Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
350 Дакументы аб удзеле сям’і Ф. Багушэвіча ў паўстанні 1863 года // Полымя. 1960. № 10. С. 173-176. Упершыню архіўныя дакументы пра ўдзел Багушэвічаў у паўстанні апублікаваны А. Семяновічам (ЛіМ. 1958. 19 сак.). Ён увёў у навуковы ўжытак справу генерал-губернатарскай канцылярыі: О наложеннн секвестра на нмення помеіцнков Ошмянского уезда Броннслава Беннславского н Казнмнра Богушевнча за прннятне нмн участня в мятеже. Началось 5 января 1864 г. Кончено 8 ноября 1864 г. На 24лнстах (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1864. Спр. 239). Намі знойдзены і апублікаваны ў «Полымі» блізкая па змесце справа Віленскай следчай камісіі (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 438. Вопіс 1. Спр. 870) і некаторыя іншыя дакументы.
мяцяжы», — рабіла выснову следчая камісія. На рапарце — выразная заўвага: «Але дзе знаходзяцца іншыя сыны (г. зн. апроч арыштаванага Апалінарыя. — Г К.) — невядома». Відаць, гэтае пытанне вельмі непакоіла следчых. Хаця імя Францішка Багушэвіча проста нідзе не названа, але мы ясна адчуваем, якая небяспека яго падпільноўвала, як блізка былі ад яго жандарскія кіпцюры.
Шмат месяцаў паўстанцы Ашмяншчыны змагаліся з непараўнальна большымі сіламі рэгулярных да зубоў узброеных царскіх войск. Рэпрэсіі супраць паўстанцаў усё ўзмацняліся. Палонных каралі смерцю. Шыбеніцы стаялі ў Ашмянах, Смаргоні, Гальшанах.
Надышла позняя восень. Пасуравелі, пачарнелі лясы. Толькі зрэдку пырсне ружаватае празрыстае золата абпаленых першымі замаразкамі дубоў на цёмныя яліны. Патаемнымі сцяжынкамі прабраўся ў паўстанчы лагер кур’ер з Вільні. Ён прынёс ад Кастуся Каліноўскага загад № Іібад 1 кастрычніка 1863 года, «...каб Ашмянскі аддзел войска выйшаў з Ашмянскага павета ў Вількамірскі або Лідскі або нават у Гродзенскую губерню і, калі трэба, дык падзяліўся б на дробныя атрады, але ніяк каб не думаў складваць зброі, a наадварот, каб ён заўсёды быў гатовы з’яднаць гэтыя атрады для працягу дзеянняў»351.
Загад быў даведзены да ведама ўсіх паўстанцаў. Відавочна, з гэтым загадам трэба звязваць і адзначанае ў следчай справе з’яўленне сястры Багушэвіча Ганны ў адной з паўстанцкіх груп: «У кастрычніку месяцы ў лес, які належыць Казіміру Багушэвічу, да мяцежнікаў прыходзіла дач-
351 ЦДВГА [РДВГА]. Фонд ВУА. Спр. 1310. Арк. 156-157.
ка яго Ганна, якой дадзена была запіска да Беніслаўскага (паўстанцкі цывільны начальнік Ашмянскага павета. — Г. К.) аб аказанні ім дапамогі. Пабачьгўшыся ў Сольскім касцёле з Беніслаўскім і атрымаўшы ад яго 58 рублёў грошай, Ганна Багушэвіч і Ганна Баброўская на другі дзень прыйшлі да мяцежнікаў і, аддаючы ім грошы, растлумачылі, што Беніслаўскі прыслаў іх на дарогу і загадаў выбраўшы Ляшчынскага або Гулецкага ў начальнікі, ісці ў Царства Польскае на з’яднанне з іншымі шайкамі, карты ж або маршруту на праход туды даць Беніслаўскі не можа, таму што сам мае адзін толькі экзэмпляр карты Ашмянскага павета»352.
Магчыма, у гэты час і пайшоў Багушэвіч разам з ашмянскімі паўстанцамі за Нёман—у Сувалкію. Але з аднолькавым поспехам можна меркаваць, што Багушэвіч уступіў у паўстанцкі атрад у Лідскім павеце, дзе ён наладзіў цесныя сувязі з рэвалюцыянерамі ў час свайго настаўнічання. Сярод шматлікіх паўстанцкіх атрадаў якія дзейнічалі ў Беларусі і ў Літве, быў адзін атрад, баявы шлях якога ляжаў праз Доцішкі, дзе Багушэвіч працаваў настаўнікам, у Сувалкію. Мы маем на ўвазе атрад «Астрогі» (Парадоўскага). 12чэрвеня 1863года ў сутычцы пры фальварку Доцішкі царскі палкоўнікУласаў адбіў у паўстанцаў Астрогі перапіску, карты і «найбольш каштоўную рэч — парадную шапку» прадвадзіцеля353.
Калі пасля ўдалай карнай экспедыцыі Уласаў вяртаўся ў Вільню, ён вёз з сабой уладальніка Доцішак Аляксандра Звяровіча і параненага студэнта Уладзіслава Пілецкага, які
352 Дакументы аб удзеле сям’і Ф. Багушэвіча ў паўстанні 1863 года гл.: Полымя. 1960. № 10. С. 174.
353 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд438. Вопіс 1. Спр. 192. Арк. 29 (рапарт Уласава).
знаходзіўся ў маёнтку354. Звяровічу было тады 45 гадоў. Яму прад’яўлялася абвінавачанне, «што ён праз Пілецкага дастаўляў у лес усё неабходнае для мяцежнікаў са сваёй мызы, між тым пры запытанні аб’явіў палкоўніку Уласаву, што мяцежнікі сапраўды рана раніцай праходзілі каля мызы, але не ўказаў што мяцежнікі і цяпер у яго ў лесе ля мызы, аб чым не можа быць каб ён не ведаў тым больш, што ад яго яны атрымоўвалі ўсю правізію». Мураўёў загадаў «на маёнтак гэтага памешчыка неадкладна накласці секвестр і прадпісаць ваенна-павятоваму начальніку ўсю рухомую маёмасць гэтага памешчыка прадаць, а хлеб звярнуць войскам на харчаванне»355, хаця Віленская следчая камісія, куды праз некаторы час паступіла справа, была схільна з прычыны адсутнасці доказаў апраўдаць Звяровіча356. Пашкодзілі яму паказанні паўстанцкага камісара Лідскага павета Вітальда Гажыча, які паведаміў што аднойчы Звяровіч паказаў яму дарогу ў атрад Астрогі357. Адначасова ў камісіі разглядалася і другая справа пра Звяровіча, па якой ён разам з вядомым гісторыкам Тэадорам Нарбутам (уладальнікам маёнтка Шаўры) абвінавачваўся ў тым, што згодна з паўстанцкім маніфестам ад 10 (22) студзеня 1863 года адмовіўся ад
354 Пілецкі скончыў Віленскую гімназію і вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, які пакінуў адначасова з Багушэвічам. Напярэдадні паўстання быўхатнім настаўнікам у Нарбутаў (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 233). У справе Пілецкага шмат цікавых звестак пра паўстанне ў Лідскім павеце.
3SS ЦДГА Літ. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 482. Арк. 1 адв., 3.
356 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд438. Вопіс 1. Спр. 495.
337 СправаВ. Гажыча. ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 382а. Арк. 76.
спагнання з сялян паншчыны і чыншу. Сапраўды, паводле паказанняў доцішскіх сялян, «у лютым месяцы памешчык Аляксандр Звяровіч паклікаў старасту вёскі Доцішкі Міхаіла Мілюкевіча і загадаў каб не прымушаць сялян да адбывання паншчыны, і прытым гаварыў, што будзе падорана зямля без выплаты чыншу». «3 таго часу, — расказвалі сяляне, — паншчыны не адбывалі, якую ён, Звяровіч, не патрабаваў»358. Як бачым, гэта быў ліберальны памешчык, які спачуваў паўстанню. Таму і мог Багушэвіч працаваць у яго школе359.
Начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл у Лідскім павеце быў Людвік Нарбут, сын гісторыка.
У яго былі даўнія рахункі з царызмам. Яшчэ ў 1850 годзе яго, васемнаццацігадовага вучня Віленскай гімназіі, пакаралі розгамі і аддалі навечна ў салдаты. (Тады за канспірацыйную дзейнасць было арыштавана шмат вучняў у Вільні і Мінску.) Невялікага росту, шчуплы, ён аднак праявіў незвычайную храбрасць у час ваенных дзеянняў на Каўказе, атрымаў афіцэрскі чын і выйшаў у адстаўку. У 1863 годзе Нарбут адзін з першых у Беларусі і Літве ўзняў сцяг паўстан-
358 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд438. Вопіс 1. Спр. 266. Арк. 11 адв.; фонд 378. Паліт. аддз. 1863. Спр. 631.
359 У лістападзе 1863 года Звяровіч быў высланы ў Арэнбургскую губерню. Маёнтак яго Доцішкі (450 дзесяцін) у 1863 годзе прададзены з публічных таргоў падпалкоўніку Апалону Шпееру. У 1867 годзе Звяровіч перасяліўся з Уфы ў Варшаву. 3 1874 года яму дазволілі жыць у Вільні. Ён хадайнічаў аб выкупе маёнтка, але яму адмовілі (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1863. Спр. 834; фонд 421. Вопіс 1. Спр. 1553). 10 (22) верасня 1891 года Ф. Багушэвіч тэлеграфаваў Я. Карловічу аб смерці Звяровіча (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1135. Вопіс 10. Спр. 92). Трэба думаць, што размова іпілаякраз пра былога ўладальніка Доцішак.
ня. Ён арганізаваў паўстанцкі атрад яшчэ ў пачатку лютага і амаль тры месяцы вёў адважную партызанскую вайну супраць царскіх войск. У яго атрадзе быў вядомы віленскі мастак Эльвіра Андрыёлі. 22 красавіка Нарбут загінуў у баі пад м. Дубічы. Тады ж атрымаў рану Удадзіслаў Пілецкі, адзін з самых храбрых байцоў атрада. Гібель свайго камандзіра Андрыёлі ў далейшым перадаў у вядомай карціне «Смерць Нарбута». Камандаванне над паўстанцамі прыняў малодшы брат Людвіка Баляслаў, а праз некаторы час яго змяніў больш вопытны Астрога360.
Паходжанне Аляксандра Парадоўскага — Астрогі дакладна невядома. ГІаводле слоў аднаго з палонных, ён паходзіў з Валыні. Іншыя крыніцы запэўніваюць, што прыбыў з аўстрыйскай Галіцыі. У час паўстання яму было каля 35 гадоў. Спадзеючыся схапіць Астрогу, царскія ўлады старанна збіралі яго прыкметы. Было вядома, што ў яго рыжыя валасы, што ён насіў бараду і бакенбарды.
Атрад Астрогі меў базу ў раёне паміж Шчучынам і Эйшышкамі. У цяжкія часіны паўстанцы ішлі ў Гродзенскую пушчу дзе атрымлівалі харчы ў сялян вёскі Кракшлі. У канцы чэрвеня Астрога з’яднаўся з атрадам гродзенскіх паўстанцаў якімі кіраваўЛянкевіч (Ландэр). Агульнае камандаванне ўзяў на сябе Лянкевіч.
20ліпеня гродзенска-лідскія паўстанцы пераправіліся цераз Нёман у Аўгустоўскую (Сувалкскую) губерню361.
360 Kowalewska Z. Dzieje powstania lidzkiego: Wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Wilno, 1934; гл. таксама цікавыя паказанні выхаванца Мінскай гімназіі А. Янкоўскага, які быў у атрадзе Нарбута — Астрогі: ЦДГА Літ. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 206.
361 Aramowicz I. Marzenia: Pami^tniko ruchu... S. 63-65.
На чале лідскіх паўстанцаў Астрога біўся з царскімі войскамі 9 жніўня пад Мазурышкамі (Алькенішкамі) у Марыямпальскім павеце, 7 верасня пад Длугай Вессю і 28 верасня пад Шлавантамі — у Сейненскім362. Потым, лічачы далейшую барацьбу безнадзейнай, распусціў атрад і ўцёк за мяжу.
Гераічнае паўстанне 1863 года было задушана. Праўда, цаною крыві паўстанцаў сяляне Беларусі і Літвы атрымалі сякія-такія ўступкі, але яны не мянялі прыгонніцкай сутнасці рэформы. Душыцель паўстання Мураўёў-вешальнік і яго паслядоўнікі ўзялі курс на хуткую русіфікацыю беларускіх і літоўскіхгуберняў. Нават тое нямногае, што мог рабіць ДунінМарцінкевіч да паўстання, цяпер зрабілася немагчымым. Найбольш значныя яго творы, напісаныя пасля паўстання, убачылі свет толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Край нібы вымер. Лепшыя сыны Беларусі або загінулі ў няроўнай барацьбе, або пакутавалі ў рудніках Сібіры, або разбрыліся па свеце. Бацька Багушэвіча, брат паэта Апалінарый і сястра Ганна сядзелі ў Віленскай турме. Яны выйшлі на волю толькі праз год — у канцы 1864 года. Старому Казіміру, які быў прызнаны «вінаватым ва ўдзеле ў мяцяжы і ва ўтойванні злачынных дзеянняў сваіх дзяцей», прыйіплося заплаціць яшчэ штраф у памеры 100 руб. За Ганнай пакінулі строгі паліцэйскі нагляд. Тады ж быў зняты секвестр з багушэвічаўскага фальварка, але не цалкам. Царскія ўлады