• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    А. Шатэрнік, які, як мы бачылі ва ўступным раздзеле, надае скарынаўскай сімволіцы адцягнены сэнс («трохкутнік» — Тройца або Бог, «трапецыя» — карона; у выніку атрымліваецца дэвіз «Служыць Богу і Уладзе»), ніяк не пагаджаецца, што мы маем справу з фамільнымі знакамі-гербамі. «Паўстае пытанне, — піша Шатэрнік, — калі гэтыя знакі з’яўляюцца гербамі (тым больш, як мяркуюць даследчыкі, канкрэтных асобаў), то навошта Скарына так часта выкарыстоўвае іху гравюрах на біблейскія тэмы?»175 У адказ мы запытаемся — а чаму з сістэмы Скарынавых сімвалаў вельмі хутка выпала «трапецыя», мільгануўшы толькі адзін раз — на пар-
    174 Кантакты і дыялогі. 2000. № 9. С. 11. Параўн.: Deluga W. W poszukiwaniu zrodel i inspiracji ilustracji drzeworytniczych do wydari Franciszka Skoryny 11 Беларусіка — Albaruthenica. Мінск, 1998. Кн. 9. C. 105.
    175 Шатэрнік A. Служыў Богу i Уладзе? // ЛіМ. 1991. 31 мая.
    трэце.КаліпрыняцьтлумачэнніШатэрніка,вьшала<<Карона>> і засталася «Тройца», і, такім чынам, дэвіз «Служыць Богу і ўладзе» ператварыўся ў аднабаковую, усечаную ў параўнанні з поўным варыянтам сентэнцыю «Служыць Богу».
    Выпадзенне, знікненне «трапецыі», яе, скажам так, аднаразовасць, на нашу думку, з’яўляецца важным аргументам і супраць меркаванняў шматлікіх іншых даследчыкаў, якія надаюць сімволіцы Скарыны той або іншы адцягнены сэнс.
    Глыбокае разуменне сітуацыі выказаў мастак і мастацтвазнаўца Юрый Піскун, які ў грунтоўным, праніклівым артыкуле пра аўтарства гравюр пражскіх выданняў Скарыны (1994) упэўнена запярэчыў тым скарыназнаўцам, хто лічыць «трохкутнік» знакам друкара або мастака. На яго думку, «такая практыка не была ўласціва тагачаснаму чэшскаму кнігадрукаванню. Прэрагатыва размяшчэння на тытуле кнігі ці ўяе тэксце буйнамаштабнага адлюстравання герба ў той час належала аўтару кнігі ці мецэнату. Характэрным з’яўляецца таксама размяшчэнне на тытульных лістах адлюстраванняў гербаў краіны і роднага горада ўладальніка друкарні, у той час як уласныя клеймы выдаўца і гравёра змяшчаліся так, што не вельмі кідаліся ў вочы, — яны былі дробнага памеру і падаваліся без гербавага шчыта»176.
    Мы перакананы, што «трохкутнік» не мастакоўскі знак (як і Маладзіковае Сонца), а знак яшчэ аднаго ўдзельніка вялікага асветніцкага праекта па выданні Бібліі на «рускай» (беларускай) мове. Удзельніка крыху іншага плана, чым мастак. Як вядома, галоўным рухавіком праекта быў сам
    176 Піскун Ю. А. Гравюры пражскіх выданняў Скарыны: пытанне аўтарства // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. С. 36-37.
    Скарына (яго сігнет— Маладзіковае Сонца). Але яму для здзяйснення смелай задумы патрэбны былі яшчэ фундатары, знакамі якіх, мяркуем, былі «трохкутнік» і «трапецыя». Ужо даводзілася пісаць177, што само размяшчэнне гэтых знакаў абапал галавы Скарыны, над яго плячамі, пралівае святло на статус іх носьбітаў. Яны — паплечнікі, людзі, што стаяць поплеч. Скажуць, што такога слова няма ў «Слоўніку мовы Скарыны». Ды ці было яно ў скарынаўскія часы наогул, ці не надаю я гэтаму слову сучасны сэнс? Але ж слова было, і акурат на Полаччыне. Зазірнём у каштоўную першакрыніцу XVI ст. — апісанне полацкай рэвізіі 1552 года. Там, у прыватнасці, апісаны полацкія ўмацаванні і павіннасці гараджанмесцічаў па наглядзе за гэтымі ўмацаваннямі. На кожную частку гарадской сцяны (такзваную гародню178) прызначаўся старшы, якому падпарадкоўвалася некалькі «паплечнікаў». Для пераканаўчасці пададзім невялікі фрагмент:
    «Подле тое городня Петра Слепого с поплечннкн его.
    Подле тое городня Осташка Мелешковнча с Тросннцы с поплечннкн его.
    Подле тое две городнн ковалов конюшенскнх.
    Подле тых городня Семена Савнча с поплечннкамн его с Пятннцкое улнцы»179.
    Фіксуецца слова «поплечннкь» са значэннем «паплечнік, таварыш па справе, саўдзельнік, кампаньён» і ў чарговым 26-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мо-
    177 Кісялёў Г. Францыск Скарына: загадкі партрэта // Роднае слова. 2006. № 3. С. 99.
    178 Інакш — гарадня. Гл.: Ткачоў М. А. Гародня, гарадня // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск, 1993-2003. Т. 2. С. 489.
    179 Полоцкая ревнзня 1552 года, нзд. Н. М. Лаппо. М., 1905. С. 9.
    вы», які выйшаў зусім нядаўна ў выдавецтве «Беларуская навука». У слоўніку прыводзяцца шматлікія характэрныя прыклады адпаведнага ўжывання слова са спасылкамі на гістарычныя крыніцы 1501, 1539, 1540, 1552 ііншыхгадоў.
    Слова ёсць таксама ў польскай мове, якой Скарына, несумненна, выдатна валодаў як колішні кракаўскі студэнт. Да таго ж паміж блізкімі мовамі ішоў інтэнсіўны абмен у формах і выразах, што адбілася і на тэкстах Скарыны180. Цікава, што міні-артыкул пра слова, якое прыцягнула нашу ўвагу, знаходзім у вядомай «Старапольскай энцыклапедыі» 3. Глогера. Бось у перакладзе яго поўны тэкст: «Poplecznik. Даўнія польскія рубакі, калі толькі мелі плечы, заслоненыя таварышам, не лічыліся з колькасцю праціўнікаў і смела з імі біліся. Таварыш, што засланяў ваяра ззаду, зваўся паплечнікам, і выраз гэты стасавалі пазней да кожнага, хто падтрымліваў кагосьці ці то шабляй, ці словам, ці клопатамі ў якой-небудзь справе»181.
    Такім чынам, слова «паплечнік», як і самі стасункі ў пэўных сферах жыцця, якія пазначаліся гэтым словам, былі звыклыя для Скарыны і яго сучаснікаў. Такімі ж «паплечнікамі» былі для Скарыны фундатары. I гэта наш асветнік паспрабаваў паказаць графічна на «аўтапартрэце». Так што, паводде нашага пераканання, цэнтральнай ідэяй партрэта была не генеалагічная ідэя або праграма (Скарына і яго бацькі), як мяркуюць шаноўныя геральдысты А. Цітоў і А. Шаланда, a ідэя партнёрства (Скарына і паплечнікі).
    180 Булахов М. Г. Отраженне 500-летнего языкового опыта славян в нзданнях Ф. Скорнны // Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя: Магэр. міжнародн. кангрэса. Мінск, 1998. Кн. 1. С. 18.
    181 Gloger Z. Encyklopedia staropolska. Warszawa, 1978. T. 4. S. 95.
    Мяркуючы па партрэце, галоўных паплечнікаў-фундатараў было два — знакам аднаго быў «трохкутнік», другога — «трапецыя».Ёсць падставы думаць, штоў 1518 годзе носьбіт «трапецыі» па нейкай прычыне выходзіць з выдавецкай суполкі. Застаюцца двое — Скарына і носьбіт «трохкутніка». 3 гэтага моманту наш асветнік яшчэ больш пачынае цаніць свайго кампаньёна. «Трохкутнік» побач з Маладзіковым Сонцам стаў шырока выкарыстоўвацца для аздобы ілюстрацый, зноў і зноў славячы і сцвярджаючы плённы саюз выдаўца (Скарына) і нявысветленага пакуль што фундатара, саюз навукі і капіталу, саюз гуманітарыя і фінансіста.
    Такая склалася ў нас папярэдняя рабочая гіпотэза. Зразумела, яна вымагае яшчэ ўсялякай крытычнай праверкі, шматлікіх дадатковых паэтапных пошукаў і даследаванняў. Адзін з такіх кірункаў далейшай працы — рознабаковае скрупулёзнае вывучэнне Т-знака. Тым больш што матэрыялу тут у нас хапае. Прыгледзімся да гэтага адметнага скарынаўскага сімвала больш уважліва і дэталёва.
    3.	Назіранні за «пабодзінаіпі» тро^кутніка
    Ніхто яшчэ, здаецца, не прааналізаваў больш-менш падрабязна і паслядоўна храналогію і характар выкарыстання Т-знака, або «трохкутніка», у выданнях Скарыны, як гэта зроблена даследчыкамі адносна Маладзіковага Сонца (гл., напрыклад, кнігуЯ. Неміроўскага «Францыск Скарына: Жыццё і дзейнасць беларускага асветніка», параграф «Быдавецкі знак»182). Агэта можа даць надзвычай цікавыя і карысныя для нашага даследавання вынікі.
    Пералічым у храналагічнай паслядоўнасці ўсе вядомыя выпадкі выкарыстання або з’яўлення «трохкутніка», узяўшы за аснову «Паказальнік мастацкага ўбрання пражскіх выданняў Францыска Скарыны», складзены ў свой час тым жа самым Неміроўскім183.
    Вырашэнне гэтай задачы становіцца магчымым таму, што Скарына, чалавек па-еўрапейску адукаваны, разумеў важнасць сваёй справы для гісторыі, любіў дакладную храналогію і забяспечыў зусім пэўнымі канкрэтнымі датамі большасць сваіх кніг.
    Дык вось, мы ведаем, што дэбют нашага знака (яго першае публічнае з’яўленне) адбыўся 5 снежня 1517 года. Гэта дата выхаду ў свет кнігі «Ісус Сірахаў» (чацвёртае паводле храналогіі пражскае выданне Скарыны) з партрэтам выдаўца. Менавіта ў гэты дзень чытачы маглі разгледзець на партрэце першадрукара і Маладзіковае Сонца (яно з’яўлялася перад
    182 Немнровскнй Е. Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность... С. 270-273.
    183 Белорусскнй просветнтель Францнск Скоряна н начало кннгопечатання в Белорусснн н Лнтве. С. 223-225.
    гэтым не так падкрэслена на адной з заставак Псалтыра), і «трохкутнік», і «трапецыю» — цэлую сістэму сімвалаў.
    Укнізе «Царствы» (10 жніўня 1518 года) знак«трохкутніка» ўтымжа самым акружэнні можна былоўбачыць зноў — на апублікаваным паўторна партрэце першадрукара.
    У 1519годзе «трохкутнік» з’яўляецца на змешчанььм у кнізе «Быццё» агульным тытуле на ўсю Біблію. У звязцы са Скарынавым сігнетам, справа ад яго.
    Пяць разоў «трохкутнік» надрукаваны ў недатаванай кнізе «Выхад», якую даследчыкі адносяць да 1519 года. Гэта гравюры «Узор ківота», «Узор стала», «Узор свяцільніка», «Узор трэбніка», «Узор рыз». Кожны раз у звязцы з сігнетам. У чатырох выпадках «трохкутнік» размешчаны злева, сігнет справа. I толькі на гравюры «Узор рыз» сігнет займае сваё «законнае» месца злева.
    Дзве апошнія гравюры «Узор трэбніка» і «Узор рыз» (варыянт пад назвай «Сей есть Аарон») паўтораны каля гэтага часу ў кнізе «Левіт». Тамсама надрукавана гравюра «Бог і Майсей» з сігнетам і «трохкутнікам».
    Гэтым жа самым часам датуецца кніга «Лічбы» з гравюрай «Ізраілевы палкі ля храма», дзе сігнет і «трохкутнік» адлюстраваны на сцягах справа (на іншых сцягах — таксама свае гербавыя знакі; больш падрабязна будзем гаварыць пра гэта ў падраздзеле «Геральдычная сюіта„Людне нзранлевы.
    Па выданнях 1522-1525 гадоў (віленскі перыяд) карыстаемся паказальнікам Г. Галенчанкі «Арнаментальныя формы ў віленскіх выданнях Скарыны»184. У гэтых выдан-
    184 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 192-196.
    нях «трохкутнік» прадстаўлены, па сутнасці, на адной застаўцы: пасярэдзіне яе на чорным фоне арнаментальныя шчыты — злева сігнет, справа Т-знак, які набыў новы выгляд: верхнюю перакладзіну таксама завяршаюць трохкутнікі. Але выкарыстоўвалася гэтая застаўка шмат разоў, прычым вельмі вынаходліва і разнастайна, што называецца, на ўсю поўніцу: то станавілася верхняй або ніжняй формай тытульных аркушаў (Псалтыр у «Малой падарожнай кніжцы», каля 1522; «Апостал», 1525), то проста як застаўка (8 разоў у трэцяй і чацвёртай частках «Апостала»), На тытулах Псалтыра і пасланняў апостала Паўла гэтая форма знізу, на агульным тытуле «Апостала» зверху прычым у перакуленым выглядзе («трохкутнік» апынуўся злева, сігнет справа).