Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
343 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 151.
344 Тамсама.
Паводле архіўных раскопак польскага гісторыка Г. Лаўмянскага 1920-х гадоў (артыкул «Віленскія паперні XVI стагоддзя»), апошні раз у якасці бурмістра Якуб Бабіч згадваецца ў 1527 годзе345. Лічыцца, што неўзабаве пасля гэтага ён памёр. 3 1540 года ў спісах прысяжных асоб віленскага магістрата з’яўляецца Сымон Якубавіч Бабіч, напэўна, сын нашага Якуба Бабіча. Віленскі мешчанін Іван Бабіч згадваецца ў судовых актах 1531-1541 гадоў.
Дзе знаходзіўся ў Вільні дом Якуба Бабіча, у якім размясцілася друкарня Скарыны? Пра гэта шмат меркаваліспрачаліся вучоныя. Нават выдатны пісьменнік Юзаф Ігнацы Крашэўскі, аўтар шматлікіх раманаў і аповесцяў закранаў гэтае пытанне ў манаграфіі па гісторыі Вільні (1842)’46. Дом Бабіча, сведку высокіх мар і прац Скарыны, шукаў у Вільні гісторык-нашанівец, дзеяч нацыянальнага адраджэння XX ст. Вацлаў Ластоўскі. Адпаведная згадка ёсць у яго артыкуле «Доктар Францішак Скарына» (1924): «Дом гэты, паводле мяйсцовай традыцыі, знаходзіўся недалёка ад ратушы, каля «Інбараў», але ў каторым з істнуючых тут дагэтуль старасьвецкіх дамоў памяшчалася друкарня Скарыны, напэўна невядома»347. Добра арыентаваўся ў рэаліях старой Вільні беларускі гісторык Васіль Дружчыц, які ў артыкуле пра сталіцу ВКЛ у зборніку «400-лецьце беларускага друку» (1926) пі-
34S Lowmianski Н. Papiernie wileriskie XVI wieku // Ateneum Wilenskie. 1924. Z. 7-8. S. 412. Паводле Г. Галенчанкі, Бабіч не сустракаецца ў дакументах магістрата з 1526 года. Г. Лебедзеў абмяжоўвае час бурмістраўства Бабіча 1519-1521 гадамі.
346 Kraszewski J. I. Wilno od poczqtkow jego do roku 1750. Wilno, 1842. T. 4. S. 62.
347 Ластоўскі B. Доктар Францішак Скарына (1525-1925) II Крывіч. 1924. № 2(8). С. 9.
саў: «У пачатку XVI сталецьця зьяўляецца першая друкарня, якую адчыніў віленскі бурмістр Якуб Бабіч на Вялікай вуліцы, супраць Васкрасенскай царквы, побач з домам Яна Зарэцкага, скарбніка літоўскага»348. Вось і Дружчыц, зазначым, схільны называць першую віленскую друкарню друкарняй Бабіча.
Паглыбляючыся ў гэтую тэматыку, я адкрыў для сябе надзвычай цікавую працу беларуса Юльяна Крачкоўскага па тапаграфіі старой Вільні. Яна друкавалася двойчы: як прадмова да 20-га тома Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі (1893) і асобнай кніжкай пад назвай «Старая Вільня да канца XVII стагоддзя». Крачкоўскі (дарэчы, бацька знакамітага акадэміка-арабіста) надта ж дэталёва па дакументах уяўляў сабе старажытную сталіцу ВКЛ, здаецца, ведаў у ёй не толькі кожны дом, але і кожны каменьчык. Давялося зазірнуць і ў грунтоўную манаграфію пра віленскую друкарскую дынастыю Мамонічаў выдадзеную ў 1938 годзе на польскай мове беларускім паэтам і гісторыкам X. Ільяшэвічам349, і ў папулярныя кніжкі кнігазнаўцы-шукальніка А. Анушкіна па гісторыі кнігадрукавання ў Вільні, і ў віленскія гарадскія даведнікі розных часоў. Здаецца, усе (ці амаль усе) сыходзяцца на тым, што дом Якуба Бабіча знаходзіўся непадалёк ад ратушы (цяпер Мастацкі музей Літвы) на рагу вуліц Вялікай (па-літоўску Дзіджоі, у савецкі час называлася вуліцай М. Горкага) і Шкляной (Сціклю). Дом гэты ў хуткім часе пасля выпуску Скарынавых кніг перайшоў да вядомых віленскіх кніжнікаў Зарэцкіх, а потым да Мамонічаў. 3 1575 года тут дзейнічала
348 Дружчыц В. Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця // 400-лецьце беларускага друку. С. 30.
349 Iljaszewicz Т. Drukarnia domu Mamonicz6w w Wilnie (1575-1622). Wilno, 1938. S. 42.
друкарня Мамонічаў дзе некалькі гадоў працаваў славуты друкар Пятро Мсціславец. Перадваенныя здымкі гэтага дома можна бачыць у згаданай манаграфіі Ільяшэвіча. Частка дома згарэла падчас вайны350. У наш час звесткі папярэднікаў істотна дапоўніў архіўнымі пошукамі (у прыватнасці, у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літвы) Г. Галенчанка351. На гэтым доме ў 1970-я гады ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Скарыны і яго друкарні. Ва ўнутраным двары дома — тэматычна блізкая, настраёвая скульптура «Летапісец»352.
Дзеля справядлівасці адзначым, што асобныя даследчыкі (Я. Неміроўскі, Л. Уладзіміраў), як у свой час і В. Ластоўскі, у большай або меншай ступені сумняваюцца ў магчымасці дакладна — на ўсе сто працэнтаў — вызначыць месца ў Вільні, дзе знаходзілася друкарня Скарыны.
Вельмі важнае пытанне — з якога часу пачалося плённае супрацоўніцтва паміж Скарынам і Бабічам. Ці толькі ў 1920-х гадах, калі Скарына перанёс сваю выдавецкую
3S0 Гл.: Мацейка Ю., Гудннас П. Внльнюс: Путеводнтель по городу. Внльнюс, 1962. С. 138.
351 Голенченко Г. Я. Новое о Францнске Скорнне / / Проблемырукопнсной н печатной кннгн. М., 1976. С. 133-134; Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына— беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 150-151, 271-272.
352 Здымак двара са скулыітурай гл. на ўклейцы ў кнізе А. Каўкі «Тут мой народ». Пад здымкам подпіс: «Частка былой камяніцы бурмістра Якуба Бабіча ў Вільні, дзе ў 1522-1525 гг. мясцілася друкарня Ф. Скарыны». Двор са згаданай скульптурай бачым таксама на здымку ў энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час» на с. 283. Подпіс тут такі: «Унутраны дворык на месцы дома, у якім была друкарня Ф. Скарыны». Хораша апісаў гэтае святое для нас месца Л. Луцкевіч у артыкуле «Старажытная Вільня, беларуская Вільня» (Беларусь. 1993. №4).
дзейнасць у Вільню, ці раней? Адам Кіркор лічыў Бабіча галоўным апекуном-дабрадзеем, які падтрымліваў Скарыну літаральна з маленства і вывеў яго на дарогу патрыятычнага асветніцтва. I сёння болыпасць даследчыкаў мяркуе, што Бабіч аказваў Скарыну падтрымку ўжо ў пражскі перыяд. Вышэйзгаданы літоўскі кнігазнаўца Л. Уладзіміраў, гаворачы ў зборніку «Беларускі асветнік Францыск Скарына і пачатак кнігадрукавання ў Беларусі і Літве» (1979) пра мецэнацтва Онкава, спецыяльна дадаў: «Кнігавыдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны ў Празе, верагодна, падтрымліваў і Якуб Бабіч, другі дзеяч «рускай лавіцы» вільнюскага магістрата»353.
Ільяшэвіч адзначаў самаахвярнасць Бабіча, параўноўваў яго ролю з роляй дзеячаў наступнага перыяду Мамонічаў: «Ставала ў Вільні людзей вучоных і ахвярных, якія не шкадавалі сродкаў на асветныя мэты. Да такіх належалі, здаецца, як Якуб Бабіч, які падтрымліваў Скарыну, і браты Кузьма і Лукаш Мамонічы»354. 3 іншага боку, не адмаўляў даследчык і наяўнасць у такіх дзеячаў пэўных матэрыяльных інтарэсаў: «Рэч ясная, што гэтыя фундатары-капіталісты атрымлівалі з падтрымкі культурна-асветных пачынанняў матэрыяльную карысць»335.
Але для высвятлення біяграфічных звестак прадстаўніка віленскай купецка-мяшчанскай эліты Якуба Бабіча і яго сувязяў са Скарынам патрабутоцца дадатковыя даследаванні, пошук новых крыніц.
353 Владнмнров Л. В. Нздательская деятельность Скорнны в Велнком княжестве Лнтовском // Белорусскнй просветшель Францнск Скорнна н начало кннгопечатання в Белорусснн н Лнтве. М., 1979. С. 38.
354 Iljaszewicz Т. DrukarniadomuMamoniczowwWilnie... S. 32-33.
355 Тамсама. S. 33.
4.	Брат
Адразу пасля вайны, у 1946 годзе, у часопісе «Беларусь» сярод іншых гістарычна-краязнаўчых матэрыялаў рубрыкі «Наш даведнік» была надрукавана нататка «Браты Скарыны» (такі своеасаблівы быў выбраны для гэтай маленькай публікацыі ракурс). Вось яе поўны тэкст:
«БеларускіпершадрукарГеоргі-ФранцішакСкарынабыў сынам багатага купца Лукаша Скарыны з горада Полацка, які вёў гандаль з Рыгай, Гданскам, Пазнанню і іншымі гарадамі на захадзе. Вядома, паводле дакументальных звестак, што ў Лукаша Скарыны, бацькі першадрукара, былі яшчэ два сыны. Адзін з іх, Іван, жыў у Пазнані, дзе гандляваў скурамі. Памёр ён у 1529 годзе. Другі брат, імя якога для гісторыі не захавалася, таксама быў купцом. Сын яго Раман, пляменнік Скарыны, жыў у Гданску»
Подпісу няма. Магчыма, аўтарам нататкі быў гісторык Ф. Дамінікоўскі, які працаваў у гэты час над даведнікам «Выдатныя людзі Беларусі» і актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Беларусь», падпісваючы свае краязнаўчыя нататкі поўным прозвішчам або крыптанімам Ф. Д., а часам пакідаючы іх зусім без подпісу.
У любым выпадку нататка адлюстроўвае тагачасны не надта высокі ўзровень нашых ведаў. Беларуская гуманітарная навука пачала толькі-толькі прыходзіць у прытомнасць пасля бязлітасных сталінскіх рэпрэсій і цяжкіх ваенных страт. Побач са слушнымі звесткамі ў публікацыю трапіла яўная блытаніна. Сёння скарыназнаўцы, канешне ж, гавораць толькі
356 Браты Скарыны // Беларусь. 1946. № 1. С. 60.
пра аднаго Францішкавага брата Івана (Раман быў якраз яго сынам).
Пачаткі радаводу Скарынаў як выхадцаў з «паспалітага люду» не дакументаваны. Аднак прозвішча само змяшчае ў сабе важную інфармацыю, з’яўляецца своеасаблівай капітоўнай біяграфічна-генеалагічнай крыніцай. Пра гэта дакладна і змястоўна сказаў В. Чамярыцкі ў артыкуле пра Скарыну для шасцітомнагаслоўніка«Беларускіятсьменнікі»:«Сямейнае прозвішча паходзіць ад старажытнага славянскага слова „скора” (скура), адсюль — скарняк, да-старабеларуску — скарыніч, што азначала прафесію рамесніка, які займаецца апрацоўкай скур. Відаць, роданачальнікам Скарынаў быў гарбар, нашчадкі якога разбагацелі і заняліся гандлем. Скарынічам называў сябе Францішак Скарына ў сваіх акафістах-акравершах. Пад гэтым прозвішчам часам згадваецца ў дакументах і яго родны брат Іван»357. Яшчэ больш падрабязныя звесткі такога кшталту, грунтоўныя этымалагічныя даведкі, знаходзім у Я. Неміроўскага, які ўпэўнена сцвярджае: «Ля вытокаў... прозвішча Скарына, бясспрэчна, палягае старажытнарускае слова скора, што значыла скура, футра, сырая скура»*\ I далей: «Бацька і брат Францыска Скарыны гандлявалі тіушным таварам і скурамі. Прафесія, відаць, была фамільнай і спадчыннай. Адным з роданачальнікаў сям’і быў, напэўна, рамеснік — скарыніч, які, разбагацеўшы, стаў займацца гандлем»359.
3S" Чамярыцкі В. А. Скарына Францішак // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграф. слоўнік. Мінск, 1995. Т. 5. С. 329.
358 Немнровскнй Е. Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность белорусского просветятеля. С. 152.
359 Тамсама. С. 153.
Як і належала купцу, бацька быў энергічным і смелым чалавекам. Прафесія была рызыкоўнай. Купцоў у тыя часы падпільноўвала шмат небяспек, іх нярэдка рабавалі на дарогах, ды і самі яны былі не без граху і пры выпадку маглі штосьці прыхапіць звыш звычайнага купецкага барышу, тым больш ва ўмовах частых парубежных ускладненняў войнаў і сутычак паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1492 годзе шаноўны Лука Скарына «засвяціўся» ў гістарычным дакуменце — пераліку прэтэнзій і крыўдаў парубежных маскоўцаў да жыхароў ВКЛ. Трапіла ў пералік і такое: « Да в Поло[т]ску пограбмлн лучаннна Дороню Нванова купцн полотцкіе Лукіан Скорнна да Прокофьев, а взялн грабеж[у) на сорок рублев... »360. Як там было насамрэч, мы не ведаем361 — для нас сёння гэта ўсяго толькі сведчанне суровай і няпростай рэальнасці далёкай эпохі362. Прынамсі гэта паказвае, што бацька быў не з баязлівага дзесятка. Яго, як і іншых купцоў таго часу, не палохалі далёкія і небяспечныя дарогі, ён спадзяваўся на свой купецкі фарт, быў гатовы да любых паваротаў лёсу.