Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
45 Гравюры Францыска Скарыны. 2-е выд. Мінск, 1990. С. 33.
44 Тамсама. С. 23.
47 Тамсама. С. 37.
(тытульным лісце. — Г. К.) Скарына змяшчае свой асабісты герб і манаграму Багдана Онькава і Якуба Бабіча»48. Можна было спрачацца з канкрэтным прылічэннем Т-знака да той або іншай асобы, але ў рэшце рэшт па вялікім рахунку вельмі важным і плённым было тое, што Баразна звязваў яго з мецэнацтвам, з фінансавай і ідэйнай падтрымкай велізарнага выдавецкага праекта Скарыны.
Іншую пазіцыю заняў мастацтвазнаўца С. Акуліч. У артыкуле «Шрыфт, арнамент і ксілагравюра ў выданнях Скарыны» (1981) ён вёў гаворку пра «мастака, які афармляў скарынінскую біблію»49, гэта значыць не лічыў Скарыну аўтарам ілюстрацый. Т-знак, на думку Акуліча, якраз і быў манаграмай гэтага мастака. У апісанні агульнага тытула да Бібліі даследчык, у прыватнасці, адзначыў: «Ніжнюю частку рамкі замяняюць два шчыткі з намаляванымі: злева — кніжным знакам, або так званым гербам Скарыны (сонца і месяц з рысамі чалавечых твараў), справа — манаграмай яшчэ невядомага майстра»50.
У гэты ж час у даследчыкаў з’яўляюцца новыя версіі, часта ў кароткай форме, як бы мімаходзь, мелькам. Так, у вядомым зборніку навуковых прац «Беларускі асветнік Францыск Скарына і пачатак кнігадрукавання ў Беларусі і Літве» (Масква, 1979) прамільгнула прапанова гісторыка-кнігазнаўцы Т. М. Капрэевай «так званы „герб” Скарыны» лічыць «ідэалагічным сігналам», узятым з астралагічнай сістэмы, а скарынаўскі знак «трохкутніка» звязаць з тэасофскімі
48 Тамсама. Каментар да гравюры № 48.
49 Акуліч С. А. Шрыфт, арнамент і ксілагравюраўвыданняхСкарыны // Выяўленчае мастацтва Беларусі. Мінск, 1981. С. 134.
so Тамсама. С. 135.
традыцыямі, а менавіта з поглядамі і сімволікай філосафа і тэолага XV ст. Мікалая Кузанскага51. Але прыведзеныя ёю спасылкі на літаратуру слаба падмацоўваюць гэты тэзіс, хаця слынны мысляр з Кузы сапраўды любіў паразважаць у сваіх трактатах пра ўласцівасці трохкутнікаў.
Трохі раней англійская паэтка В. Рыч у каментары да кнігі сваіх перакладаў беларускай паэзіі «Як вада, як агонь» (1971) указала на магчымую сувязь сігнета Скарыны з алхімічнымі традыцыямі. Карыстаемся выпадкам, каб прывесці ў поўным выглядзе адпаведнае месца з яе каментара ў перакладзе, зробленым для нас літаратуразнаўцам А. Васілевіч: «Кнігі Скарыны вылучаюцца ягоным уласным сімвалам сонца і месяца, знаходзячыся ў моцнай стылістычнай сувязі з ілюстрацыямі алхімічных рукапісаў і раннімі друкаванымі алхімічнымі кнігамі, гэта наводзіць на думку, што прынамсі частку свайго часу ў Празе ён праводзіў у атачэнні майстроў Залатой пуцявіны! (Меркаванне не такое ўжо неверагоднае, калі згадаць моцную сувязь паміж раннім кніжніцтвам і алхімічнай прафесіяй — сам Дантэ Алігёры, напрыклад, быў зарэгістраваны як член гільдыі лекараў і аптэкараў у 12951296 г.) Хоць я не ведаю ніводнай алхімічнай работы, якая да-
51 Копреева Т. Н. Францнск Скорнна н русская рукогшсная кннжная траднцня XV в. // Белорусскнй просветнтель Францнск Скорнна н начало кннгопечатання в Белорусснн н Лятве. М., 1979. С. 66. Пэўныя сумненні ў плённасці такой трактоўкі выказаў мастацтвазнавец В. Пуцко (г. Калуга), праўда, у вельмі агульнай, асцярожлівай форме: «Калі гэта сапраўды так, то і ўсё афармленне скарынаўскіх выданняў (асабліва Бібліі) трэба разглядаць у тым жа рэчышчы. Але ці не занадта далёка мы плывём „па цячэнні”?» (Пуцко В. Г. Гравюры выданняў Скарыны — ілюстрацыі нямецкіх інкунабул? // Спадчына Скарыны: 36. матэрыялаў Першых скарынаўскіх чытанняў, 1986. Мінск, 1986. С. 165).
кладна адлюстроўвае сімвал Скарыны, некаторыя да гэтага набліжаюцца; самая блізкая, наколькі я ведаю, знаходзіцца ў „Philosophorum Praeclara Monita” са збору Святога Андрэя, у выяве алхімічнага гермафрадыта. (Згаданая ілюстрацыя належным чынам узнаўляецца на малюнку 16 ва „Уводзінах да хіміі” Джона Рыда (John Read), Лондан, 1936.) Варта адзначыць тым не менш, што ў гэтым рукапісе месяц на зыходзе (звернуты ўправа), а на сімвале Скарыны ён у спрыяльнай пазіцыі росту з „рожкамі”, павернутымі налева». Як бачым, і ў дадзеным выпадку поўнага супадзення няма. Хаця, канешне ж, Скарына добра ведаў алхімічныя і астранамічныя вучэнні свайго часу, і назіранні Рыч яшчэ раз пацвярджаюць семантычнае і генезіснае багацце Скарынавай сімволікі.
А літоўскі даследчык Э. Гячаўскас на Фёдараўскіх чытаннях 1982 года знакі на шчытах партрэта расшыфраваў так: «...адзін з гербам Калантаяў друті, на думку знаўцы геральдыкі Эдмунда Рымшы, — з гербам, належачым роду Жабаў»52. Пра магчымую сувязь «трохкутніка» з «Катвіцай» Калантаяў ужо гаварылася, а вось меркаванне, што «трапецыя» — герб беларускага старадаўняга шляхецкага роду Жабаў, было зусім новым. Ды пацвярджэнняў гэтага, на вялікі жаль, знайсці не ўдалося (сам Э. Рымша, аўтар грунтоўных прац па геральдыцы BKAS3, з гэтай нагоды ў друку, здаецца, не выказваўся). Тым не менш важна, што
52 Гячаускас Э. Францнск Скорнна — секретарь внльнюсского епнскопа Ноанна нз князей лнтовскнх // Федоровскне чтення, 1982. М., 1987. С.63.
53 Гл. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску кнігі: Rimsa Е. Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes miestq antspaudai. Vilnius, 1999; яго ж: Heraldika: Is praeities ; dabartj. Vilnius, 2004.
літоўскія калегі зноў выводзілі даследаванне на геральдычны напрамак.
Захоплена займаўся Скарынам вядомы літаратуразнавец і пісьменнікУ Калеснік. Адмысловы вялікі артыкулпрысвяціў ён партрэту першадрукара (Мастацтва Беларусі, 1987, № 1; матэрыял увайшоў таксама ў яго важкую кнігу «Тварэнне легенды»). Калеснік грунтоўна паглыбіўся ў эпоху, паказаў сувязь Скарынавай выявы з раннерэнесансавымі партрэтамі святога Ераніма (або Гераніма), які задоўта да Скарыны ўславіўся поўным выкладам Бібліі на размоўнай латыні (т. зв. Вульгата). Па традыцыі на партрэтах Ераніма побач з мудрым перакладчыкам нязменна маляваўся прыручаны леў, што падкрэслівала духоўную моц біблеіста. Калеснік пасвойму бачыў і тлумачыў і іншыя дэталі партрэта Скарыны: «На дзвюх падстаўках у выглядзе калон, завершаных трыма шарамі, сімваламі трох цнотаў: веры, надзеі і любові, стаяць скульптурныя статуэткі львоў, якія падтрымліваюць лапамі шчыты. На шчытах намаляваны вагі, адна, ураўнаважаная, сімвалізуе справядлівасць, другая, зрушаная, — нейкі момант пералому ці парушэння гармоніі быцця. Перад зрушанаю вагай стаіць клепсідра (пясочны гадзіннік. — Г. К.), намякаючы на плыннасць часу, зменнасць усяго існага. Фігуры львоў — цароў над жывёламі — выступаюць ахоўнікамі цішыні і роздуму вучонага. Супадзенне сімволікі ў партрэце Скарыны і Ераніма сведчыць пра добрае знаёмства аўтара і заказчыка з канонамі рэнесансавага жывапісу»54. Такім чынам, паводле У Калесніка, знакі «трохкутніка» і «трапецыі» сімвалізавалі
54 Калеснік У Тварэнне легенды: Літаратурныя партрэты і нарысы. Мінск, 1987. С. 107-108.
роздум Скарыны па анталагічных, фундаментальных праблемах быцця.
Сваё арыгінальнае, прынцыпова новае прачытанне Скарынавай сімволікі прапанаваў выдатны спецыяліст па беларускай геральдыцы А. Цітоў. У артыкулах, надрукаваных у часопісах «Мастацтва Беларусі» (1989, №8) і «Полацак» (1991, №4), ён выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што «трохкутнік» першадрукара — радавы мяшчанскі знак яго бацькі Лукаша Скарыны, а «трапецыя» — матчын радавы знак. Як доктар навук Скарына мусіў атрымаць асабістае шляхецтва і права на адпаведны герб, рэалізаванае ім у сігнеце. Адначасова Цітовым выказана меркаванне, што свой знакаміты сігнет Скарына пераняў ад герба горада Капенгагена (там таксама сонца і маладзік, толькі пададзеныя асобна). A гэта, паводле Цітова, можа сведчыць, што Скарына вучыўся ў Капенгагенскім універсітэце і быў нейкі час на службе ў дацкага караля (як вядома, такая версія — пакуль што яшчэ ў агульнай, вельмі хісткай, недакументаванай форме — існуе).
У кнізе (курс лекцый) «Сфрагістыка і геральдыка Беларусі» (1999) Цітоў паказвае нават тыповасць скарынаўскіх знакаў для айчыннай геральдыкі на пэўным этапеяе станаўлення. Даследчыкпіша: «Вельміважнымвытокам, які спрыяў адаптацыі (успрыняццю) звычаю ўжываць гербы, было тое, што яшчэ ў сівой даўніне на нашых землях была завядзёнка адзначаць свае ўласныя рэчы, межы валоданняў рознымі знакамі — „знаменамі” або клейнамі. Цікава, што гэты звычай зберагаўся і тады, калі геральдыка ўжо шырока распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі. Найбольш яскравым прыкладам гэтага з’яўляюцца размешчаныя Ф. Скарынам гербавыя шчыты — таркі, выявы родавых клейнаў свай-
го бацькі і маці»55. Спасылкай на характэрны прыклад Скарыны даследчык падмацоўвае таксама свае развагі пра статус асабістых гербаў якія «надаваліся пэўнай асобе разам з правам асабістага шляхецтва, як гэта адбылося, напрыклад, з нашым першадрукаром Францыскам Скарынам»56. Абрысы агульнага тытульнага ліста да скарынаўскай Бібліі з адпаведнай сімволікай (тры гербавыя шчыты) вынесены нават на вокладку кнігі Цітова, а на с. 98 у якасці ілюстрацый пададзены фрагменты з гравюрнага партрэта: «Асабісты герб доктара вызваленых навук Францыска Скарыны (1517 год)» (сігнет), «Мяшчанскія родавыя клейны бацькі і маці Ф. Скарыны (1517 год)» («трохкутнік» і «трапецыя»). Словам, Цітоў як і яго далёкі папярэднік у галіне гербазнаўства I. Лялевель, ніколькі не сумняваецца ў геральдычнай прыродзе скарынаўскіх знакаў і ўпэўнена ўпісвае іх у айчынную гербазнаўчую навуку.
Тым не менш рознагалосіца ў разуменні Скарынавай сімволікі працягваецца. Як родавы знак Скарыны і адначасова яго мастакоўскую манаграму разумее «трохкутнік» (для яго гэта вагі) вядомы калекцыянер А. Белы. Следам за некаторымі іншымі даследчыкамі (мы ўжо згадвалі ў гэтай сувязі В. ЛастоўскагаіЛ. Баразну), ён зыходзіць з таго, што Скарына сам ілюстраваў свае выданні, таму і пазначаў ілюстрацыі адпаведнымі знакамі. У артыкуле «Партрэт Скарыны» (1990) Белы пісаў: «Па нашых падліках, у 29 гравюрах змешчаны герб „залатой кан’юнкцыі”, гэта значыць зацьмення сонца і месяца, у 21 — родавы знак першадрукара — Вагі, і толькі
55 Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі: Ілюстраваны курс лекцый. Мінск, 1999. С. 63.