Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Згаданыя арыгінальныя распрацоўкі Лялевеля былі надрукаваны ў першым томе «Гербоўніка польскага», які насуперак нумарацыі тамоў выйшаў у 1846 годзе пасля завяршэння ўсяго выдання (на тытуле пазначана: 1839-1846, пачатак і канец працы над томам і ўсёй серыяй). Публікацыя здзейснена ананімна, бо імя Лялевеля было забаронена ў Расіі, дзе Бабровіч спадзяваўся рэалізаваць значную, калі не болыігую частку накладу. У прадмове выдавец пісаў: «Адклаўшы на самы канец выданне I тома, спадзяюся, што публіка здолее годна ацаніць яго змест, да апрацавання якога спрычынілася,
130 Тамсама. S. 107.
можа, адзінае сёння ў нас пяро, заўжды гатовае да вырашэння найбольш цяжкіх загадак нашай мінуўшчыны. Перакананы, што пасля гэтых слоў кожны чытач, бліжэй абазнаны з нашай літаратурай, асабліва гістарычнай, адгадае імя знакамітага даследчыка»131.
Аднак з цягам часу намёк на аўтара губляў сваю празрыстасць. Да таго ж канкрэтныя межы ўдзелу «знакамітага даследчыка» ніяк не былі пазначаны. Так або інакш, ананімнае бытаванне тэксту, вядома ж, не спрыяла замацаванню сапраўднага аўтарства, прыводзіла да блытаніны. Шмат хто ўспрымаў і ўспрымае тэкст выдатнага вучонага як тэкст Нясецкага132. Імя Лялевеля ў гэтай сувязі не заўсёды прыгадваюць нават спецыялісты па гісторыі геральдыкі. Між тым, яго ананімная геральдычная праца — важкі ўклад у гербазнаўства не толькі Польшчы, але і Беларусі, Украіны, Літвы, грунтоўныя ўводзіны ў загадкавы свет айчыннай геральдыкі. Лялевель падае ў сваёй працы як гісторыю шляхецкіх гербаў усяго рэгіёна, так і надзвычай цікавую сістэматызацыю гербавых знакаў паводле іх сваяцтва і выгляду (у сваёй галіне нешта накшталт своеасаблівай перыядычнай сістэмы Мендзялеева).
У сваю сістэматызацыю вучоны ўводзіць і скарынаўскі знак «трохкутнік». Пра сігнет з сонцам і маладзіком гаворкі тут няма — гэты высокамастацкі і глыбакадумны сімвал, відавочна, не знаходзіў поўнай ці нават блізкай аналогіі ў
131 Niesiecki К. Herbarz... Т. l.S. VI.
132 Гл. бібліяграфію: Францыск Скарына. Жыццё і дзейнасць: Паказальнік літаратуры. Мінск, 1995. С. 9. У кнізе Я. Неміроўскага «Па слядах Францыска Скарыны» (1990) лялевелеўскі тэкст пра Скарыну прыпісваецца выдаўцуЯ. Н. Бабровічу.
спецыфічных схемах радавой геральдыкі133. А «трохкутнік» у вачах Лялевеля лёгка знайшоў сваё месца.
Як мы бачылі вышэй, значэнне і паходжанне гэтага знака няяснае і дагэтуль. Скарыназнаўцы губляюцца нават у вызначэнні напрамку пошукаў. Адны лічаць яго гербам самога Скарыны або яго мецэната, другія — сімвалам духоўных пошукаў нашага асветніка, трэція — манаграмай мастака, які ўдзельнічаў у афармленні і ілюстраванні Скарынавых кніг. I гэтак далей, і гэтак далей. Для нас надзвычай важна, што выдатны гісторык пазамінулага стагоддзя, які шмат займаўся якраз так званымі дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі (гербазнаўства, сфрагістыка, нумізматыка і г. д.), бачыў у гэтым знаку герб і ўпэўнена ставіў яго ў шэраг якарападобных або Т-падобных гербаў, распаўсюджаных у ВКЛ і Полыпчы.
133 Сонца і месяц з чалавечымі тварамі часам фіксуюцца ў старых польска-беларускіх гербоўніках, але паасобку ў розных гербах. У сваім выдатным эсэ пра Скарыну У Калеснік звярнуў увагу на «выяву сонца ў якасці гербавага знака на гравюры, што паказвае пасяджэнне каралеўскай рады пры Аляксандры Ягелоне» (Калеснік У Тварэнне легенды. С. 118; рэпрадукцыя гравюры 1506 г. — у кн.: Вялікае княства Літоўскае: Энцыкл.: У 2 т. Мінск, 2006. Т. 1. С. 41; у няпоўным выглядзе: Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 41). На пытанне, каму належыць гэты герб, Калеснік не змог адказаць, прывёў толькі розныя далёкія ад рэальнасці меркаванні, а між тым для геральдыстаў ніякага сакрэту тут няма — гэта зямельны герб украінскага Падолля. Гэткім самым гербам карыстаўся блізкі да Ягайлы ўдзельнік Грунвальдскай бітвы кракаўскі харунжы Машкоўскі. Любілі гэты сімвал і заходнееўрапейскія рыцары (Францыя, Эльзас). У беларусаў сонца з чалавечым тварам сёння трывала асацыюецца з сімволікай і вобразам Скарыны. Гэты знаку нядаўна зацверджаным гербе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, паводле тлумачэнняў распрацоўшчыкаў, «сімвалізуе гуманістычныя традыцыі асветніцтва і напрамую звязваецца з нашым знакамітым суайчыннікам Францыскам Скарынам» (Звязда, 2006, 23 чэрв.).
Адзначае ён і пазнейшую эвалюцыю, мадыфікацыю Скарынавага знака, спрабуе адгадаць яго паходжанне. Паводле Лялевеля, у сваёй аснове гэта літарная манаграма: «Знак гэты ў 1519 годзе Скарына ў Празе падаваў як манаграму літараў TA, а ў Вільні ў 1525 годзе як Т, апраўленае ў трохкутнікі»134 (мелася на ўвазе з’яўленне дадатковых трохкутнікаў па краях верхняй перакладзіны).
Лялевель наогул лічыў, што «рускія» гербы паходзяць ад пячатак, якія ў сваю чаргу ўзніклі на аснове літар. Вось і ў дадзеным выпадку ён пісаў: «Не прыходзіцца сумнявацца, што гэта сапраўды пачатковая літара Т нейкага слова адпаведнага значэння. He жадаем настойваць, каб абсалютна ўсе літары ў рускіх гербах абавязкова мелі сваё значэнне, але многія з іх яго не пазбаўленыя. S — sigilium [знак, след, пячатка, кляймо], М — метка, П — пячатка, Т, якое досыць часта з’яўляецца ў розных гербах, можа, ёсць тайна, таямніца, secretum. I якраз тое мелі значэнне, 6о рускія гербы вялі свой радавод ад пячатак»135.
Менавіта Лялевель, дзякуючы сваёй сістэме, убачыў блізкасць Скарынавага знака з гербам Kotwica (якар), якім карыстаўся беларускі шляхецкі род Калантаяў. У спісе літоўска-рускіх гербаў, які склаў вучоны, прозвішчы Скарыны і Калантаяў аб’яднаны ўзаемнымі адсылкамі (каб не было сумнення, пра што гаворка, зроблена і спасылка на працу Лялевеля «Дзве бібліяграфічныя кнігі... »)136. Гэта дало магчымасць наступным даследчыкам паставіць пытанне аб далучанасці Калантаяў да выдавецкай дзейнасці Скарыны.
134 Niesiecki К. Herbarz... Т. 1. S. 567.
135 Тамсама.
136 Тамсама. S. 553,555.
Калантаі — служылая шляхта. Сярод сучаснікаў Скарыны па дакументах праходзіць, напрыклад, «каралеўскі дваранін» Фёдар Калантаеў (у будучым мы яшчэ спынімся на гэтай постаці больш падрабязна). А ці быў калі ўшанаваны шляхецкім званнем купецкі сын Скарына? Ці можна пацвердзіць гэта дакументальна? Ці валодаў Скарына афіцыйна зацверджаным гербам?
Як вядома, шляхецтва надавалася за пэўныя заслугі адпаведнымі каралеўскімі актамі. Прычым не кожная набілітацыя азначала зацвярджэнне новага герба. Магла адбываццатакзванаяадаптацыя (або адопцыя) — «усынаўленне», прыняцце, далучэнне да герба якой-небудзь прызнанай шляхецкай фаміліі. У такім выпадку патрабавалася згода, a то і ініцыяцыя прадстаўнікоў гэтага роду.
Даследчыкі мяркуюць, што Скарына мог атрымаць набілітацыю як дыпламаваны доктар навук, тым больш што ён меў шырокую вядомасць сваёй вучонасцю і карыснай дзейнасцю ў розных сферах жыцця.
На жаль, акт яго набілітацыі пакуль што не выяўлены (старая дакументацыя дайшла да нас з вялікімі лакунамі), аднак згаданы геральдыст Ф. К. Пекасінскі сабраў значную колькасць (некалькі сотняў) набілітацыйных актаў польскалітоўскай дзяржавы і апублікаваў іх адмысловай падборкай пад назвай « Пералік прывілеяў XV і XVI стагоддзяў аб наданні шляхецтва або прызнанні шляхецтва за чужаземцамі»137. Прыводзім паводле гэтай крыніцы ўзоры такіх актаў аб набілітацыі асоб з вучонымі ступенямі (пераважна дактароў
13 Гл.: Piekosinski F. Rycerstwo polskie wiekow srednich. Krakow, 1896.
T. 1. S. 251-314 (канкрэтныя старонкі адзначаемутэксце).
навук) і друкароў. Прыклады гэтыя могуць мець немалаважнае тыпалагічнае значэнне для біёграфа Скарыны (служыць своеасаблівай «інфармацыяй для роздуму»),
Першы такі прыклад з падборкі Пекасінскага адносіцца яшчэ да сярэдзіны XV ст. (парадак набілітацыі пачаў складвацца задоўга да нараджэння Скарыны). Паводле акта ад 23 красавіка 1456 года, кароль Казімір Ягелончык «Гадзіслава сына Мікалая з Гошыц, доктара медыцыны, а таксама брата яго Якуба мянуе [прызнае, зацвярджае] шляхтай з наданнем дэвізу Пагоня і герба...» (даецца апісанне герба на латыні) [с. 263-264]. Цікава, што працытаваны каралеўскі ўказ распасціраўся нават на брата доктара медыцыны, між тым ніякіх звестак пра шляхецтва Скарынавага брата Івана даследчыкі не маюць. Але, як мы хутка пераканаемся, братоў уключалі ў такія дакументы далёка не заўсёды.
Далей у матэрыялах Пекасінскага ідуць ужо непасрэдна скарынаўскія часы. 12 верасня 1504 года кароль Аляксандр «Мікалаю Чэпелю з Познані, доктару дагматыкі, пробашчу ўроцлаўскаму і гнезенскаму, каноніку кракаўскаму, надае шляхецтва, паводле просьбаў Яна Ласкага, канцлера Каралеўства Польскага, і Яраслава Ласкага, войскага серадзкага, а таксама ўсяго роду Карабітаў якія яго да свайго роду і герба Кораб адаптавалі» [с. 267]138. Як бачым, у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб адаптацыі. Тое ж мела месца і пры наданні ў 1506 г.
138 Тагачасную гравюру з выявай караля Аляксандра і канцлера Ласкага можна бачыць у кн.: Вялікае княстваЛітоўскае: Энцыкл. Т. 1. С. 42. Выява абагуленая. Падкрэслена самае неабходнае. Канцлер, як і належыць, трымае ў руках світак граматы і дзяржаўную пячатку, адбываецца зацвярджэнне чарговага важнага дакумента. Унізе на чырвоным геральдычным шчыце гербЛаскіх «Кораб» (карабель).
шляхецтва «Міхалу Ганэлю са Аьвова, доктару медыцыны і фізіку [лекару?139] караля венгерскага і чэшскага Уладзіслава, а таксама архіпрэсвітару будзінскага касцёла найсвяцейшай Панны Марыі», што адбылося «па просьбах Якуба Шыдлавецкага, скарбніка кароннага і старасты сандамірскага і лэнчыцкага, пададзеных ад імя ўсяго роду Адранвонжаў якія яго да свайго роду і герба адаптавалі... » [с. 268].
He адмаўляў заслужаным вучоным людзям у манаршай ласцы і наступны кароль Жыгімонт I (добра вядомы скарыназнаўцам). Здаралася, не абмінаў увагай нават бакалаўраў. Так, 8 снежня 1512 года ён «надае шляхецтва, a таксама герб Юноша Якубу Кутурманскаму, бакалаўру навук вызваленых, а то ў выніку адаптацыі праз Андрэя з Радзеёвіц, ваяводу плоцкага і старасту раўскага» [с. 272]. А ў верасні наступнага года ў Вільні «надае шляхецтва Мацею дэ Краіна, доктару фізікі, а таксама герб: «bipennem album in scuto ubeo et campo flaueo» (Tanop), да герба гэтага адаптавалі яго Андрэй з Тэнчына, кашталян бецкі, і Станіслаў з Храбржа, чашнік каронны» [тамсама]. У лютым 1519 года надаецца «шляхецтва Тыдэману Гысэ, магістру мастацтваў каноніку і афіцыялу вармінскаму, а таксама братам яго і сёстрам, што паходзяць ад бацькі Альберта Гысэ, гданьчука»; далей апісанне адмысловага герба, «які так мае выглядаць...» [с. 274-275].