Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
148 Фолн Дж. Энцнклопедня знаков н снмволов. С. 245. Вядома, напрыклад, што Нямецкі купецкі двор з царквою св. ІІятра быў у Ноўгарадзе. Тавары захоўваліся ў храме ў скрынях і бочках і памячаліся спецыяльнымі знакамі (Рыбнна Е. А. Нноземные дворы в Новгороде XII-XVII вв. М., 1986. С. 104). Цікава, што і ў Полацку галоўным грамадскім месцам і складам нямецкай абшчыны (гандлярскай факторыі) быў каталіцкі храм (Сагановіч Г. Ганза // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкл. Мінск, 2005. Т. 1. С. 494). Недастаткова распрацаваная тэма «ГІолацк і Ганза», «Ганза і Беларусь» заслугоўвае спецыяльнай самавітай манаграфіі, якая можа быць карыснай і для скарыназнаўства.
XVI ст., паводле Фолі, купецкімі знакамі карыстацца перасталі, паколысі гандаль узяла ў свае рукі невялікая колькасць гандлёвых дамоў якія мелі спецыяльныя таблічкі са сваімі знакамі.«Купецкіязнакі, —заўважаеФолі, —уцяперашнічас можна бачыць адно на будынках, што былі колісь уласнасцю гэтых купцоў ды на намагільных камянях»149. Вядома ж, гэта пераважна, калі не выключна, датычыць добраўпарадкаванай і адносна стабільнай Заходняй Еўропы — у нас жа з такой далёкай мінуўшчыны, бадай, не захавалася ні купецкіх старадаўніх будынкаў ні тым больш магіл негацыянтаў.
I яшчэ адну заўвагу Фолі мусім занатаваць: «У тыхвыпадках, калі купца ўдастойвалі герба, знак ставіўся на шчыце»150. Гэта каштоўна для нас, бо скарынаўскія сімвалы якраз на геральдычных шчытах.
Шэраг звестак пра мяшчанскія знакі паведамляюць польскія даследчыкі. Геральдыст пачатку XX ст. У Сямковіч рэзка аддзяляў іх ад шляхецкіх гербаў абапіраючыся на выпрацаваны тагачаснай навукай і практыкай крытэрый. «Бо гэтым крытэрыем, — сцвярджаў ён, — не з’яўляюцца толькі вонкавы бок знака і нават прыкметы яго спадчыннасці; мелі пячаткавыя знакі, нават ужо часткова спадчынныя, польскія ваяры [milesi] у XIII ст., мела свае знакі, т. зв. гмеркі, наша мяшчанства ў XIV і XV ст., аднак эмблемы гэтыя гербамі назваць нельга»151. Галоўны крытэрый, паводле Сямковіча, заключаўся ў саслоўным падыходзе: «Герб на Захадзе і ў Польшчы ёсцьадзнака прыналежнасці да шляхты як прывілея-
149 Фолн Дж. Энцнклопедня знаков н снмволов. С. 246.
150 Тамсама.
151 Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskim... S.415.
ванага і замкнёнага ў сабе стану. Толькі шляхціц можа валодаць гербам, хто яго не мае, не ёсць шляхціц»152. Эвалюцыю ад простых старажытных схематычных знакаў да спадчынных гербаў даследаваў сучасны літоўскі гісторык Э. Гудавічус у спецыяльнай манаграфіі «Меткі ўласнасці і знакі ў Літве ХІІ-ХХст.» (1980)153.
Звесткі пра існаванне гербавых ці, дакладней, гербападобных знакаў у старадаўнім беларускім мяшчанскакупецкім асяроддзі знаходзім у вядомага нашага геральдыста А. Цітова. Вось што ён піша пра гэта ў артыкуле «Загадка герба Францішка Скарыны»: «У фармальным сэнсеўвогуле яны не гербы, хоць і размяшчаюцца на геральдычных, турнірных шчытах (тарках). Выявы асабістых клейнаў былі ў тыя часы таксама ўласнараспазнаўчымі знакамі і мелі тую ж ролю, што і шляхецкія гербы, клейны, пярсцёнкі. Яны былі ва ўжытку бюргерства і нават сялянства. Клейны як уласнараспазнаўчы сродак перадаваліся ў спадчыну. Часам сыны дадавалі да іх адну ці дзве рысачкі, каб мелася адрозненне ад бацькоўскага клейна ці іншых жывучых асобна дарослых з той жа сям’і. Незалежна ад саслоўнага становішча ўладальніка, клейны ў паўсядзённым жыцці часта зваліся гербамі. Больш таго, некаторыя з іх з цягам часу набылі нязменны выгляд і сталі гербамі. Іншыя, у сувязі з ваеннымі ліхалеццямі, эканамічным заняпадам уладальнікаў, згубіліся ў нетрах гісторыі»154.
152 Тамсама. S. 41S—416.
1S3 Gudavicius Е. Zymenys іг zenklai Lietuvoje: ХІІ-ХХ a.: Apybraiza. Vilnius, 1980.
154 ЦітоўА. Загадка герба Францішка Скарыны // Полацак. 1991. № 4. С. 10-11.
У працах гісторыкаў трапляюцца згадкі пра адмысловыя знакі, якімі маркіравалі свае вырабы беларускія рамеснікі, у прыватнасці, металісты і ювеліры155. Ды, на жаль, гэта скупыя, адрывістыя звесткі.
Даследчыкі слушна мяркуюць, што вывучэнне мяшчанскай геральдыкі Беларусі застаецца на сёння актуальнай задачай. А. Шаланда ў канцэптуальным артыкуле, прысвечаным гэтаму пытанню, паўтарыў надзвычай важную для нас думку «што нераспрацаванасць мяшчанскай геральдыкі ВКЛ спрыяла або недакладнай, або зусім памылковай расшыфроўцы геральдычнай інфармацыі з гравюраў Ф. Скарыны»156.
Але ўжо сёння не даводзіцца сумнявацца ў шырокім распаўсюджанні ў скарынаўскі час у купецкім, мяшчанскім асяроддзі асабістых знакаў-клейнаў (Шаланда прапануе называць іх «гербікамі»), якія, у адрозненне ад шляхецкіх гербаў насілі спецыфічны, нефармальны характар. А паколькі Скарына меў падтрымку найперш у гарадах, то знакі некаторых грашавітых купцоў-фундатараў свабодна маглі трапіць у выданні нашага першадрукара.
Так або інакш, геральдыка, як шляхецкая, так і мяшчанская, мае першараднае значэнне для даследавання Скарынавай сімволікі, прадстаўленай на «аўтапартрэце» і ілюстрацыях да Бібліі, для крытычнай праверкі версій аб яго паплечніках і дзелавых партнёрах.
155 Копысскяй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мннск, 1966. С. 108.
156 Шаланда А. Мяшчанская геральдыка ВКЛ у XV-XVIII ст.: да пастаноўкі праблемы // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Bialystok, 2003. № 19. S. 233.
2.	LUmo азначаюць скарынаўскія скпбапы на іпюстрацыя^?
Вялікае значэнне для нашага даследавання мае пытанне аб аўтарстве ілюстрацыйнага матэрыялу ў скарынаўскіх выданнях.
Сапраўды,хто стварыўусё гэтае багацце сюжэтныхгравюр, заставак, буквіцаў? Хто распрацаваў непераўзыдзеныя і дагэтуль скарынаўскія шрыфты? У чыёй душы зарадзілася-ўзнікла гэтая велічная прастата і гармонія? Хто рабіў папярэднія малюнкі і рэзаў па іх гравюры, забяспечыўшы самы высокі ўзровень мастацкага афармлення кніг? I, нарэшце, што даюць даследчыкаму гэтых адносінах сігнет і іншыя сімвалы скарынаўскіх выданняў якія ў іх функцыі? Што ў рэшце рэшт азначае іх прысутнасць (у адзіночку, як нярэдка выступае сігнет, або гарманічнаю параю — сігнет і «трохкутнік») на ілюстрацыях?
Скарыназнаўцы адказваюць на гэтыя пытанні па-рознаму.
Г. Галенчанка, гаворачы пра ілюстрацыйнае багацце скарынаўскіх выданняў схільны называць сігнет Скарыны «выдавецкім знакам». Працытуем яго каментарый да факсімільнага выдання Скарынавай Бібліі: «Кнігі багата ўпрыгожаны шматлікімі ілюстрацыямі (44 гравюры з 38 дошак). Усе ксілаграфіі, акрамя „партрэта Скарыны’’ ў кнігах „Ісус Сірахаў” і „Царствы”, дапасаваны да тэксту ў Бібліі. Некаторыя з іх (як і асобныя ініцыялы) маюць „выдавецкі знак” Скарыны — сонца і наплываючы на яго месяц»157.
157 Галенчанка Г. Археаграфічны каментарый // Біблія: Факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517-1519 гадах:УЗт.Мінск, 1991. Т.З. С. 781.
Праўда, як бачым, даследчык ставіць вызначэнне «выдавецкі знак» у двухкоссе, як бы надаючы яму статус умоўнасці.
Шэраг даследчыкаў (Л. Баразна, А. Белы, у пэўнай ступені В. Ластоўскі і інш.) лічылі або лічаць у наш час Скарыну аўтарам усіхці пераважнай большасці малюнкаўуяго кнігах. Адпаведна знакаміты сігнет Маладзіковае Сонца прымаецца ў такім выпадку за манаграму мастака і болыц таго — за бясспрэчны доказ аўтарскай прыналежнасці той або іншай ілюстрацыі Скарыну. Цікава, што падобнае дапушчэнне рабіў нават такі дасведчаны і абачлівы даследчык-кнігазнавец, як Я. Неміроўскі. Уважліва разгледзеўшы ў сваёй фундаментальнай кнізе «Францыск Скарына» (параграф «Выдавецкі знак») выпадкі частага выкарыстання сігнета Скарыны ў ілюстрацыях, ён канстатаваў што ролю выдавецкага знака выява сонца і месяца выконвае па сутнасці толькі ў трох Скарынавых кнігах: «Ісуса Сірахава» і «Царстваў», дзе гэты знак адлюстраваны на партрэце, які непасрэдна суседнічае з пасляслоўем, і ў кнізе «Быццё», дзе знак знаходзіцца на тытульным лісце. Выдавецкі знак, на думку вучонага, звычайна змяшчаюць у кнізе ўсяго адзін раз, а ў кнігах Скарыны ён, як правіла, сустракаецца два-тры, a то і больш разоў. У кнігах «Царстваў», паводле Неміроўскага, мы знаходзім выяву сонца і месяца на партрэце Скарыны, на дзвюх фігурных гравюрах, на чатырох застаўках, а ўсяго ажно 7 разоў. Адсюль вывад: «Усё гэта прымушае нас усумніцца ў тым, што выява сонца і месяца — выдавецкі знак Францыска Скарыны. Хутчэй за ўсё гэта знак мастака, у якім мы можам бачыць самога беларускага асветніка»158.
158 Немнровскнй Е.Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность... С. 272.
Пераканана падтрымаў ідэю аўтарскай прыналежнасці Скарыну ўсяго багацця мастацкага афармлення пражскіх і віленскіх выданняў 1517-1525 гадоў мастак В. Асташонак у артыкуле «Над Скарынавай кнігай» (1988). У прыватнасці, ён пісаў з пэўнай доляй патэтыкі: «Немагчыма ўявіць сабе, што аўтар гэтых выдатных твораў (калі б ім быў нехта іншы, а не Скарына) пажадаў застацца інкогніта (і гэта ў эпоху Адраджэння!) і не рабіў бы спробы зацвердзіць сваё аўтарства, а на ўсіх гравюрах адлюстроўваў герб свайго заказчыка-кнігавыдаўца. Ці можна паверыць, што гэты мастак — чэх ці немец, як лічаць некаторыя даследчыкі, — так самааддана, у дадатак з добрым веданнем беларускага матэрыялу, працаваў на чужую для яго культуру? Ці можна паверыць, што імя гэтага мастака магло „згубіцца” ў гісторыі мастацтва Еўропы?»159 I рабіў выснову: «...настаў час вызначыць Скарыну тое месца ў гісторыі мастацкай культуры Беларусі і Еўропы, якое яму па праву належыць. Пара ўвесці ў навуковы і культурны ўжытак паняцце: Францыск Скарына — вялікі беларускі мастак эпохі Адраджэння»160.
Аднак многія іншыя даследчыкі, і такіх, мусіць, большасць, усё ж бачаць побач са Скарынам іншага мастакагравёра, які афармляў кнігі, ці нават некалькі такіх мастакоў. Напрыклад, у рэцэнзіі на альбом «Гравюры Скарыны» Лявона Баразны, надрукаванай у 1975 годзе ў «Запісах» замежнага Беларускага інстытута навукі й мастацтва, С. Брага (В. Тумаш) не пагадзіўся з поглядам Баразны «як вельмі спрэчным», што мастак, «які рысаваў усе праскія дрэва-
159 Асташонак В. Над Скарынавай кнігай: Да 500-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны // Беларусь. 1988. № 9. С. 25.
160 Тамсама.