• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    291 Спадчына. 2000. № 2. С. 193.
    292 Дварчанін I. С. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве: Пер. з чэш. Мінск, 1991. С. 73.
    «Апостала» 1525 года: «Совершнся в дому почтнвого мужаЯкуба Бабнча, нанстаршего бурмнстра славнаго н велнкаго места... »293 Вось калі наш Скарына шчыры, вось калі яго душа поўніцца пачуццём нічым не замутнёнай падзякі!
    Сучасны беларускі гісторык Г. Галенчанка ў адной з рэцэнзій 1974 года яшчэ больш падкрэсліў неардынарнасць, нават канфліктнасць сітуацыі: кожная прыпіска пра Онкава «...зроблена ад рукі, не надрукавана; выходзіць, уяўляе сабой дапаўненне, унесенае пасля выдання кнігі, супраць волі выдаўца»294. Працяг тагачаснага роздуму Галенчанкі з гэтай нагоды знаходзім у тэзісах яго даклада пра акружэнне Скарыны на Другой усесаюзнай канферэнцыі па праблемах кнігазнаўства (той жа 1974 год). Вось што тады ён сказаў: «Запісы на кнігах Скарыны, на напгу думку, зроблены ў Вільні рукой Б. Онкава або якога-небудзь падапечнага грамацея. Першадрукар не стаў бы аздабляць аляпаватымі надпісамі старонкі сваіх выданняў тым больш — тытульныя лісты»295. Канфліктнасць, элементы супрацьстаяння, канфрантацыі заўважаны абсалютна правільна, хаця некаторыя нюансы (дзе і кім зроблены надпісы, наколькі яны «аляпаватыя») патрабавалі, магчыма, удакладнення, і ў далейшым Галенчанка ў поўным аб’ёме на сваёй фармулёўцы, здаецца, не настойваў. Ён гаварыў: «Тэкст надпісу пераймае шрыфт
    293 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 123.
    294 Голенченко Г. Я. Гравюры Францнска Скорнны // Кннга: нсследовання н матерналы. М., 1974. Т. 28. С. 194.
    295 Голенченко Г. Я. Новое о Францнске Скорнне н его окруженнн // Кннговеденне й его задачн в свете актуальных проблем советского кннжного дела: Вторая Всесоюз. конф. по проблемам кннговедення: Секцня нсторнн кннгн: Тез. докл. М., 1974. С. 25.
    выданняу Скарыны...» (1976)296 або: «Графіка літар і іх памеры нагадваюць адліўныя „тытульныя” шрыфты Скарыны» (1993)297. Тым не менш па-ранейіпамулічыў, што надпісы «не ўпрыгожвалі» скарынаўскіх выданняў.
    Паспрабуем і мы па даступных нам крыніцах бліжэй прыгледзецца да надпісаў пра Онкава. Балазе літаральна кожны экзэмпляр скарынаўскіх выданняў з усімі паметкамімаргіналіямі рупліва ўлічаны і апісаны скарыназнаўцамі. Ды і рознага кшталту рэпрадукцый цяпер хапае.
    Звернем увагу на нюансы афармлення кнігі «Іоў», другога па храналогіі пражскага выдання Скарыны.
    Тытульны ліст да кнігі «Іоў» Скарыну даўся не адразу. Існуюць два варыянты яго афармлення. Такія выпадкі заўсёды прыцягваюць асаблівую ўвагу даследчыкаў. Які варыянт папярэднічаў? Чаму спатрэбіліся змены? Што выдаўца не задаволіла? Але нас цікавяць цяпер не столькі варыянты друкарскага афармлення, колькі варыянты прыпісак. Рэпрадукцыя аднаго — у 1-м выпуску літаратурна-навуковага гадавіка «Скарыніч» (на ўклейцы пасля с. 128). Пад арнаментальнай застаўкай буйным, непаўторна прыгожым скарынаўскім шрыфтам, з дабаўкай вялікай буквіцы-ініцыяла, надрукавана назва, як заўсёды, са звесткамі пра выдаўца-перакладчыка (на гэты раз сціпла-лапідарнымі):
    ПОЧЙНАЕТСЯ КННГА СВЕ
    ТОГО НОВА, ЕЖЕ СЛО
    296 Голенченко Г. Я. Новое о Францнске Скорнне II Проблемы рукопнсной н печатной кннгн. М., 1976. С. 136.
    297 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 152.
    ВЕТЬ НОВ, ЗУПОЛНЕ ВЫЛОЖЕНА ДОКТОРОМ ФРАНЦНСКОМ СКОРННОЮ С ПОЛОЦЬКА.
    Ніжэй праз невялікі інтэрвал як сэнсавы працяг ідзе паважны чатырохрадковы верш-рэчытатыў набраны больш дробнымі літарамі:
    Богу в Тронцй еднному ко чтн н ко славе, Матерн его пречнстой Марнн к похвале, Всем небесным снлам н святым его к веселню, Людем посполнтым к доброму наученню.
    Нездарма даследчыкі гавораць пра геніяльную інтуіцыю Вялікага Палачаніна ў галіне вершаскладання298. Нават размяшчэннем радкоў верша (другі і чацвёрты радкі з водступамі) Скарына як бы прадугадваў моду пазнейшых вякоў набліжаўся да нас. Глядзіш на старонку і нібыта чуеш, як гэта ў свой час чыталася-спявалася. Скупымі, па сутнасці, мінімальнымі, сродкамі дасягнуты значны эфект. Усё стройна, самавіта, «благолепно», ладам, якмае быць. Кніга гатовая ісці ў свет, радаваць чытачоў мудрасцю, духоўным спажыткам, красою. I раптам вывераны, сто разоў прадуманы, прыняты сэрцам беспамылковы інтэрвал паміж назвай і вершаваным працягам-эпіграфам пачынае запаўняцца дадатковымі словамі. Памерам і абрысамі рукапісны шрыфт акурат такі самы, як і папярэдні друкаваны. Што называецца, адзін к
    298 Чемернцкнй В. А. Францнск Скорнна н становленне белорусской лнтературы // Белорусскнй просветнтель Францнск Скорнна н начало кннгопечатання в Белорусснн н Лнтве. М., 1979. С. 76.
    аднаму. Магчыма, і ўпісваў іх той самы майстра-мастак, што распрацоўваў і шрыфт скарынаўскіх выданняў (даследчыкі299 не выключаюць і самога Скарыну):
    А НАКЛАДОМ БОГДАНОВЫМ ОНКОВ
    «В» фактычна ўжо вылезла за наборную паласу. А фраза яшчэ далёка не скончана. Майстра-каліграф апынуўся ў нялёгкім становішчы. Таму ён прыставіў яшчэ адну літару Н, вынес над ёй маленькае «ч» (атрымалася: Онковнч) і паспеіпліва прыпісаў дробным почыркам на полі ў выглядзе нейкай тлумачальнай глосы:
    з внленского места
    Фраза скомкана. Ды не гэта галоўнае. Выйіпла так, што Багдан нібы спрачаецца з Францыскам, каб той не надта важнічаў ды помніў на чые кроўныя грошыкі гэты рукатворны цуд рабіўся, а маладзенькая тады яшчэ Вільня імкнецца адсунуць дзядулю Полацк — няхай падзеліцца славаю. Гармонія парушана. Затое мы адчулі дыханне жывых жарсцяў вельмі далёкага часу, спаборніцтва амбіцый.
    У іншых экзэмплярах выйсце было знойдзена такое (гл. рэпрадукцыю ў энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час», с. 26). Мастак рабіў прыпіску зноў жа ў цэнтры тытула шрыфтам сярэдняга памеру, часткова захопліваючы і левае, і правае палі старонкі, для эканоміі месца злітным тэкстам без падзелу на словы, з выкарыстаннем
    299 Гл.: Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам. Мінск, 1990. С. 302.
    вынасных літар і элементаў вязі. Атрымліваўся вельмі доўгі і цесны радок, які пры ўсім майстэрстве каліграфа выглядае ўсё ж нейкім чужародным ражном, што разбівае гарманічнае суладдзе старонкі:
    АТОСЯСТАЛОНАКЛАДОМБОГДАНАОНКОВА СЬІНАРАДЦНМЕСТАВНЛЕНСКОГО
    А часам са знешняга боку выходзіла зусім прыстойна. Возьмем тытульны ліст кнігі «Ісус Сірахаў» (энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час», с. 40). Зверху дзве трэці старонкі займае выдатная гравюра «Дыспут» (як пісалі ўжо многія, здаецца, зусім не царкоўная, а навеяная хутчэй універсітэтамі ды звыклымі Скарыну вучонымі зборышчамі і ў гэтым сэнсе аўтабіяграфічная). Падзеленая на два радкі прыпіска пра Онкава даволі натуральна падключаецца да друкаванага загалоўка, хаця злітнасць літар у ёй застаецца:
    КННГА НСУСА СНРАХОВА РЕКОМАЯ ПАНАРЕТОС ЕКЛЕСЙАСТЫКУС НЛН ЦЕРКОВННК, ЗУПОЛНЕ ВЫЛОЖЕ HA НА РУСКЬШ ЯЗЫК ДОКТО
    РОМ ФРАНЦНСКОМ СКОРННОЮ С ПОЛОЦКА. АТОСЯСТАЛОНАКЛАДОМБОГДАНАОНКОВАСЬІНА РАДЦНМЕСТАВНАЕНЬСКОГО
    Тут усё зроблена настолькі акуратна, густоўна ў напісанні і размяшчэнні двух новых радкоў, што на рэпрадукцыі (вельмі якаснай) дапісаны тэкст проста немагчыма адрозніць ад
    друкаванага. Хаця злітнасць літар у прыпісцы стварае ўсё ж нейкую скарагаворку, прастарэканне. Атрымліваецца — пра Скарыну ўрачыста, з расстаноўкай, на поўны голас, а пра Онкава — абы адчапіцца.
    А калі па шчырасці — самае месца для такіх прыпісак, раз іх ужо трэба было рабіць, — у канцы кнігі. Як прыстойна з мастацкага боку (ды і ў сэнсавых адносінах таксама) глядзіцца, напрыклад, гэтая прыпіска на апошняй старонцы пражскага Псалтыра адразу следам за калафонам-пасляслоўем (рэпрадукцыя ў энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час», с. 25). Але такіх канцавых прыпісак зусім мала. Онкаў чамусьці нястрымна рваўся наперад, на тытульны ліст.
    Пара бліжэй пазнаёміцца з кампаньёнам Скарыны. Балазе даследчыкі зрабілі ў гэтым кірунку нямала. Багдан Онкаў быў буйной, каларытнай асобай свайго часу, і яго дзейнасць адлюстравалася ў дакументацыі розных устаноў ВКЛ ажно да вялікакняжацкіх канцылярый.
    Шэраг каштоўных згадак пра Онкава і яго сям’ю апублікаваны ў 1915 годзе ў 21-й кнізе самавітага выдання «Апісаннедакументаўіпапер,якіязахоўваюццаўМаскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі» (паводле матэрыялаў так seaHaft Літоўскай метрыкі, што захоўваліся ў той час у гэтым архіве — цяпер у Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў). Але яшчэ задоўта да гэтага да матэрыялаў Літоўскай метрыкі (знаходзіліся тады ў Пецярбургу) звяртаўся аўтар першай сур’ёзнай манаграфіі пра Скарыну Пётр Ул.адзіміравіч Уладзіміраў. Можна сказаць, што ён і тут паказаў дарогу правёў адметную баразну. А да яго адпаведныя згадкі ў сваёй «Гісторыі горада Вільні» (т. 2, 1837) пакінуў Міхаіл Балінскі.
    Надзвычай шмат зрабіў для высвятлення постаці Багдана Онкава ўжо згаданы гісторык-крыніцазнавец Георгій Галенчанка. Знойдзеныя ў архівах цікавыя матэрыялы пра Онкава ён прывёў у артыкуле «Новае пра Францыска Скарыну», змешчаным у калектыўным зборніку «Праблемы рукапіснай і друкаванай кнігі» (М., 1976) і ў сваёй вядомай манаграфіі «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (Мінск, 1993). Змястоўны параграф пра Онкава ёсць у фундаментальнай кнізе Яўгена Неміроўскага «Францыск Скарына» (1990), якую недарма называюць «другой Скарынаўскай энцыклапедыяй» — такі вялікі, разнастайны, усеахопны сістэматызаваны ў ёй матэрыял. Але цікава, што ніводнай спецыяльнай працы пра Онкаваяшчэ не было, калі не лічыць даведачнага артыкульчыка Галенчанкі і Неміроўскага ў энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час».
    Mae папярэднікі, прызнаныя майстры гістарычных даследаванняў, настолькі добра прарабілі сваю работу, што застаецца ў большасці выпадкаў паўтараць-пераказваць іх працы (асабліва выдатны, адкрывальніцкі артыкул Галенчанкі). Толькі зрэдку даводзілася весці самастойны пошук, звяртацца да першакрыніц, уносіць невялікія карэктывы.
    Багдан Онкаў паходзіў з багатай, амбітнай і ўплывовай купецкай дынастыі, якая мела таксама і зямельныя валоданні і паступова набыла шляхецтва.
    Сталага прозвішча гэтая сям’я, як і многія сучаснікі, яшчэ не мела. Дзеда звалі Грыц (Рыгор), бацьку — Онка або Онька. Гэта змяншальная, размоўная форма нейкага хрысціянскага імя. Але якога?