Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
201 Тамсама.
202 КалеснікУ. Тварэннелегенды... С. 119.
Аб’ектывізаванае апісанне гравюры далі У Конан і В. Шматаў у энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарынаіягочас» (1988): «Звяртаюць на сябеўвагу нявывучаныя выявы гербаў (або сімвалічных знакаў) на сцягах, знак Ж, двухгаловы арол (герб Свяшчэннай Рымскай імперыі), літара Ж (герб «Еліта»), кружок са стрэлкай уверсе і ўпісанай у яго зоркай (герб князёў Астрожскіх?), літара W, тры ражкі (герб «Трубы»?), карона з зоркай і інш. He выключана, што гэтыя гербы на сцягах маюць дачыненне да пэўных асоб (магнатаў, фінансістаў пакравіцеляў), якія спрыялі кнігавыдавецкай дзейнасці Скарыны»203.
Дададзім, што нават «няўзброеным вокам» на сцягу ў левым верхнім рагу відаць шасціканцовая зорка Давіда (яна дакладна апісана, але не названа М. Шчакаціхіным).
Арыгінальны і шмат у чым глыбокі даследчык Генадзь Лебедзеў у артыкуле «Гуманістычны «нікадэмізм» Францыска Скарыны — аснова яго светаразумення і творчасці» (1989) інтэрпрэтуе гравюру ў аспекце свайго погляду на першадрукара як на чалавека, які не прытрымліваўся якойнебудзь адной пэўнай канфесіі. Цытуем: «Гравюра, як высветлена, выканана не Скарынай, але іменна ён пагадзіўся яе надрукаваць у сваёй кнізе, ператварьгўшы такім чынам ва ўласную „візітную картку”. На ёй каля каўчэга запавету паказаны не свяшчэннікі якой-небудзь канфесіі, а звычайныя свецкія людзі. А вакол ідуць „полкн” — групы воінаў са сцяжкамі, на якіх — геральдычныя знакі: чорны двухгаловы арол— сімвал тады яшчэ цалкам каталіцкай Свяшчэннай Рымскай імперыі і адначасова — вольнага імперскага горада
203 Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 342.
Нюрнберга, а побач — гербы літоўскіх магнатаў-католікаў Радзівіла і Гаштольда, герб праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага, а далей — сімваляўрэйскіх абшчын, сімвал Тэўтонскага ордэна... Адно гэта паказвае тую прорву, якая аддзяляе Скарыну ад кожнай з тагачасных цэркваў: ні адна з іх не магла прыняць ідэю „ўсеагульнай рэлігіі”204.
Я. Неміроўскі ў кнізе «Францыск Скарына» (1990), апісваючы выяву, як і заўсёды, стараецца не адрывацца ад рэалій, паслядоўна трымацца канкрэтыкі: «У цэнтры гравюры намалявана пераноснае свяцілішча-скінія з каўчэгам запавету. У час паходу яго пераносілі прадстаўнікі 12-ці кален Ізраілевых. Яны намаляваны вакол скініі, па перыферыі ілюстрацыі. Кожнае нясе сцяг. На кожным сцягу свой герб. Малюнкі гербоў не маюць ніякага дачынення да Старога запавету. Намаляваны, напрыклад, выдавецкі знак Скарыны (Маладзіковае Сонца. — Г. К.), знак, які сустракаўся на агульным тытуле Бібліі (гаворка пра «трохкутнік». — Г.К.), карона, лацінская літара W, шасціканцовая зорка, двухгаловы арол. На адным са сцягоў страла з паўкружжам на канцы, паўмесяц і шасціканцовая зорка. Гэта радавы герб князёў Астрожскіх. Ці не сведчыць гэта пра тое, што князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі мае дачыненне да фінансавання Бібліі?»205
I далей: «Знак у выглядзе трох перакрыжаваных булаў, які мы бачым на адным са сцягоў, нагадвае герб „Эліта”, які належыць украінскаму шляхецкаму роду Карытка. A знак у выглядзе трох паштовых ражкоў, як адзначаў яшчэ
204 Беларуская літаратура. Мінск, 1989. Вып. 17. С. 28.
205 Немнровскнй Е.Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность... С. 378-379.
П. У Уладзіміраў ва ўсім падобны да вадзянога знака паперы, што сустракаецца ў выданнях кракаўскага друкара Ераніма Віетара»206.
У параўнанні з папярэднікамі шаноўны вучоны дакладна апісаў герб Астрожскіх (зорка шасці-, а не пяціканцовая, «кружок» вакол яе ўтвараюць згаданыя паўкружжа і паўмесяц). 3 другога боку, даследчык не ўлічыў каштоўную папраўку Шчакаціхіна: знак у выглядзе трох ражкоў (відаць, паляўнічых, а не паштовых) — вельмі вядомы старадаўні беларуска-літоўскі герб, якім карысталіся Радзівілы. Што да герба «Еліта» (не «Эліта»!), то ён уяўляў сабой скрыжаванне трох дзідаў а не булаў і карысталіся гэтым гербам дзесяткі шляхецкіх родаў, якія пералічаны ў многіх даведніках, скажам, у артыкуле «Jelita», змешчаным у вядомай польскай «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» канца XIX ст.207
Р. Равяка ў адпаведнасці са сваёй ідэнтыфікацыяй трох скарынаўскіх сімвалаў (сігнет — праваслаўе; трапецыя — яна ж карона — каталіцызм; трохкутнік — пратэстанцтва) тлумачыць сэнс гравюры: «Наперадзе палкоў ідуць тры сцяганосцы з сімваламі хрысціянскай веры»208.
У Паўловіч таксама абапіраецца на сваю ідэнтыфікацыю Т-знака («Троіца») і «трапецыі» («Карона»). У артыкуле
206 Тамсама. С. 379.
207 Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. Warszawa, 1903. T. 3132. S. 834-835. У «Гербоўніку беларускай шляхты» (т. 1,2002) напісанне назвы герба — «Яліта». Дарэчы, Ж-падобны знак Скарынавай гравюры мог быць і скрыжаваннем трох стрэл. Такі герб называўся «Белты» (ад слова «белт» — старадаўняя польская назва стралы для лука і арбалета).
208 Равяка Р. Тайнапіс Скарынаўскіх сімвалаў // Звязда. 1992. 10 крас.
«Сімволіка Скарыны» (1993) ён адзначае, што гэтыя сімвалы «ўжываюцца Скарынаю паралельна з фамільнымі гербамі (к прыкладу, герб Астрожскіх) і вядомымі старажытнымі геральдычнымі знакамі. Так, найбольш багатая на сімволіку гравюра „Ізраілевы палкі ля храма божага” ўключае ў адпаведнасці з біблейскім сюжэтам тузін знакаў. Аднак Скарына надае ім сучаснае гучанне і адпаведны патрыятычны змест. Сімвалы „Троіца”, „Карона” сігнет „Сонца і месяц” і герб князёў Астрожскіх змешчаны побач на пярэднім плане гравюры на разгорнутых сцягах. Скарына падкрэслівае, што мудрасць (сігнет „Сонца і месяц”), сіла і адвага (герб Астрожскіх) павінны служыць Богу („Троіца”) і дзяржаве („Карона”). Патрэбна звярнуць увагу і на паслядоўнасць размяшчэння знакаў адпаведна іх семантыцы: Святая Троіца, мудрасць, дзяржава і толькі потым — сіла і адвага. Чыста біблейская тэма кампазіцыйна адыходзіць на задні план. Hi адзін з прыведзеных на гэтай і іншых гравюрах сімвалаў не мае адносінаў да кабалістыкі»209.
Даволі бегла апісвае ілюстрацыю «Людне нзранлевы...» мастацтвазнаўца В. Пуцко ў рабоце «Сюжэты скарынаўскіх гравюр» (1997-1998): «Гэта шматфігурная кампазіцыя, у яе цэнтры скінія — рухомы храм, абкружаны воінамі, якія ідуць у паходным парадку. Кожнае падраздзяленне мае свой сцяг з адпаведнай эмблемай: адлюстраванне сярэдневечнай практыкі. Сярод эмблем шчыт Давіда, хрызма210, двухгаловы арол. Тыпалогія воінскіх даспехаўіўзбраення прыкметна набліжаная ла рэалій XIV-XV стст. Аднак агульная схема відавочна абавя-
209 Паўловіч У Сімволіка Скарыны // ЛіМ. 1993. 30 ліп.
210 Перасячэнне трох простых ліній, якое можна разумець як манаграму I. X. — Ісус Хрыстос.
зана візантыйскай традыцыі...»211 Як бачым, геральдыка не была ў дадзеным выпадку ў цэнтры ўвагі даследчыка.
Арыгінальнае, хоць і не пераканальнае меркаванне выказаў М. Палкаўнічэнка ў працы «Іканалогія і іканаграфія ілюстрацый і ініцыялаў выданняў Францыска Скарыны» (1999): «Гравюра „Ізраілевы палкі ля храма” з тытульнага ліста кнігі „Лічбы” выяўляе ідэю захавання вялікай спадчыны антычнай культуры.
Скінія з чатырох бакоў абкружаная экскортам. Наперадзе працэсіі каля правага краю гравюры нясуць штандарты з выявамі сігнета і знака («трохкутніка».— Г.К.) Скарыны. Выява двухгаловага арла на пярэднім плане спачатку нагадвае пра Прагу — сталіцу Свяшчэннай Рымскай імперыі. Потым робіцца зразумелай асноўная думка. Штандарт з выявай арла, перакрываючы выяву скініі, быццам бы накладваецца на яе і гэткім чынам з’яўляецца яе ўласцівасцю і таму пільна ахоўваецца»212. Вынікае, на думку Палкаўнічэнкі, Скарына быў патрыётам Свяшчэннай Рымскай імперыі. 3 чаго б гэта? Поўная ж назва гэтай дзяржавы — «Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі»213.
На думку С. Даніленкі (артыкул «Старазапаветная вобразнасць у геральдычнай традыцыі Рэчы Паспалітай», 2001), агульны сэнс сваёй ілюстрацыі раскрыў сам Скарына ў прадмове дакнігі «Лічбаў»: «Нтакочетыредесятлетходнша
211 Пуцко В. Сюжеты скарннннскнх гравюр // 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы трэціх Скарынаўскіх чытанняў. С. 114.
212 Полковннченко Н. М. Нконологня н нконографня нллюстрацнй н нннцналов нзданнй Францнска Скорнны. С. 22.
213 Праўда, паводле меркавання А. Шаланды (гл. вышэй падраздзел або параграф 1), Скарына атрымаў (мог атрымаць) набілітацыю ад імператара Максіміляна, і гэта трохі падмацоўвае пазіцыю Палкаўнічэнкі.
no пустынн, вышедшн нз землн Егнпетское, поколе не прншлн до землн обетованное, знаменуюіце нам, хрестнаном, нже з велнкнм терпеннем нз сего веку темного нмамы внннтн во царство божне»214. Паводле Даніленкі, вялікі асветнік меў на ўвазе цяжкасці і адказнасць шляху да «абяцанай зямлі», якой для патрыёта Скарыны і яго сучаснікаў было ВКЛ (так званая канцэпцыя «Новага Ізраіля»)215. Тлумачэнне дасціпнае, але занадта агульнае і таму недастатковае — яго нельга адкінуць і цяжка прыняць.
Аднак што цікава — сама магчымасць многіх інтэрпрэтацый гаворыць аб глыбіні і неардынарнасці гэтай ілюстрацыі.
Велізарную адметную працу па ідэнтыфікацыі гербаў гэтай гравюры і яе агульным асэнсаванні прарабіў Г. Пікарда. Яму належыць ідэя, што ў сваёй большасці гэта гербы ўдзельнікаў Венскага з’езда манархаў 1515 года. На гэтым з’ездзе (Пікарда, як і некаторыя іншыя даследчыкі, называе яго кангрэсам) імператар Максімілян, кароль Жыгімонт I і кароль Венгрыі Ласла II у прысутнасці шматлікіх ваяводаў і дзяржаўных дзеячоў дамовіліся вырашаць усе спрэчкі праз дынастычныя шлюбы, каб стварыць трывалую кааліцыю супраць турэцкай пагрозы. Мяркуюць, што на з’ездзе прысутнічаў і Скарына.
Паводле Пікарды, расстаўляючы на гэтай гравюры сваіх сучаснікаў Скарына ў той ці іншай ступені надзяляў іх рысамі адпаведных біблейскіх персанажаў.
214 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 59.
215 Даніленка С. Старазапаветная вобразнасць у геральдычнай традыцыі Рэчы Паспалітай // Край = Kraj. Мінск, 2001. Вып. 1-2 (2-3). С. 167-168.
Найперш англійскі даследчык задаўся пытаннем — хто, паводле Бібліі, павінен стаяць там, дзе на гравюры развяваецца сцяг Скарыны, і атрымаў выдатны вынік: першадрукар атаясамлівае сябе ў дадзеным выпадку з біблейскім Ізахарам (ісахарам), сімвалам якога, згодна з бібліястычнымі тлумачэннямі, была акурат выява сонца і месяца! Вось якія глыбокія карані, выхады на самыя розныя праявы сусветнай культуры мае, высвятляецца, скарынаўскі сігнет.