Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
Магчыма, разам з іншымі таварамі Онкаў вазіў у MacKey і скарынаўскія выданні. Адзін з самых дасведчаных скарыназнаўцаў А. Флароўскі, каментуючы вядомы эпізод са спаленнем скарынаўскіх кніг у Маскве, цалкам дапускаў, што прывёз іх туды не сам Скарына, а Багдан Онкаў. «Наўрад каб вопытны фінансіст, які ўклаў відаць, немалую долю сваіх грошай у кніжную справу Скарыны, мог пакінуць зусім паза ўвагай умовы кніжнага рынку Масквы»308, — пісаў вучоны ў аглядным, абагульняльным артыкуле «Skoriniana». У такім жа духу апісаны гэты эпізод і ў кароткай скарынаўскай хроніцы, складзенай у наш час чэшскімі вучонымі, вельмі ўважлівымі да ўсіх рэалій скарыназнаўства: «1522-27: паездка віленскага купца Багдана Онькава ў Маскву (быў адным з накладцаў (фундатараў. — Г. К.) Скарынаўскай бібліі).
308 Флароўскі A. В. Skoriniana // 450 год беларускага кнігадрукавання. С. 405.
Магчыма, Маскву наведаў і Скарына. Па загадзе Васіля III, вялікага князя маскоўскага, у Маскве прывезеныя кнігі былі спалены»309. Заслужаны скарыназнавец дыяспары Вітаўт Тумаш у майстэрскай, хоць, можа, і залішне палітызаванай працы «Доктар Скарына ў Маскве» (асобнае выданне выйшла ў Мінску ў 1993 годзе) настойвае, што гэта быў менавіта Скарына. Можа быць, можа быць. У любым выпадку на «маскоўскім напрамку» навукоўцы бачаць не толькі Скарыну, але і Онкава. I трэба думаць, гэты шлях быў для апошняга больш звыклым, наезджаным, чым для Скарыны.
I дома справы заўсёды знаходзіліся. Багдан Онкаў — актыўны ўдзельнік віленскага гарадскога кіравання і самакіравання: асэсар на судзе маршалкаў, радца, бурмістр. Апошні раз састарэлы Багдан Онкаў згадваецца ў спісах членаў віленскай рады ў 1527 годзе. Праз дзевяць гадоў урадавыя камісары размяжоўваюць зямельныя ўладанні ў Віленскім павеце паміж спадчыннікамі Багдана Онкава і яго суседзяў. У гэты час абодва сыны Багдана, як высветліў усё той жа Г. Галенчанка310, неслі земскую («баярскую») службу.
Горад для нашчадкаў Багдана ўжо цеснаваты, калі не сказаць — зусім зацесны. Нават такі бойкі сталічны горад, як Вільня. У 1540-я гады віленскі магістрат распачаў працэс супраць старэйшага сына Багдана Онкава Марціна, які «выломліваўся» (цудоўнае, сакавітае слова са старых дакументаў выдатна перадае энергіюМарціна)з магістрацкай юрысдыкцыі. Члены гарадской рады грунтаваліся на тым, што дзед і бацька Марціна з даўніх гадоў жылі ў Вільні і
309 Francisko Skoryna v dile ceskych slavistii. Praha, 1992. S. 7.
310 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі i ўсходнеславянскі першадрукар. С. 155.
займалі пасады бурмістраў. Праўду казалі радцы, ды і Марцін быў зубасты, не маўчаў. Па словах адказчыка, «то чынілі для фартуны і пажытку свайго». Неверагодна: сын Багдана, таго самага, які яшчэ нядаўна так ганарыўся сваім званнем «радца места внленского», з прыемнасцю бачыў гэтае званне на тытулах скарынаўскіх выданняў цяпер задзіраў нос перад гараджанамі, саромеўся «паспалітага» паходжання. Ды і сапраўды ў грамадскім статусе сям’і былі вялікія перамены. Марцін сцвярджаў што ў яго няма дамоў у Вільні, ён не ўдзельнічае ў гандлі, а ягоны фальварак куплены бацькам у баяр гаспадарскіх. Жыгімонт I стаў на бок Марціна і вызваліў яго ад «служб местскмх» (гарадскіх). Канешне ж, трэба думаць, былі задзейнічаны лабісты-саноўнікі і ўлічаны заслугі дынастыі Онкавых-Грыцэвічаў перад каралеўскім (велікакняжацкім) дваром.
У 1552 годзе прыдворны шляхціц Жыгімонта Марцін Онкаў (Hankowicz, Ганковіч) разам з віленскімлаўнікамЯнам Тоўсцікам выстаўляў фінансавыя прэтэнзіі да нашчадкаў Скарыны. Мабыць, гэта азваліся нейкім чынам даўнія агульныя справы Багдана Онкава і нашага першадрукара. Адпаведныя дакументы на сярэднявечнай дзелавой лаціне (Еўропа!) і ў сучасных навуковых перакладах апублікаваны ў грунтоўнай кнізе Віктара Дарашкевіча «Францыск Скарына: Зборнік дакументаўі матэрыялаў» (1988).
Вось такія высветліліся факты. I мы цяпер можам зноў вярнуцца да загадкавых, інтрыгоўных надпісаў на кнігах Скарыны.
Іх знікненне пасля 19студзеня 1518 года (выхад кнігі «Прамудрасць») Г. Галенчанкатлумачыцьнаступнымчынам: «Магчыма, у гэты перыяд Скарына заручыўся ўжо падтрымкай іншых заможных мяшчан на сваёй радзіме... Верагодна
таксама іншае тлумачэнне гэтага факта: рукапісныя надпісы не ўпрыгожвалі выданняў Скарыны і ён або сам Онкаў адмовіліся ад іх. Трэба адзначыць, — працягвае даследчык, — што згаданыя вышэй прыпіскі з прозвішчам адукаванага віленскага купца-прадпрымальніка, як і «партрэт» Скарыны ў Бібліі, — сведчанні свецкага індывідуалізму прыкметнай рысы еўрапейскага Адраджэння»311.
Даследчык мяркуе, што Онкаў належаў да асвечаных і патрыятычна настроеных дзеячоў. На думку вучонага, у яго, як і ў Бабіча, былі, мусілі быць ужо не рэдкія тады, хоць, можа, па тым часе і колькасна невялікія, асабістыя кнігазборы, у якіх не апошняе месца займалі выданні Скарыны312.
Іншую ацэнку стымулаў Онкава, а таксама і Бабіча, даваў у свой час філосаф М. Алексютовіч, аўтар вядомай манаграфіі пра Скарыну (1958). Спыненне кнігавыдавецкай дзейнасці Скарыны пасля 1525 года даследчык тлумачыў у прыватнасці расчараваннем і адмовай ад далейшай падтрымкі яго прагматычных мецэнатаў Онкава і Бабіча: «Гэтыя асобы наўрад ці разумелі як след сапраўды вялікую і па маштабах і па свайму значэнню культурную дзейнасць Скарыны на карысць свайго народа. Хутчэй за ўсё яны аказвалі яму матэрыяльную падтрымку ў першы час (і ў Празе, і ў Вільна), зыходзячы з пэўных камерцыйных разлікаў. Але ў XVI стагоддзі кніжная справа яшчэ не прыносіла колькі-небудзь значных даходаў.
311 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 155.
312 Голенченко Г. Я. Кннгн Францнска Скорнны в белорусскнх, русскнх н украннскнх собраннях XVI-XVII в. // Белорусскнй просветнтель Францнск Скорнна н начало кннгопечатання в Белорусснн н Лнтве. М., 1979. С. 150-151.
Пераканаўшыся ў гэтым, зацікаўленыя асобы з цягам часу маглі змяніць свае адносіны да Скарыны, пазбавіць яго матэрыяльнай дапамогі і абароны, без чаго ён, збяднеўшы да гэтага часу канчаткова, не мог самастойна весці кніжную справу»313.
Блізкую пазіцыю займае Я. Неміроўскі. Быпісваем са згаданай яго кнігі: «Воблік Багдана Онкава чытачу ясны. Гэта буйны фінансіст, прадпрымальнік, які ўкладвае сродкі ў розныя галіны і аперыруе велізарнымі сумамі грошай. Чакаць ад такога чалавека ініцыятывы на ніве асветніцкай дзейнасці не прыходзіцца. Ды і ў мецэнацтва верыцца з цяжкасцю.
Думаецца, што Онкава і Скарыну звязвалі толькі фінансава-матэрыяльныя адносіны. Віленскі купец набыў частку тыражу першых пражскіх выданняў разлічваючы збыць іх з немалой карысцю для сябе. Фінансавы поспех аперацыі, магчыма, не спраўдзіў надзей, што на яе ўскладаліся. Гэта прымусіла Багдана Онкава адмовіцца ад падтрымкі выдавецкай дзейнасці беларускага асветніка. Вось таму на апошніх пражскіх выданнях мы імя Багдана Онкава не знойдзем. Няма яго і на віленскіх выданнях, дзе, як мы даведваемся, месца Онкава заняў віленскі бурмістр Якуб Бабіч»314.
Магчыма і так, ды ўсё ж нешта ў падобных тлумачэннях не да канца нас задавальняе. Ці не спрашчаюць шаноўныя вучоныя супярэчлівае аблічча Онкава? Чалавек, які думае толькі пра грошы, не стаў бы рабіць надпісы на кнігах або патрабаваць, каб такія надпісы рабіліся. Ён спрабаваў бы прадаць кнігі, не пэцкаючы іх надпісамі. У наяўнасці, прынамсі, вялікія амбіцыі Онкава (яны праявіліся і ў дзецях, якія
313 Алексютовіч М. А. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд. Мінск, 1958. С. 53-54.
314 Немнровскнй Е. Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность... С. 226.
пыхліва і грэбліва атрасаліся потым ад прыкметаў простага гарадскога паходжання). Магчыма, празмерны характар гэтых амбіцый акурат і ўскладніў стасункі Скарыны (таксама вельімі амбітнага) з Онкавым.
Мы ўжо не гаворым пра пазіцыю тых гісторыкаў якія адмаўлялі ў ідэйных стымулах не толькі Онкаву але і самому Скарыну. Напрыклад, польскі гісторык Г. Лаўмянскі сцвярджаў у раннім, па-маладому максімалісцкім, a то і эпатажным артыкуле (1925): «Таксама не з ідэальных, а з матэрыяльных меркаванняў фінансаваў пражскі тыраж віленскі мешчанін Багдан Онкавіч»315.
Але слушна сказана — не хлебам адзіным жывы чалавек, не ўсё ў нашым жыцці зводзіцца да грубай матэрыі.
Літоўскі кнігазнаўца Л. Уладзіміраў адзначае, што праваслаўныя віленскія купцы —■ мецэнаты Скарыны — ставілі перад сабой высокія грамадскія мэты — асвета народа, абарона веры: «Тое, што апекуны Ф. Скарыны Багдан Онкаў і Якуб Бабіч былі праваслаўнымі, не выклікае сумненняў і было б няправільна тлумачыць падтрымку імі кнігавыдавецкай дзейнасці Скарыны толькі камерцыйнымі інтарэсамі, а не ў першую чаргу асветнымі, нацыянальнымі і канфесіянальнымі, якія ў гэтую эпоху ў значнай ступені супадалі»316.
3 гэтай жа пасылкі зыходзіць А. Каўка, гаворачы ў кнізе «Тут мой народ» (1989) пра адукаваных мецэнатаў кніжнай справы Бабіча і Онкава: «Інакш ці патрапілі б яны зразумець
315 Eowmianski Н. [Recenzja na ks.: Станкевіч А. Доктар Францішак Скарына— першы друкар беларускі. Вільня, 1925] // Ateneum wilenskie. 1925. R. 3, z. 9. S. 176.
316 Владнмнров A. 14. Нздательская деятельность Францнска Скорнны в Велнком княжестве Лнтовском // Белорусскнй просветнтель Францнск Скорнна н начало кннгопечатання в Белорусснн п Лнтве. М., 1975. С. 38.
веліч Скарынавага пачынання і паступіцца сваімі сродкамі дзеля справы па тым часе далёка не прыбыльнай»31’.
Яшчэ П. Уладзіміраў бачыў сувязь Онкава і Бабіча, а праз іх і Скарыны, з мяшчанскімі і канфесіянальнымі згуртаваннямі — брацтвамі.
У Конан упэўнена ставіць Онкава і Бабіча ў шэраг тыповых мецэнатаў свайго часу: «Развіццю навукі, вышэйшай адукацыі і літаратуры садзейнічаў характэрны для эпохі Адраджэння інстытут мецэнацтва (пісьменнік і апякун Гусоўскага Эразм Вітэліус, віленскія апекуны скарынаўскіх выданняў Багдан Онкаў, Якуб Бабіч і інш.)»318.
Пра ідэйныя, духоўныя сувязі Скарыны і Онкава пераканана піша Алег Лойка ў найноўшым даследаванні «Старабеларуская літаратура» (2001): «Позвы да друкарскай дзейнасці былі ў Ф. Скарыны адраджэнскага, асветніцкага, гуманістычнага характару. He выключана, што сваю справу зрабілі тут і першамецэнаты выдавецкай дзейнасці, асабліва Багдан Онкаў які ўспамагаў Скарыне ў Празеў 1517—1518 гадах. Гэта... было засведчана Скарынам спецыяльнымі ўпісамі ў кнігадрук ад рукі слоў: „А то ся стало...” Вядома, што бацька Багдана Онка Грыцаў бачыў у князя Фёдара Іванавіча Бельскага ва ўласнасці першадрук Швайпольта Фіёля. Актыўны, энергічны Багдан Онкаў адсюль мог паўзяць ідэю друкавання кніг і „заразіць” ёю і Якуба Бабіча, і Францыска Скарыну»319. Такім чынам, Онкаву