Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
Нялёгкае пытанне. Часам, хоць і досыць рэдка, гэтая адметная форма, як і вытворныя ад яе, пракідаецца ў тага-
часных дакументах. Напрыклад, у попісах (мабілізацыйных рэестрах) 1528 года па Бельскім павеце (Падляшша) «земян» (дробнай шляхты), якія прызываліся ў войска ВКЛ. Вёска Лапы: «Онкь Жнкгнмонітовйч сам (з нагоды небагатага маёмаснага становішча ідзе на вайну адзін, нікога з сабой не вядзе. — EK.)... Марько Онковнч сам. Войтко Онковнч сам»300. Вёска Здроды: «Мнколай Онковнч сам... Матей Онковнч сам... Станнслав Онковнч сам»301. Так што імя жыло, паважліва па тым часе ўпісвалася ў дзяржаўныя акты. Але цяпер яго нешта не чуваць. Якое кананічнае імя ў яго аснове? Ніхто адказаць мне не мог. Давялося прагледзець процьму антрапанімічных выданняў слоўнікаў беларускіх, рускіх, украінскіх, старажытнарускіх і нават польскіх імён. Зазірнуў нават у працу эмігранта Я. Станкевіча з характэрнай для яго назвай «Хрышчоныя ймёны вялікалітоўскія (беларускія)» (1963). Усё было марна. Адказ, дакладней, падказку, нейкі арыенцір, знайшоў у грунтоўнай даведачнай кнізе М. А. Пятроўскага «Слоўнік рускіх асабовых імён» (М., 1980). У паказальніку змяншальных формаў там зафіксаваны формы «Онька, Онюшка, Оня» і прыведзены іх кананічныя адпаведнікі — цэлыя два з паловай дзесяткі імён, пераважна рэдкіх, хаця ёсць сярод іх і асобныя вельмі распаўсюджаныя (даём пералік, як у Пятроўскага, у рускім напісанні): Андрей, Аннн, Аннснй, Геронтнй, Нона, Леонтнй, Неон, Оняснй, Оннснм, Оннснфор, Онуфрнй, Пассарнон, Пеон, Пнон, Пноннй, Роднон, Сасоннй, Семен, Серапнон, Таврнон, Татнон, Феогннй, Флегонт, Хрнсогон, Худнон302.
300 Русская нсторнческая бнблнотека. Пг., 1915. Т. 33. С. 145.
301 Тамсама. С. 167.
302 Петровскнй Н. А. Словарь русскнх лнчных нмен. 2-е нзд. М., 1980.
Як бачым, агульным для гэтых вельмі розных імён быў склад «он», «ён» або «ан». У Беларусі XV-XVI стст. гэты набор імёнаў мог адрознівацца, але наўрад ці істотна. Адно з іх і было хросным імем бацькі нашага героя. Якое — цяжка сказаць. Так што застаецца пакуль што называць яго, як у старых дакументах, амаль па-прыяцельску Онкам.
Дык вось, бацька Багдана Онка Грыцэвіч (Грыцаў) у часы вялікіх князёў ВКЛ і каралёў польскнх Казіміра IV (14401492) і Аляксандра (1492-1506) вёў шырокія гандлёвыя і фінансавыя аперацыі, пастаўляў у Вялікае княства сукны, разнастайныя дарагія тканіны, у тым ліку заморскія, і іншыя тавары. Быў настолькі багаты, так цвёрда стаяў на нагах, што нават пазычаў грошы ўраду. Справа бяспройгрышная. Для пагашэння пазык у 1500-1502 гадах крэдытору аддаваліся корчмы і мытныя зборы ў самых розных месцах ці не па ўсёй Беларусі: у Рэчыцы, Мазыры, Бабруйску, Смаленску Оршы («Рша»), Менску (так пісалася тады назва сённяшняй нашай сталіцы). У віленскім магістраце Онка Грыцэвіч, як і належыць шанаванай асобе, быў нейкі час бурмістрам.
Багдан Онкаў — сын Онкі і Улляны — паўнапраўна ўдзельнічаў у справах бацькі ўжо ў канцы XV ст. Імёны гэтых увішных людзей былі добра вядомыя як у ВКЛ, так і далёка за яго межамі. У 1498 годзе пасольства вялікага князя маскоўскага Івана Васільевіча запатрабавала аплаціць старую кабалу (даўгавое абавязацельства) на 100 рублёў «новгородцкнмн денгамн», што была выдадзена «слуге нашему» князю Фёдару Іванавічу Бельскаму «внлневцамн» Онкам Грыцавым, Уллянай і Багданам Онкавым. Фёдар Бельскі — постаць для свайго часу вельмі вядомая, нечым знакавая. Патомак Гедзіміна, праўнук Альгерда, ён уцёк у Маскву ў 1482 годзе
пасля няўдалай змовы супраць караля і вялікага князя Казіміра. Хаўруснікі князі Гальшанскі і Алелькавіч паплаціліся галавою, або, як тады гаварылі, «горлам» (падзеі згадваюцца ў рамане У Караткевіча «Чорны замак Алынанскі»).
Выяўленыя кантакты Онкава і — хутчэй — яго бацькоў з Бельскімі вельмі ўражваюць даследчыкаў. Асабліва тым, што дазваляюць працягнуць нітачку— праўда, пакуль яшчэ вельмі цянюткую, нетрывалую — да загадкі друкарні Швайпольта Фіёля, першай у гісторыі кірылічнай друкарні, якая дзейнічала ў Кракаве ў 1491 годзе і, вядома ж, была, магла быць нейкім арыенцірам або штуршком для Скарыны. «Цікава, — адзначае ў сувязі з гэтым Г. Галенчанка, — што ў кніжных зборах князёў Бельскіх доўгі час захоўваліся выданні Швайпольта Фіёля. Ці не сведчыць гэта аб тым, што віленскія купцы былі нейкім чынам звязаны з першай кірылічнай друкарняй у Польшчы? Ва ўсякім разе Онкавы (Грыцэвічы. — Г.К.) гандлявалі сукнамі і іншымі таварамі ў Польшчы ў 1480-1490-я гады. Нагадаем, што Кракаў у той час быў важным цэнтрам суконнай вытворчасці ў Еўропе»303.
Ды і ўвогуле цікавага тут нямала. Гаворачы строгай мовай юрыстаў у якасці дзеяздольнай юрыдычнай асобы выступае тут чамусьці і маці Улляна. Чаму? Няйнакш паходзіла з багатай сям’і і мела сваю маёмасць. Ці Онка ўзяў яе ўдавой, як было, напрыклад, са Скарынам: яго Маргарыта, удава месціча Адверніка, валодала ў Вільні нерухомай і рухомай маёмасцю. А можа, справа прасцей: пазычаючы немаладому віленскаму купцу значную суму грошай, князь Бельскі ўпісаў
303 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 154.
у «кабалу» ва ўмовах характэрнай для нашых земляў жыццёвай нестабільнасці і яго сямейнікаў каб лягчэй потым спагнаць доўг.
Атрымліваем таксама магчымасць памеркаваць пра ўзрост Багдана, што немалаважна для скарыназнаўства, паколькі Онкаў— адна з ключавых постацяў Скарынавай біяграфіі. «Напэўна, гэтая кабала была падпісана „внлневцамн” да 1482 года»304, — з поўнай падставай зазначае Галенчанка. Калі гэта сапраўды так, то да 1482 года Багдан быў дарослым чалавекам і за дату яго нараджэння можна без вялікай рызыкі ўмоўна прыняць 1460 год (гэта пакаленне знакамітага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага). У любым вьшадку Онкаў быў мяркуючы па ўсім, значна старэйшы за Скарыну калі нават дапусціць, што Францішак нарадзіўся ў 1470-я або на самым пачатку 1480-х гадоў як мяркуюць некаторыя даследчыкі.
Пасля смерці бацькі (1506) Багдан Онкаў натуральна, становіцца яго галоўным спадчыннікам. Канцылярыі вялікіх князёў Аляксандра і Жыгімонта зацвярджаюць за ім усе набытыя і спадчынныя землі, ён атрымлівае новыя гаспадарскія «лісты» на возера, землі, «ніўкі», сенажаці ў Віленскім павеце. Ён няспынна нешта мяняе, збірае, набывае, выгадвае. Маёнтак каля Швянцянаў мяняе на землі ў Віленскім цівунстве Юргелеўшчыну і Андросаўшчыну а потым гэтую Юргелеўшчыну і іншыя маёнткі паўторна мяняе на маёнтак Кузмянішкі каля Трашкунаў на сумежжы Літвы і Беларусі (тагачасны Віленскі павет).
Ён быў годным прадаўжальнікам справы свайго бацькі, збіраў грошык да грошыка, свята помніў даўгі, тым больш чу-
304 Тамсама.
жыя, калі можна было істотна папоўніць каліту. Онкава, як і яго бацьку, добра ведалі пры каралеўскім (вялікакняжацкім) двары. У 1508 годзе Багдан прадставіў у канцылярыю Жыгімонта I пазыковыя лісты яго папярэдніка вялікага князя Аляксандра. У Літоўскай метрыцы, тамы якой паступова выдаюцца, становяцца даступнымі грамадскасці, ёсць такі запіс: «Бнл нам чолом радца места Внленского (заўважым, дакладна як у скарынаўскіх кнігах. — Г. К.) Богдан Онкевнч Грнцевнча о том, што брат наш Александр, король его мйлость, брал у отца его у в Онка (магчымае прачытанне: у Вонка. — Г. К.) ку потребе земской через рукн пана Лнтаворавы Хребтовнча н брата его пана Федковы Хребтовнча, подскарбего земского, н теж через рукн подскарбего сваго дворного Коварского готовые пенезн (грошы. — Г.К.) н оксамнты, отласы, одамашкн (шаўковыя тканіны з Дамаска. — Г. K.), сукна н нншыя речн. Всего того остал его мнлость отцу его вннен трнста коп н полпятндесят коп грошен... »305
3 улікам працэнтаў сума нявыплачанага доўгу дасягала амаль паўтысячы коп літоўскіх грошаў. Сума вельмі значная (у капе 60 грошаў). У забеспячэнне доўгу ўрад Жыгімонта аддае Багдану на шмат гадоў мядовыя, піўныя, вінныя корчмы ў Бабруйску, Свіслачы і іншых месцах.
Як адкрылася даследчыкам, бацька Багдана Онка Грыцаў быў своеасаблівым фінансістам і пастаўшчыком двара яго міласці караля і вялікага князя (ажно да прадметаў раскошы) і знаўся з першымі саноўнікамі дзяржавы. Падскарбі — фактычна міністр фінансаў меў нават болып шырокія функцыі.
305 Лнтовская метрнка: Кн. 8 (1499-1514). Кн. зап. 8. Внльнюс, 1995. С. 144-145.
Асабліва прыкметнай постаццю быў Івашка Літавор Храптовіч. Патрыёт ВКЛ, у прамове пры ўступленні Аляксандра на велікакняжацкі пасад ён заклікаў, каб той «правіў і судзіў праўдзівым літоўскім і Вітаўтавым прыкладам»306. Неаднойчы ездзіў паслом па найважнейшых дзяржаўных справах у Польшчу і Маскву. У 1493 годзе перадаў пасаду падскарбія свайму малодшаму брату Федку. Апошні за ўдзел у мяцяжы Глінскага (1508) страціў усе пасады і толькі ў 1522годзе, незадоўга да смерці, быў зацверджаны каралём у якасці апекуна знакамітага Лаўрышаўскага манастыра. Так сказаць, ціхі занятак дзеля выратавання душы. Магчыма, мяцеж зачапіў бы і Літавора, ды ён у гэты час чакаў перамен да лепшага ў маскоўскім палоне, куды трапіў разам з Астрожскім пасля злашчаснай Вядрошы.
Думаецца, што самыя шырокія сувязі з важнымі асобамі дзяржавы і за яе межамі былі і ў Багдана. Ды так яно ўласна і было, на што ёсць дакументальныя сведчанні.
У 1520-х гадах неўтаймоўны Онкаў скардзіўся на абрабаванне яго ў Маскве, куды ён ездзіў каб атрымаць грошы ад сваіх даўніх даўжнікоў. На «Лутцкой» (Велікалуцкай) дарозе ў яго адабралі тавары, 150 рублёў гатоўкай і даўгавыя лісты «Ошемячмча н Можайского» на 900 коп «шнрокнх грошей». Добра яшчэ, што ногі ўнёс. У 1527 годзе гісторыя гэтая сталася тэмай афіцыйных перамоў на самым высокім узроўні паміж дзяржаўнымі мужамі Полыпчы — ВКЛ і Масквы. Як мяркуе Г. Галенчанка307, размова тут пра ноўгарадсеверскага князя Васіля Шамячыча, які перабег з Літвы ў
306 Polski Siownik Biograficzny. Krakow, 1937. T. 3.
307 Голенченко Г. Я. Новое о Францнске Скорнне // Проблемы рукопйсной н печатной кннгн. М., 1976. С. 139.
Маскву ў 1500 годзе. Згаданы «Можайскнй» — няйнакш князь Васіль Сямёнавіч Старадубскі, спадчынныя землі якога знаходзіліся ў Мажайску. Вось ажно куды сягалі інтарэсы грашавітага Онкава. I нішто яму не перашкода, нішто яго не палохае: ні межы, ні мытні, ні рабаўнікі на дарогах, ні нязвыклыя літвінам-беларусам маскоўскія парадкі, ні татарская небяспека (лятучыя загоны крымчакоў рыскалі па землях ВКЛ і пасля Клецкай паразы). Шырыня дзелавых сувязяў у гэтага энергічнага купца і фінансіста проста дзівосная. У адным з дакументаў ён названы нават смаленскім радцам, але не выключана, што гэта ўсяго толькі памылка пісара. Хоць і да Смаленска наш Багдан сапраўды меў дачыненне праз карчомныя ды мытныя справы.