Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Пры ўсёй павазе да шукальніцкага пафасу многіх пакаленняў скарыназнаўцаў непераканаўчай выглядае пазіцыя
111 Апошнім часам В. Шматаў яшчэ раз падсумаваў свае скарыназнаўчыя пошукі, сцвердзіў высновы ў важкай кнізе: Шматаў В. Ф. Мастацтва беларускіх старадрукаўХУІ-ХУІІІ стст. Мінск, 2000.
даследчыкаў якія бачаць у «трохкутніку» і «трапецыі» сімвал веры Скарыны, надаюць ім самы разнастайны адцягнены ці, наадварот, занадта «прадметны» сэнс (Р. Кручок, Т. Капрэева, У Калеснік, А. Мельнікаў, А. Шатэрнік, У Агіевіч, У Паўловіч, К. Усовіч, М. Палкаўнічэнка, Т. Вароніна, Р. Равяка, I. Мячыкава, А. Жаўняк). Няма згоды і сярод пералічаных даследчыкаў часам паміж імі прарываецца і непрыкрытая канфрантацыя. Прынцыповую рознасць падыходаў адзначыў яшчэ А. Лойка ў сваёй «Гісторыі старабеларускай літаратуры». Паводле яго вызначэння, аксесуары партрэта Скарыны (у тым ліку і сімвалічныя знакі) інтэрпрэтуюцца даследчыкамі як у плане рэалістычна-рэнесансным (У Калеснік), так і ў плане містычна-сярэднявечным (робіцца спасылка на У Агіевіча)112. Але, канешне, планаў гэтых або аспектаў можа быць названа больш. Найперш гэта план, так сказаць, непасрэдна візуальны, іншымі словамі — знешняга падабенства скарынаўскіх сімвалаў з друкарскімі прыладамі (А. Лойка ўрамане) або вагамі (Р. Кручок, У Калеснік), каронай (А. Шатэрнік,У Паўловіч),асобнымілітарамі(тутмогуць быць названы многія даследчыкі, пачынаючы з I. Штрытэра). Далей план рэлігійна-філасофскі (той жа У Агіевіч), план, які ўмоўна можа быць названы касмаганічным (А. Мельнікаў), план астралагічны (П. Уладзіміраў А. Луцкевіч, Т. Капрэева, сваю даніну гэтаму напрамку аддаў і М. Шчакаціхін), план алхімічны (I. Снегіроў В. Рыч). Вылучаюцца тлумачэнні з пазіцый неаплатанізму і кабалістыкі (М. Палкаўнічэнка і Т. Вароніна), з пазіцый сімволікі мастацтва Адраджэння (тыя ж Палкаўнічэнка і Вароніна, а таксама У Калеснік), сімволікі
112 Гл.: Лойка A. А. Старабеларуская літаратура. С. 288.
народнай абраднасці (I. Мячыкава, А. Жаўняк) і інш. Але што характэрна — з усіх гэтых пазіцый цяжка растлумачыць, чаму з набору скарынаўскіх сімвалаў выпала «трапецыя», мільгануўшы толькі адзін раз на партрэце, а таксама тое, чаму гэтыя знакі падаюцца на геральдычных шчытах, як і сігнет Скарыны. Бянтэжыць таксама лёгкасць, з якой узнікаюць і змяняюць адна адну падобныя версіі. Да таго ж у шэрагу выпадкаў бяруцца пад увагу абрысы Т-знака толькі на партрэце і ігнаруецца эвалюцыя гэтага сімвала, заўважаная яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. I. Лялевелем.
He пераконваюць і спробы некаторых інтэрпрэтатараў (В. Ластоўскі, М. Клімковіч, С. Акуліч) давесці, што «трохкутнік» з’яўляецца манаграмай мастака, які афармляў скарынаўскія выданні (мастак-«спатужнік», паводле В. Ластоўскага). Да сказанага вышэй дададзім яшчэ думку мастака і мастацтвазнаўцы Ю. Піскуна, які ў вельмі грунтоўнай, проста бліскучай працы, прысвечанай аўтарству гравюр пражскіх выданняў Скарыны, рашуча запярэчыў тым, хто лічыць «трохкутнік» знакам друкара або мастака. Даследчык сцвярджае, што ў тагачасных чэшскіх выданнях на тытульным лісце ці ў тэксце маглі размяшчацца буйнамаштабныя выявы гербаў толькі аўтара ці мецэната113.
Найбольш перспектыўным нам бачыцца геральдычны напрамак даследавання, прадстаўлены ў нашым аглядзе літаратуры імёнамі I. Лялевеля, У Ігнатоўскага, М. Шчакаціхіна, Э. Гячаўскаса (Э. Рымшы?), А. Цітова, Г. Пікарды, А. Шаланды. Так бачыў сітуацыю і выдатны
113 Піскун Ю. А. Гравюры пражскіх выданняў Скарыны: пытанне аўтарства // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Мінск, 1994. С. 36.
пісьменнік 3. Бядуля. На гэты ж кірунак выводзілі працы скарыназнаўцаў мастацтвазнаўчай школы М. Баразны, В. Шматава і толькі што працытаванага Ю. Піскуна. Гэты шматабяцальны напрамак падводзіць нас да вялікай, надзвычай важнай праблемы партнёрства і мецэнацтва, да праблемы акружэння Скарыны і сацыяльнай базы яго выдавецкага праекта. Хто падтрымліваў Скарыну, хто дапамагаў яму ў яго велізарнай гістарычнай справе? — вось адно з першачарговых пытанняў скарыназнаўства. I калі «трохкутнік» і «трапецыю» прыняць за знакі партнёрства, дык каго менавіта ў такім выпадку ўшанаваў уганараваў Скарына гэтымі знакамі?
Раздзеп П
РЖІП СКНРЫНЛУСКВй ПШВОШКІ і яе сувязяу з тервльдыкпй
1. Экскурс у герааьдыку
Сувязь еўрапейскіх старадрукаў з геральдыкай прасочваецца вельмі выразна. Інкунабулы і палеатыпы, як правіла, упрыгожваліся гербамі мецэнатаў і друкароў, а таксама гарадоў дзе выдаваліся. Ужо не гаворым пра выданні гістарычнай тэматыкі, літаральна перапоўненыя гербавымі выявамі. Напрыклад, у 1483 годзе ў Аўгсбургу (Германія) выйшла «Хроніка Канстанцкага сабора», прысвечаная вядомаму ў гісторыі з езду вышэйшага еўрапейскага духавенства і знаці 1414-1418 гадоў на якім быў асуджаны Ян Гус. У кнізе звыш тысячы гравюр з гербамі ўдзельнікаў. Паводле меркавання даследчыка старадаўняй нямецкай кніжнай ілюстрацыі, «колькасць змешчаных у кнізе гербаў ператварае яе ў адзін з паўнейшых геральдычных зборнікаў Еўропы»114. Або возьмем «Саксонскую хроніку» (Майнц, 1492). Па падліках таго ж даследчыка, гербаў тут многія сотні: «Яны складаюць генеалагічныя дрэвы, устаўляюцца ў выявы гарадоў з’яўляюцца на сцягах, спадарожнічаюць «партрэтам»
114 Нессельштраус Ц. Г. Немецкая первопечатная кннга: Декорнровка н нллюстрацнн. СПб., 2000. С. 154.
князёў размяшчаюцца на старонках па адным або цэлымі групамі»115.
Усходнеславянскія старадрукі таксама разглядаюцца спецыялістамі як важныя геральдычныя крыніцы, якія даюць гербазнаўцам своеасаблівы, унікальны ў многіх адносінах матэрыял. Рускі даследчык А. Сілаеў піша з гэтай нагоды: «Гербы мецэнатаў і выдаўцоў былі шырока прадстаўлены ў заходнеі паўднёварускіх выданнях яшчэ з часоў Ф. Скарыны, С. Буднага і I. Фёдарава. Дзякуючы гэтаму старадрукаваныя кнігі становяцца адной з найважнейшых крыніц айчыннага гербазнаўства. Каштоўнасць гэтых крыніц заключаецца перадусім у іх мастацкім афармленні, якое апрача ілюстрацый, арнаментальных заставак і ініцыялаў змяшчае шматлікія выдавецкія маркі»116.
Асабліва вылучаліся ў гэтых адносінах непаўторныя выданні Скарыны. На думку беларускага гербазнаўцы А. Шаланды, якога мы прадставілі чытачу ў папярэднім раздзеле, «Ф. Скарыну па праву можна лічыць першым беларускім геральдыстам. Самую ж „Біблію” дзякуючы насычанасці гербамі і геральдычнымі выявамі, можна разглядаць як своеасаблівы першы друкаваны шляхецка-мяшчанскі гербоўнік у ВКЛ... »117.1 ў пэўным сэнсе можна з ім пагадзіцца.
У энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час» спецыяльнага артыкула «Скарына і геральдыка», на жаль, няма, а між тым вялікая цікавасць нашага першадрукара да геральдычнай сімволікі несумненная — дастаткова ўспомніць яго выдатны герб-сігнет, тытульны ліст «во всю
115 Тамсама. С. 218.
116 Снлаев В. йстокн русской геральднкн. М., 2003. С. 221.
117 Герольд Litherland. 2002. № 3-4. С. 131.
Бнвлню» і шматлікія ілюстрацыі, аздобленыя гербавымі або гербападобнымі знакамі. Асабліва ў гэтых адносінах вылучаюцца гравюры «Асада Іерусаліма» (у 4-й кнізе «Царствы», 1518) і «Ізраілевы палкі ля храма» (кніга «Лічбы», 1519). На першай сцягі абаронцаў Іерусаліма ўпрыгожаны выявамі скарынаўскага герба-сігнета і геральдычнай змяі, якая ідэнтыфікуецца большасцю даследчыкаў як гербавы знак Боны Сфорца— акурат у 1518годзе тая стала каралевай Польшчы і адпаведна вялікай княгіняй літоўскай118. Пра гравюру «Ізраілевы палкі ля храма» з вялікім наборам гербавых знакаў мы будзем гаварыць у асобным параграфе.
Але папярэдне лічым неабходным закрануць некаторыя агульныя аспекты гербазнаўства, важныя для нашай тэмы.
Цяга да сімволікі, мабыць, закладзена ў чалавечых генах. Спрадвеку людзі пазначалі адметнымі ўмоўнымі знакамі свае рэчы і тавары, межы зямельных валоданняў. Здаўна вядомыя таямнічыя знакі і надпісы на камянях (знакамітыя Барысавы ды Рагвалодавы камяні), пячаткі і пломбы з сімволікай, ганчарныя клеймы, бортныя знакі пчаляроў таўры для клеймавання свойскай жывёлы, адмысловыя меткі на старажытнай цэгле-плінфе. Умоўныя выявы былі на вайсковых сцягах, на шчытах ваяроў. Яскравай сімволікай прасякнута жыццё сярэднявечнага рыцарства. 3 усяго гэтага вельмі рана нарадзіліся шляхецкія гербы як адзнака прыналежнасці да рыцарскага саслоўя, да пэўнага прывілеяванага, заслужанага роду.
Вывучэннем гербаў займаецца геральдыка.
118 У слушнасці такой ідэнтыфікацыі сумняваецца А. Шаланда. Але для нас у дадзеным выпадку важнае само існаванне гербавага знака, як і праблемы яго ідэнтыфікацыі.
«Што ёсць геральдыка?» — пытаўся вядомы польскі геральдыст XIX ст. Францішак Пекасінскі і адказваў: «Геральдыка ёсць навука, якая дазваляе пазнаваць гербы.
Што ёсць гербы? Гербы — гэта знакі або эмблемы, ужываныя найперш класам спадчыннай піляхты для адрознення яе ад іншых грамадскіх класаў»119.
Аднак у XIX ст. ужо існавала і больш шырокае разуменне геральдыкі, набліжанае да сучаснага. У энцыклапедыі 1862 года чытаем: «Геральдыка — навука аб гербах. Гаворыць яна аб пачатку гербаў, аб наданні іх краінам, правінцыям, гарадам, інстытуцыям, епархіям, парафіям, брацтвам, сем’ям або пэўным асобам, пералічвае звязаныя з гербамі правы і прывілеі, перамены, якія яны зазналі, ідэнтыфікуе нязнаныя, вучыць ствараць новыя, словам, геральдыка змяшчае ўсю гісторыю гербаў»120.
Так або інакш, геральдыка шчыльна звязана з генеалогіяй, навукай, якая вывучае гісторыю піляхецкіх і іншых родаў. У грамадстве заўсёды была вялікая патрэба ў спецыялістах па гэтых дысцыплінах. Існуе велізарная літаратура па геральдыцы. Першым польскім геральдыстам, які закрануў таксама беларускую гербавую сімволіку, лічыцца знакаміты сярэднявечны гісторык Ян Длугаш. Пра гербы ахвотна пісалі аўтары беларуска-літоўскіх летапісаў. У вядомай Хроніцы Быхаўца знаходзім, напрыклад, звесткі пра гербавыя знакі паплечнікаў легендарнага родапачынальніка набілітэту
119 Piekosinski F. Studya, rozprawy і materyaly z dziedziny historyi polskiej i prawa polskiego. T. 5, z. 1: Herold polski, czyli Przewodnik heraldyczny polski. Krakow, 1899. S. III.
120 Encyklopedyja powszechna S. Orgelbranda. Warszawa, 1862. T. 11. S. 588.