• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    282 Перепнска К. Маркса н Ф. Энгельса... С. 41-42.
    Выкрыты пры дапамозе гэтых матэрыялаў Бакунін быў выключаны з Інтэрнацыянала на Гаагскім кангрэсе ў 1872 годзе. Калі ўлетку 1873 года некаторыя дзеячы Інтэрнацыянала, што былі пад уплывам Бакуніна, выступілі з браіпурай, каб рэабілітаваць Бакуніна, Трусаў дапамог выкрыць яе аўтараў. У лісце 9 верасня 1873 года Маркс пісаў Энгельсу: «Лухта, што з’явілася за подпісам Перэ, Дзюваля і г. д., напісана, паводле паведамлення Трусава, Клюзерэ. Я табе адразу сказаў што гэта не магло быць напісана гэтымі невукамі, бо ў ёй заўважаецца affectation of a small sort of literary style (некаторая вытанчанасць літаратурнага стылю. — Г. X.)»283.
    Да гэтага часу Міжнароднае Таварыства Рабочых ужо выканала сваю гістарычную ролю. Гаагскі кангрэс прыняўрашэнне аб пераводзе Генеральнага савета ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Хутка Інтэрнацыянал быў распушчаны. Рабочы рух часова перамяніў сваю тактыку. 3 гэтага часу галоўная ўвага звярталася на стварэнне самастойных нацыянальных рабочых палітычных партый.
    Крыху раней, у 1872 годзе, спыніла сваё існаванне Руская секцыя. Выданне «Народного дела» спынілася яшчэ раней. Апошні нумар часопіса выйшаў у верасні 1870 года. Гэта было выклікана тым, што дзеячам секцыі, нягледзячы на ўсе ўпартыя спробы, не ўдалося наладзіць цесных сувязей з Расіяй. Праграму секцыі не зразумелі належным чынам у рускіх народніцкіх колах, а рабочы руху Расіі яшчэ толькі пачынаўся. Акрамя таго, асноўныя сілы секцыі былі аддадзены заходнееўрапейскаму рабочаму руху і барацьбе з Бакуніным.
    283 МарксК., ЭнгельсФ. Соч.: В 50 т. 2-е нзд. М., 1954-1981. Т. 33.1964. С. 80.
    7
    Да 1873 года з усіх членаў Рускай секцыі ў Жэневе застаўся адзін Трусаў. У яго руках была друкарня былога «Народного дела». Аднак рускай паліцыі давялося хутка пераканацца ў тым, што і пасля спынення дзейнасці секцыі Трусаў робіць спробы аднавіць выданне рэвалюцыйнага часопіса і наладзіць канспіратыўныя сувязі з Расіяй. Студэнт УI. Лебедзеў які вярнуўся з-за мяжы пасля наведання ўлетку 1872 года Жэневы і знаёмства з Трусавым, паведамляў у сваіх паказаннях: «Трусаў прасіў мяне ехаць у Расію і збіраць тут грошы, каб заснаваць за мяжой рускі часопіс, які служыў бы органам эміграцыі»284.
    Царскі ўрад у маі 1874 года праз газеты прапанаваў Трусаву і шэрагу іншых выдатных эмігрантаў вярнуцца на радзіму, пагражаючы ў адваротным выпадку абысціся з імі «па ўсёй строгасці законаў»285. Слаўны рэвалюцыянер пакінуў без увагі гэта патрабаванне.
    Аднак, наколькі нам вядома, спробы Трусава завязаць сувязі з рэвалюцыянерамі ў Расіі не мелі поспеху.
    Вырваны са звычайных для яго абставін, выключаны з кіпучай рэвалюцыйнай дзейнасці, Трусаў апынуўся ў цяжкім становішчы. Яркую карціну жыцця Трусава ў гэты час малюе Уцін у пісьме да П. Л. Лаўрова ад 19 лютага 1873 года (у гэты час адбываліся беспаспяховыя перагаворы аб перадачы
    284 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 3 эксп. 1872. Спр. 175. Арк. 22 адв.
    285 Государственные преступлення в Росснн в XIX в.: Сб. нзвлеченных нз офнцнальных нзданнй правнтельственных сообіценнй / Под ред. Б. Базнлевского (В. Богучарского). Спб., 1906. Т. 1. С. 253-254; Голнцнн Н. Н. Нсторня соцнально-революцнонного двнження... С. 68.
    Лаўрову друкарні «Народного дела»): «Дазвольце і адносна Трусава дадаць яшчэ два словы. Вы ж разумееце, што для яго з уладкаваннем гэтай друкарні звязаны кавалак хлеба, таму што без працы ён — жабрак; ён прывык жыць сваёй працай, і тую здзелку, пра якую Вы гаворыце, — г. зн. што ён мог бы жыць некаторы час на грошы, выручаныя за друкарню, — ён не прыняў бы, бо гэта азначала б для яго род міласціны, a ён шукае не яе, а працы. Ён перабіваецца сяк-так, чакаючы, што вось-вось будзе праца, і пакуль што працуе ў «Imprimerie Cooperative» (у «кааператыўнай друкарні». — Г. К.), будучы ўсё ж адзіным рабочым з рускіх эмігрантаў... »286
    Аб адсутнасці сродкаў якія давалі б магчымасць працягваць рэвалюцыйную дзейнасць, сведчыць знойдзенае намі ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ў Маскве [ДА РФ] пісьмо Трусава Лаўрову ад 9жніўня 1876 года: «Ці не палічыце Вы карысным надрукаваць у выглядзе дадатку да «Вперёд» або асобна «Спіс рускіх генералаў», лікам 700, з азначэннем іх прозвішчаў, жалавання, якое яны атрымліваюць, і што яны робяць. Выяўляецца ў выніку, што на абібоцтва дзяржава выдаткуе 4,5 мільёна рублёў срэбрам. Запэўніваюць мяне, што публікацыя такога спіса зробіць страшэнны скандал у грамадстве. Да гэтага спіса будзе і маленькае тлумачэнне. Лічу патрэбным дадаць, што ў мяне няма ніякіх сродкаў на яго надрукаванне»287.
    Часамі Трусаву даводзілася жыць у вялікай нястачы. «Я цяпер не маю ні працы, ні хоць аднаго су», — пісаў ён I. Ф. Бекеру ў кастрычніку 1880 года288.
    286 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд 1762. Бопіс 4. Спр. 448. Арк. 3 адв.
    287 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд 1762. Вопіс 4. Спр. 444. Арк. 1.
    28S Козьмян Б. П. Русская секцня... С. 368.
    Цікава параўнаць гэтыя словы з радкамі паліцэйскай «Хронікі сацыялістычнага руху ў Расіі» за 1882 год: «Друкарня Трусава... працягвала пашыраць на рускай мове ~	• • 289
    рэвалюцьшныя пасквілі» .
    Праз усе выпрабаванні Трусаў пранёс вернасць рэвалюцыйным ідэалам, глыбокую прынцыповасць, светлыя ўспаміны пра Рускую секцыю Інтэрнацыянала, якой ён прысвяціў лепшыя гады свайго жыцця. Яркім сведчаннем гэтага з’яўляеццаягоўсхваляванае пісьмо ад 19 сакавіка 1882 годада рэдактара часопіса «Агульная справа» A. X. Хрыстафорава, які меркаваў апублікаваць у сваім часопісе некралог бакуніста В. А. Зайцава, напоўнены нападкамі на Маркса і Уціна. «Звярніце Вашу ўвагу, — пісаў Трусаў — на тую мясціну, дзе гаворыцца пра дзейнасць Маркса, — ці правільны выказаны погляд? Прачытайце Камуністычны Маніфест, Статут Інтэрнацыянала, Маніфест з нагоды Франка-прускай вайны, Маніфест з нагоды Камуны, і Вам дастаткова будзе, каб пераканацца ў процілеглым поглядзе. Фактычная няправільнасць заключаецца ў наступным: што заўзяты сацыяліст Уцін ніколі не быў агентам Маркса (ды і Маркс не мог як член Цэнтральнага Камітэта прызначаць агентаў), а быў рэдактарам «Egalite» — пытаюся ў Вас, быў гэта рэвалюцыянер ці не?» Нагадваючы далей пра непрыстойныя паводзіны Зайцава на адным са сходаў (факт гэты быў зусім няправільна перададзены ў Хрыстафорава), Трусаў пісаў: «3 гэтага бачыце, што не трэба паглыбляцца ў дэталі і пырскаць атрутай зняваг у Маркса і Уціна. Пакінем убаку што нас падзяляе, што
    289 ХроннкасоцналнстнческогодвнженнявРосснн: 1878-1887: Офнц. отчет. М., 1906. С. 226-227.
    нас зневажае. Прыведзены мною факт прашу прыняць як фактычную даведку і не думаць, што мною кіравала якое-небудзь непрыемнае пачуццё, бо я сам асабіста паважаю Зайцава, хоць ніколі не падзяляў анархічныхперакананняў»290.
    У пачатку 80-х гадоў калі царызму ўдалося адбіць другі штурм з бокурэвалюцыйнага лагера, уЖэневу пачалі прыбываць удзельнікі разгромленых народніцкіх арганізацый. Але як Герцэн у свой час не мог знайсці поўнага ўзаемаразумення з «маладой эміграцыяй» 60-х гг., так і Трусаву не ўдалося ўстанавіць цесны кантакт з членамі «Народнай волі» і «Чорнага перадзелу», якія знайшлі прытулак у Жэневе. Да гэтага часу падрабязнасці з гісторыі Рускай секцыі Інтэрнацыянала былі грунтоўна забыты, і Трусаў для маладых дзеячаў быў усяго толькі «старым эмігрантам»291. У 1884годзе Трусаў прыехаў у Расію.
    Цікава, што друкарня Трусава трапіла ў рукі марксісцкай групы «Вызваленне працы», якая ўтварылася ў Жэневе ў 1883 годзе з былых народнікаў-чорнаперадзельцаў. Удзельнікі гэтай групы ў новых умовах на больш высокай аснове закончылі справу, пачатую Уціным, Трусавым і іх таварышамі. Тым жа шрыфтам, якім набіралася праграма Рускай секцыі Інтэрнацыянала, былі надрукаваны першыя марксісцкія працы Г. В. Пляханава.
    Гісторыя трусаўскай друкарні цікавая і сваімі міжнароднымі сувязямі. Вясной 1879 года друкарня набыла польскія
    290 ДГМ. Фонд 282. Спр. 469-6. Арк. 53-54.
    291 Дейч Л. Г. Первые шагн группы «Освобожденне труда» (конец 1883 — начало 1884 гг.) // Группа «Освобожденне труда». М., 1923. Сб. 1. С. 14.
    шрыфты і атрымала магчымасць друкаваць выданні на польскай мове. Менавіта тут бьгў набраны ў кастрычніку 1879 года першы нумарпершагапольскагасацыялістычнагачасопіса«Руўнасць» («Rownosc»)292. Маюцца таксама весткі, што ў друкарні Трусава набіралася адна з брашур літоўскага пісьменніка Іонаса Шлюпаса, які ў той час быў звязаны з народнікамі.
    g
    Да апошняга часу пра Трусава пасля яго звароту ў Расію нічога не было вядома. Мы паставілі перад сабою задачу знайсці хоць бы некаторыя звесткі пра апошні перыяд яго жыцця. Задачу паставіць лёгка, але як яе ажыццявіць, калі падзеі адбываліся больш за 70 гадоў таму назад? 3 якога горада пачаць пошукі, калі невядома, куды прыехаў Трусаў пасля вяртання з эміграцыі?
    Натуральна меркаваць, што прыезд такога важнага «дзяржаўнага злачынцы» не мог застацца незаўважаным у вышэйшых паліцэйскіх органах Расіі. За кожным яго крокам на роднай зямлі павінны былі сачыць жандары. А што, калі пацікавіцца дакументамі дэпартамента паліцыі, якія захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ў Маскве [ ДА РФ] ? 3 самага пачатку нам і пашанцавала і не пашанцавала. Сапраўды, у вопісе спраў 5-га справаводства дэпартамента паліцыі за 1884 год называецца справа № 4698 «Аб былым студэнце Антоне Данілаве Трусаве»293. Але no634 штэмпельная адзнака: «Знішчана». Можна здагадвацца, што справа была знішчана паліцэйскімі чыноўнікамі ў архіве
    292 Limanowski В. Pamiftniki: (1870-1907). Warszawa, 1958. S. 234-236.
    293 ЦДГАМ [ДАРФ]. Фонд 102. Вопіс 127. Ч. 2.
    дэпартамента каля 1910 года. Ніць зноў абрывалася, і на гэты раз, здавалася, далей шукаць безнадзейна. Але ў гісторыкаархівіста ёсць яшчэ адзін, апошні шлях. Калі знішчаны самі дакументы, то, магчыма, захаваліся адзнакі аб іхзмесце ўжурналах рэгістрацыі карэспандэнцыі. Мы папрасілі супрацоўнікаў архіва прынесці журналы дэпартамента за 1884 год. Гартаем старонку за старонкай. I вось вынікі: на адной з іх напаткалі запіс аб тым, што 9 студзеня паступіла «прашэнне б[ылога] студэнта Антона Трусава аб вяртанні на радзіму»294.
    У журнале адпраўленых папер295 12 студзеня зроблены запіс аб тым, што паслана папера <<ўканцыл[ярыю] віленскага генер[ал]-губ[ернатара] аб прысылцы звестак пра ступень удзелу Антона Трусава ў мяцяжы і часе знікнення за мяжу».