раз упраўляючы аддзяленнем Патапаў у лісце да Рэйхарта ад 1 сакавіка 1862 годараспарадзіўся: «Звесткі прадзяўчынуМарцінкевічі пра бацьку яе прапаную вам па даручэнні п. генерал-ад’ютанта
    184 У паказаннях ад 12 жніўня 1863 года К. Марцінкевіч адзначыла, што ёй 22 гады (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 191).
    185 ЦДГАМ [ДАРФў ФондІІІ аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 322. Арк. 12-13.
    кн. Далгарукава прадаставіць світы яго вялікасці генералмаёру Кушалёву з тым, ці не знойдзе ён неабходным прыняць якія-небудзь меры супраць дзеянняў гэтых асоб» (арк. 23).
    Між тым становішча ў Мінску абвастралася. На лістапад 1862 года былі прызначаны дваранскія выбары. Па прыкладзе дваран Падольскай губерні мінскае дваранства збіралася падаць цару адрас аб далучэнні Мінскай губерні да Царства Польскага. Дваране, якія яшчэ загадзя прыбылі ў горад, пачалі рабіць нарады «па кватэрах».
    Афіцыйны сход адкрыўся 17 лістапада. Першым пунктам на парадку дня было пытанне аб адрасе. Губернскі прадвадзіцель дваранства зачытаў перасцерагальны ліст губернатара Кажэўнікава. Тады дваране разам са сваімі прадвадзіцелямі падпісалі пратакол, у якім адзначалася, што яны адмаўляюцца ад свайго намеру толькі пад націскам сілы. Гэты пратакол нарабіў не менш шуму, чым адрас. Выбары былі адменены.