Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Энергію і жыццёвую сілу бацькі наследавалі сыны Іван ды Францішак. Толькі пуцявіны ім выпалі розныя. Старэйшы Іван прыняў на свае моцныя плечы купецкую справу бацькі,
360 Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 46.
361 Прэтэнзіі такога кшталту былі ўзаемныя. Пра абрабаванне Б. Онкава ў Маскоўскай дзяржаве мы згадвалі вышэй.
362 Дарэчы, знакаміты рускі першадрукар Іван Фёдараў, будучы кіраўніком манастыра пад Астрогам ва Украіне, таксама ўдзельнічаў у жорсткіх разборках з суседзямі — крыўдзіцелямі манастыра. Вядомы гісторыккнігазнаўца Я. Неміроўскі каментуе гэта так: «Іван Фёдараў не быў ні добранамерным „дыяканам”, ні разбойнікам з вялікай дарогі. Ен жьгў у жорсткі час і падпарадкоўваўся яго законам» (Немнровскнй Е. Л. Путешествне к ястокам русского кннгопечатання. М., 1991. С. 133).
схільны да навукі і тонкасцяў прыгожага слова Францішак абраў іншы шлях. Зусім як у біблейскіх братоў Ісахара і Завулона, якіх нам нагадаў англійсю скарыназнавец Г. Пікарда (гл. параграф «Геральдычная сюіта„Людмемзранлевы...”»).
Некаторыя рысы купца-негацыянта, /менне ашчаджаць і выгадваць капейчыну можна заўважыць і ў Францішка. Ужо не гаворым пра тое, што сама справа, якой ён сябе прысвяціў — выданне «Рускай Бібліі», — патрабавала немалых дзелавых якасцяў. Звернем увагу на некаторыя іншыя прыклады разважлівасці і ашчаднасці. Хоць паходзіў з сям’і досыць заможнай, ён дзеля эканоміі сродкаў умеў абмежавацца ў выдатках, а часам і зусім прыкінуцца бедняком. Паступаючы ў 1504 годзе ў Кракаўскі універсітэт, ён заплаціў 2 грошы. Віктар Дарашкевіч каментуе гэтую акалічнасць: «Скарына ўнёс ва універсітэцкую касу сярэднюю (па сутнасці, мінімальную, ці блізкую да мінімальнай. — Г. К.) суму грошай. Як паказвае спіс шкаляроў таго ж факультэта, Венцаслаў, сын Венцаслава са Слуцка, заплаціў 4 грошы, Георгій, сын Якуба з Ваўкавыска, — 2 грошы, Мікалай, сын Андрэя з Ашмян, — 7 грошаў. Гэты запіс дае падставу меркаваць, што Скарына жьгў у бурсе для бедных»363. Ну няхай сабе — гэта ранняе юнацтва. Але бедным чалавекам Скарына адрэкамендаваўся ў 1512годзе і ў Падуі пры атрыманні ступені доктара медыцыны. Звычайна такая працэдура пагражала немалымі выдаткамі. Праўда, да гэтага часу памёр бацька (і гэта адлюстравана ў актах Падуанскага універсітэта), але грошы ў сям’і вяліся — прыбытковую сямейную гандлёвую справу паспяхова працягваў брат Іван,
363 Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 319.
як мы даведаемся ніжэй, была ў братоў і нейкая супольная зямельная ўласнасць.
Сям’я Скарынаў вылучалася дынамічнасцю, рана завязала цесныя сувязі з велікакняскаГі сталіцай Вільняй. 3 дакумента 1518 года відаць, што «Іван Скарыніч, палачанін» быў у Відьні сваім чалавекам і называўся нават «віленскім грамадзянінам». Фіксуюцца і іншыя яго тагачасныя шырокія сувязі (аж да Львова)364.
Вядомы скарыназнавецЯ. Неміроўскіхарактарызуе Івана як «аднаго з найбуйнейшых і заможных купцоў Вялікага княства Літоўскага»365. Для нас гэта мае прынцыповае значэнне, бо высвечвае маштабы асобы.
Як і бацька, Іван узнімаўся-багацеў на скуры. На гэты хадавы тавар быў сталы попыт і дома, і за мяжой. Скура абувала і апранала, засланяла ў баі, з яе рабіліся даспехі паспалітых воінаў (тых жа апалчэнцаў-гараджан366). А колькі скуры ішло на конскую вупраж, на кніжныя пераплёты і выраб пергаменту. Вазы са скурамі — звычайная карціна на дарогах ВКЛ.
Купецкі інтарэс вымагаў пастаянных паездак на Захад, сталай там прысутнасці. Еўропа была вельмі зацікаўлена ў бесперабойных пастаўках скуры і футраў напрамілы бог чакала купецкіх абозаў з ВКЛ. Пэўным цэнтрам, перавалачным пунктам у гандлі скурамі была Познань, дзе трывала атайбаваўся Іван.
364 Тамсама. С. 46-48.
365 Немнровскнй Е. Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность 6елорусского просветшеля. С. 489.
збб ткачоў М. А. «Зброя» гарадскіх жыхароў Беларусі ў часы сярэдневякоўя // Нз нсторнн наукн н техннкн Белорусснн: Тез. докл. конф. Мннск, 1988. С. 182.
У Івана быў сын Раман (па дакументах, таксама «віленскі грамадзянін») і дзве замужнія дачкі (іх мужы — полацкія мяшчане Міхна Аўсяннік і Еска Сцяпанавіч).
Апрача купецкіх капіталаўі наладжаных дзелавых сувязяў браты Іван ды Францішак атрымалі ў спадчыну пасля бацькі нейкае «нменье» (маёнтак) і «дворыіца» ў полацкім замку. Маёнтак не такі ўжо вялікі. Тым не менш прэстыж сям’і гэта падвышала. Паводле мабілізацыйнага попісу 1528 года палачанін «Нван Скорннк» выстаўляў у войска са свайго маёнтка аднаго коннага ваяра367. У наступным годзе Іван памёр. 3 дакументаў1535 годавідаць,што «нменье»трымаў«уопеце» зяць Еска і спрачаўся з другім знаёмым нам зяцем Міхнам у сувязі з уплатай нейкіх даўгоў цесця Івана Скарыніча. Раман — па ўсім відаць, паваротлівы, граматны, а можа, і паеўрапейску адукаваны чалавек — служыў тады «в Немцах». У маёнтку «была часть доктора Фран'ьцышка Скорыны», якую апошні даручыў таксама Ескавай «опеце»368. Паводле матэрыялаў полацкай рэвізіі 1552 года, зяць Еска валодаў у горадзе зямлёй, якую арандавалі мяшчане (хутчэй за ўсё гэта скарынаўскае «дворыіца»), і разам з сынам Міхны трымаў «нменье сяло Тройдевнчы», з якога ставіў у войска коннага ваяра369. Несумненна, гэта той самы маёнтак Скарынаў. Трэба пагадзіцца з вядомым расійскім спецыялістам па генеалогіі А. Нарбутам, які пісаў, што «Еску Сцяпанавічу, мужу адной з дачок Івана Скарыны, удалося захаваць у сваіх руках большую частку спадчыннай маёмасці Івана і Францыска ў
367 Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 33. Стб. 196.
368 Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 46-50.
369 Тамсама. С. 51-52.
Полацку»370. У Полацку яго цанілі. У 1553 годзе радцу Еску Скарыну (такім чынам — і гэта паказальна — часам называлі ў дакументах Еску Сцяпанавіча) палачане пасылалі ў Рыгу з важным даручэннем’71.
Вялікае значэнне для скарыназнаўства, у прыватнасці для высвятлення маёмаснага становішча Івана Скарыны і яго ўзаемадачыненняў з Францішкам, маюць так званыя «пазнанскія акты» 1529-1532 гадоў якія захаваліся ў Пазнанскім архіве (Полыпча) і ў найболып поўным выглядзе надрукаваны ў складзеным В. Дарашкевічам зборніку дакументаў і матэрыялаў «Францыск Скарына» (1988).
Нагадаем сцісла калізію гэтых дакументаў. У 1529 годзе памёр Іван Скарына. Пад домам-камяніцай самавітага пазнанскага купца Якаба Корбы372 застаўся склад з таварамі нябожчыка — скурамі. He прымусілі сябе доўга чакаць, азваліся і крэдыторы. Высветлілася, што Іван дзеля поспеху сваіх маштабных гандлевых аперацый смела браў крэдыты, залазіў у даўгі. Гарадскія ўлады Познані ў прысутнасці Францыска і Іванавага сына Рамана як законнага наследніка ў кастрычніку 1529 года зрабілі вопіс і ацэнку скур. Усяго было налічана 47 468 скур рознага памеру і якасці, за кошт якіх належала задаволіць крэдытораў. Запазычанасць Івана пазнанскаму купцу і радцу Клаўсу Гоберлянду складала 500 фларэнаў373,
370 Нарбут A. Н. Родословная рода Францнска Скорнны // Велнкою ласкою: Францншек Скорнна в траднцнях славянского просветнтельства. М., 1994. С. 87-88.
371 Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 52-53.
372 Па звестках Г. Лебедзева, дом знаходзіўся ў цэнтры Познані на Рынкавай плошчы і захаваўся дагэтуль. Гл.: Лебедзеў Г. Дом Скарыны ў Познані // ЛіМ. 1990. 18 мая.
373 У адным фларэне лічылася 30 грошаў.
нейкаму Фальковічу — 200, брату Францішку — 400 і г. д. Нейкі Ешка Стафановіч выставіў іск на 100 коп літоўскіх грошаў. Гэта была сума жалавання, затрыманага Іванам за Югадоў. Я. Неміроўскі не без падстаў ідэнтыфікуе гэтага Ешку Стафановіча з Іванавым зяцем Ескам Сцяпанавічам: Еска, відаць, служыў у свайго цесця374. Сапраўды, для маштабных купецкіх аперацый Івана патрэбны былі самавітыя і верныя памочнікі. Ды і хто ж, апрача блізкага сваяка, згадзіўся б Югадоў чакаць жалавання. 3 усімі крэдыторамі і ісцамі акуратна разлічыўся Раман за кошт скураў, што засталіся на Іванавым складзе. Францішак выступаў у гэтым выпадку не толькі ад сябе, але ад імя сваёй жонкі Маргарыты, якая таксама ўдзельнічала ў крэдытаванні Івана. Усяго Францішку перадалі 26 тысяч скур на суму 520 фларэнаў. Крэдыторы прызналі сябе цалкам задаволенымі і ўрачыста засведчылі, што не маюць прэтэнзій да нябожчыка і яго наследнікаў.
Але, як вядома, праз некаторы час, у лютым 1532 года, калі кароль Жыгімонт быў у Вільні, да яго звярнуліся яўрэі Лазар і Майсей са скаргай, што нябожчык Іван Скарына нібыта завінаваціўся ім звыш 12 тысячлітоўскіхгрошаў (звыш400 фларэнаў), а яго спадчыннік доктар Францішак злосна ўхіляецца ад уплаты братавага доўгу. Ва ўсёй гэтай гісторыі шмат незразумелага, падспуднага: чаму гэтыя Лазар ды Майсей так доўга чакалі ? Ды і сапраўдны наследнік Раман чамусьці ў такой якасці на гэты раз зусім не згадваўся. Кароль (чаму так паспешліва і легкаверна?) аддаў загад зняволіць Францыска ўтурму. У сакавіку таго ж года наш асветнік, які прыехаў у Познань, апы-
374 Немнровскнй Е. Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность белорусского просветнтеля. С. 491.
нуўся за кратамі. 3 найлепшага боку ў гэтай сітуацыі паказаў сябе пляменнік Раман, які, паводле дакументаў, жыў тады ў Гданьску. Ён адразу ж прыехаў у Познань на выручку і заявіў што, будучы законным спадчыннікам бацькі, даўно прыняў на сябе ўсе яго даўгі. Тым не менш кароль загадаў да суда не вызваляць Францыска. Нарэшце, 24 мая 1532 года (мяркуецца, пасля ўмяшання апекуна Францыска віленскага біскупа Яна) кароль выдаў указ вызваліць нашага асветніка. Адметны штрыіпок: выйшаўшы на волю, Скарына запатрабаваў, каб несумленны ісцец Майсей кампенсаваў яму маральны ўрон у памеры 6000 фларэнаў. (Сума астранамічная. Скарына вельмі высока цаніў сваю чалавечую годнасць.)
У лістападзе 1532 года Раман дамогся аўдыенцыі ў караля ў Кракаве, пасля чаго выйшлі два новыя каралеўскія ўказы, якія вельмі высока ўзнімалі статус доктара Францыска Скарыны: аб’яўлялася, што ніхто, апрача самога караля, не можа прыцягваць яго да суда. Праўда, звестак аб грашовай кампенсацыі за панесеныя крыўды, за маральныя страты ў дакументах не захавалася.
«Пазнанскія акты» важныя для даследчыкаў у многіх адносінах. Яны паказалі, па-першае, што сям’я Скарынаў валодала значнымі капіталамі, а па-другое, што дачыненні паміж прадстаўнікамі сям’і (роду) былі самыя добрыя, сваяцкія. Брат Францішка Іван і пляменнік Раман Іванавіч былі еўрапеізаванымі людзьмі, цалкам здольнымі ацаніць значэнне асветніцкай дзейнасці Францішка. Цікава таксама, што Францішак, як і яго жонка Маргарыта, прымалі нейкі ўдзел у камерцыйных аперацыях Івана.