Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
265 Герцен A. Н. Полн. собр. соч. н пнсем / Под ред. М. К. Лемке. М., 1923. Т. 21. С. 535.
266 Козьмнн Б. ГІ. Ііз нсторнн революцнонной мыслн в Росснн. М., 1961. С. 550-551.
дзейнасці вялікага рускага рэвалюцыянера. У лісце Уціна да Трусава (канец мая — пачатак чэрвеня 1869 года) знаходзім характэрныярадкі, што датычаць Герцэна: «... Мы цэнім яго семнаццацігадовую працу, мы цэнім тую вытрымку, якой хапіла ў яго і якой не хапае ў іншых; мы можам ісці цяпер болып рэзкім шляхам, ён сам усведамляе гэта, і ён надзвычай сумленна і шчыра ўступае нам вядзенне прапаганды і выказвае спачуванне нашай справе, — такія адносіны нямногія ўмелі захаваць да справы, і звычайна старыя дзеячы ставіліся азлоблена і насмешліва да маладых, — гэтае азлабленне мы сустрэлі нават у Бакуніна, нягледзячы на яго fausse bonhomie (прытворную дабрадушнасць. — Г. К); але мы не сустрэлі такога азлаблення ў Герцэна, і гэтая акалічнасць павінна яшчэ больш умацоўваць нашае рашэнне ставіцца да яго з той павагай, якую заслугоўвае семнаццацігадовая праца на карысць справы і свабоды, хаця б гэтая справа, ці, праўдзівей, практычны шлях да здзяйснення гэтай справы разумеўся ім інакш, чым намі, згодна з ходам часу і абнаўленнем пакаленпяў»267. Копію гэтага пісьма, у якім высоўваліся ўмовы аб’яднання друкарняў Трусаў пераслаў Герцэну. У ліпеньскім лісце да Уціна, напісаным у адказ, Герцэн раіў што, «можа, было б добра, калі б Трусаў яшчэ пагаварьгў з Чарнецкім»263, які загадваў друкарняй «Колокола». На жаль, смерць Герцэна ў студзені 1870 года абарвала гэтыя перагаворы, і пагадненне не адбылося, хаця Герцэн, які менавіта ў гэты час — за год перад смерцю — парваў з Бакуніным, ішоў па тым жа шляху, што і дзеячы «Народного дела», — да Інтэрнацыянала.
267 Лнтературное наследство. Т. 62. С. 688.
268 Герцен A. Н. Полн. собр. соч. н пнсем. Т. 21. С. 414.
Між тым супрацоўніцтва Трусава ў «апальным» «Народном деле» прывяло да канчатковага пагаршэння яго адносін з Бакуніным. Трусаў прымае дзейсны ўдзел у апазіцыі да Бакуніна, якая ўзнікла сярод членаў «Інтэрнацыянальнага братэрства».
Асабліва рэзка акрэсліліся рознагалоссі на нарадзе «братоў» у Жэневе ў пачатку 1869 года. 26 студзеня ўдзельнікі апазіцыі, у тым ліку і Трусаў сабраліся на нараду ў Шапанэры. Разгневаны Бакунін паслаў следам за імі пісьмо, у якім заявіў аб выхадзе з цэнтральнага кіраўніцтва «Братэрства». Трусаў і яго аднадумцы паслалі адказ. Яны прымалі адстаўку Бакуніна, абвінавачвалі яго ў імкненні да асабістай дыктатуры і патрабавалі змены статута арганізацыі. Як сведчаць іншыя матэрыялы, члены «Братэрства» выказвалі незадаволенасць бакунінскай пропаведдзю палітычнага ўстрымання. Вясною 1869 года Бакунін быў вымушаны разаслаць членам «Братэрства» пісьмо аб роспуску гэтай арганізацыі269.
Скончыўшы з бакунінскім «Братэрствам», Трусаў атрымаў магчымасць поўнасцю прысвяціць сябе «Народному делу».
5
У чытальнай зале Інстытута марксізму-ленінізму мы гартаем нумары «Народного дела». Амаль усе матэрыялы часопіса не падпісваліся. Таму цяжка вылучыць сярод іх напісанае Трусавым. Разам з тым няцяжка заўважыць, што гэтыя матэрыялы характарызуюцца адзінствам светапогляду,
269 Стеклов Ю. М. А. Бакуннн. Т. 2. С. 433-442.
адзінствам поглядаў на грамадскае развіццё. Як справядліва адзначае Б. П. Казьмін, у артыкулах часопіса выказваліся погляды «ўсёй групы», якая яго выдавала20.
Важнай рысай светапогляду гэтай невялікай, але згуртаванай групы рэвалюцыянераў была вернасць лепшым традыцыям 60-х гадоў. На старонках часопіса з вялікай пашанай называецца імя М. Г. Чарнышэўскага, высока ацэньваецца дзейнасць «Зямлі і волі», нагадваецца «прамы і ясны» голас «Молодой Росснн», які прагучаў у студэнцкія гады Трусава.
Супрацоўнікі часопіса называлі свае погляды сацыялістычнымі. Кожны радок на яго старонках прасякнуты верай у хуткую поўную перамогу сацыялізму. Аднак гэтыя перакананні грунтаваліся на ідэалістычнай аснове. Сацыялізм няўхільна пераможа, лічыла рэдакцыя, у выніку ўзняцця свядомасці народных мас. УХзельнікі групы не змаглі ўзняцца да разумення важнай высновы марксізму аб тым, што сацыялізм з’яўляецца натуральным, заканамерным вынікам развіцця прадукцыйных сіл і вытворчых адносін.
Гэтак жа ідэалістычна (хоць і вельмі высока) ацэньваецца на старонках часопіса дзейнасць Інтэрнацыянала. 3 узнікненнем Міжнароднага Таварыства Рабочых, на думку рэдакцыі, з’явілася «новая сіла ў развіцці чалавецтва, з якой воляй-няволяй даводзіцца лічыцца, таму што гэта — велізарная сіла, бо яна ўсвядоміла сама сябе і накрэсліла сама сабе (вылучана намі. — Г. К.) свой паслядоўны ход. Вось што абавязвае нас назваць ролю Інтэрнацыянальнай Асацыяцыі ў поўнай меры гістарычнай» (№ 7-10).
270 Козьмнн Б. П. Русская секцня... С. 114.
Гэты ідэалістычны падыход да вырашэння асноўных пытанняў грамадскага развіцця не дазволіў рэдакцыі пераадолець народніцкі пункт гледжання на перспектывы перамогі сацыялізму ў Расіі і на Захадзе. Расія, лічыла рэдакцыя, займае ў гэтых адносінах больш выгаднае становішча. Яе перавагі ў наяўнасці сялянскай абшчыны, якая з’яўляецца нібыта зародкам сацыялістычнага грамадства. Удзельнікі групы не ўзняліся да разумення сусветна-гістарычнай ролі пралетарыяту, не бачылі адрознення паміж пралетарыятам і сялянствам. Некаторыя аналогіі на старонках часопіса выглядалі даволі наіўна. Так, роля заходнееўрапейскіх прафсаюзаў, на думку рэдакцыі, зусім такая ж, як і роля органаў сялянскага самакіравання ў Расіі.
Такім чынам, ідэалогія групы рэвалюцыянераў, што аб’ядналіся вакол «Народного дела», была народніцкая. Але, у адрозненне ад іншых разнавіднасцей народніцтва, у прыватнасці бакунізму, яе характарызуюць многія станоўчыя рысы. Асобныя палажэнні, выказаныя на старонках «Народного дела», здзіўляюць сваей глыбінёй. Гэта тлумачыцца перш за ўсё несумненным і плённым уплывам на светапогляд дзеячаў «Народного дела» ідэй Міжнароднага Таварыства Рабочых, якім кіраваў К. Маркс271.
Адной са станоўчых рыс у дзейнасці часопіса было ў вышэйшай ступені сурезнае стаўленне да рэвалюцыі. Для супрацОўнікаў часопіса рэвалюцыя — «вялікая, святая справа». Займаючы пазіцыю глыбокай народнай рэвалюцыі, «Народное дело» папярэджвала ад легкадумнага «ўспыш-
271 Гл. уступны артыкул М. К. Каратаева да зб.: Экономнческая платформа Русской секцнн I Ннтернацнонала. М., 1959.
капускальніцтва», ад гульні ў рэвалюцыю, як гэта рабіў Бакунін. «Мы заклікаем рэвалюцыю, а не мясцовую ўспышку, якая лёгка падаўляецца і памагае ворагам цаной нашых вялікіх ахвяр» (№ 7-10).
Калі Бакунін не надаваў ніякага значэння прапагандзе і арганізацыі, лічачы, што «нічога не каштуе ўзняць любую вёску» і дастаткова толькі закліку, каб у Расіі ўспыхнула суцэльнае паўстанне, то «Народное дело» прытрымлівалася якраз адваротнага погляду. Свае аргументы супрацоўнікі часопіса чэрпалі з далёкага і блізкага мінулага Расіі, са свайго багатага рэвалюцыйнага вопыту. Тую акалічнасць, што царскаму ўраду ўдалося ажыццявіць рабаўнічую рэформу 1861 года, «Народное дело» тлумачыць недастатковай згуртаванасцю перадавых сіл Расіі ў той час. «Калі б арганізацыя склалася за некалькі гадоў да 19 лютага і вяла самааддана і мэтазгодна прапаганду, то, зразумела, было б інакшае 19лютага — не фальшывае, імператарска-памешчыцкае, а сапраўднае, народнае» (№ 4-6).
Няўдачу гэтак памятнага Трусаву паўстання 1863года «Народное дело» таксама тлумачыла тым, што не было папярэдняй дастаткова энергічнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай прапаганды, «якая б, зразумела, надала польскай рэвалюцыі зусім іншы характар — не саслоўны, шляхецкі, a сацыялістычны, народны» (№ 4-6).
На старонках часопіса выказвалася вельмі важная і плённая думка аб тым, што задачай рэвалюцыйнай арганізацыі з’яўляецца не толькі падрыхтоўка і ажыццяўленне ўзброенага паўстання, але і арганізацыя намаганняў накіраваных на пабудову новага грамадства. Прывядзём у крыху скарочаным выглядзе гэтыя словы: «Задача рэвалюцыйнай арганізацыіяшчэ
не канчаецца першым днём бітвы і паўстання. Наадварот, на ёй менавіта тадыляжыць больш, чым калі-небудзь, велізарная адказнасць... Арганізацыя вялікай партыі Народнага Вызвалення была б здрадніцай і прадажніцай народнай справы, калі б палічыла сваю справу скончанай у дзень узброенай бітвы і калі б уявіла, што далей ужо разрозненыя дагэтуль элементы, якія так доўга цярпелі шкоду ад... насільнага невуцтва, раптам самі па сабе, па нейкай міфічнай, нечакана народжанай, унутранай мудрасці прыйдуць зараз жа да новага, жаданага, доўтачаканага быту» (№ 7-10).
Вялікай заслугай групы «Народного дела» было пераадоленне шкоднай народніцкай (і перш за ўсё бакунінскай) тэорыі неўмяшання ў палітычную барацьбу (№7-10). На жаль, гэтая, здавалася б, простая і бясспрэчная, думка была не так хутка ўспрынята рускімі рэвалюцыянерамі-народнікамі. Нават пачаўшы ў другой палове 70-х гадоў схватку з царызмам, народнікі, нібы аслеплыя, працягвалі ў тэорыі прапаведаваць неўмяшанне ў палітычную барацьбу.
Такім чынам, трымаючыся запаветаў Чарнышэўскага, члены групы «Народного дела» зрабілі крок наперад у параўнанні з іншымі плынямі народніцтва 70-х гадоў.
Увесну 1870 года дзеячы «Народного дела» стварылі Рускую секцыю Інтэрнацыянала. Сваім прадстаўніком у Генеральным Савеце Міжнароднага Таварыства Рабочых арганізатары секцыі выбралі Карла Маркса. Аб гэтым яму паведамілі ў спецыяльным пісьме. Беларускі народ з поўным правам можа ганарыцца, што сярод трох подпісаў пад гэтым гістарычным дакументам ёсць подпіс і яго слаўнага сына Антона Трусава.
6
«Жэнева — для ціхага жыцця цудоўны горад: чысты, прыгожы, танны, вольны, сумленны горад. Прыгажуня Рона, востраў Русо... цудоўнае возера з часамі бачным удалечыні Манбланам... »272
Але і ў Жэневе не ўсё было «ціха». Буржуазныя ўлады, як неўзабаве высветлілася, часамі маглі цудоўна супрацоўнічаць з «усходняй тыраніяй». Напрыклад, у 1869 годзе ў Швейцарыю прыехаў царскі генерал князь Абаленскі, каб «па павяленні аўгусцейшага манарха» адабраць дзяцей ад жонкі, якая знаходзілася ў блізкіх сувязях з рэвалюцыянерамі. Старэйшая дачка пры гэтым уцякла. Гэта дало падставу швейцарскай паліцыі зрабіць арышты і вобыскі сярод рускіх эмігрантаў. Абураны Герцэн пісаў сыну 24 жніўня 1869 года: «... Потым генерал-ад ютант адправіўся ў Жэневу уварваўся ў друкарню Трусава. Яго і Бангара жандары трымалі, і сержант сказаў што першаму, хто зрушыцца, ён усадзіць кулю ў лоб. Потым рускі генерал усё абшарыў у друкарні па падазрэнні! што яго дачка схавана там... Што скажаце?.. Бач якая рэспубліка?»273 Такіх прыкладаў можна было б прывесці і значна больш. У свой час Трусаву прыйшлося нават выступіць з выкрывальнай брашурай супраць швейцарскага ўрада274.