• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Некалькі слоў пра Свіраны. Скупая даведка за 1890 год з «Геаграфічнага слоўніка Царства Польскага і іншых
    300 Александровіч С. Новае пра Ф. Багушэвіча // Полымя. 1960. № 6; яго ж. Старонкі братняй дружбы. Мінск, 1960.
    301 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 454 (Віленскі павятовы суд). Вопіс 12. Спр. 55. Арк. 147 адв.
    славянскіх краёў»: «...фальварак і казённы маёнтак над безыменнай ракой... 1 дом, 6 жыхароў млын. Сядзіба над ракой сярод алешніку; магілы французаў часоў 1812 года. Калісьці ўласнасць віленскіх базыльянаў цяпер — урада»302. У 1905 годзе ў Рукойнскай воласці Віленскага павета лічыўся фальварак Свіраны на 37 дзесяцін, які належаў праваслаўнай Рукойнскай царкве303.
    Цяпер Свіраны ўваходзяць у склад Жэмайцельскай апілінкі Вільнюскага раёна Літвы. Мы пабывалі там. На 25-м кіламетры ад Вільнюса, па Мінскай шашы, управа збягае ўніз да невялікай рэчкі, атуленай хмызнякамі, палявая дарога. Абапаляе ляжаць валуны. Перад рэчкай пад старымі высокімі ліпамі стаяць тры хаты. Пад старым мостам з круглякоў — рэшткі плаціны (магчыма, некалі бьгў млын). Вакол, па схілах узгоркаў цягнуцца палі. Гэта і ёсць радзіма Багушэвіча — Свіраны. Мясцовыя жыхары пасяліліся ў Свіранах яшчэ да рэвалюцыі, але ўжо не памятаюць сядзібы фальварка, хоць і ўспамінаюць, што арандавалі зямлю ў «бацюшкі». У іх мове гучаць беларускія, польскія і рускія словы. Цікава, што за некалькі кіламетраў ад Свіран размешчана вёска Барэйкяй (Барэйкаўшчына), дзе ў 50-х гадах XIX ст. жыў вядомы паэт Л. Кандратовіч (У Сыракомля), які пісаў таксама і пабеларуску. Багушэвіч, відаць, не раз сустракаў «сельскага лірніка», калі ездзіў на канікулы з Вільні ў Кушляны.
    Якое дачыненне мелі да Свіран бацькі Багушэвіча — пакуль што невядома. Хутчэй за ўсё яны арандавалі фальварак.
    303 Slownik geograficzny Krolewstwa Polskiego i innych krajow slawianskich. Warszawa, 1890. T. 11. S. 714.
    303 Внленская губерняя: Полн. спнсок насел. мест co стат. сведеннямн о каждом поселеннн / Сост. Н. й. Гошкевнч. Внльна, 1905. С. 68.
    Жылі яны там працяглы час. Імёны Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў даволі часта сустракаюцца на старонках метрычных кніг Рукойнскага касцёла. У 1836 годзе ў іх нарадзіліся блізняты-сыны Анастасій і Нарцыс304, якія, відаць, хутка памерлі. Праз два гады ў Свіранах святкавалі нараджэнне дачкі Ганны Казіміры Юліяны (1838 год). Потым суседзі віншавалі Багушэвічаў з нараджэннем Францішка Бенядзікта. Пасля з’явіўся на свет яшчэ адзін сын — Валерыян Юзафат (1841 год). Малодшы брат Францішка — Апалінарый — нарадзіўся ў 1846 годзе305. Вось у гэтае пяцігоддзе, паміж нараджэннем Валерыяна і Апалінарыя (1841-1846 гады), сям’я Багушэвічаў і перабралася са Свіран у суседні Ашмянскі павет, дзе бацька паэта набыў невялікі фальварак Кушляны, недалёка ад м. Жупраны: Апалінарый нарадзіўся ўжо ў Кушлянах. Тут прайшло і маленства Францішка.
    Біёграфы пакуль што не маюць дакладных звестак аб маёмасным стане сям’і Багушэвічаў. I не вельмі проста адказаць цяпер на гэта пытанне, што ўяўлялі сабою багушэвічаўскія Кушляны ў 40-х — 50-х гадах XIX ст. «Геаграфічны слоўнік ІДарства Польскага і іншых славянскіх краёў» аб’ядноўвае пад назвай «Кушляны» цэлую групу паселішчаў размешчаных за 21 вярсту ад Ашмян: дзве вёскі, два шляхецкія фальваркі, шляхецкую ваколіцу і шляхецкі хутар (даныя за 1866 год)306. Паводле больш дакладных, хоць і больш позніх звестак,
    304 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 454 (Віленскі павятовы суд). Вопіс 12. Спр. 23. Арк. 113.
    305 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд Ашмянскага дэканата. Спр. 142. Арк. 318. Акрамя гэтага, у Францішка быў старэйшы брат У\адзіслаў, які нарадзіўся, відаць, у першай палове 1830-х гадоў.
    306 Slownikgeograficzny... Warszawa, 1883. Т. 4. S. 952.
    прыведзеных у «Поўным спісе населеных мясцін Віленскай губерні» за 1905 год, у Сольскай воласці Ашмянскага павета значыліся пад гэтай назвай два маёнткі (Сулістроўскага і Тымоўскага), два фальваркі (Багушэвіча і Ясевіча), два засценкі (адзін з іх Маркоўскага) і дзве вёскі (Кушляны 1-я і Кушляны 2-я). Пра фальварак Багушэвіча сказана коратка: «Жыхароў 27 (12мужчын і 15жанчын), дзесяцін 172, павятовы горад — за 18 вёрст, валасное праўленне — за 8, станавая кватэра — за 6, да чыгуначнай станцыі Солы — 15 вёрст»307.
    Сучаснік Багушэвіча Чэслаў Янкоўскі пісаў свой «Апімянскі павет» у апошніх дзесяцігоддзях XIX ст. Яго чатырохтомны твор мае падзагаловак «Матэрыялы да гісторыі зямлі і людзей», але дарэмна мы сталі б шукаць у гэтай кнізе ўказання, скажам, на тое, што з Ашмянскага павета выйшаў вядомы пісьменнік Францішак Багушэвіч. Для Янкоўскага «людзі» — гэта памешчыкі, перш за ўсё буйныя, і вось апісанню гісторыі родавых памешчыцкіх гнёздаў галоўным чынам і прысвечаны яго твор. Трэба аддаць яму справядлівасць — свой прадмет ён ведае дасканала, выкладае з замілаваннем, і яго апісанне Кушлян не пазбаўлена некаторай цікавасці і для нас: «На ўсход ад Жупран ляжыць вялікі абшар зямлі, які здаўных-даўна носіць назву Кушляны.
    Быў ён калісьці і застаўся раздробленым на пэўную колькасць самастойных памешчыцкіх уладанняў дакладнае размежаванне якіх празмерна абцяжарана агульнай назвай Кушляны. Дастаткова сказаць, што яшчэ сёння на прыгаданым кавалку зямлі маем размешчаныя побач: Кушляны, што
    307 Внленская губерння. Полн. спнсок... С. 249-250.
    знаходзяцца цяпер ва ўладанні Казіміра Шафнагля і яго жонкі Марыі з Сулістроўскіх; Кушляны — Даргішкі ці Веркеляны, уласнасць Грынеўскага; Кушляны Ясевіча, Кушляны Багушэвіча... Аштожбылораней!.. Бясконцаяколькасцьсуседскіх межавых звадаў, гандаль прыгоннымі, перадача з рук у рукі дакументаў страта іх, карыстанне з кожным разам усё новымі, прыдуманымі на хаду назвамі сёлаў урочышчаў ніваў лугоў, лясоў, атрыманых у спадчыну маёмасцей, палеткаў — усё гэта ўтварае блытаніну, акурат сказаць, узорную»308.
    Гісторыя памешчыцкіх Кушлян, як і іншых панскіх маёнткаў напоўнена брудам і дзікасцю, крывёю і слязьмі. Мы ўжо не гаворым пра адносіны памешчыкаў да сваіх прыгонных нявольнікаў «белых неграў». Нават адзін з адным уладальнікі маёнткаў што выхваляліся сваёй радавітасцю і адукаванасцю, грызліся як сабакі. У канцы XVII ст., напрыклад, адзін з кушлянскіх землеўладальнікаў чашнік Ян Кіркар намысліў выжыць з родных гнёздаў сваіх суседзяў — лоўчага Францішка Пятэльчыца і скарбніка Якуба Княноўскага. Янкоўскі падрабязна апісвае ўсе «фіглі», якія ўжыў Кіркар для здзяйснення свайго намеру: «... Дзеўку, што звалі Зоськай,якаяшукалагусей і качак, пераняўшы па дарозе, адвёў у сваю сядзібу, чалядніка Пятэльчыца ў мястэчку Солах, напаўшы, збіў на яе міласць пані Княноўскую наслаў свайго служачагаЛапу, які, сустрэўшы яе ў полі, непрыстойнымі словамі абылгаў дый, бізуном махаючы перад носам і страляючы з пісталета, страшэнна напалохаў. Згаданую дзеўку Зоську, што была вырвалася з Кушлян, дагнаў у Жупранах, збіў змардаваў і як хацеў з яе здзекаваўся;
    303 Jankowski Cz. Powiat Oszmianski: Materjaly do dziejow ziemi i ludzi. Petersburg, 1896. Cz. 1. S. 142-143.
    самога Пятэльчыца, што ехаў з гасцямі ў Солы, дагнаў цэлую мілю праследаваў страляючы з мушкета і жадаючы забіць» (стар. 145-146). Адным словам, паны дзяруцца, а ў хлопаў чубы трашчаць. Але, як бачым, часамі даставалася і панам — беднаму Пятэльчыцу, які, відаць, не меў ваяўнічасці свайго суседа, прыйшлося прадаць свой маёнтакі падаццаўіншыя бакі. Нямала такіх гісторый, мабыць, чуў Багушэвіч яшчэ ў дзяцінстве. Яшчэ больш прыйшлося пабачыць уласнымі вачыма. He з пальца ж ён высмактаў гэтае параўнанне пана з бандытам:
    Ой, не першы то бандыта
    I пан не астатні, —
    Што дабро ўсё здабыпга
    Толькі крыўдай братняй.
    («Панская ласка» )
    Найболып багатымі землеўладальнікамі былі ў Кушлянах памешчыкі Сулістроўскія. Мы мелі магчымасць пазнаёміцца з інвентарным апісаннем кушлянскага маёнтка Канстанціна Сулістроўскага, складзеным напярэдадні скасавання прыгоннага права, у 1858 годзе309. Гэта было даволі вялікае ўладанне, у склад якога ўваходзілі і суседнія вёскі: Пацэвічы, Шопаны, Рачканы, Сікуні, Рудзішкі. Сулістроўскаму належала 2296 дзесяцін зямлі і 288 прыгонных сялян, мужчын і жанчын. Большая частка зямлі была пад панскім ворывам, лугамі і лясамі, а пад сялянскае карыстанне было адведзена толькі 1077 дзесяцін. Сяляне адбывалі цяжкую паншчыну: 3 мужчынскія і 3 жаночыя дні на тыдзень з кожнага двара. Зімою, па саннай дарозе, сяляне вазілі прадаваць збожжа ў Вільню і іншыя гарады. «Галоўнейшы занятак сялян у хлебароб-
    309 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд391. Вопіс 1. Спр. 2002. Арк. 32-34.
    стве, — гаворыцца ў інвентары. — Здабыткі зямлі прадаюцца ў губернскім горадзе Більні, павятовым Ашмянах і гандлёвым мястэчку Смаргонях». Мураваны з высокім аздобленым калонамі ганкам панскі дом Сулістроўскага, абкружаны іншымі гаспадарчымі пабудовамі, панаваў над усёй ваколіцай.
    Сулістроўскія звысоку глядзелі на дробнага шляхціца, які пасяліўся з вялікай сям’ёй у суседнім фальварку. Мяркуючы па тым, што ў 1864годзе ў фальварку Багушэвіча праводзіліся праверачныя работы, звязаныя з сялянскай рэформай 1861 года, бацька паэта ўладаў некалькімі сялянскімі дварамі310. Належала Багушэвічам таксама некаторая колькасць лесу. Але падрасталі дзеці, іх трэба было пасылаць у горад вучыцца. Вось чаму тых некалькіх дзесяткаў дзесяцін, якімі ўладалі Багушэвічы, не хапала нават на тое, каб сцягваць канцы з канцамі. Таму даводзілася старому Казіміру выпрошваць у прадвадзіцеля дваранства для сваіх дзяцей даведкі аб беднасці, якія давалі права на вызваленне ад платы за навучанне. У «Бедамасці аб вучнях Віленскай гімназіі, якія па беднасці не ў стане ўносіць устаноўленай платы за навучанне» ад 31 кастрычніка 1860 года адносна малодшага брата Апалінарыя запісана: «Сын беднага двараніна, абцяжаранага сям’ёю... выхоўваюцца на ўтрыманні бацькі тры сыны і адна дачка»311.
    Багушэвічы належалі да таго шматлікага ў Беларусі і Літве ніжэйшага пласта дваранства, на якое заўсёды падазрона глядзеў царскі ўрад, — дваранства, якому раз-пораз даводзілася даставаць старыя дакументы, каб даказаць сваё «высакароднае» паходжанне. Такія шляхціцы па сваім са-
    310 ЦДГАЛіт.ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 391. Вопіс 1. Спр. 2001. Арк. 9.