Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
281 Люблннскнй В. С. На заре кннгопечатання: Пособне для учктелей. Л., 1959. С. 111.
2.	Багдан Онкаў, дзепабы часіабек скарынаўскай эпо?сі
Яшчэ ў першай палове XIX ст. дапытлівыя даследчыкі мінулага, заўзятыя аматары кніжных рэдкасцяў нястомныя вышукоўцы старадрукаў, інкунабулаў і палеатыпаў заўважылі на ўцалелых у віхурах гісторыі экзэмплярах Скарынавых кніг надпісы: «А то ся стало накладом Богдана Онкова сына радцн места внленского». Калі асучасцніць мову, атрымаецца: «А гэта сталася (здзейснілася, адбылося) коштам Багдана Онкава сына (Онкавіча), радцы (саветніка) места (горада) Вільні». У такой нязменнай форме (часам чытаюць — Онькаў) надпіс паўтараўся на тытульных лістах (як выключэнне — у канцы) многіх кніг. У адным выпадку тэкст больш сціслы, быццам бы падкарочаны: «АнакладомБогдановымОнковнчзвнленского места». Надпісы зроблены ад рукі вельмі акуратна (прынамсі старанна) у духу друкаваных літар. Рабіліся яны толькі на першых пражскіх выданнях і не на ўсіх экзэмплярах, а на частцы тыражу. Гэта кнігі 1517 года Псалтыр, «Іоў», «Прытчы», «Ісус Сірахаў», 1518 года «Эклезіяст» і «Прамудрасць». Усяго, па скрупулёзных падліках спецыялістаў захаваўся 71 экзэмпляр названых кніг з тытульнымі лістамі. На іх выяўлена 19 запісаў гэта значыць 26,76% кніг з запісамі, або, прасцей кажучы, кожная чацвёртая кніга282.
Пасля выхаду кнігі «Прамудрасць» (19 студзеня 1518 года) новых надпісаў такога кшталту на Скарынавых выданнях не было, ва ўсякім выпадку яны невядомыя.
282 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 152.
Надпісы выяўлены на ўсіх пражскіх выданнях першапачатковага перыяду хіба за выключэннем кнігі «Песня песням» (9студзеня 1518 года), хоць гэтай кнігі ў розных бібліятэках і музеях свету захаваўся цэлы дзесятак экзэмпляраў (з іх пяць з тытуламі).
Даследчыкі з розных бакоў абдумвалі сітуацыю з надпісамі і адначасова па крупінках збіралі звесткі пра таямнічага Багдана Онкава.
Ясна, што надпісы ў спалучэнні з тытульнымі звесткамі фіксавалі ўзаемаадносіны фундатара і выдаўца: фундатар фундаваў выдавец выдаваў. Няяснасці пачыналіся потым — з наступных пытанняў.
а)	Хто ён, фундатар, — бескарыслівы асвечаны мецэнат або проста камерсант-заказчык, дзелавы чалавек, які адчуў магчымасць падзарабіць і вырашыў пагрэць на новай справе кнігадрукавання ўчэпістыя рукі?
б)	Чаму надпісы зроблены ад рукі, а не выкананы друкарскім спосабам разам з астатнім тэкстам?
в)	Дзе (у Празе? Вільні?) і кім яны, гэтыя надпісыпрыпіскі, рабіліся?
г)	Чаму надпісы знаходзім толькі на частцы тыражу?
д)	Што азначае іх знікненне?..
Словам, пытанняў было шмат. Гісторыя давала скарыназнаўцам унікальны, надзвычайны шанц пранікнуць у таямніцу з’яўлення Скарынавых кніг, які аніяк нельга было ўпусціць. I вучоныя, умудроныя ў росшуках мужы шчыравалі.
Цікава назіраць, як паступова назапашваліся веды вакол гэтай загадкі, як сутыкаліся думкі вучоных розных пакаленняў.
Яшчэ ў далёкім 1813 годзе адзін з заснавальнікаў рускага кнігазнаўства Васіль Сцяпанавіч Сопікаў апісваючы ў сваім «Вопыце расійскай бібліяграфіі» экзэмпляр Скарынаўскага «Эклезіяста» з бібліятэкі графа Ф. А. Талстога, пазначыў: «На першай старонцы гэтай кнігі знаходзіцца наступны подпіс: А тося стало накладом (нжднвеннем) Богдана Анкова сына, Радцн Внленского. Літары цалкам падобныя з друкаванымі; гэта прымушае меркаваць, што надпіс гэты зроблены неўзабаве пасля надрукавання кнігі»283.
Звяртае на сябе ўвагу форма «Анкова». Магчыма, гэта рэальны варыянт скарынаўскіх часоў (жывая беларуская мова любіць варыянтнасць), а магчыма, недагляд таго ж Сопікава — праверыць нельга, бо гэты паасобнік з бібліятэкі Талстога да нас не дайшоў.
Археограф і кнігазнавец Аляксей Ягоравіч Віктараў у артыкуле «Цудоўнае адкрыццё ў старажытнарускім кніжным свеце» (1867год — гаворка ішла пра сенсацыйную для таго часу знаходку невядомага раней поўнага экзэмпляра скарынаўскага першынца — Псалтыра) меркаваў, што словы аб Онкаве прызначаліся для публікацыі і толысі «па памылцы не трапілі ў друк»284. Пазней яму вельмі слушна, лагічна пярэчьгў гісторык-славіст Антоній Васільевіч Флароўскі ў сваёй вядомай манаграфй «Чэшская біблія ў гісторыі рускай культурыіпісьменнасці» (Прага, 1940-1946): «...якбыламагчымая
283 Сопнков В. Опыт Росснйской Бнблнографнн, нлн Полный словарь сочнненнй н переводов, напечатанных на Славенском н Росснйском языкахотначала заведення тнпографнй до 1813 года. СПб., 1813. Ч. 1. С. 40.
284 Внкторов А. Замечательное открытне в древнерусском кннжном мнре (Первая кннга, напечатанная доктором Фр. Скорнной) // Беседы в Обіцестве любнтелей росснйской словесностн прн І4мп. Московском уннверсвтете. 1867. Вып. 1. Отд. 1. С. 5.
такая сістэматычная памылка пры рабоце больш двухгадовай працягласці? Прыпіскі аб Онькаве ёсць на экзэмплярах кніг Скарыны рознага часу выхаду ў свет»285. «Вельмі цікава пры гэтым, — разважаў удумлівы даследчык, — што Скарына праз друк высоўвае на першае месца сваю ўласную ролю ў выдавецкай працы, шмат разоў паўтараючы сваё поўнае імя з прывядзеннем і свайго звання, а Онькаў імянуецца толькі дадаткова на экзэмплярах біблейскіх кніг і толькі ў рукапісных прыпісках, сучасных, праўда, самому выданню. Складваецца ўражанне, што Онькаў нібыта пазней уступіў у справу, калі ўжо быў закончаны набор і выпуск кніг, гэта значыць як быццам ён ужо гатовае выданне закупіў пасля яго заканчэння, чаму і спатрэбіліся хаця б запозненыя адзнакі, што „то ся стало накладом Богдана Онькова сына”»286. Развагі Флароўскага заўсёды вельмі лагічныя, абгрунтаваныя. 3 імі цяжка спрачацца. Як было ўжо сказана, «накладам» тут азначае «коштам». Онкаў— фундатар. Але можна думаць, Онкаўужо на раннім этапе прымаў дзейсны ўдзел у фінансаванні і арганізацыі ўсёй велізарнай справы па выданні Бібліі. Акурат так разумеў напрыклад, сітуацыю дасведчаны бібліяфіл пазамінулага стагоддзя Іван Пракопавіч Каратаеў які ў сваім «Апісанні славянарускіх кніг» (1883) заўважыў у дачыненні да пражскай Бібліі Скарыны: «3 сучасныхпрыпісак, якія знаходзяцца ў некаторых кнігах, даведваемся, што яна выдана коштам віленскага саветніка Багдана Онькава... »287 У
28S Флоровскнй A. В. Чешская Бнблпя в нсторнн русской культуры н пнсьменностн (Фр. Скорнна н продолжателн его дела) // Sbomik filologicky. Praha, 1940-1946. Sv. 12. S. 192.
286 Тамсама.С. 191-192.
28' Каратаев 14. Опнсанне славянорусскнх кннг, напечатанных кнрнлловскнмн буквамн. СПб., 1883. Т. 1. С. 29.
такім жа духу выказваўся і яго сучаснік Міхаіл Аляксандравіч Максімовіч, паводле прынятых сучасных дэфініцый, вучоны ўкраінскі і рускі, што, вядома ж, зусім не замінала яму лічыць Скарыну «нашым»: «Там [у Празе] у 1517-19гадах надрукаваны быў па частках пераклад Бібліі нашага палачаніна Скарыны пад назвай: Біблія Руска, коштам Багдана Онькав, у 4-ку»288.
Выдатны ўкраінскі гісторык Міхаіл Грушэўскі пытанне пра звязаныя з Онкавым прыпіскі разглядаў у шырокім кантэксце агульнай праблемы сацыяльнай апоры скарынаўскай дзейнасці. Згадаўшы Онкава, а разам і Бабіча, вучоны з поўнай падставай сцвярджаў: «Гэтыя факты праліваюць святло на тую культурную сферу у якой развіваліся новыя асветныя і культурныя інтарэсы — гэта заможнае, дастаткова асвечанае мяшчанства большых беларускіх местаў перадусім Вільні, папярэднікі пазнейшых мецэнатаў пісьменства і асветы — Мамонічаў Зарэцкіх і іншых»289. Прыпіскі на Скарынавых кнігах займалі Грушэўскага і значна пазней, калі ён працаваў над не менш манументальнай «Гісторыяй украінскай літаратуры». Цікава, што ў сваіх новых высновах ён часткова аспрэчваў сябе маладзейшага. «Мажліва, — пісаўвучоны, — што гэтая сігнатура (прыпіскі пра Онкава.— EK.) была дададзена да іх яшчэ пры выпуску гэтых кніг са складу па жаданні накладцы (фундатара; гаворка пра Онкава. — Е К.). Але наўрад ці і гэтае тлумачэнне пра ўдзел у выданні Багдана Онькавіча вырашае справу. Параўнанне такога імпазантнага размаху пражскага выдавецтва з яго даволі сціплым працягам у самой Вільні (толькі дзве кнігі!) прыводзіць да думкі,
288 Макснмовнч М. А. Собр. соч. Кнев, 1880. Т. 3. С. 663.
289 Грушевськнй М. С. Історія Украінн — Русн. Кн'ів; Львів, 1907. Т. 6. С. 429.
што дапамогай асобных віленскіх мяшчан справа, мабыць, не скончылася. Мусіць, пражскае прадпрыемства Скарыны мела за сабой нейкую большую і мацнейшую групу ці арганізацыю — мажліва, тую самую, якая высунула папярэдняе выдавецтва Фіёля»290. Ацэньваючы гэтую думку паважанага вучонага, як заўсёды, маштабную, трэба мець на ўвазе натуральнае імкненне Грушэўскага як украінскага патрыёта цясней звязаць Скарыну з Украінай (Ш. Фіёль працаваў у Кракаве ў непасрэднай блізкасці ад заходнеўкраінскіх земляў). Цяжка пазбавіцца ад уражання, што Грушэўскі прымяншае ў дадзеным выпадку значэнне Онкава і ўсяго віленскага купецка-мяшчанскага асяродку. Тым не менш у кожным разе для нас каштоўная агульная выснова выдатнага дзеяча навукі і культуры, што апорай Скарыны, як і Фіёля, былі гараджане, а магчыма — дапускаў вучоны — і асобныя прадстаўнікі сярэдняй (шараговай) шляхты.
Свой уласны погляд на надпісы, звязаныя з Онкавым, меў беларус Ігнат Дварчанін (1895-1937). Як бачым, пражыў ён нядоўга, яго жыццё абарвалася ў сумнай памяці 1937 годзе. Дзеяч беларускага нацыянальнага руху знаўца літаратуры і сам паэт, ён у той жа час меў схільнасць да навуковай працы, умеў быць аб’ектыўным. Захавалася яго цікавая характарыстыка, зробленая таварышам па салавецкай высылцы: «Бледны, з чорнаю барадою, крыху згорблены, Дварчанін сваёй манэраю ў размовах нагадваў прафэсара. Ён ніколі не казаў прамоваў, як гэта рабіў РакМіхайлоўскі, і не ставіў кропкі над «і». He, ён спакойна
290 Грушевськнй М. Історія украінськоі літературн. Кнів, 1926. Т. 5. С. 121.
намагаўся ўсё ўзважыць, пераацаніць і знайсьці забыты ўжо шлях да собскай нацыі»291. Словам, гэта вартасці сапраўднага вучонага, які бачыць з’яву ў самых розных аспектах і сувязях. Трапіўшы ў маладыя гады на вучобу ў Чэхію, у цудоўную старажытную Прагу, Дварчанін не мог не захапіцца Скарынам, тым больш што акурат падаспеў чарговы вялікі юбілей беларускага кнігадрукавання. У 1926годзе малады даравіты даследчык абараніў у Празе дысертацыю «Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве». Гэта ці не першая беларуская дысертацыя ў галіне скарыназнаўства, хоць і напісаная па-чэшску. Яе рукапіс, на шчасце, захаваўся. У 1991 годзе гэтае даследаванне ў перакладзе з чэшскай мовы выдадзена ў Мінску. Дык вось, Дварчанін колькі разоў згадвае ў сваёй дысертацыі надпісы пра Онкава. На яго думку, у гэтых надпісах Скарынам недастаткова выказваецца павага да фінансіста: «Мецэната сваіх пражскіх выданняў Багдана Онкава ён не ўсхваляе, а абмяжоўваецца толькі простым упамінаннем... »292 Вельмі тонкае назіранне! Дварчанін чуйна адчуў сітуацыю. Праўда, тлумачыць ён гэта непераканаўча: маўляў, Онкаў у маладыя гады мог быць сябрам Скарыны (магчыма, разам вучыліся), і з ім па-прыяцельску можна было не цырымоніцца. Але ж мы ведаем, што Скарына ўмеў быць удзячным і ў патрэбных выпадках не шкадаваў людзям высокіх слоў. Напрыклад, у зусім іншай танальнасці вытрымана згадка пра другога спрыяльніка Скарыны ў пасляслоўі да віленскага