• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Літвы Палемона, пра славуты герб «Пагоня» і нават цэлую маленькую аповесць пра тое, як з’явіўся ў ВКЛ папулярны герб Абданк (Габданк). Магнацкія і шляхецкія гербы натхнёна апяваліся тагачаснымі паэтамі. Гербы даюцца за вялікія і важныя заслугі, найперш вайсковыя, ратныя, — наперабой сцвярджалі вершапісцы. Вось, напрыклад, панегірычны твор не апошняга паэта постскарынаўскага часу Андрэя Рымшы «На гербы ясневельможного пана, пана Теодора Скумнна, воеводы новгородского, епнкграмма» (1581):
    He простым людем гербы зь неба посылают, Яковый Скумйнове вь свойм дому мают...
    Вер мй, гербов не дають вь дому седяіцому,
    Але зь татармй вь полю часто гуляіцому
    He зь голою рукою, зь шаблею острою,
    Завжды будучы готов до смертного бою.
    Жывй ж зь тымй гербамй, ты, зацный Скумйне, А буяй вь своей славе навекй й ныне!,2‘
    Да ўсяго пераконваемся, як няпроста давалася нашым продкам кніжнае паэтычнае слова, стрыножанае чужароднай сілабікай і жорсткімі правіламі этыкету які вялікі шлях прарабіла з таго часу беларуская паэзія. «Расшыфраваць», данесці да нас тэксты старадаўніх вершапісцаў дапамагаюць сённяшнія перакладчыкі і інтэрпрэтатары. Працытуем верш таго ж Рымшы «На герб Льва Сапегі» ў перакладзе Алеся Бразгунова:
    ... Хочаш жа любавацца гербамрадаводным —
    Зараз можаш пабачыць той, што ў доме годным
    121 Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя. Мінск, 2003. С. 456-457.
    Здавен слаўных Сапегаў. I што ад веку іх Бог
    Трымаў моцна ў цнотах — відаць па лілеях трох, Пры якіх са зброяю конны воін змясціўся122 —
    Знак таго, што ніхто з іхужыцці не страйіыўся;
    Служыў сваім. спадарам, не чынячы злога, He шкадуючы скарбаў і сябе самога.
    Яшчэ ж бачыш, як локаць прастрэлены лукам, Бачыш стралу, што ў локаць упіваецца туга.
    Гэткая рана нікога дома не спаткае,
    Толькі тых, хто паганцаў палкі разбівае.
    На тых гербах красуе страла з крыжамі
    Двума, а трэці — побач, убраны месяцамі.
    Гэта значыць, што яны больш за хрысціянства
    Клалі здароўе, не шукаючы сабе панства,2\
    Хоць і сучасным перакладчыкам бывае нялёгка выбрацца з цянётаў даўняй руціннай метрыкі, але галоўнае мы ясна бачым — агромністае значэнне, высокае грамадскае гучанне геральдыкі ў далёкую мінуўшчыну — для паэта і яго адрасатаўзаказчыкаў тут важная кожная дэталь, кожная драбніца. Можна сказаць, што геральдыка — адна з галоўных тэм тагачаснай паэзіі. На асялку гэтай тэмы паэты адточвалі сваё пяро.
    I не толькі паэты.
    У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску вам пакажуць шматтомныя, багата ілюстраваныя выданні па шляхецкай геральдыцы і генеалогіі Б. Папроцкага, К. Нясецкага, А. Банецкага, А. Каяловіча, іншых не менш
    122 У склад старажытнага герба Сапегаў уваходзіла знакамітая Пагоня.
    123 Родная літаратура: Хрэстаматыя для 10 кл. сярэдняй шк. Мінск, 1997. С. 198-199.
    шаноўных і знакамітых аўтараў. Іх, гэтыя фаліянты, можна гартаць-разглядаць бясконца, імкнучыся пранікнуцьухітрыя камбінацыі стрэл, крыжыкаў асобных літар, падкоў зорак, паўмесяцаў і іншых мудрагелістых геральдычных фігур. Яны заварожваюць, распальваюць фантазію.
    Адна з частак геральдычнай працы польскага гісторыка Б. Папроцкага (Кракаў 1584) мела назву «Пра гербы князёў і рыцарства Вялікага княства Літоўскага». Першыя спецыяльныя працы па геральдыцы і генеалогіі «рыцарства» ВКЛ стварыў у XVII ст. А. Каяловіч, аднак друкарскім спосабам яны тыражаваны значна пазней — на мяжы ХІХ-ХХ стст. Для другога выдання гербоўніка К. Нясецкага абагульняльную працу «Гербы ў Польшчы» (з раздзелам «Гербы літоўскія і рускіх ваяводстваў») напісаў у свой час славуты гісторык Іаахім Лялевель (надрукавана ў 1846 годзе ў першым томе гербоўніка — ніжэй мы спынімся на гэтым істотным моманце падрабязна).
    Гербы адыгрывалі важную ролю ва ўмацаванні міжнародных сувязяў. Вядома, што ў 1413 годзе адначасова з так званай Гарадзельскай уніяй 47 уплывовых польскіх шляхецкіх родаў «пабраталіся» з рыцарскімі родамі ВКЛ, далучыўшы іх да сваіх гербаў (пра гэта таксама ёсць цікавая міні-аповесць, нават з дыялогамі-дыскусіямі дзейных асоб, у Хроніцы Быхаўца). 3 гэтага часу ў геральдыцы Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны з’явілася асабліва шмат агульнага. Хаця і тут не ўсё было гладка. Здаралася, нашы нобілі адсылалі пазычаныя гербы назад у Польшчу і вярталіся да ранейшых родных сімвалаў124.
    124 Хроннка Быховца / Преднсл., коммент. н nep. Н. Н. Улаіцнка. М., 1966. С. 99-100; Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskim w unii horodelskiej 1413 roku 11 Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Warszawa etc., 1914. S. 441-442.
    3 даўніх часоў рабіліся спробы сістэматызаваць геральдычныя знакі паводле іх падабенства і паходжання. Велізарную, проста дзівосную працу ў гэтым кірунку прарабіў да прыкладу, Ф. К. Пекасінскі, які распрацаваў тэорыю паходжання шляхецкіх гербаў у нашым рэгіёне (ад Польшчы да ўсходніх межаў Беларусі) ад старажытных скандынаўскіх рун, літар рунічнага пісьма. Праўда, гэтую тэорыю не надта спяшаліся прыняць іншыя геральдысты, былі ў Пекасінскага і заўзятыя апаненты. Яшчэ да Пекасінскага цікава сістэматызаваў гербавыя знакі I. Лялевель у згаданай працы «Гербы ў Полыпчы». Літаратар Аляксандр Вярыга-Дароўскі (не блытаць з Арцёмам Вярыгам-Дарэўскім) напісаў вучонае, крыху іранічнае эсэ «Рускія пячаткавыя знакі» (1862)125. Іроніялёгка тлумачыцца часам напісання. Надышла эпоха дэмакратыі, і нават сам вялікі У Сыракомля, які як ніхто іншы ганарыўся славаю шляхетных продкаў і выбраў сабе псеўданім па назве радавога герба (герб «Сыракомля» — той жа старажытны герб Габданк з дадатковым крыжыкам наверсе), паўторым, нават сам Сыракомля, калі прадстаўнікі літоўска-беларускай шляхты выказалі саслоўны эгаізм пры выпрацоўцы ўмоў вызвалення сялян, усклікнуў: «Мне брыдка Вільні, брыдка быць ліцвінам // I ганьба мець вось гэты герб з пячаткай!»126 Зрэшты, яшчэ раней Сыракомля пасмяяўся з генеалагічнагеральдычнай пыхі падупалых старажытных фамілій у камедыі «Граф на Ванторах» (1856)12’. Герой гэтай камедыі, уладальнік некалі вялікапышных развалін, ганарыцца славай
    125 Беларускі пераклад (М. Хаўстовіча): Спадчына. 1992. № 5.
    126 Сыракомля У Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мінск, 1993. С. 61 (верш «Вызваленне сялян» у перакладзе М. Лужаніна).
    127 Kondratowicz L. (Syrokomla W.) Poezye. Warszawa, 1872. T. 5. S. 14.
    учарашніх дзён, забыўшыся, «што замак абваліцца і герб зломіцца, калі іх не падперці плячом новых заслуг»128. Аўтар цалкам на баку двараніна новай генерацыі, які атрымаў свой ганаровы герб з рук караля за геройства пры аблозе Пскова (дзеянне адбываецца ў XVI ст., але ўжо ў другой палове стагоддзя, пасля Скарыны).
    Паглыбляючыся ў лабірынты геральдыкі, суадносячы дадзеныя гэтай навукі з этапамі скарынаўскай гістарыяграфіі, з вехамі скарыназнаўства, пераконваемся, што першы ўвёў Скарыну ў абсягі навуковага гербазнаўства якраз знакаміты гісторык-дэмакрат Іаахім Лялевель.
    Пра цікавасць да Скарыны выдатнага вучонага, прафесара Віленскага універсітэта Лялевеля, куміра філаматаў, вядома даўно. Найперш спасылаюцца пры гэтым на яго кнігазнаўчую працу «Дзве бібліяграфічныя кнігі» (т. 1-2, Вільня, 1823-1826). Лялевель расказаў у ёй пра выдавецкую дзейнасць Скарыны ў Празе і Вільні, паспрачаўся з папярэднімі даследчыкамі пра храналогію яго выданняў, падкрэсліў іх «надзвычайную рэдкасць», прывёў узоры Скарынавых шрыфтаў, арнаментыкі і сімволікі (сігнет з сонцам і маладзіком і вядомы Т-знак, які знаходзіцца цяпер у цэнтры нашай увагі). I ў шэрагу іншых прац Лялевель з пашанай называў імя беларускага першадрукара, «русіна-палачаніна».
    Але скарыназнаўцы не ўлічвалі яшчэ адной адметнай публікацыі Лялевеля, у якой згадваецца Скарына. Маем на ўвазе яго геральдычную працу «Гербы ў Польшчы», апублікаваную, як мы ўжо казалі, ананімна пры перавыданні ў 1839-1846 гадах вядомага гербоўніка К. Нясецкага. Калі
    128 Тамсама. S. 54.
    быць дакладным, тэкст гэты скарыназнаўцы ведалі, але не звязвалі з Лялевелем. Таму ёсць патрэба спыніцца на гэтым болып дэталёва.
    Як вядома, гербоўнік К. Нясецкага ўпершыню быў надрукаваны ў 1728-1743 гадах у чатырох тамах пад назвай «Карона Польска». У 1839годзе лейпцыгскі выдавец і музычны дзеяч Я. Н. Бабровіч (як і Лялевель, удзельнік паўстання 1831 года) распачаўновае, дзесяцітомнае выданне працы Нясецкага пад назвай «Гербоўнік польскі». Былі зроблены істотныя дапаўненні паводле матэрыялаў пісьменніка I. Красіцкага (у выглядзе асобных уставак яны раскіданы па ўсіх тамах, кожны раз аўтарства іх агаворваецца) і самога Бабровіча (спецыяльны ёмісты дадатак у завяршальным дзесятым томе, які выйшаў у 1845 годзе). Першы том, праца над якім пачалася ў 1839 годзе, выдавец затрымаў, вырашыўшы дапоўніць яго геральдычнымі матэрыяламі агульнага характару.
    Зрабіць гэта ён папрасіў Лялевеля, які жыў тады ў эміграцыі ў Бруселі. У сваім аўтабіяграфічным эсэ «Прыгоды ў пошуках і даследаваннях польскіх нацыянальных рэчаў» Лялевель расказвае: «Вясной 1843 г. зазірнуў з Лейпцыга Бабровіч шукаць у Бруселі аўтараў. У гэтым пошуку надышла і мая чарга. Паведамляе мне, што завяршае выданне Нясецкага і хоча, каб я заняўся першым томам»129.
    Для Бабровіча Лялевель прарабіў велізарную працу. He лічачы параўнадьна невялікага даведачнага тэксту «Маршалкі Літоўскага трыбунала», ён напісаў дзве надзвычай каштоўныя манаграфіі, якія займаюць у томе дзвесце
    129 Lelewel J. Dziela. Warszawa, 1957. Т. 1. S. 106.
    старонак дробнага, шчыльнага друку. Адна хутчэй гісторыкаюрыдычнага характару — «Пасады і ўстановы» (тут і пра ганаровы званні, узнагароды і тытулы ў Рэчы Паспалітай). Другая чыста геральдычная — «Гербы ў Полыпчы» (як мы ўжо казалі — са спецыяльным раздзелам «Гербы літоўскія і рускіх ваяводстваў» ).
    Між іншым, у згаданай аўтабіяграфіі «Прыгоды ў пошуках...» Лялевель раскрывае і закулісны бок супрацоўніцтва з выдаўцом, скардзіцца на скнарыстасць і «фіглі» Бабровіча, які, налічыўшы аўтару вельмі сціплы ганарар, запатрабаваў да таго ж вяртання тамоў Нясецкага, дадзеных вучонаму мя працы. «Высветлілася, што далёка вышэй цаніў ён экзэмпляры свайго выдання, чымся напісанне працы»130, — са скрухай зазначыў Лялевель. У рэшце рэшт вучоны пагадзіўся на мізэрны ганарар пры ўмове, што атрыманыя тамы Нясецкага застануцца за ім. У снежні 1845 г. Лялевель выслаў Бабровічу рэшту свайго надзвычай важнага для навукі рукапісу.