• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Карцела неяк лакалізаваць пошук, высветліць, дзе ж было ў часы Скарыны галоўнае гняздо Калантаяў у прыватнасці Фёдара Іванавіча. Якія ў нас ёсць тут арыенціры? Аўтарытэтны генеалог А. Банецкі і следам за ім «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» падаюць дзве геаграфічныя назвы: маёнтак Звонкавы і маёнтак Клевіцы. 3 апублікаванай урадавай перапіскі ВКЛ канца XV ст. відаць, што маёнтак Звонкавы знаходзіўся ў Бранскім павеце385. Але ў той час у ВКЛ былі два значныя паселішчы з назвай Бранск. Абодва з краю: адзін на захадзе, другі — на ўсходзе. Першы — у Падляшшы (цяпер невялікі гарадок у Бельскім павеце (Польшча)), другі якраз у 1500 годзе адышоў да Маскоўскай дзяржавы (сёння гэта абласны цэнтр у Расійскай Федэрацыі). Некаторыя акалічнасці дазвалялі думаць, што Калантаевы выйшлі з Падляшша і
    388 Апрача маёнтка Звонкавы, атрыманага ў свой час Васкам Калантаевым, у Калантаевых былі тут і іншыя землі: за Федкам Калантаевым у 1499 годзе кароль і вялікі князь Аляксандр пацвердзіў «на вечнасць» валоданне сялом Міткоўскае, а таксама селішчам у Бранску і іншымі землямі, набытымі ў бранскіх баяр Юшковічаў. Магчыма, «Федка» — ужо знаёмы нам Фёдар Іванавіч.
    былі землякамі продкаў Кастуся Каліноўскага, уладальнікаў маёнтка Калінава ў Бранскай зямлі. У Бранскай (Бельскай) зямлі, як і па ўсім Падляшшы (Супрасль, Заблудаў), былі даўнія багатыя традыцыі беларускай праваслаўнай кніжнасці. Цікава, што ў Супрасльскім паменніку — памінальнай кнізе знакамітага Супрасльскага манастыра, якая вялася доўгі час з пачатку XVI ст., ёсць і прозвішча Калантаяў (апошнім часам прагэта згадваўкнігазнавец М. Нікалаеў386). Гэта магло дадаткова сведчыць пра даўнюю сувязь Калантаяў з Падляшшам. Хаця, з іншага боку, вядома, што папулярнасць гэтага манастыра ў Беларусі была вельмі шырокая і Падляшшам зусім не абмяжоўвалася.
    Mae сумненні канчаткова рассеяліся пасля азнаямлення з грунтоўнай кнігай дарэвалюцыйнага гісторыка М. Любаўскага пра абласны падзел і мясцовае кіраванне ў ВКЛ у скарынаўскую эпоху. Шматлікія згадкі Калантаевых у гэтай манаграфіі сведчаць пра іх сувязь з Бранскім паветам на сумежжы ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы (у прыватнасці, той жа маёнтак Звонкавы зусім пэўна лакалізуецца каля тамашняга паселішча П’янаў пазначанага і на картах)387. Рускі геральдыст XIX ст. А. Лакіер (яго кніга перавыдадзена ў наш час) прыводзіць знаёмы нам герб Калантаяў і паведамляе: «У 1500 г. фамілія Калантаяў перасялілася са Смал. у Літву»388. Смаленская зямля суседнічала з Бранскай, якая перайшла пад уладу Масквы якраз у 1500годзе. Вынікае,
    386 Гл.: НікалаеўМ. Палата кнігапісная. Мінск, 1993. С. 76.
    387 Любавскнй М. Областное деленне н местное управленне Лнтовскорусского государства ко временн нздання первого Лнтовского статута: Нст. очеркн. М., 1892. С. 558.
    388 Лакнер А. Б. Русская геральднка. М., 1990. С. 273.
    Калантаі былі эгзулянтамі — так называлі ў ВКЛ і Польшчы выхадцаў са страчаных памежных земляў на ўсходзе дзяржавы. Улады ВКЛ імкнуліся ўсяляк апекавацца імі, прымалі на службу, надзялялі іх новымі маёнткамі.
    Цікава прачытваецца ў святле новых крыніц гісторыя з падараваннем Фёдару Іванавічу маёнтка Клевіцы (так пададзена гэтая назва ў артыкуле ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» пра Калантаяў; як потым удакладнілася, гэта Клявіца, якая існуе і сёння).
    Адпаведны «ліст» яго міласці караля і вялікага князя Жыгімонта напісаны 8 красавіка 1508 года ў Кракаве на чысцюткай старабеларускай мове. Адрасат — Рада ВКЛ («панырада»), якая і хадайнічала за Калантаева. Нагадаем, што ішла якраз вайна, дапоўненая мяцяжом Глінскага. Дакумент цікавы тым, што ў ім называюцца некаторыя акалічнасці, звязаныя з мяцяжом. Аказваецца, Фёдар падчас мяцяжу моцна пацярпеў і перажыў шмат нягод, яго сям’я была захоплена мяцежнікамі, ды і сам ён ледзь вырваўся з іх рук. Чытаем: «Што ваша мнлость гшсалн до нас за дворяннном нашым Федором Колонтаевым жодаючы нас, абыхмо его чым осмотрелн (забяспечылі. — Г.К.), поведаючы его велнкне шкоды н впад (разарэнне. — Г. К.), йж он сам был в руках в того зрадцы нашого князя Мнханла Глннского н оттоль вьехал, а жону н детн там заставнвшы, нно мы, на жедане вашен мнлостн н теж впамятавшн его верность, н для впаду н шкод его, з ласкн нашое далн ему тот двор Клевнцу што княз Васнлен Глннскнй (не Міхал, як часам пішуць даследчыкі, напрыклад, той жа сістэматычны і дакладны ў іншых выпадках А. Банецкі. — Г. К.) держал, до нашого лепшого осмотрення, co всемн людмн н бортьмн, н с челядю неволною, н з землямн пашнымн н борт-
    нымн, н с сеножатьмн, н с тымн землямн, што князь Васнлен Глннскнн ку тому двору прнкупнл, н co вснм по тому, как княз Васнлен держал. А ввязатн (увесці ў валоданне. — Г.К.) его в тот двор н людн послалн есмо дьяка нашого Федка»389.
    Вёска Клявіца і цяпер існуе ў Ашмянскім раёне, па дарозе з Ашмянаў у літоўскія Дзевянішкі. Невядома, ці паспеў той дзяк Федка выканаць усе фармальнасці па ўводзе ў валоданне, бо літаральна праз чатыры месяцы Жыгімонт памяняў рашэнне, перадаўшы гэты маёнтак вядомаму магнату віцебскаму ваяводу Юрыю Глябовічу. Кароль у сувязі з падзеямі вайны знаходзіўся тады на ўсходніх межах ВКЛ у Смаленску. Да яго і звярнуўся з гэтай нагоды Глябовіч, маёнткі якога моцна пацярпелі ад непрыяцеля. Вось адпаведны ліст Жыгімонта: «Бнл нам чолом наместннк внтебскнн пан Юрьн Глебовнч о том, штож нменья его всн скажоны от непрнятеля нашого велнкого князя московского н от поганства татар н не мает на чом пожнвнтн ся, н просмл нас о нменье того зрадцы нашого Васнлья Глннского на нмя о Клевнцу которое нменье далн былн есмо дворяннну нашому Федору Колантаеву на пожнвене до нашое волн.
    Н мы ему [Глябовічу] тое нменье Клевнцу далн co вснм с тем, как держал зрадца наш Васнлен Глннскнн»390. Такім чынам, насуперак таму, што пішуць следам за А. Банецкім гісторыкі, Клявіца ўласнасцю Калантаевых не стала.
    Магчыма, ускосна вінаваты ў гэтым сам Фёдар Іванавіч, які не ў пару зноў трапіўся на вочы Жыгімонту — у канцы чэрвеня таго самага 1508 года. Скарыстаўшы часовае знахо-
    389 Лптовская метрнка: Кн. 8 (1499-1514). Кн. зап. 8. Внльнюс, 1995.
    390 Тамсама.
    джанне караля ў Мінску, ён звярнуўся да яго з новай просьбай — зацвердзіць-замацаваць за ім маёнтак у Наваградскім павеце, падараваны яшчэ нябожчыкам каралём Аляксандрам, братам Жыгімонта. Старабеларуская мова ў тэксце атрыманага ім з каралеўскай канцылярыі дакумента гучыць падзяржаўнаму ўрачыста, на поўны голас, не раўнуючы як тая пракаветная лаціна:
    «Жнкгнмонт, Божю мнлостю корол н велнкн княз.
    Чнннм знаменнто снм нашнм лнстом, хто на него посмотрыт або чтучы его вслышнт, нннешннм н потым будучнм, кому будет потреб того ведатн. Бнл нам чолом дворяннн наш Федор Колонтаев н клал перед намн лнст брата нашого іцастное памятн Александра, короля н велнкого князя его мнлостн, на то, штож его ммлость дал ему двор свон Новгородского повета на нмя Полоную н теж села з людмн того двора Полоное на нмя Баратнно а Мнлошево, а Стрелннкн, а Претеневнчн, а Кодчычы... н слугн путньш, н людн тягльш, н челяд невольную того двора Полонкн, н садовннкн, н пшеннчннкн стрельннцкнмн н борятннскнмн, м з муралмн (мулярамі. — Г. К.), которые жнвут в Стрелннках, н с конюхн полонскнмн н борятннскнмн, н перевоз на реце Немне в Турцы391, н землн пашньш н сеножатн, н ган, н хмелніцн на Сервнчн, н з болоты, н ставы, й ставшцн»392.
    391 Ад сённяшняга Турца да Нёмана колькі кіламетраў. У часы Скарыны тут праходзіла гандлёвая дарога Гродна — Беліца — Наваградак — Турэц — Койданава і далей на Мінск. Гл. «Карту гандлёвых дарог XVI ст.», прыкладзеную да кнігі польскай даследчыцы А. Ваўжыньчык «Штудыі з гісторыі гандлю Полыпчы з ВКЛ і Расіяй у XVI ст.» (1956). У Турцы, магчыма, бралася плата за перавоз праз Нёман.
    392 Лнтовская метрнка: Кн. 8 (1499-1514). Кн. зап. 8.
    А яшчэ, — гаварылася ў дакуменце, — Фёдар «поведнл перед намн», што мы ўжо аддалі яму землі пустыя двара Паланая, што трымаў сакольнік Пантусаў «которын ж побег з зрадцою нашым Мнханлом Глннскнм, н теж н тую землю зрадцы нашого Богдана Колонтаева», якую апошні набыў у Пантусава.
    I мы, — пісаў кароль, — «для его верное службы тым его пожаловалн: тот двор Полоную н тые землн отбежчнны (землі ўцекачоў. — Г.К.) ему есмо далн, н потвержаем то снм нашнм лнстом вечно ему н его жоне, н нх детем н напотом будучым нх счадкам». Зноў ідзе падрабязны пералік рэалій, які сведчыць пра высокую юрыдычную культуру тагачаснай Беларусі, а з другога боку, пра багацце і разнастайнасць прыродна-гаспадарчыхаб’ектаўі формаўгаспадарання: «... н з рекамн, н з речкамн н нх потокн, н з ставы, н ставніцы, н з млыны н нх вымелкн, н з данмн грошовымн, н з службамн тых люден, й з дяклы [аброкамі] ржанымн н пшеннчнымн, н овсянымн, н з сеном подзяколным, н co вснм с тым, как ся тот двор Полоная н села того двора вышепнсаные, н тые землн Пантусова н Богдана Колонтаева з стародавна в себе маеть н как держано перед тым к замку нашому Новугородку, н волен то он отдатн, продатн, заменнтн, розшырнтн, к своему вжнточному н лепшому обернутн, как ся ему н его справедлнвым наследком налепен увнднть.
    А прн том былн Панове Рада наша...» (сярод іншых называюцца гетман «княз Костянтнн Нвановнч Острозскн» і маршалак дворны Ян Янавіч Забярэзінскі, сын забітага Глінскім. — Г.К.).
    «А на твердость того н печать нашу казалн есмо прнвеснтн к сему нашому лнсту.
    Пнсан в Менску, лета Божьего 1500 осмого, месеца нюня 27 день, ннднкт 11».
    Вось такую дарагую граматку з неацэнным каралеўскім роспісам і падвешанай паводле тагачаснага звычаю дзяржаўнай пячаткай прывёз з Мінска-Менска Калантаеў. У гэтым акце таксама бачым паралельнае датаванне па індыктах (апошні 15-ы індыкт прыходзіўся на 1512 год, з 1513-га пачынаўся новы цыкл індыктаў).
    Як бачым, у ходзе задушэння мяцяжу Глінскага, як і заўсёды ў такіх выпадках, ішло пераразмеркаванне матэрыяльных даброт, зямельнай уласнасці. Адны гублялі, другія набывалі. Фёдар Калантаеў эканамічна выйграў узмацніўся, а мяцежнікі, у тым ліку Багдан Калантаеў (ці не яго родны брат?), згубілі маёмасць.
    Зрэшты, асечка выйшла і ў Фёдара, але другога кшталту. Думаецца, што ў працэсе азнаямлення з матэрыяламі па маёнтку Паланая і саспела ў Жыгімонта думка не замацоўваць за Калантаевым яшчэ і Клявіцу. Тым больш, што каля гэтага часу Жыгімонт зацвердзіў правы на маёнтак Валчкоўскі ў Ваўкавыскім павеце за Сямёнам Калантаевым (таксама, відаць, брат Фёдара).