• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    198 «Перадсмяротны разгавор пустэльніка Пятра, каторы жыў у пушчы дзевяцьдзесят лет, а памёр, маючы сто сорак» у выглядзе невялікай (15 старонак) друкаванай брашуры меў некаторае пашырэнне ўБеларусі напярэдадні паўстання (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд494. Вопіс 1. Спр. 19. Арк. 7). На тытульным аркушы выдання — паметка (якая, відаць, не адпавядае сапраўднасці): «Пячатана ў Кіеве». У канцы брашуры — адзін з варыянтаў гімна «Божа, што Польшчы» (упамінаецца Тураўская Божая маці). «Разгавор» напісаны нядрэннай беларускай празаічнай мовай. У ім выказваюцца ў асноўным тыя ж ідэі, што і ў «Гутарцы старога дзеда», але ў болыл грубай форме. Калі аўтар «Гутаркі» заўсёды адчувае розніцу паміж беларусамі і палякамі, дык тут гаворка ідзе аб «сынах цэлай зямлі Польскай». Вось чаму нам здаецца, што аўтарам «Разгавора» наўрад ці мог быць Дунін-Марцінкевіч.
    199 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1861. Спр. 78. Арк. 25 адв.
    начальнік Вілейскага павета, якому я паведаміў 15мінулага ліпеня за № 2057 арыштаваць Марцінкевіча і даставіць да мяне, нічога не адказвае. Ці прымаў Марцінкевіч яўны ўдзел у мяцяжы, станоўчых даных няма, але распаўсюджаныя паміж простым народам брашуры яго падбухторвальнага зместу пад загалоўкам „Гутарка старога дзеда” і „Перадсмяротны разгавор пустэльніка Пятра” ясна даказваюць, што Марцінкевіч надзвычай шкодны для тутэйшага грамадства і можна меркаваць, што ён першы і самы энергічны агітатар цяперашніх беспарадкаў але ўмее па-майстэрску ўтойваць свае дзеянні. Прычым лічу неабходным дадаць, што Марцінкевіч мае ў Мінскім павеце невялікі маёнтак Люцынкі, якая ж колькасць зямлі ў гэтым маёнтку і колькі прыносіць ён гадавога даходу, мною збіраюцца звесткі» (арк. 27).
    Перад высылкай Каміла Марцінкевіч паспела зрабіць яшчэ адзін смелы, высакародны ўчынак, аб якім у горадзе хадзіла нямала чутак. Раніцай 5 жніўня 1863 года з астрога вялі на пакаранне паўстанца з атрада Трусава Івана Жмачынскага, былога радавога лейб-драгунскага Маскоўскага палка. 3 акна сваёй камеры Каміла кінула яму пад ногі букет кветак. На следстве яна заявіла: «Сапраўды я кінула злачынцу, які ішоў на смерць, некалькі кветак... Зрабіла гэта я, як зрабіла б для кожнага, хто ідзе на смерць». На пытанне, адкуль у яе кветкі, адказала: «Аб пакаранні гэтым мы меркавалі таму, што калі вялі на пакаранне Цюндзявіцкага200, дык былі прыняты тыя ж меры, г. зн. усе былі замкнуты. Два ці тры дні перад гэтым пакараннем я была на споведзі ў кватэры п. наглядчыка, ку-
    200 Прапаршчык Міхаіл Цюндзявіцкі арыштаваны ў лютым 1863 года за рэвалюцыйную агітацыю сярод сялян і распаўсюджванне «Мужыцкай праўды» ў Барысаўскім павеце. Пакараны ў Мінску 21 мая 1863 года.
    ды прыйшоў ксёндз, і там са стала, на якім стаялі букеты, вырвала некалькі кветак, якія стаялі ў мяне ў пакоі ў шклянцы. Узяла кветкі без усякага намеру, не ведаючы тады яшчэ пра пакаранне»201.
    Так развітвалася з Мінскам дачка Дуніна-Марцінкевіча. Захавалася адна з апошніх яе запісак з астрога да сяброўкі Марыі Станевіч, таксама ўдзельніцы рэвалюцыйнага руху: «Мая Марынька! Пішу табе, можа, ужо апошні раз. Учорашняй ноччу развіталіся з Барташэвічам, якога гэтыя нягоднікі... вывезлі. Сёння ці заўтра ў 12гадзін ночы вывезуць нас ці Гадзіеўскага. Таму развітваюся з табой, мая Марынька! Пацалуй за мяне ручкі тваёй маткі. Развітайся за мяне з усімі маімі знаёмымі і зрабі яшчэ адну ласку — схадзі з Анетай, маёй служанкай, да гадзіннікавага майстра Кагана, заплаці там за мяне тры рублі і аддай гадзіннік Анеце, няхай прынясе мне. Гэтыя грошы мая маці з падзякай верне табе. Таксама сабяры што-небудзь па знаёмых дамах для Гадзіеўскага: ён бедны, не мае ні цукру, ні гарбаты, ні грошай. Будзь здарова, мая дарагая. Абдымаю цябе і цалую. Каміла.
    Сумна нават падумаць, што прыдзецца пакінуць Літву і вас... »202 1 нават у такія цяжкія дні Каміла магла, як бачым, непакоіцца пра іншых.
    Яе пасялілі ў г. Салікамску. Там у 1865 годзе Каміла выйшла замуж за павятовага ўрача Казіміра Асіповіча, прычым паліцэйскі нагляд бьгў пакінуты за ёю і пасля ўступлення ў
    201 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Аітвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 191.
    202 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 492. Арк. 160.
    шлюб203. У 1880 годзе яна вярнулася на радзіму, дзе хутка памерла204.
    5
    На вокладцы тоненькай архіўнай справы напісана: «Следчая справа Часовага палявога аўдытарыята Віленскай ваеннай акругі аб калежскім рэгістратары Вікенціі Марцінкевічы. Пачата 8 кастрычніка 1865 г., скончана 12 сакавіка 1870 г. На дваццаці васьмі аркушах»205. He адразу здагадаешся па гэтым загалоўку, што гаворка ідзе пра вядомага беларускага пісьменніка. Справа абгорнута ў шэрую непрыглядную папяровую вокладку. Ды гэта і зразумела: у тыя гады праз Палявы аўдытарыят праходзілі тысячы спраў пра паўстанцаў і ў канцылярыстаў не было часу, каб як след іх аформіць.
    Першапачатковых следчых матэрыялаў (пратаколаў допытаў і г. д.) у справе няма. Асноўны дакумент тут—гэта падрабязная выпіска са следчай справы, якая была прадстаўлена ў Палявы аўдытарыят мінскім губернатарам. Гэты дакумент захаваў для нас нямала новых цікавых момантаў пра ход следства над Дуніным-Марцінкевічам і пра тыя пакуты, якія давялося яму выцерпець.
    Нарэшце Дунін-Марцінкевіч «у канцы кастрычніка 1864 года быў арыштаваны ў Свянцянскім павеце ў м. Свіры,
    203 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1863. Спр. 23. Ч. 628 («О дворянке Камнлле Марцннкевнч (по мужу Оснповнч)»).
    204 Kowalewska Z. Ze wspomnien wygnarica z r. 1863. Wilno, 1911. S. 73 (y кнізе ёсць фота Камілы Вікенцеўны з мужам).
    205 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 689.
    прычым агледжаны былі рэчы і паперы яго, але ў іх нічога забароненага не аказалася» (арк. 4).
    Пісьменніка пад канвоем прывезліўМінскі пасадзіліўтурму. На прад’яўленае яму ў мінскай следчай камісіі абвінавачанне ён адказаў што «зусім ніякага ўдзелу ў мяцяжы не прымаў і, каб адкінуць узведзеныя на яго абвінавачанні, прапануе разгледзець усе яго творы, у іх ён стараўся развіваць думкі аб з’яднанні славян пад скіпетрам рускага імператара, у аповесці для сялян выдання 1855 г. „Гапон” пераконваў сялян не ўхіляцца ад ваеннай службы і паказваў што кожны, хто сумленна і старанна выконвае абавязак службы, можа дасягнуць харошай будучыні, затым славіў урад за клопаты аб выхаванні ўсіх без выключэння падданых, у творы „Кізралі” ён ухваляў сербскіх герояў што абаранялі праваслаўную царкву і славянскую зямлю ад турак і г. д. Дзейнічаючы такім чынам у духу ўрада 20 гадоў, ён не мог перамяніць свае перакананні ў апошні час. Затым брашуры пад загалоўкам „Гутарка старога дзеда” ён не пісаў і нават ні ад каго пра яе не чуў, іншых якіх-небудзь твораў у антыўрадавым духу таксама не пісаў сярод сялян не хаваўся і шкодных думак не распаўсюджваў. Што ж датычыць частых адлучак яго з маёнтка, то, атрымліваючы ад сваёй гаспадаркі нязначныя прыбыткі пры вялікай сям’і, ён займаецца хадайніцтвам па прыватных справах, па законных даверанасцях і з гэтай прычыны неаднойчы выязджаў з 1860 па 1862 г. па гадавых пашпартах ад губернатара: у Ковенскую губерню па справах памешчыц графіні Грабоўскай, палкоўніцы Буйвід і сваякоў іх Пржаленцкіх, а таксама віцебскага памешчыка Слауты. Па справах гэтых яму даводзілася бываць у Ковенскай губерні, Вільні, Вілейцы, Дзісенскім павеце і С.-Пецярбургу. Апроч таго, у 1861 г. ён ездзіў два разы на кароткі час у Варшаву першы раз з мэтай
    наведаць сына свайго Міраслава, які навучаўся ў музычным інсгытуце, і абавязаць яго клятвай не ўдзельнічаць у мяцяжы, і хутка затым для сустрэчы і суправаджэння графіні Грабоўскай, якая вярталася з-за мяжы, а ў першых днях красавіка 1863 г. ён узяў у арэнду Свянцянскага павета маёнтак Дубраўляны (пані Бучынскай), але пазней маёнтак гэты быў секвестраваны, і ён 22 студзеня 1864 г. пераехаў на жыхарства ў суседняе м. Свір, дзе і знаходзіўся безадлучна да свайго арышту і ніякага ўдзелу ў мяцяжы не прымаў, у доказ чаго мае пасведчанне ад мясцовага начальства (пасведчанне гэтае прыкладзена да справы). Вяртацца ж у маёнтак свой Люцынкі ён баяўся, таму што асобы, што сустракаліся на дарогах з ваеннымі атрадамі, арыштоўваліся» (арк. 4-6).
    Такім чынам, Дунін-Марцінкевіч адмаўляў на следстве якую-небудзь прыналежнасць да нацыянальна-вызваленчага руху і паўстання 1863 года. Болып за тое, ён спрабаваў нават паказаць сябе верным слугой царскага ўрада. Але хіба можна лічыць аб’ектыўнымі яго паказанні, якія былі абумоўлены зразумелым жаданнем вырвацца з рук царскіх улад? Калі нават дапусціць, што В. Дунін-Марцінкевіч сапраўды не пісаў «Гутаркі старога дзеда», дык ці можна паверыць, што «нават ні ад каго пра яе не чуў» пісьменнік, які так жыва цікавіўся беларускім словам? Цікавая ацэнка, якую пісьменнік дае свайму «Гапону». Зразумела, ён вельмі перабольшвае тыя бакі гэтага твора, якія можна вытлумачыць у станоўчым для царызму сэнсе, але ўжо магчымасць такой трактоўкі яшчэ раз гаворыць аб тым, які непаслядоўны быў дэмакратызм у творах Дуніна-Марцінкевіча.
    Наогул жа царысцкія тэндэнцыі, насуперак сцверджанням пісьменніка ў следчай камісіі, зусім не ўласцівы творчасці
    Дуніна-Марцінкевіча напярэдадні паўстання. Асноўны яго твор на тэму аб адносінахпаміж царом і народам — «Халімон на каранацыі», напісаны ў 1857 годзе, у завуаляванай форме праводзіць ідэю аб адарванасці цара ад народа і мае ў зародку тыя думкі, якія ў больш поўнай форме выказаны ў «Гутарцы старога дзеда». Селянін Халімон Забалотны, прыехаўшы ў Маскву на каранацыю, так і не пабачыў цара, каб расказаць яму пра сваю мару:
    Штоб над мужыкамі шчыру меў апеку,
    Вялеў справіць розум цёмну чалавеку,
    Штоб дзетачак нашых чытаць навучылі, Штоб Бога па ксёнжцы за цара малілі.
    Паны даўно паклапаціліся б пра асвету народа, гаворыць аўтар, ды ўся справа за царом:
    I панкі б хацелі разумных мець людзі, Ды чакаюць, яка царска воля будзе. Згаварыцца б рады з суседамі ўсполкі Для мужыцкіх дзетак стаўляць малы школкі, Ды боязка самім пачаць таку справу, Царскую паруку хочуць мець ласкаву206.
    А ў перыяд пасля паўстання 1863 года пісьменнік рэзка крытыкаваў чыноўніцтва ў камедыі «Пінская шляхта»207.