• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    4 Арлоў У Таямніцы Полацкай гісторыі. Мінск, 1994. С. 185.
    5 Тамсама.
    вечнасці, а малады месяц — росту маладосці, бо не ветахавы месяц у Скарыны, а маладзіковы, які расце, ідзе да поўні»6, — падключаецца да размовы, дзеліцца сваімі меркаваннямі А. Лойка. Свой адметны погляд у вядомага скарыназнаўцы мастацтвазнаўчай школы В. Шматава: «Гэта не „зацьменне сонца” як думаюць некаторыя; радаснае сонца, якое ўзыходзіць над сумным месяцам (на гравюры ён апускаецца ўніз, „знікае”), азначае асветніцкі дэвіз: „Свяціць заўсёды — удзень і ўначы, святло пераможа цемру”. Сэнс відарыса цудоўна звязваецца з асветніцкай дзейнасцю першадрукара-гуманіста»7. Мы прывялі толькі асобныя прыклады разумення знакамітага сігнета. He менш слушныя думкі, трапныя назіранні, дасціпныя здагадкі выказваюць і іншыя скарыназнаўцы і энтузіясты роднай культуры. Глыбокія рэчы можна трактаваць, інтэрпрэтаваць бясконца і гэтаксама ж бясконца адкрываць у іх новыя грані, сэнсавыя нюансы і адценні.
    Адным словам, Скарынавы знак-сігнет просты і складаны, гарманічны і супярэчлівы, шматзначны і не да канца спазнаны, як само жыццё. Яму, гэтаму знаку, выпаўу гісторыі найвялікшы гонар. 3 цягам часу ён стаўся адным з галоўных і незаменных нацыянальных сімвалаў беларусаў і Беларусі.
    Сёння сігнет трывала ўваходзіць у нашу рэчаіснасць. Сустракаемся з ім літаральна на кожным кроку. Да прыкладу сваёй эмблемай выбрала гэты знак Таварыства беларускай мовы, якое ў новых умовах працягвае патрыятычна-асветніцкія традыцыі Скарыны. Промнямі Скарынавых Сонца і Месяца азораны і адораны Дні беларускага пісьменства — святы на-
    6 Лойка A. А. Старабеларуская літаратура. Мінск, 2001. С. 288.
    7 Шматаў В. Ф. Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI-XVIII стст. С. 25.
    цыянальнай культуры, якія ўжо сталіся традыцыяй. Гэты сімвалупрыгожвае тамы беларускай выдавецкай серыі «Скарбы сусветнай культуры». Дзіва што — Скарына, можа, як ніхто іншы, лучыць нас з сусветам. I на ладных фаліянтах 18-томнай універсальнай Беларускай Энцыклапедыі, выданне якой нядаўна завершана, стаіць таксама выдавецкая марка-эмблема, сканструяваная на аснове Скарынавага сігнета. I гэта абсалютна натуральна: Скарына быў першым нашым энцыклапедыстам. Такія прыклады можна множыць і множыць.
    I на тым першасным, без перабольшання, гістарычным партрэце, можна сказаць, першапартрэце, з якога шмат што пачалося, сігнет займае сваё законнае цэнтральнае месца, аздабляючы пярэднюю плоскасць пюпітра, за якім размясціўся ўласнай персонай сам непераўзыдзены і непараўнальны вучоны муж доктар Францыск Скарына са слаўнага горада Полацка. He раўнуючы як сучасныя самавітыя дзяржаўныя гербы, што ўпрыгожваюць трыбуны-кафедры выступоўцаў у сённяшніх парламентах і на высокіх міжнародных форумах.
    — Глядзіце — вось мой знак. Я чалавек Сонца і Маладзіка, я — ад жыцця, дзе ёсць месца і яснасці Дня, і таемнасці Ночы, — нібы гаворыць Скарына.
    Вядома, гэта зноў жа ўсяго толькі адна з магчымых інтэрпрэтацый сэнсавага боку сігнета, але тое, што сам Скарына на гравюрным партрэце ідэнтыфікуе сябе з гэтым знакам, — несумненна. I гэта для нас у дадзеным выпадку самае важнае.
    Такім чынам, Сонца з Месяцам, Маладзіковае Сонца — індывідуальны знак Скарыны, знак яго самаідэнтыфікацыі. А што азначаюць тады сімвалы абапал яго галавы, схематычныя знакі на шчытах, якія падтрымліваюцца, аберагаюцца львамі? Сёння ў нашай грамадскай свядомасці (маем на ўва-
    зе менавіта шырокую грамадскую свядомасць) яны таксама часцей за ўсё ўспрымаюцца як асабістыя знакі Скарыны. Іх малююць мастакі на шматлікіх сучасных партрэтных версіях першадрукара. Бачым іх на партале новага унікальнага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на помніку Скарыны ва універсітэцкім скверы ў Мінску. Яны вынаходліва выкарыстоўваюцца ў афармленні незлічоных кніг пра Скарыну і айчынныя старадрукі. Гарманічны Т-знак, напрыклад, увасабляе скарынаўскую тэму на вокладцы вядомай кнігі А. Каўкі «Тут мой народ» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1989). А ў кнізе літоўскай пісьменніцы Э. Легутэ «Францішак Скарына: Пакінуць славу і памяць аб сабе»8 гэты сімвалу выглядзе мініяцюрнага значка паўтараецца на кожнай старонцы ля кожнай калонлічбы, трывала яднаючыся ў свядомасці чытача з вобразам Скарыны. Пра Скарыну найперш нагадвае нашым сучаснікам і таямнічая «трапецыя».
    Калі гэта сапраўды так, калі гэта асабістыя знакі Скарыны, то што яны значаць, навошта — поруч з сігнетам — спатрэбіліся, з якога боку характарызуюць Скарыну? Што гэта — яго дадатковыя гербы? Гербавыя знакі яго бацькоў (ёсць і такая думка) ? Указанні на характар заняткаў? Сімвалы духоўных пошукаў і памкненняў? Але вельмі магчыма, што гэта знакі людзей, якія дапамагалі Скарыну ў яго вялікай справе: мецэнатаў, партнёраў па друкаванні і афармленні кніг. Хто яны? Так што да поўнай яснасці тут далёка. I нават
    8 Liegute Е. Pranciskus Skorina: Palikti slov§ ir atminimq savo: Ese. [Vilnius, 6. r. ]. 3 гэтым выданнем нашых найбліжэйшых суседзяў і партнёраў па гісторыі можна пазнаёміцца ў аддзеле рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску.
    да прыблізнай яснасці таксама. А гэта ж надзвычай важна для скарыназнаўства. У сваім даследаванні мы і пастараемся калі не вырашыць гэтае пытанне, то прынамсі наблізіцца да яго вырашэння, падвесці вынікі дыскусій і ўжо гэтым хоць трохі прасунуцца наперад у вывучэнні праблемы.
    Зразумела, загадка партрэта можа быць здавальняюча вырашана толькі ў комплексе з іншымі загадкамі скарынаўскіх выданняў якія, калі сказаць словамі самога Скарыны, шмат «в собе сокрнтых танн замыкають». У нашым выпадку перш-наперш гэта агульны тытульны ліст «во всю Бнвліію», змешчаны, як вядома, у кнізе «Быццё» (1519). Мы бачым там цікавую кампазіцыю з трох гербавых шчытоў у пэўным прадуманым парадку ўкампанаваных, уштукаваных у арнаментальную рамку тытула. На двух ніжніх шчытах размешчаны сігнет і «трохкутнік» (крыху зменены, мадыфікаваны ў параўнанні з партрэтам). Верхні шчыт — пусты, нічым не азначаны. Чаму?
    «Трохкутнік» даволі часта з’яўляецца на іншых фігурных гравюрахізастаўкахСкарынавыхкніг. «Трапецыя» —-толькі на партрэце. Чаму? Што здарылася? 3 якой-такой нагоды вельмі паслядоўны і сістэматычны ўіншых выпадках Скарына палічьгў патрэбным адмовіцца ад знака «трапецыі»?
    А ёсць яшчэ дзіўныя прыпіскі на асобніках першых пражскіх выданняў: « A то ся стало накладом Богдана Онкава сына радцн места внленского». Усяго нейкі дзесятак слоў, a значэнне іх для гісторыка цяжка пераацаніць. Гэта ж найкаштоўнейшыя для нас, абсалютна адкрытыя, недвухсэнсоўныя сігналы-паведамленні пра партнёра-фундатара Скарыны! Вестачкі, якія цудам прарваліся праз храбціны вякоў каб дайсці да нас, сённяшніх. Былі яны толькі на першых выдан-
    нях, потым зніклі. Чаму? I чаму былі не на ўсім тыражы, a дапісваліся ад рукі толькі на пэўнай частцы асобнікаў?
    Так што пытанняў гэтых «чаму», «навошта» ды «з якой нагоды», набіраецца шмат. А галоўнае з іх — зыходнае, ключавое — можна сфармуляваць так: што хацеў сказаць Скарына, змясціўшы на партрэце — на вельмі прыметным, ганаровым месцы — знакі «трохкутніка» і «трапецыі»? Паведаміць штосьці важнае аб сабе? Аддаць належнае, падзякаваць аднадумцам-паплечнікам? Падаць знак, пакінуць падказку-запавет нашчадкам? Ён жа такі, Скарына, — гаварыў і з патомкамі, глядзеў у будучыню. Пра ўсё гэта абавязкова думаецца-ўспамінаецца кожны раз, калі глядзіш на аўтэнтычны партрэт нашага асветніка.
    Дык якую векавечную тайну хаваюць-берагуць загадкавыя львы Скарыны?
    Некалькі папярэдніх метадалагічных заўваг. Тэма сімволікі Скарыны шматаспектная9. Сваёй галоўнай задачай на дадзеным этапе мы лічым вывучэнне графічных сімвалаў у скарынаўскіх выданнях. Тым не менш нават у такім выглядзе тэма ўяўляецца дастаткова шырокай.
    Наша даследаванне можна весці ў некалькіх напрамках і на розных узроўнях. Апрача агульных штудый у галіне скарыназнаўства (жыццё, творчасць, погляды Скарыны) такімі актуальнымі і, як чакаецца, плённымі для нашай тэмы напрамкамі могуць быць:
    •	вывучэнне сацыяльнай базы грандыёзнага выдавецкага праекта Скарыны, а таксама непасрэднага акружэння першадрукара, яго дзелавых кантактаў і сувязяў;
    9 Гл.: Конан У. М. Сімвалы ў творчасці Ф. Скарыны // Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 490-491.
    •	вывучэнне розных аспектаў тагачаснай сімволікі, эмблематыкі, геральдыкі, не выключаючы сімволікі папулярных у свой час (ды і сёння не пазбаўленых увагі) эзатэрычных, таямнічых вучэнняў алхіміі, астралогіі, кабалы10;
    •	дадатковае ўважлівае вывучэнне сімвалаў Скарыны: сістэмнасць іх ужывання, храналогія, частотнасць, зменлівасць і г. д.
    Разнастайная сімволіка надзвычай характэрная для культуры сярэднявечча і Рэнесансу. Яшчэ Эразм Ратэрдамскі з’едліва смяяўся са сваіх вучоных і псеўдавучоных сучаснікаў: «3 пагардаю пазіраючы на цёмны люд, усяведы месцяць адно на адно трохкутнікі, акружнасці, квадраты ды іншыя матэматычныя фігуры і атрымліваюць штосьці накшталт лабірынта. Потым ставяць, быццам шэрагі ваяроў на ратным полі, радкі літараў і, паўтарыўшы свае штукі некалькі разоў, туманяць глузды недасведчаным людзям»11.
    Аднак пазіцыі таямнічых навук і вучэнняў заставаліся ўсё яшчэ вельмі трывалымі. I, зразумела, усё гэта магло рабіць і рабіла ўплыў на нашага Скарыну.
    Складанасці, якія стаяць перад даследчыкам культуры мінулага, выдатна ахарактарызаваны вядомым мастацтвазнаўцам XX ст. Э. Панофскім (па неабходнасці, дзеля сцісласці, абмяжуемся толькі невялікім фрагментам): «Гісторык мастацтваў адрозніваецца ад «наіўнага» гледача тым, што падыхо-
    10 Гл.: Холл М. П. Энцйклопеднческое нзложенне масонской, герметнческой, каббалйстнческой й розенкрейцеровской снмволйческой фчлософйй: Ннтерпретацня секретных ученнй, скрытых за рнтуаламн, аллегорнямн й мнстернямй всех времен. 2-е нзд. Новоснбнрск, 1993; Морозов Н. Основы культурологмн: Архетяпы культуры. Мйнск, 2001.
    11 Эразм Ратэрдамскі Дэзідэрый. Пахвала дурасці / Пер. з лац. У Шатона. Мінск, 2006. С. 68-69.
    дзіць да сітуацыі свядома. Ён ведае, што яго культурны багаж, якім бы ён ні быў, ніколі не будзе адпавядаць культурнаму багажу людзей, што жылі ў іншых краінах і ў іншы час. Таму ён пастараецца ўзнавіць адсутныя звёны, вывучыўшы, наколькі гэта магчыма, акалічнасці, пры якіх ствараліся аб’екты яго штудыі. Ён не толькі збярэ і праверыць усю даступную фактычную інфармацыю пра асяроддзе, эпоху аўтарства, эстэтычныя нормы дадзенай краіны і эпохі, каб найбольш «абектыўна» падысці да твора мастацтва. Ён возьмецца за чытанне старых кніг па прызначэнні і г. д., але і параўнае дадзены канкрэтны твор з іншымі да яго падобнымі, і пастараецца пазнаёміцца з тэкстамі, у якіх адлюстраваліся багаслоўі або міфалогіі, каб ідэнтыфікаваць яго сюжэт...»12 Словам, размова ідзе пра магчыма паўнейшую адаптацыю даследчыка ў эпоху, якая даследуецца. Дарэчы, характэрная багатая сімволіка выяўленчага мастацтва эпохі сярэднявечча і Рэнесансу таксама не павінна абмінацца ў нашым даследаванні, а наадварот, быць прадметам самай пільнай увагі, паколькі партрэт і іншыя гравюры скарынаўскіх выданняў— мастацкія творы. Так што прыведзеныя словы карыфея сусветнай мастацтвазнаўчай навукі маюць для нас не толькі тыпалагічнае, але і самае непасрэднае значэнне.