Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
У дакладзе «Індывідуальнасць Францыска Скарыны» на Першых скарынаўскіх чытаннях (1986) Алег Лойка тлумачыў гэта непрыняццем ідэй гуманізму вярхамі тагачаснага феадальнага грамадства: «Феадалізм увайшоў тут у поўную сілу не дзеля таго, каб спрыяць ідэі Скарыны з яго службай паспольству з яго мірнай місіяй кніжніка. Таму Скарыну і не падумалі падтрымліваць ні князь Канстанцін
253 Владнмнров П. В. Доктор Францнск Скорнна... С. 48.
254 Полымя. 1987. № 8. С. 203.
Іванавіч Астрожскі, ні Радзівілы, ні Альбрэхт Гаштольд, ваявода віленскі, канцлер усёй дзяржавы. Такім чынам, і ў гэтай сувязі Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае нібы незаконнароджанага сына свайго Скарыну ад сябе адкідвала: Скарыну адкідвалі ад Белай Русі цёмныя феадальныя сілы краіны»255. Безагаворачнае прылічэнне ўсіх пералічаных дзеячоў да «цёмных феадальных сіл», мабыць, не зусім карэктнае, але тое, што іх памкненні не супадалі з памкненнямі Скарыны, у чымсьці важным розніліся, разыходзіліся, гэта праўда. Працягваючы гэтую размову ў навейшым даследаванні «Старабеларуская літаратура» (2001), Лойка звяртае ўвагу на незалежнасць Скарыны ў поглядах і ўчынках, на ўласцівае яму пачуццё ўласнай годнасці: «Апошняе, відаць, у найбольшай ступені размяжоўвала Ф. Скарыну з феадальнымі вярхамі Вялікага княства Літоўскага і праваслаўна-славянскай арыентацыі (князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі), і каталіцка-літуанскай лініі (віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд). Незалежнасцю сваіх поглядаў і ўчынкаў адмежаваўся Ф. Скарына і ад лютэранскай арыентацыі, парваўшы з прускім князем Альбрэхтам»256.
Добра сказаў пра Скарыну святар і даследчык Адам Станкевіч, выдатна абазнаны ў канфесіянальнай праблематыцы: «...ён ня быў абаронцам ці староньнікам аднаго з успомненых вызнаньняў у вузкім значэньні. Ён быў вялікім Беларусам хрысьціянінам і гуманістам агулам, каторы даў Біблію як аснову тады ўсякай веды Беларускаму народу ў яго роднай беларускай мове і заклаў асновы да ўводзін гэтага на-
255 СпадчынаСкарыны: Зб.матэрыялаўПершыхскарынаўскіхчытанняў, 1986. С. 73.
2S6 Лойка A. А. Старабеларуская літаратура. С. 291.
роду ў агульналюдзкую сям’ю»257. У гэткім жа духу выказваўся англійскі скарыназнаўца Г. Пікарда: «Людзі пытаюць: быў ён католік, праваслаўны ці пратэстант. Я думаю, што ён бьгў проста хрысціянін»258 (інтэрв’ю газеце «Наша слова», 1992). Шмат цікавых думак аб канфесіянальнай і грамадскай талерантнасці нашага асветніка прыведзена ў дакладзе А. Мальдзіса на X Міжнародным з’ездзе славістаў « Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (1988). Ужо сама назва даклада добра перадае галоўны ідэйны стрыжань, маральна-этычны рухавік дзейнасці Скарыны. Наш вялікі асветнік эпохі Адраджэння рабіў асноўную стаўку на тое, што аб’ядноўвала, а не раз’ядноўвала людзей.
Чалавек вельмі шырокіх поглядаў а магчыма, і прыхільнік ідэй сусветнай царкоўнай уніі (пра гэта таксама гавораць даследчыкі, у прыватнасці У Конан, I. Саверчанка), Скарына спрабаваў прымірыць розныя плыні хрысціянства і ў выніку пазбавіўся падтрымкі як праваслаўных, так і каталіцкіх артадоксаў.
Ці заўсёды ўлічваюць гэта даследчыкі? На жаль, не. У артыкуле «Магнаты і кнігадрукаванне ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі» (зб. «Марцінас Мажвідас і духоўная культура ВКЛ», 1999) вядомы сучасны генеалог А. Нарбут, назваўшы шэраг друкарняў той эпохі, уключаючы друкарню Скарыны, робіць выснову: «Такім чынам, усе пералічаныя друкарні былі створаны і існавалі на сродкі і пры
257 Станкевіч А. Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі: 1525-1925. Вільня, 1925. С. 24.
258 Пікарда Г. «Беларус мае добрую рэпутацыю ва ўсім свеце» // Наша слова. 1992. № 30. С. 4.
падтрымцы магнатаў BKA»2S9. Выснова гэта слушная толькі часткова. Самае яскравае і важнае кнігавыдавецкае прадпрыемства XVI ст. (друкарская дзейнасць Скарыны) не мае хоць колькі-небудзь даведзенай сувязі з магнатамі. Магнаты, у залежнасці ад сваіх поглядаў і гістарычнай сітуацыі, гатовыя былі падтрымаць ясна абазначаных католікаў, праваслаўных, пратэстантаў і не падтрымалі гуманіста Скарыну.
Ён знайшоў апору ў гараджанах. Пра гэта з рознай нагоды пісалі многія даследчыкі. I не толькі беларускія або рускія. Так, выдатны ўкраінскі гісторык Міхайла Грушэўскі, не бачачы «магнацкіх рук» у «манументальнай справе» Францыска Скарыны, указваў на мяшчанскае асяроддзе Беларусі і Украіны як на жыватворную глебу на якой расквітнела кветка Скарыны260. Можна пагадзіцца ў цэлым з беларускім літаратуразнаўцам 1920-х гадоў прафесарам М. Піятуховічам, які сказаўу характэрнай стылістыцы свайго часу што «Францішак Скарына і яго дзейнасьць уяўляюць сабой арганічны прадукт гарадское культуры, якая разьвінулася ў нас на аснове гандлёвага капіталу»261.
Скарына — месціч-гараджанін па нараджэнні, па паходжанні, па духу. Ёсць свая глыбокая заканамернасць у тым, што ён прыйшоў на свет у буйнейшым на той час горадзе Беларусі (калі браць яе сённяшнія межы) Полацку выбітным гандлёвым цэнтры, порце на мнагаводнай рацэ, гербам яко-
259 Мартннас Мажвндас н духовная культура Велнкого княжества Лнтовского XVI века. Внльнюс; М., 1999. С. 98.
260 Гл.: Грушевськнй М. Історія украі'нсысоі літературн. Кнів, 1926. Т. 5. С. 119-137.
261 Піятуховіч М. Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць II 400-лецце беларускага друку. С. 176.
га быў карабель пад парусамі. Карабель як сімвал адкрытасці перад светам, сімвал зведаных і нязведаных шляхоў, сімвал пераадолення межаў і адлегласцяў262. У Полацку пачатак дарог Скарыны. У Вільні, сталіцы рэгіёна, дзе, магчыма, яму давялося быць шкаляром263, ён знайшоў уплывовых аднадумцаў і паплечнікаў. Кракаў дзе быў студэнтам, уганараваў яго дыпломам бакалаўра, бліскучая італьянская Падуя — высокай ступенню доктара медыцыны. «У славном старом месте Празском» ён здзейсніў сваю мару — надрукаваў «Рускую Біблію» на звыклай і зразумелай «паспалітымлюдзям» мове. Бываў у Каралеўцы (Кёнігсбергу) і іншых гарадах Еўропы. Скарына любіў горад. Цёплыя, удзячныя словы ён знаходзіў у сваіх выданнях для роднага Полацка, для Вільні, з якой цесна звязаў сваё жыццё, для мілай старой Прагі. Ілюстрацыі яго кніг напоўнены гарадскімі краявідамі (гравюры «Памазанне Давіда», «Давід перад ківотам», «Асада Іерусаліма» з 1-й, 2-й і 4-й кніг «Царствы», «Плач Ераміі» з аднайменнай кнігі і інш.), размаітымі вобразамі зваблівай гарадской мітульгі: жывыя, дынамічныя малюнкі новабудоўлі (3-я кніга «Царствы»), вучонага дыспуту (кніга «Ісус Сірахаў») і г. д.
Гарады — вельмі даўняе спараджэнне цывілізацыі — на парозе эпохі Адраджэння былі прадвеснікамі новага жыцця, правобразамі новых сацыяльна-вытворчых адносінаў. «Гарадское паветра робіць свабодным», — гаварыла старая нямецкая прымаўка. Параўнальна (па сённяшніх мер-
262 Сімвалазнаўцы лічаць карабель эмблемай паспяховага плавання, дасягнення мэты, а таксама марскога гандлю. Гл.: Энцнклопедня снмволов, знаков, эмблем / Авт.-сост. К. Королев. М., 2005. С. 302.
263 Кісялёў Г. Ці быў Скарына віленскім шкаляром? (Апокрыф Кіркора і сучасныя падыходы) // Скарыніч. Мінск, 2002. Вып. 5.
ках) невялікія, сціснутыя мурамі, гарадскія паселішчы ўяўляліся людзям той далёкай эпохі гігантамі, своеасаблівымі мегаполісамі, «гарадамі-сонцамі», як характарызуюць іх гісторыкі264. Расійскі даследчык A. А. Сванідзе ў калектыўнай манаграфіі, прысвечанай еўрапейскаму гораду позняга сярэднявечча, так акрэслівае характэрныя энергічныя рытмы і рысы тагачаснага гарадскога соцыуму: «У горадзе купляліся і прадаваліся прадукты працы і сама праца, рамесныя вырабы і сельскагаспадарчыя прадукты, веды і грошы. Сам горад уяўляў сабой важны рынак збыту і наогул сферу прымянення для самых разнастайных формаў дзейнасці: яго грамадскія і прыватныя пабудовы, абаронныя і іншыя збудаванні, арсенал, манетная майстэрня і г. д. — дыктавалі попыт на лес і цэглу, на працу будаўнікоў, мастакоў ваенных інжынераў; горад меў патрэбу ў салдатах, асобах, гатовых прапанаваць платныя паслугі, аптэкарах і настаўніках, натарыусах і вартаўніках і многіх іншых»265. Дададзім, што кнігадрукаванне, якое цікавіць нас у першую чаргу, абапіралася на пэўныя тэхнічныя дасягненні свайго часу, на спецыялістаў рознага профілю (якія маглі б кваліфікавана спраектаваць і зрабіць друкарскі станок, распрацаваць і адліць шрыфты, выканаць дрэварыты і г. д.). Такіх спецыялістаў лёгка было адшукаць у горадзе, дзе канцэнтравалася разнастайная рамесная вытворчасць.
Побач з майстрамі, рамеснікамі вядучую ролю ў жыцці гарадоў адыгрывала купецтва. Прафесія купца, дзе ўсё залежала ад асабістых якасцяў была прываблівай для энергічных,
264 Город в средневековой цнвнлнзацнн Западной Европы. Т. 1. Феномен средневекового урбаннзма. М., 1999. С. 172.
265 Тамсама. Т. 2. Жнзнь города н деятельность горожан. М., 1999. С. 8.
ініцыятыўных, смелых і кемлівых людзей. Гэта знайшло адлюстраванне ў тагачаснай літаратуры. Адзін з персанажаў скарынаўскага сучасніка Эразма Ратэрдамскага дзеліцца перажытым: «Ад прыроды я быў прагны да новых уражанняў, хацеў убачыць чужыя землі і гарады, спазнаць чужыя мовы і норавы, а найлепшыя магчымасці для гэтага даваў, як мне здавалася, гандаль. Да таго ж з мноства новых звестак нараджаецца дасведчанасць, разважлівасць»266. Надзвычайнай папулярнасцю карысталася «Кніга аб разнастайнасці свету» нястомнага падарожніка Марка Пола. Ёю захапляўся мараплавец Калумб. Гэта былі часы вялікіх геаграфічных адкрыццяў, часы пазнання зямлі да самых далёкіх і цяжкадаступных яе закуткоў. He дзіўна, што сярод купцоўпершапраходцаў было нямала адукаваныхлюдзей, купцы часцяком рабіліся пераносчыкамі навамодных ідэй, перадавога вопыту, распаўсюджвальнікамі культурных навінак.
Самабытныя месты-гарады Вялікага княства, падтрыманыя магдэбургскім правам267, перажывалі ў той час перыяд уздыму, стараліся ва ўсім браць прыклад з заходнееўрапейскіх гарадоў. У вялікіх гарадскіх асяродках ВКЛ утварылася досыць багатая і ўплывовая эліта з вярхушкі купцоў і рамеснікаў. Купцы Беларусі-Літвы мелі самыя шырокія і трывалыя міжнародныя сувязі. Гэта было прадвызначана самім геаграфічным становішчам краю. Беларускі даследчык В. Дружчыц у свой час так ахарактарызаваў абсягі ганддёвых інтарэсаў, дзела-