Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Вось такі іплях амбітнага магната, які, мабыць, нямала ўзяў ад свайго сучасніка Макіявелі. Гэтая каларытная шэкспіраўскіх страсцей і размаху постаць засталася ў памяці нашчадкаў. Да вобраза мяцежнага князя не раз звярталіся пісьменнікі, мастакі. Глінскі — адзін з герояў паэтычнага
цыкла нашага земляка Ю. Нямцэвіча «Гістарычныя песні» (1816). Паплечнік Т. Касцюшкі Нямцэвіч бачыўу сваім герою трагічную постаць: «Калі б не пыха, варты вялікай славы»379. Вядомая гістарычная дума паэта-дзекабрыста К. Рылеева «Глінскі» (1822) — наследаванне Нямцэвічу. Рылееву ў сваю чаргу наследаваў беларус П. Зніч, аўтар гістарычнай драмы «Здрада», надрукаванай у 1920-х гадах у зборніку «Замежная Беларусь» (Прага, выдавецтва імя Ф. Скарыны). Удзельнік паўстання 1863 года мастак К. Альхімовіч таксама захапіўся тым далёкім часам, напісаў гістарычнае палатно «Смерць Глінскага ў цямніцы» (1884). Можна назваць і іншых мастакоў.
Спачувальныя старонкі пра Глінскага знаходзім у папулярнай кнізе пісьменніка У Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» (1995), разлічанай на юнага чытача. Патрыятычным дзеячом малюецца князь Міхаіл у драматычнай паэме Міколы Арочкі «Судны дзень Скарыны» (напісана ў 1986-1989 гадах, першае выданне выйшла ў 1991 годзе). Яшчэ адзін наш сучаснік Вітаўт Чаропка, аўтар некалькіх цікавых твораў пра тую эпоху, паказвае мяцежнага князя неадназначна. «Што ж, за хвіліны свайго трыумфу Глінскі плаціў па найвышэйшаму рахунку — сваёй нядоляй. I трагедыя ягоная ў тым, што нарадзіўся ён таленавітым і самалюбівым, дзейсным і смелым. I застаўся самім сабой да апошняга ўздыху»380, — такі прысуд выносіць пісьменнік-гісторык у кнізе «Уладары Вялікага княства» (1996). Драматург Алесь Петрашкевіч у сваіх гнеўных адмоўных ацэнках (гістарычная
379 NiemcewiczJ. U. Spiewy historyczne. Warszawa, 1904. S. 144.
380 Чаропка B. Уладары Вялікага княства. Мінск, 1996. С. 42.
драма «У нядзельку параненьку...», артыкул « Ахвяра ўласнага авантурызму», 2000-2001) больш катэгарычны.
Але вернемся да Калантаяў. Дакументы сведчаць, што Фёдар Калантаеў меў дачыненне да мяцяжу Глінскіх, быццам бы стаяў нават ля яго вытокаў381. На гэты конт ёсць цікавыя паказанні. Напярэдадні мяцяжу Глінскі, «созвавшн многнхлюдей», нібыта паведаміў ім: «... прншел ко мне Федор Колонтаев, а пал передо мною крыжом, а рек так: поведаю тобе, княже Мнхайле, штож тымн разы на том нннешнем сойме, што маеть бытн в Внльнн о громннцах (грамніцы святкуюцца народам і цяпер у лютым месяцы. — Г. К.) вснх нас Русь мают хрестнтн в Лядскую веру, а хто бы не хотел пойтн в Лядскую веру, тых мають стннатн; a то мне поведал зансто пан Пван Сопега маршалок, штож так маеть бытн». Калі верыць Глінскаму, Калантаеў прасіў: «Про то, господнне княже Мнхайле, co слезамн чолом бью твоей мнлостн, для Бога змнлуйся, вступнся за нас!»382
Кароль і вялікі князь Жыгімонт, якому паведаміў пра гэта яго датычны да мяцяжу канюшы Марцін Храптовіч, быў разгневаны. Паклікаўшы да сябе Калантаева, учыніў строгі допыт. Калантаеў ад усяго адмовіўся, здолеў апраўдацца і павярнуць справу на сваю карысць. У тым самым 1508 годзе -— чытаем у падручных даведніках — ён атрымаў ад Жыгімонта маёнтак Клевіцы, які раней належаў Глінскаму. Напярэдадні выдання першай Скарынавай кнігі мяцеж ужо стаў забы-
381 Асобныя згадкі пра сувязі Ф. Калантаева з Глінскімі яшчэ да мяцяжу гл.: Шніп М. А. Сацыяльны склад удзельнікаў мяцяжу Глінскіх у ВКЛ // Веснік БДУ Сер. 3. 2007. № 2. С. 5.
382 Акты, относяіцнеся к нсторнн Южной н Западной Росснн, собр. н нзд. Археографнческою комнсснею. СПб., 1863. Т. 1. С. 35.
вацца, Глінскія досыць даўно былі ў Маскве, а апраўданыя Жыгімонтам Калантаі лічыліся каралеўскімі дваранамі. Наколькі яны маглі быць карыснымі Скарыну, цяжка сказаць. Ці былі ў іх на гэта адпаведныя сродкі?
Ды і поўнай упэўненасці, што Т-знак Скарыны гэта Катвіца Калантаяў, не было. Па-першае, падабенства ўсё ж даволі адноснае, прынамсі няпоўнае, а па-другое, сам I. Лялевель, здзейсніўшы сваю выдатную сістэматызацыю гербавых знакаў, як першакласны крыніцазнавец, вучоны дзівоснай інтуіцыі досыць крытычна глядзеў на сапраўднае сваяцтва нават падобных гербаў. «Розныя якарападобныя фігуры літары Т, стрэлаў крыжоў утварылі ў Літве групу гербаў, ахрышчаных Катвіцамі... Іх ні ў якім разе нельга лічыць адной разрослай сям’ёй, наяўнасць у гербе якара яшчэ не сведчыць, што гэта герб Катвіца»383, — сцвярджаў вучоны.
Да таго ж і сама Катвіца Калантаяў змянялася ў пакаленнях, пераходзячы ад аднаго прадстаўніка роду да другога. У 1984годзе нястомны шукальнік і даследчык гербавых і пячаткавых знакаў Анатоль Цітоў пазнаёміў нашу грамадскасць з новай знаходкай — пячаткай 1553 года гаспадарскага двараніна Барыса Фёдаравіча Калантая (гэта сын Фёдара Іванавіча). Ніжняя частка гербавага знака на пячатцы сапраўды падобна да скарынаўскага Т-знака, толькі бакавінкі-«плечы» трохкутніка акруглыя, пакатыя, а не прамыя; над гарызантальнай рысай дзіўная дадатковая дэталь — пяціканцовая зорка384.
383 Niesiecki К. Herbarz Polski. Т. 1. S. 574.
384 ЦітоўА.Беларускіяпячаткі: (Дакастрычніцкі перыяд) //Мастацтва Беларусі. 1984. № 2. С. 34.
Асабліва важнай была наяўнасць у выяўленым гербавым знаку Барыса Фёдаравіча медыяны — вертыкальнай рысы, якая напалам разразала трохкутнік. У гербоўніках гэтай медыяны якраз і неставала.
Адкрыццё Цітова падвысіла шанцы Калантаяў як магчымых спрыяльнікаў Скарыны.
Так што гэты напрамак ніяк нельга было лічыць адпрацаваным, закрытым. Жыццё падкідвае свае сюрпрызы. Ды яшчэ якія. Праглядаючы «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі» (т. 2, 1994), напаткаў артыкул пра Расійскую дзяржаўную бібліятэку (так называецца цяпер знакамітая маскоўская Ленінка). Напісаўяго наш вядомы гісторык, знаўца архіўных і бібліятэчных сховішчаў Георгій Галенчанка. Сярод іншых беларускіх матэрыялаў рукапіснага аддзела сусветна вядомай бібліятэкі ён назваў службовую Мінею пачатку XVI ст., напісаную «замыслом н гаданмем» беларускага шляхціца Ф. I. Калантаева. Няўжо той самы? У скарыназнаўчым друку пра гэта, здаецца, яшчэ не было. He згадваецца гэты рукапіс і ў грунтоўнай кнізе Міколы Нікалаева «Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X-XVIII стагоддзях» (1993), дзе, здаецца, вычарпальна прадстаўлена багацце беларускіх сярэднявечных кніжных рукапісаў. Галенчанка, да якога я звярнуўся з роспытамі, пацвердзіў: так, гэта той самы Фёдар Іванавіч Калантаеў, датычны да мяцяжу Глінскага. Гэта значыць Калантаевы, і ў першую чаргу Фёдар Іванавіч, былі кніжнікамі, любілі кніжную прамудрасць, што і магло паслужыць асновай для іх збліжэння са Скарынам.
Як растлумачыў мне Галенчанка, рукапісная Мінея Фёдара Калантаева напісана каля 1519 года, даволі рана трапіла на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы, працяглы час
знаходзілася ў Троіца-Сергіевай лаўры, адкуль і трапіла потым у галоўную бібліятэку Расіі.
Давялося заняцца гісторыяй кніжных і рукапісных збораў славутай лаўры. Можа, дзе была якая згадка пра Мінею Калантаева ці пра іншыя кнігі асвечанага і дапытлівага беларускага двараніна? Аказалася, што яшчэ ў 1878годзе працавітыя ды ўвішныя лаўраўскія манахі Іларый і Арсеній выпусцілі трохтомнае «Апісанне славянскіх рукапісаў бібліятэкі Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры». Там, у другім томе, пад № 495 апісана і кніга Калантаева. Так што ў нас ёсць магчымасць зірнуць на кнігу вачыма вучоных чарняцоў. Як прафесіяналам ім няцяжка было вызначыць, што гэта праваслаўная службовая Мінея з Літоўскай Русі на лістапад і снежань. Фармат вялікі — «у аркуш». Напісана паўуставам у дзве калонкі. У кнізе 299 аркушаў. Пачатак XVI ст. Ёсць і ацэначная рэмарка па змесце: «3 рускіх святых служба змешчана аднаму прападобнаму Варлааму Хутынскаму» (магчыма, кніга, што ўзнікла ў ВКЛ, больш арыентавалася на агульнахрысціянскія святыні).
Найбольш для нас цікавае пасляслоўе да Мінеі, прыведзенае ў «Апісанні...». Апусцім традыцыйную агульную яго частку з падзякай госпаду Богу, што спадобіў завяршыць цяжкую працу па перапісцы, і чытаем далей: «Спнсана бысть сня кннга на нмя Мннея месяца сентября 10, ннднкта 7, прн державе Велнкого Короля Жнкгнмонта, замыслом н гаданнем благоверного пана Федора Нвановнча Калантаева, рукою многогрешного дкякона Тнмофея». Далейшы папсаваны тэкст не здолелі да канца расчытаць нават спрактыкаваныя ў гэтай справе манахі-кніжнікі: «А буде где опнсал вь... мыслн свон неубреженн, вы отцн н братне сн... a
мене не кленете». Ды, зрэшты, гэта зноў жа традыцыйная формула кнігапісцаў: чытайце, папраўляйце памылкі, ды не кляніце.
«Індыкт» — старадаўняя еўрапейская форма датавання па 15-гадовых цыклах, якая побач са звычайным датаваннем ад нараджэння Хрыстова або ад стварэння свету шырока ўжывалася ў сярэднявечнай Беларусі. Індыкт 7 прыпадае якраз на 1519 год (у чэшскай Празе яшчэ напоўніцу працягвалася друкарска-выдавецкая дзейнасць Скарыны, адна за другой выходзілі яго кнігі).
На кнізе ёсць больш позні недатаваны надпіс аб продажы: «Продал спю кннгу non Кузма п руку прнложнл, а поручплся Мнля Ветошкнн». Прозвішча тыпова маскоўскае, запіс, напэўна, зроблены ўжо ў Маскоўскай дзяржаве. (Як яна, гэтая кніга, туды трапіла? Ці не ваенным трафеем?)
3 другога надпісу даведваемся, што нейкі час кніга належала старцу «Жмвоначальная Тропца Сергнева монастыря» Генадзію Елізараву, які памёр ажно ў 1613 годзе.
Звыш трох стагоддзяў рукапіс захоўваўся ў лаўры/а пасля рэвалюцыі разам з кніжнымі і рукапіснымі зборамі апошняй апынуўся ў маскоўскай Ленінцы.
На жаль, ніякіх звестак, дзе канкрэтна перапісана Мінея, няма. А гэта дало б магчымасць прывязаць Калантаева да пэўнай тэрыторыі. He знайшоў я імя перапісчыка дыякана Цімафея ў пераліку беларускіх «кнігапісцаў», прыкладзеным да манаграфіі М. Нікалаева.
Тым не менш атрыманае сведчанне пра Калантаевакніжніка радуе і нацэльвае на новыя пошукі.
Маскоўская Мінея, як і згаданая вышэй геральдычнасфрагістычная знаходка А. Цітова, важкімі цаглінкамі кла-
дуцца ў даследаванне пытання аб магчымай сувязі Скарыны з Калантаямі.
Шукаем дадатковыя звесткі пра Калантаяў у старых крыніцах. Вялікае шчасце, што захаваўся старажытны беларуска-літоўскі дзяржаўны архіў, так званая Літоўская метрыка, наш агульны неацэнны культурны здабытак. Многія матэрыялы з яе пакрыху выдаваліся і працягваюць выдавацца цяпер, хоць, можа, і не такхутка, якхацелася б. Так або інакш, нават па апублікаваных матэрыялах у навуковых бібліятэках можна ўзнавіць многія старонкі далёкай мінуўшчыны.