Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
56 Тамсама. С. 61.
ў 10 гравюрах няма нічога. Акрамя гэтага, ва ўсіх застаўках, многіх віньетках і нават у буквіцах мы сустракаем асабістыя герб і знак Скарыны, што безумоўна сведчыць аб сцвярджэнні аўтарскіх праўпершадрукара на гэтыя творы»57. На гэтыхжа пазіцыях Белы застаецца і ў далейшым58.
На працягу доўгага часу вельмі плённа вывучае графіку і сімволіку скарынаўскіх выданняў вядомы мастацтвазнавец В. Шматаў. Яго погляды ў гэтых адносінах прайшлі значную эвалюцыю ў адпаведнасці з тым, як сталела, набіралася досведу і само скарыназнаўства. У артыкуле, надрукаваным ва ўжо згаданым зборніку «Беларускі асветнік Францыск Скарына і пачатак кнігадрукавання ў Беларусі і Літве» (1979), ён таксама схіляўся да думкі, што Скарына быў да ўсяго мастаком-рысавальшчыкам і сам праектаваў графічныя і ілюстрацыйныя матэрыялы для сваіх выданняў. 3 гэтага Шматаў і зыходзіў у сваіх тагачасных развагах пра прызначэнне Скарынавых сімвалаў. Маладзіковае Сонца, на думку даследчыка, «шмат у чым застаецца яшчэ загадкавым. Некаторыя аўтары лічаць яго «гербам» Скарыны. Аднак першадрукар, як вядома, паходзіў з купецкага стану, таму не мог мець свайго фамільнага герба»59. (Гэта гаварылася яшчэ да адпаведных публікацый А. Цітова.)
Далей: «Выяву сонца з месяцам, якая сімвалізуе перамогу розуму, святла над цемрай, наўрад ці можна лічыць і вы-
57 Белы А. Партрэт Скарыны // Полымя. 1990. № 7. С. 196.
58 Белы А. Я. Францыск Скарына — вялікі беларускі мастак эпохі адраджэння // Скарына і наш час: Матэр. II Міжнар. навук. канф.: У 2 ч. Гомель, 2002. Ч. 1. С. 105-111.
59 Шматов В. Ф. Нскусство нзданнй Францнска Скорнны // Белорусскнй просветнтель Францнск Скорнна н начало кннгопечатання в Белорусснн нЛнтве. С. 123.
давецкай маркай Скарыны. Бо змяшчэнне маркі выдаўца на кожнай асобнай ілюстрацыі — выпадак у кнігавыдавецкай практыцы небывалы. Відаць, „герб” Скарыны ў дадзеным выпадку выконвае ролю манаграмы мастака-рысавалыпчыка. Цікава, што гэтую манаграму мы бачым не толькі на пражскіх, але і на многіх віленскіх ксілаграфіях. Знак, які, на думку Стасава, мае прамыя адносіны да асобы самога Скарыны, таксама сустракаецца на пражскіх і віленскіх гравюрах. Гэта даводзіць, што ўладальнік таямнічых знакаў пераехаў з Прагі ў Вільню»60.
Падобную (дададзім — у пэўнай ступені карысную для скарыназнаўства, для яго даляглядаў) думку, як помнім, выказваў раней В. Ластоўскі, аднак у Шматава быў свой нюанс. Ластоўскі гаварьгў пра мастака-«спатужніка» (партнёра), які вандраваў са Скарынам. У Шматава іншы паварот думкі. «Ці не быў ім сам Скарына?» — пытаўся даследчык, заклікаючы да далейшага паглыбленага вывучэння фактаў жыцця і дзейнасці вялікага першадрукара.
У артыкулах пра партрэт Скарыны 1980-х гадоў а таксама ў манаграфіі «Мастацтва кнігі Францыска Скарыны» (Масква, 1990) Шматаў карэнным чынам пераглядае, удакладняе сваю пазіцыю. Сонца з маладзіком, сцвярджае цяпер даследчык, гэта герб Скарыны. Асветнік мог атрымаць фамільны герб шляхам набілітацыі. «Знакі Ж і Й на партрэце цесна звязаны з друкарскай дзейнасцю асветніка. На наш погляд, — працягвае Шматаў — яны таксама маюць непасрэднае дачыненне да яго асобы або да дзеячаў якія дапамагалі Скарыну ў выданні Бібліі. Першы знак нечым на-
60 Тамсама.
гадвае медыцынскія шалі, другі — умоўную выяву друкарскага станка. Першадрукар-медык мог, вядома, абраць сабе такія сімвалы. Але абодва знакі, як сонца і месяц, дадзены на геральдычных шчытах, а гэта значыць, што перад намі гербы або гмеркі»61. На думку Шматава, знак Ж у залежнасці ад прачытання схаваных у ім літар можа быць суаднесены з Багданам Онкавым або Якубам Бабічам. Перспектыўным даследчык лічыць таксама меркаванне Шчакаціхіна пра магчымую сувязь Т-знака з гербам «Катвіца» Калантаяў. Тым болып, як стала вядома (даецца спасылка на геральдыста і генеалога Банецкага), сучаснік Скарыны Фёдар Калантаеў быў неабыякім патрыётам і заклікаў мяцежнага князя Міхайлу Глінскага выступіць на абарону праваслаўя ў ВКЛ. Надзвычай плённая і прыцягальная гіпотэза Шматава наконт верхняга гербавага шчыта без выявы на агульным тытульным лісце да Бібліі. На думку даследчыка, тут павінен быў знаходзіцца знак Й, які пазней бьгў зрэзаны. Чаму? «Можна дапусціць, — піша Шматаў — што асоба, якая валодала гербам (гмеркам) Й, фінансавала яго (Скарынаву. — Г. К.) выдавецкую дзейнасць або была неяк звязана з ёю напачатку (прынамсі, да выхаду ў 1518 г. кнігі «Царствы», дзе апошні раз змешчан партрэт з гэтым знакам). У болып позніх выданнях уладальнік знака не ўдзельнічаў. Асоба з гербам Ж, наадварот, супрацоўнічала са Скарынам у Празе і ў Вільні»62.
Выдатныя назіранні! Гіпотэза падкупляла глыбокім пранікненнем у матэрыял, шырынёй пастаноўкі пытання, даз-
61 Шматаў В. Партрэт Францыска Скарыны // Спадчына Скарыны: 36. матэрыялаў Першых Скарынаўскіх чытанняў 1986. С. 193-194.
62 Тамсама. С. 195.
валяла звязаць загадкі партрэта з загадкай тытульнага ліста, адкрывала прастор для новых роздумаў і абагульненняў.
Радзей адважваюцца на гіпотэзы дасведчаныя гісторыкі кнігазнаўчай школы. У манаграфіі Г. Галенчанкі «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993) знаходзім некалькі прафесійных апісанняў Т-знака. Гаворачы пра агульны тытул да Бібліі, даследчык, напрыклад, паведамляе: «Ніжняя дошка рамкі мае выявы вядомага «сыгнета» Скарыны (сонца і месяц з чалавечымі тварамі) і геральдычны, імянны, або нейкі іншы, магчыма, сімвалічны знак у форме трохкутніка з каромыслам»63. Дзелавітасць, дакладнасць з прысмакам тэхніцызму — і ніякіх «фантазій». У гаворцы пра тытул «Малой падарожнай кніжкі» зноў канстатуецца: «Ніжняя форма — кампазіцыя з «сыгнетам» Скарыны і манаграмай у выглядзе трохвугольніка з вертыкальным штамбам і гарызантальнай перакладзінай... »м, хаця ў гэтым выпадку можна гаварыць пра сістэму трохкутнікаў (знак да таго часу моцна мадыфікаваўся і тым самым раскрыў сябе дадаткова). Увогуле даследчык відавочна дыстанцуецца ад спрэчак, дае толькі скупое знешняе апісанне Т-знака, прызнаючы магчымасць самых розных тлумачэнняў. Затое Галенчанка, як ніхто іншы, узброіў даследчыкаў новымі матэрыяламі пра акружэнне Скарыны (Багдан Онкаў і інш.), што — мы будзем пра гэта яшчэ гаварыць — вельмі важна для нашай тэмы.
Блізкая пазіцыя і Я. Неміроўскага. Вось ён углядаецца ў партрэт: «Па абодва бакі ад галавы пішучага чалавека —
63 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мінск, 1993. С. 178.
64 Тамсама. С. 193.
карнізы, на кожным з іх змешчаны скулыітурныя выявы стылізаваных геральдычных ільвоў якія прытрымліваюць лапамі шчыты. На шчытах адлюстраваны загадкавыя знакі, сэнс якіх дагэтуль не ясны. Гэта — адна з загадак партрэта, усё яшчэ не вырашаных»65. Т-знак Неміроўскі апісаў гаворачы пра агульны тытул да Бібліі. Гэта — «манаграма ў выглядзе трохкутніка з перпендыкулярам, пабудаваным даяго гарызантальнай асновы, і з другой — верхняй — гарызанталлю, якая заканчваецца па краях маленькімі трохкутнікамі»66. Вельмі сцісла прыводзяцца асноўныя версіі даследчыкаў і робіцца вывад: «Усе гэтыя тлумачэнні, на наш погляд, суб’ектыўныя і колысі-небудзь сур’ёзнымі матывіроўкамі не падмацаваны»67. Даволі стрымана, калі не сказаць больш, ставіцца Неміроўскі і да тлумачэнняў другога знака, які, паводле яго апісання, «уяўляе трапецыю, на верхняй мяжы якой усталяваны крыж, а па баках, з нахілам у розныя бакі, праведзеныя кароткія лініі»68. Між іншым, нават само дакладнае апісанне знака, зробленае вопытным спецыялістам, таксама мае для нас немалую цікавасць.
А ў цэлым, на думку сур езных гісторыкаў дасведчаных, скрупулёзных крыніцазнаўцаў, якія кожны свой крок звяраюць з канкрэтнымі крыніцамі, паказаннямі дакументаў скарыназнаўства яшчэ не гатовае да вырашэння гэтага пытання.
Але права на гіпотэзу канешне ж, застаецца. Сучасны англійскі пісьменнік і мысляр Дж. Фаўлз піша: «Калі вучоны
65 Немнровскнй Е. По следам Францнска Скорнны. С. 130.
66 Немнровскнй Е. Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность... С. 360.
67 Тамсама.
68 Тамсама. С. 381.
адварочваецца ад таго, што пакуль яшчэ немагчыма (і, можа быць, не ўдасца ніколі) праверыць і пацвердзіць, нехта мусіць павярнуцца да гэтага тварам»69.
Перш за ўсё Фаўлз меў на ўвазе мастацтва. Сапраўды, паэт або празаік у творы пра першадрукара можа спыніцца на любой гіпотэзе і нават даручыць яе абгрунтаванне і тлумачэнне свайму герою. Прыкладам, у рамане-эсэ А. Лойкі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990) Скарына сам знаёміць чытача са сваім гравюрным партрэтам, прычым у значнай ступені, калі не цалкам, выказвае пры гэтым, канешне ж, погляды аўтара рамана. Вось маналог героя: «Гэта перад вамі я — дваццацісяміці, як вы яшчэ думаеце, трыццацігадовы Францыск Скарына — усёй сваёй уласнай асобай, за ўласнай канторкай, пры ўласным сігнеце <... > Злева і справа ад мяне, на ўзроўні майго твару — яшчэ два друкарскіх сігнеты, таксама ў сэрцападобных шчытах, аблапленых ільвамі. Галоўны друкарскі сігнет — на ручніку, — як бы ў цэнтры ўсяе кампазіцыі — з сімволікаю сонца і маладзіка. Сігнеты ж, на якіх апушчаны лапы дужых ільвоў, больш, як бы сказаць, вытворчага зместу, бо яны абодва паўтараюць сабою абрысы друкарскага вінта і прэса. I калі сонца ў вянку праменняў сімвалізуе ў мяне святло навукі і мудрасці, а маладзік пры правай шчацэ сонца — пачатак святла, нараджэнне яго, рост, сілу маладзіковую, то вось гэтыя самыя вытворча-друкарскія сігнеты сцвярджаюць у мяне адназначна толькі адно: чым, якім спосабам і сродкам дасягаю я да сонца навукі і мудрасці. Інакш кажучы, сяброве,
69 Фаулз Дж. Арнстос: Размышлення,невошедшневкннгуЕкклезнаста. М., 2004. С. 290.
сонца і маладзік — у маім гербе святочным, будзённыя ж мае сігнеты — друкарскі вінт, друкарскі прэс. А ўжо ў цэлым я, працаўнік друкарскага варштата, і да сонца ўпадабляюся і да маладзіка»70. ТакпісаўкалісьціЛойка-пісьменнік. Цікава, што Лойка-вучоны, Лойка-літаратуразнавец больш стрыманы, больш асцярожлівы. А магчыма, тут далучыўся, спрычыніўся новы досвед як самога Лойкі, так і ўсяго скарыназнаўства. Так або інакш, але ў нядаўнім падручніку старабеларускай літаратуры (2001) ён толькі лаканічна— адным штрышком — згадвае знакамітую партрэтную гравюру Скарыны з «выявай мядведзяў71, якія ашчаперылі тарчы з таксама дасюль канкрэтна не разгаданымі сімвалічнымі знакамі Ж і Ж»А Як бачым, пазіцыя А. Лойкі (калі не лічыць усё яшчэ нязвыклых для скарыназнаўцаў «мядзведзяў») збліжаецца тут з пазіцыяй Г. Галенчанкі і Я. Неміроўскага.