Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
20 лютага зноў запіс аб тым, што паслана папера «ў дэпартамент унутраных зносін Міністэрства замежных спраў для аб’яўлення Антону Трусаву што пытанне аб прадастаўленні яму права выбару месцажыхарства ў межах імперыі будзе разгледжана Міністэрствам пасля яго вяртання ў Расію».
24 кастрычніка новы запіс: пасланы адпаведны дакумент «мінскаму губернат[ару] для аб’яўлення Антону Трусаву што з хадайніцтвам аб дазволе яму выезду ў Чарнігаўскую губерн[ю] яму належыць звярнуцца да кіеўскага генералгуберн[атара]>>.
Такім чынам, нам стала вядома галоўнае: Трусаў вярнуўся з эміграцыі ў свой родны Мінск! I вось мы ў Мінску у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці. Пераглядаем справы канцылярыі губернатара, паліцмайстара, губернскага жандарскага ўпраўлення. Але дакументаў гэтых устаноў заха-
294 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд 102. Вопіс 196. 1884. Спр. 913.
295 Тамсама. Вопіс 199.1884. Спр. 399-400.
валася мала, і звестак пра Трусава ў іх няма. Толькі некалькі кароткіх запісаў мы знайшлі ў адзінай канцылярскай кнізе мінскага губернатара за 1884 год296.
Восьгэтыязапісы: 25 мая накіраванапапера «мінск [аму] паліцмайстару аб падначаленні эмігранта Антона Трусава нагляду паліцыі на два гады». У той жа дзень: «Начальніку Мінскага губ[ернскага] жанд[арскага] ўпраўлення аб тым жа». Зноў запіс у той жа дзень: «У Дэпартамент паліцыі па справе аб эмігранце Трусаве з прашэннем яго аб адлучцы з гор. Мінска на ст. Сноўск Ліб[ава]-Ром[енскай] чыгункі да сястры Эміліі Рагозы...»
I толькі значна пазней у віленскім архіве, сярод папераў штаба Віленскай ваеннай акругі, нам удалося знайсці перапіску звязаную з вяртаннем Трусава з-за мяжы. Яна далучана да справы аб васьмі паўстанцах-трусаўцах, захопленых пад Сініло297. У ліку гэтых дакументаў ёсць і запытанне Дэпартамента паліцыі ад 12 студзеня 1884 года, якое прыгадвалася вышэй: «Эмігрант, з ураджэнцаў Мінскай губерні, Антон Трусаў што жыве ў Жэневе, звярнуўся з прашэннем, у якім, тлумачачы, што ён прымаў удзел у апошнім польскім мяцяжы, хадайнічае пра дазвол яму праз гэта вярнуцца на радзіму, на падставе 11 пункта XIV артыкула ўселаскавейшага маніфеста 15 мая 1883 года.
...Дэпартамент паліцыі мае гонар пакорна прасіць Канцылярыю віленскага генерал-губернатара не адмовіць у паведамленні магчыма падрабязных вестак аб ступені ўдзелу Трусава ў мяцяжы і часе выдалення яго за мяжу».
296 Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (дакументы да 1917 г. у 1964 г. перададзены ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР (цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі). — Рзд.). Фонд 295. Вопіс 1. Спр. 3920.
297 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 203-207.
Вось і адказ ад 24студзеня: «... Канцылярыя генералгубернатара мае гонар паведаміць Дэпартаменту, што з паказання васьмі мяцежнікаў узятых у палон са зброяй у руках 30 красавіка 1863 года ў вёсцы Сініло Мінскай губерні і павета, відаць, што прадвадзіцелем іхняй шайкі, колькасць якой дасягала 20 чалавек, быў Антон Трусаў які пасля разбіцця войскамі шайкі паспеў скрыцца і, можна меркаваць, тады ж эміграваў за мяжу. На ўчыненне шайкаю забойстваў катаванняў рабункаў і падпалаў у справе ўказанняў няма, а таксама і на тое, каб аб Трусаве адбылося тады завочнае рашэнне».
Трусаву пашанцавала: чыноўнікі канцылярыі паставіліся да запыту дэпартамента паліцыі фармальна. Яны ўзялі толькі першую справу аб паўстанцах Трусава. Калі б яны зазірнулі ў іншыя справы, дык убачылі 6, што Трусаў яшчэ прынамсі паўгода пасля Сініло змагаўся з царскімі войскамі. Ды з гэтай справы відаць і тое, што першапачаткова атрад Трусава быў у некалысі разоў большы.
Такая ж, слова ў слова, характарыстыка была дадзена Трусаву генерал-губернатарам у адказ на запытанне мінскага губернатара ад 25 мая 1884 года. У запытанні губернатар пісаў: «Дэпартамент унутраных зносін Міністэрства замежных спраў прасіў Расійскую імператарскую місію ў Берне водзывам ад 27лютага 1884 года, за № 1507, па даручэнні Дэпартамента паліцыі, аб’явіць эмігранту па апошнім польскім мяцяжы Антону Трусаву, які жыве ў Жэневе, што хадайніцтва яго адносна дачы яму права выбару, па яго меркаванні, месца пражывання ў межах імперыі будзе разгледжана Міністэрствам унутраных спраў пасля вяртання яго ў Расію на падставе ўселаскавейшага маніфеста 15мая 1883 года. Праз гэта Антон Трусаў і прыбыў з-за мяжы ў г. Мінск 19 мая
гэтага года, просіць з прычыны сапсаванага здароўя дазволіць яму выехаць да сястры сваёй Эміліі Рагозы, што жыве на станцыі СноўскЛібава-Роменскай чыгункі Чарнігаўскай губерні.
He маючы пра Трусава ніякіх вестак, апроч пададзенай ім жа самім копіі з прыгаданай адносіны Дэпартамента ўнутраных зносін Міністэрства замежных спраў за № 1507, а таксама бачачы з алфавітнага спісу ўдзельнікаў здзейсненага польскага мяцяжу, які складзены ў 1864 годзе, што аб ступені вінаватасці Трусава канфірмацыі не было з прычыны ўцёкаў яго за мяжу і што ўдзел яго ў здзейсненым мяцяжу выкрыты па Віленскай губерні (губернатар памыляецца. — Г JC), дзе і вялася аб ім справа, я... маю гонар пакорна прасіць паведаміць мне, ці не абвінавачваўся Трусаў у забойстве, катаваннях, рабунку і падпалах і ці можа быць да яго дастасаваны II артыкул уселаскавейшага маніфеста... прычым лічу абавязкам дадаць, што Трусаў у г. Мінску падпарадкаваны паліцэйскаму нагляду».
Перапіска аб Трусаве за 1884 год, між іншым, дазваляе ўдакладніць адзін істотны мсшант яго біяграфіі. Да апошняга часу гісторыкі лічылі, што за ўдзел у паўстанні 1863 года Трусаў быў завочна прысуджаны царскімі ўладамі да пакарання смерцю. Пры гэтым спасылаюцца на пісьмо М. Уціна да П. Лаўрова ад 29 чэрвеня 1874 года298. Аднак з паведамлення Канцылярыі віленскага генерал-губернатара ды і з усіх іншых вядомых нам матэрыялаў аб паўстанні 1863 года відаць, што хутчэй за ўсё царскі суд не прымаў рашэння аб Трусаве, які ўцёк за мяжу. Уцін у сваім пісьме меў, відавочна, на ўвазе, што ў выпадку злаўлення Трусава ён наўрад ці пазбег бы шыбеніцы або кулі, як і многія іншыя камандзіры паўстанцкіх атрадаў.
298 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд 1762. Вопіс 4. Спр. 448. Арк. 15 адв.
Такім чынам, апошняе, што мы ведаем пра Трусава з дакументаў, — гэтаяго думка наведаць сваю сяструўСноўску. Але найболып верагодна, што яму не ўдалося выканаць свой намер.
У Варшаве выдаваўся даўно напісаны другі том успамінаў вядомага польскага гісторыка і грамадскага дзеяча Баляслава Ліманоўскага. Ліманоўскі быў знаёмы з Трусавым яшчэ па універсітэце, а пазней адначасова з ім жыўу Жэневе. У сваіх успамінах ён расказвае пра абставіны вяртання Трусава на радзіму. Аказваецца, Трусаў у выніку ўсіх нястач у эміграцыі захварэў на цяжкую хваробу горла. «Да Трусава прыехала яго сястра Юлія, відаць, напалоханая яго журботнымі лістамі, з намерам утаварыць яго, каб ён скарыстаў амністыю і вярнуўся на радзіму. Гэта была старая непрыгожая панна, але дабрата, аб якой сведчыў яе твар і ўсе яе паводзіны, рабіла яе сімпатычнай і выклікала добрыя адносіны да яе. Яна любіла свайго брата і адразу абкружыла яго клапатлівай апекай. He без унутранай барацьбы згадзіўся ён вярнуцца... Ад’язджаючы з Жэневы, ён падарыў мне значны збор сацыялістычных часопісаў і газет на французскай мове. Гэта быў вельмі важны для мяне падарунак. Я скарыстаў іх у сваёй „Historyi ruchu spolecznego w XIX st.”... Мы перапісваліся з ім. Я памагаў ва ўладкаванні яго спраў у Жэневе. Ён ад’язджаў з хваробай горла, якая ў Мінску набыла цяжкую форму і жорстка мучыла яго... Нядоўга пасля звароту ў Мінск жыў Трусаў. Здаецца, ён памёр на другі год»299. Такім чынам, можна меркаваць, што Антон Трусаў памёр хутка пасля вяртання на радзіму, відаць, у 1886 годзе.
299 Limanowski В. Pami^tniki... S. 300-301.
птнлзічныя і сшуюнцкія пшы
ФРПНЦІШКН БНГУШЭВІЧЛ
1
У жніўні 1861 года па яшчэ не закончанай чыгунцы (да Свянцян дабіраліся падводаю) ехаў з Вільні ў Пецярбург малады чалавек гадоў дваццаці. Яго задумлівыя, крыху журботныя вочы глядзелі праз вокны вагона, за якімі хвалявалася пераспелае жыта, праплывалі пералескі ды часам мільгалі, насунуўшы саламяныя шапкі, пахілыя хаціны прыдарожных вёсак. Разпораз юнак кідаў позірк на свой скарб — куфэрак з бялізнаю і кнігамі. Цікаўным пасажырам ён сказаў што завуць яго Францішкам, сынам Казіміра з Кушлян, ён толькі што закончыў курс навук у гімназіі і едзе паступаць у сталічны універсітэт.
У вагоне размаўлялі пра сялянскія хваляванні, пра апошнія маніфестацыі ў Вільні. Хтосьці пошапкам расказваў суседзям, што ў час абмеркавання сялянскай рэформы ў Дзяржаўным савеце з конніка на літоўска-беларускім гербе, які вісеў сярод іншых гербаў у зале, звалілася карона. У гэтым бачылі таямнічы намёк.
Юнак думаў пра сваіх сяброў, з якімі развітаўся, пра новае жыццё, што чакае наперадзе, у невядомым Пецярбургу. Два тыдні таму ён паслаў ва універсітэт заяву, атэстат, выдадзены Віленскай губернскай гімназіяй, і такія, здавалася б, несумяшчальныя дакументы, як пасведчанне аб «высакародным» дваранскім паходжанні і даведку... аб беднасці.
На самай жа справе нічога дзіўнага ў гэтым не было. Францішак Багушэвіч нарадзіўся 9 сакавіка 1840 года ў сям’і беднага двараніна на Віленшчыне. Ці мала было ў_ гэтым маляўнічым краі іншых шляхецкіх сем’яў якія апраналіся ў сярмягі з хатняга сукна і паводлеладу жыцця і інтарэсаў былі больш блізкія да навакольных сялян, чым, скажам, да польскіх магнатаў якія ўладалі дзесяткамі тысяч дзесяцін зямлі і тысячамі прыгонных нявольнікаў.
Чыншавая шляхта, якая арандавала ў памешчыка шматкі зямлі, не ў меншай меры, чым сяляне, цярпела ад панскага самавольства. Горкімі кпінамі гучала прымаўка: «Шляхціц на загродзе (г. зн. на невялічкім кавалку зямлі) роўны ваяводзе».
Некаторы час лічылася, што Ф. Багушэвіч нарадзіўся ў Кушлянах былога Ашмянскага павета. Цікавыя друкаваныя крыніцы, уведзеныя ў навуковы ўжытак С. Александровічам300, вымусілі ўзяць пад сумненне справядлівасць гэтага сцверджання. Нарэшце, у матэрыялах Цэнтральнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР [ДГА Літвы] сярод «Выпісаў хрэсных метрык Рукойнскага прыходскага касцёла за 1840 год» мы знайшлі запіс аб нараджэнні Ф. Багушэвіча301, што дакументальна пацвярджае цікавае адкрыццё, зробленае С. Александровічам. Такім чынам, можна лічыць канчаткова вызначаным, што выдатны беларускі паэт нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета.