Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Аб Сігізмундзе Мінейку, які ў 1863 годзе быў рэвалюцыйным ваенным начальнікам Ашмянскага павета, гаворка пойдзе пасля.
Фігуры Б. Віткоўскага, I. Курневіча, А. Міладоўскага, імёны якіху спісах гімназістаў стаяць побач з імем Ф. Багушэвіча, таксама вельмі цікавыя. Сын віленскага мешчаніна — саф’яннага майстра — Вікенцій Віткоўскі скончыў гімназію на год раней за Багушэвіча, у 1860 годзе. Гэта быў, як пісалі пра яго царскія ўлады, «дзевятнаццацігадовы малады чалавек, поўны ідэй рэспубліканскіх». Ён арганізаваў сярод вучнёўскай моладзі Вільні рэвалюцыйны гурток, які наладзіў сувязь з рамеснікамі і спрабаваў пашырыць сваю дзейнасць на сялян. У дзейнасці гуртка прымалі ўдзел студэнты Пецярбургскага універсітэта, сябры Каліноўскага: Ігнат Курневіч (скончыў Віленскую гімназію ў 1858 годзе), Эдмунд Вярыга (пазней — член Літоўска-беларускага правінцыяльнага камітэта, які ўзначальваў Каліноўскі),
330 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 438. Вопіс 1. Спр. 326. Арк. 8 адв.; фонд 378. Паліт. аддз. 1863. Спр. 796. Арк. 47.
Эмануіл Юндзіл. Калі ў 1860годзе гурток быў раскрыты, у рукі царскіх улад трапіў верш, які дае ўяўленне пра склад гуртка і настроі, што панавалі ў Віленскай гімназіі. Прывядзём яго ў перакладзе з польскай мовы, зробленым царскімі чыноўнікамі:
Тосты по поводу маевкн 23 апреля 60 г.
Внльно. Нмпровнзацня.
Нальем чаркй! Подадйм друг другурукй!
Пусть соеднннт нас едннодушне н согласне!
Да окончнм уже время неволн!
Да увенчает чело наше лавр свободы!
Пусть звенят чаркн! Пусть шумнт мед!
Дд здравствует Вйкентйй! Честь тебе, честь!
Любовь к отечеству — предмет твойх чувств, Наша к нему любовь — плод meoux посевов.
Да здравствуепг нашАдольф! Как его чело
Пылает! Как взор его горйт мужеством!
Ммеет ловкость тела й сйльную руку.
Пусть узнает ее скоро враг'.
Наш Александр — также молодец,
Да здравствует! В нем жйвет Красйнскйх331 дух!
Когда наступйт время воевать,
Мы будем сражаться, ты — нас воспевать.
Ура! Да благопрйятствует нам счастлйвая судьба!
Честь вам, господа! Честь, всем честь, Которые за край готовы жйзнь нестй.
331 Зігмунт Красінскі — выдатны польскі паэт.
He дадйм себе дуть nod нос.
Ура! Гей, ура! В последнйй раз
Едйнодушйе u согласйе! Подадйм друг другу рукй!
Пусть цепь бесчестйя свалйтся с нас!
Пусть лавр свободы увенчает нам чело'.332
Хто ж яны — гэты малады правадыр Вікенцій, мужны Адольф, вершатворац Аляксандр, пра якіх гаворыцца ў гэтым вершы? Аказваецца, усе яны — гімназічныя таварышы Багушэвіча, якія вучыліся з ім у адным або ў сумежных класах. Як паказаў вучань гімназіі Капылоў у гэтым вершы выведзены Вікенцій Віткоўскі, Адольф Якавіцкі і Аляксандр Міладоўскі333. Аб магчымай блізкасці Багушэвіча да Віткоўскага і Міладоўскага мы ўжо гаварылі. Каб давесці сувязь Багушэвіча з Якавіцкім і Капыловым, дастаткова прывесці невялікую вытрымку з класнага журнала па заканазнаўстве за 1860/61 год. У спісе вучняў сёмага класа, якія вывучалі заканазнаўства, усяго 6 чалавек, і сярод іх:
4. Капылоў Аляксандр.
5. Якавіцкі Адольф.
6. Багушэвіч Франц.
Такім чынам, блізкасць Багушэвіча да людзей, якія ўваходзілі ў 1860годзе ў гурток віленскай рэвалюцыйнай моладзі, можналічыць несумненнай. I калі ён нават не прымаў непасрэднага ўдзелу ў дзейнасці гэтага гуртка, то не мог не ведаць аб яго існаванні. Няхай не заўсёды ісціна была на баку
332 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1860. Спр. 229, Арк. 65. Арыгінал верша — ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1860. Спр. 33. Ч. І.Арк. 33.
333 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1860. Спр. 229. Арк. 34.
гэтых юнакоў няхай нясталыя былі часамі іх меркаванні334, але многаму ў іх можна было павучыцца і перш за ўсё — сыноўняй, адданай любові да радзімы. Багушэвічу запалі ў памяць словы з твора, які хадзіў у той час па руках: « Дарога жыцця народаў іх гістарычнае поле дзейнасці таксама азначаны крывавымі слядамі. Шчодрыя кроплі крывавага поту падаюць і насычаюць іх родную зямлю. I хіба не будзе гэта адной з вялікіх сіл, што ўмацоўвае любоў да айчыны?!»335 I ён назаўсёды запомніў Вікенція Віткоўскага, аддадзенага царскімі ўладамі ў аранбургскія лінейныя батальёны.
У той год, калі Багушэвіч заканчваў гімназію, яму давялося на сабе адчуць несправядлівасць саслоўнага ладу. У ліку чатырох лепшых выпускнікоў гімназіі ён быў удастоены атэстата з правам на чын XIV класа. Але, каб атрымаць такі атэстат, мала было паказаць добрыя веды на выпускных экзаменах. Трэба было давесці сваё дваранскае паходжанне. Пасведчанне, дадзенае ашмянскім павятовым прадвадзіцелем дваранства, не задаволіла царскіх чыноўнікаў. Рашэнне педагагічнага савета было прынята 17 чэрвеня 1861 года. 21 чэрвеня пратакол з усімі неабходнымі паперамі быў накіраваны папячыцелю навучальнай акругі на зацверджанне. 4 ліпеня дырэктар вучылішчаў атрымаў паведамленне аб згодзе вышэйшага начальства, але з адной папраўкай. «Што ж датычыць вучня Франца Багушэвіча, удастоенага атэстата
334 Некаторыя даследчыкі схільны перабольшваць рэвалюцыйную спеласць дзеячаў гуртка Віткоўскага, гл. нашу рэцэнзію на кнігі А. Смірнова пра К. Каліноўскага: ЛіМ. 1959. 18 лістап. (№ 91 (1417)) і агляд: Новые труды нсторнков Лнтвы по нсторнн крестьян XIX в. // Нсторня СССР. 1960. № 1.
335 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1860. Спр. 33. Ч. І.Арк. 33.
з правам на чын XIV класа, — гаварылася ў паведамленні, — то выдача гэткага не раней можа быць дазволена, як пасля падачы фармальнай копіі з пастановы дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні Багушэвіча, таму што пададзенае пасведчанне ашмянскага павятовага прадвадзіцеля дваранства, згодна з 20 арт. III т. Зв[оду] Зак[онаў] (выд. 1857 г.), не можа быць прынята пад увагу»336. Некалькі тыдняў давялося Багушэвічу абіваць парогі канцылярыі Губернскага дваранскага дэпутацкага сходу, каб атрымаць патрэбны форменны дакумент. Атрымаўшы атэстат, ён у той жа дзень (26 ліпеня 1861 года) паслаў заяву ў Пецярбургскі універсітэт.
3
У неспакойны час пакідаў Багушэвіч родныя мясціны. Абвешчаная маніфестам 19 лютага «воля» была падманная.
... Ой, штосьці кепска выходзе, Цяпер ці не болей настала паноў?
He надта свабоднау гэтай свабодзе... —
так выказаў Багушэвіч адносіны сялян да рэформы ў вершы «Быў у чысцы». Зняважаныя ў сваіх спадзяваннях, сяляне адмаўляліся прымаць такую «волю». У красавіку 1861 года вялікія натоўпы сялян сабраліся ў м. Іўе Ашмянскага павета (адтуль рукой падаць да Кушлян Багушэвіча), патрабуючы сапраўднай волі. Адбылася сутычка сялян з войскамі, у выніку якой адзін селянін загінуў многія былі паранены. «Іўеўскі мяцеж... — пісаў адзін напалоханы памешчык, — паказаў дастаткова выразна, што нам пагражала» (пер.
336 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 567. Вопіс 3. Спр. 908. Арк. 68.
з франц.)337. Хваляваліся сяляне і ў кушлянскім маёнтку Сулістроўскага338.
Узбунтаванае сялянскае мора бушавала, падкочвалася да гарадскіх сцен, а з гарадоў ішла сустрэчная хваля вызваленчага руху. Вясною 1861 года, у адказ на зверскі расстрэл царскімі войскамі мірных маніфестацый у Варшаве, адбыліся мітынгі і дэманстрацыі ў Пецярбургу, Маскве, гарадах Беларусі і Літвы.
У бурных падзеях, што адбываліся ў Вільні, самы дзейсны ўдзел прымалі вучні гімназіі. Нават выгляд гімназістаў перамяніўся. Гэта сведчыла аб узрушанасці і ваяўнічым настроі, што панаваў у гімназіі. Характэрная аб’ява была надрукавана 17 жніўня 1861 года ў «Віленскім весніку»: «Віленская дырэкцыя вучылішчаў маючы звесткі, што некаторыя з вучняў падначаленых ёй вучылішчаў таксама як і прыезджыя з іншых навучальных устаноў ходзяць па вуліцах у няформеннай вопратцы, расхрыстаныя, у белых шапках, з хлысцікамі і палкамі ў руках, знаходзіць патрэбным нагадаць усім вучням, што нашэнне няформеннай вопраткі і хаджэнне з палкамі строга забараняецца правіламі вучылішча»339. За ўдзел у дэманстрацыях і спяванне рэвалюцыйных гімнаў два выпускнікі гімназіі былі пазбаўлены медалёў некалькі гімназістаў арыштаваны. Але рэпрэсіі не маглі запалохаць віленцаў 6 жніўня пяцітысячнаядэманстрацыярамеснікаўдробныхчыноўнікаў і гімназістаў накіравалася да магілы вядомага польскага рэвалюцыянера Шымана Канарскага, які быў расстраляны тут у
337 ДГМ. Фонд 381. Спр. 13. Арк. 186.
338 Крестьянское двнженне в Белорусснн после отмены крепостного права: (1861—1862 гг.): Док. н матерналы. Мннск, 1959. С. 72.
339 Серебряков М. В. Нсторнческлй очерк... С. 139.
1839 годзе. Ля заставы шлях дэманстрантам заступілі войскі. У ход пайшлі камяні з бруку і калы. 3 вялікімі цяжкасцямі казакі разагналі дэманстрацыю. Багушэвіч пакінуў Вільню, калі расклееныя па горадзе аб’явы генерал-губернатара забаранялі пасля дзевяці гадзін вечара выходзіць на вуліцу. На ўсіх заставах і выездах стаялі ваенныя каравулы.
Аднак яшчэ больш уражальныя падзеі чакалі яго ў Пецярбургу. Залічаны на першы курс універсітэта, ён так і не пачынаў вучыцца, бо ва універсітэце ў гэтым годзе заняткаў фактычна не было — студэнты хваляваліся. Гэта быў трывожны і шчаслівы час. Няхай сабе не чыталіся «казённыя» лекцыі ва універсітэце. Затое працаваў другі універсітэт — рэвалюцыйнай навукі, класавага выхавання, у якім прафесараў замянілі свае ж таварышы-рэвалюцыянеры, а замест падручнікаў тут чыталі падшыўкі «Современннка» і «Колокола».
Пачалося з таго, што студэнтаў наважылі запалохаць. У маі 1861 года былі прыняты новыя правілы для універсітэтаў. Катэгарычна забаранялася праводзіць сходы, звяртацца да начальства праз дэпутатаў, выказваць нездаволенасць на лекцыях. Фактычна было скасавана вызваленне незабяспечаных студэнтаў ад платы за слуханне лекцый.
Вярнуўшыся з летніх канікул, студэнты ўсіх нацыянальнасцей абвясцілі байкот новым правілам і адмовіліся прыняць матрыкулы (іхтрэба было паказваць кожны раз прыўваходзе), дзе гэтыя правілы былі надрукаваны. У ліку іншых адмовіўся прыняць матрыкул і студэнт першага курса «па матэматычным разрадзе» Францішак Багушэвіч, хоць і ведаў, што за гэта пагражае выключэнне з універсітэта. Ён з галавой акунуўся ў новае жыццё. Мы без намаганняў можам уявіць яго ў актавай зале універсітэта ў тысячным натоўпе студэнтаў якія прагна
слухаюць пракламацыю «Да маладога пакалення», напісаную М. В. Шалгуновым, паплечнікам М. Г. Чарнышэўскага: «Калі для ажыццяўлення нашых імкненняў, для падзелу зямлі паміж сялянамі давялося б выразаць сто тысяч памешчыкаў мы не спалохаліся б гэтага»340. Можам уявіць юнака з Кушлян у калоне маладых людзей з блакітнымі каўнярамі і такімі ж аколышкамі на шапках, якая ідзе праз увесь горад на Калакольную вуліцу, дзе жыў папячыцель навучальнай акругі, каб сказаць аб сваіх патрабаваннях. А можа, і яго кроў была на пецярбургскім бруку 12 кастрычніка, калі студэнтаў білі паліцыя і войскі ля ўваходу ва універсітэт?