Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
223 Больш падрабязна гл.: Ткаченко П. С. Московское студенчество в обіцественно-полнтнческой жнзнн Росснн второй половмны XIX в. М., 1958. С. 24-54.
224 Лемке М. Полнтнческне процессы в Росснн 1860-х гг. М.; Пг., 1923. С. 7, 22-23.
Да апошняга часу ў нашым распараджэнні не было матэрыялаў, якія сведчылі б аб рэвалюцыйнай дзейнасці Трусава напярэдадні паўстання. Знойдзеныя нядаўна паказанні паўстанцаў з атрада Трусава даюць магчымасць у нейкай меры папоўніць гэты недахоп. Асабліва цікавымі з гэтага пункту гледжання з’яўляюцца паказанні Вітальда Гейштара, маладога канцылярыста-разначынца. 3 іх высвятляецца, што Трусаў яшчэ ў 1861 годзе вёў рэвалюцыйную агітацыю ў Мінску. «... 3 самага пачатку дэманстрацый у г. Мінску (г. зн., як відаць, улетку 1861 г. — Г. К.), — паведамляе Гейштар, — я пазнаёміўся са студэнтам Маскоўскага універсітэта Антоніем Трусавым. У вольны час, што заставаўся ад службы і сямейных клопатаў, я наведваў яго. Размовы ў большасці былі аб неабходнасці абуджэння ўсеагульнага духу ў народзе, і лічылі, што спяваны гімн гэтаму шмат служыць... »225 Следчая камісія, якая праяўляла павышаную цікавасць да Трусава як да «аднаго з галоўных дзеячаў паўстання» задала Гейштару дадатковае пытанне: «Дзе Вы пазнаёміліся з Трусавым?» Адказ паўстанца дае ў рукі гісторыка прынцыпова важную характарыстыку Трусава як рэвалюцыянера-дэмакрата: « 3 часу •/ з’яўлення Трусава ў г. Мінску, як вядома, у простанародным адзенні, ён мяне зацікавіў і я стараўся ўсяляк з ім пазнаёміцца, тым больш што пра яго гаварылі як пра чалавека, які прыняў на сябе не толькі вонкавую форму селяніна, але што і яго
225 Дело Штаба Внленского военного округа по судному отделенню о канцелярскнх чнновннках Александре Држневнче, Домнннке Кржнжановском, йоснфе Пекарском, Домнннке Жужовском, Внтольде Гейшторе н Леоне Хруцком, временноотпускном рядовом йване Жмачннском н кантоннсте Каспере Крнштофе. Начато 5 нюля 1863 г. Кончено 7 нюня 1884 г. На 209 лнстах (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд494. Вопіс І.Спр. 121. Арк. 59 адв.).
мэта і прапаганда імкнецца да дасягнення роўнасці ў класах народа (вылучана намі. — Г.К.). Нарэшце не памятаю, з якім студэнтам мы зайшлі да яго дадому, і з таго часу пачалося наша знаёмства»226. Гэтае сведчанне кідае яркае святло на светапогляд Трусава, яно ясна паказвае, у імя якіх ідэй узяў у рукі зброю ў 1863 годзе слаўны беларускі рэвалюцыянер. Даследчык не пройдзе таксама міма сведчанняў аб яго дэмакратычным акружэнні. «Назавіце тых асоб, якіх Вы бачылі часцей за іншых у Трусава», — зноў запытала камісія. «У мінулым годзе, калі я пазнаёміўся з Трусавым, улетку бачьгў у большасці студэнтаў універсітэта, мне незнаёмых...» (арк. 68), — паведаміў Гейштар. Паводле слоў другога паўстанцатрусаўца, Васіля Канапацкага, Трусаў тады «пастаянна жыў у г. Мінску пры бацьку сваім... Чым ён займаўся, я станоўча не ведаю, а здаецца — ці не выкладаннем урокаў па розных дамах»227.
У паказаннях Гейштара ёсць таксама звесткі аб распаўсюджванніТрусавымуМінскунелегальнайлітаратуры. «Некаторыя з газет, — паведамляў паўстанец, як напрыклад «Рух» (орган рэвалюцыйнага Цэнтральнага камітэта ў Варшаве. — Г. К.), мне два ці тры нумары трапілі ад Трусава, але якім шляхам прыходзілі да яго, мне невядома»228.
Мяркуючы па ўсім, Трусаў напярэдадні паўстання знаходзіўся ў цэнтры дзейнасці мінскай рэвалюцыйнай арганіза-
226 Тамсама. Арк. 62.
227 Дело военно-судное полнтнческое Штаба ВВО по судной частн о не утвержденном герольднею в дворянстве пнсце Мннской палаты гражданского суда Васнлнн Конопацком, сужденном за бытность в шайке мятежннков. Началось 17 марта 1867 г. Кончено 30 ноября 1867 г. (ЦДГА Літ. ССР [ДГАЛітвыў Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 674. Арк. 19).
228 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 68.
цыі. Трэба сказаць, што склад і дзейнасць мінскай арганізацыі 1861-1862 гадоў яшчэ зусім не вывучаныя, і тут гісторыку пакуль даводзіцца ісці нібы ўпоцемку — навобмацак. Але, бясспрэчна, у склад яе ўваходзіла дачка В. Дуніна-Марцінкевіча Каміла. Буйную ролю адыгрываў у арганізацыі і служачы Мінскай палаты дзяржаўных маёмасцяў Карл Станкевіч.
Відаць, па заданні і з дапамогай гэтай арганізацыі Трусаў, v каб мець непасрэдны ўплыў на сялян, у канцы 1862 года ўладкаваўся на пасаду пісара ў Латыголіцкае валасное праўленне Барысаўскага павета. У кожным разе сусед Трусава па Латыголічах былы чыноўнік міністэрства дзяржаўных маёмасцяў К. Свяжынскі ў сваіх паказаннях звязвае яго імя менавіта з К. Станкевічам: «3 Трусавым я пазнаёміўся ў першы раз на кватэры ў п. Станкевіча, перад самым яго ад’ездам на пісарскую пасаду. П. Станкевіч прасіўмяне, каб я яго ўзяў з сабой, таму што ён не мае за што праехаць. Я яго ўзяў з сабой, і раз былі калядныя святы, дык па чалавекалюбстве затрымаў яго на працягу святочных дзён». Гэта быў «чалавек даволі прыемны на людзях і вясёлы»229, — дадае Свяжынскі.
Мела дачыненне да дзейнасці мінскай рэвалюцыйнай арганізацыі і васемнаццацігадовая сястра Трусава — Эмілія. Ужо ў канцы 1863 года ў рукі царскіх следчых трапіў ліст з Казані ад красавіка 1863 года, у якім адзін з сасланых удзельнікаў рэвалюцыйнага руху пісаў, «што ён ведае аб мяцяжу, які мае быць увесну, што перапіска вялася пад адрасам новай сястры Эміліі Тр...»230. Гэтае скарачэнне і было прычынай з’яўлення ў студзені 1864 года паліцыі на кватэры сартаваль-
229 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвыў Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 939. Арк. 299 адв. — 300.
230 Тамсама. Спр. 492. Арк. 96-97.
ніка мінскага паштамта Данілы Трусава па Юр’еўскай вуліцыў доме Шульцавай. У выніку вобыску былі знойдзены « дзве жаночыя з простага шэрага сукна світкі». Падобная сялянская вопратка была ў той неспакойны для царскіх улад час забаронена для гараджан, і маладой дзяўчыне прыйшлося задумацца над пытаннем следчай камісіі: «Каму належаць знойдзеныя ў Вас пры вобыску... світкі, што азначае гэты касцюм і для якой мэты зроблены?» «Світкі гэтыя, — адказала Эмілія, — належаць мне і сястры маёй Юліі, пашылі іх два гады таму, калі ўсім падобны касцюм дазвалялася насіць, без усякай асаблівай мэты, а выключна для ашчаднасці, каб не зношваць лепшага адзення, зрэшты публічна ў гэтых світках нікуды мы не выходзілі, а насілі іх дома». Гэта тлумачэнне царскія следчыя, зразумела, не ўзялі пад увагу. Паводле канфірмацыі памочніка галоўнага начальніка краю генерала Патапава ад 7 верасня 1864 года, было вырашана «дзяўчыну Эмілію Трусаву за зносіны з палітычнымі злачынцамі і нашэнне забароненай адзежы падвергнуць грашоваму штрафу... у колькасці трохсот руб. срэбрам і аддаць пад апеку і адказнае паручыцельства яе бацькоў ці бліжэйшай радні, з устанаўленнем апроч таго за ёю строгага паліцэйскага нагляду». Такой вялікай сумы грошай сям’я напаўжабрачага сартавальніка не магла знайсці пры ўсім жаданні. 21 кастрычніка быў складзены акт аб неплацёжаздольнасці.
Ул.ады «велікадушна» замянілі штраф турэмным зняволеннем.
Мы падрабязна спыніліся на гэтым эпізодзе, бо ёняскрава характарызуе абставіны жыцця беларускага рэвалюцыянерадэмакрата, якія не маглі не ўплываць на яго адносіны да навакольнага свету.
3
Полымя паўстання, якое выбухнула ў ГІольшчы, Літве і Беларусі, азарыла сваім святлом усю Расію і Еўропу...
Мінская губерня павінна была выступіць 19красавіка (ст. ст.). ГІадрыхтоўкай паўстання ў ваенных адносінах тут кіраваў паручнік Пецярбургскай артылерыйскай акадэміі Станіслаў Ляскоўскі, член ваеннага гуртка Зігмунта Серакоўскага, цесна звязанага з «Зямлёй і Воляй». Паводле сведчання сучасніка, «малады Ляскоўскі адыграў у Мінску тую ж ролю, што Серакоўскі ў Жэмайціі»231. Бліжэйшым паплечнікам Ляскоўскага быў Антон Трусаў. Калі складалі план партызанскай вайны, вельмі прыдалося добрае веданне Трусавым Мінскай губерні. Вырашана было дзейнічаць уздоўж чатырох паштовых трактаў: Віленскага, Барысаўскага, Бабруйскага і Нясвіжска-Слуцкага.
...Уначы з 18 на 19красавіка ў многіх дамах Мінска не спалі. Напярэдадні члены гарадской рэвалюцыйнай арганізацыі атрымалі загад выйсці па адным з горада і з’явіцца на загадзя намечаныя зборныя пункты. Найболып сабралася паўстанцаў паблізу Халяўшчыны, Кургана, ці Арэхаўкі, на ўсход ад Мінска — пад камандай Трусава. Некаторыя крыніцы называюць нават лічбу ў 300 паўстанцаў, але, здаецца, у сапраўднасці іх было значна менш. Тут былі студэнты, маладыя канцылярысты, рамеснікі, гімназісты. He хапала зброі, апрача гэтага — толькі нямногія паўстанцы ўмелі абыходзіцца з ёю. Няма нічога дзіўнага, што ў першым жа баі — 28 красавіка ля вёскі Пятровічы або Пятроўшчына
231 Koszczyc W. Wspomnieniazpowstania... S. 207.
(паводле некаторых крыніц, пад Бараўлянамі) — паўстанцы былі разбіты рэгулярнымі царскімі войскамі.
Вось што чытаем пра гэты бой у афіцыйным «Журнале ваенных дзеянняў»:
«Камандзіраваны 25 красавіка з Ігумена з атрадам у 160 чалавек пяхоты232 для праследавання шайкі, што з’явілася ў вёсцы Нізавое (Няжэўка), капітан Багаеўскі накіраваўся... на вёску Чарнавая, адкуль мяцежнікі гадзіны за тры да яго надыходу ўкрыліся ў балоцістыя лясы. Потым, даведаўшыся, што яны начавалі ў лясах каля вёскі Шабуня, Багаеўскі 27-га, досвіткам, кінуўся за імі ў пагоню... 28 чысла шайка гэтая была напаткана каля вёскі Пятровічы (у 27 вярстах ад Мінска). Паводле данясення Багаеўскага, мяцежнікаў забіта да 30 чалавек, трое ўзята ў палон, трое паранена; раненыя адпраўлены ў Мінск, па дарозе з іх памерлі двое (трэці ранены — адстаўны юнкер 1 артылерыйскай брыгады Стэфан Пянькевіч); з нашага боку паранены адзін радавы і, ужо пасля справы, на прывале, батальённы лекар Данілаў — з лесу.
Разбітая капітанам Багаеўскім шайка, каля 70 чалавек, склалася з дзвюх: адна, пад начальствам чыноўніка Мінскай грамадзянскай палаты Канапацкага, выйшла 19 красавіка з Мінска па Барысаўскім тракце; другая, пад начальствам студэнта Трусава, — таксама з Мінска па Ігуменскай дарозе. Пасля злучэння гэтых дзвюх шаек каля вёскі Няжэўкі да іх далучылася яшчэ трэцяя — мінскага землямера Красоўскага; усе яны паступілі пад начальства Трусава, які называў сябе Цітус»233.
232 Рота, мяркуючы па ўсім, Сеўскага пяхотнага палка.
233 Дело Штаба ВВО, отделення строевого, о военных действнях в Мянской губерннн. Начато 24 февраля 1863 г. Кончено 30 декабря 1863 г. (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд494. Вопіс 1. Спр. 761. Арк. 40).