Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
317 Каўка А. Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пачатку XX стст. Мінск, 1989. С. 31.
318 Конан У М. Эстэтычныя і этычныя погляды Францыска Скарыны II Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990. С. 323.
319 Лойка A. А. Старабеларуская літаратура. С. 275.
адводзіцца ў гэтых развагах вельмі важнае, нават прыярытэтнае месца (хаця сцвярджэнне, што Онка «бачыў» у Бельскага кнігі Фіёля не зусім карэктнае для навуковай штудыі, вядома толькі, што такія кнігі ў Бельскіх былі).
Прыпіскі з імем Онкава згадваюцца і ў знакамітым Лойкавым рамане-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990). Пісьменнік дапускае, што іх рукапісны, быццам бы вымушаны характар мог пакрыўдзіць Онкава і паўплываць на далейшае фінансаванне выдавецкай дзейнасці Скарыны: «Але чаму Онкаў запярэчыў тады тым прыпіскам? Можа, таму што былі яны рукапісныя? Ён, Скарына, малады, не падумаў тады, што такое можа не спадабацца шмат старэйшаму ад яго Багдану Онкаву, што такое можа ціха паўплываць на іх узаемаадносіны. He такі быў чалавек Багдан Онкаў каб уголас заяўляць аб сваіх крыўдах. Але калі б не ад рукі рабіў тыя прыпіскі тады ён, Францішак Скарына, а друкарскім цісненнем, то, можа, на другім годзе і не прыпыніў бы сваё шчадраванне яму Багдан Онкаў?..»320
У сваёй аснове калізія схоплена дакладна. Хаця думаецца ўсё ж, што Онкаў быў з тых, напорыстых, энергічныхлюдзей, якія ўголас крычаць-заяўляюць пра свае крыўды і правы.
А вось як бачыць сітуацыю мовазнавец У Свяжынскі ў папулярнай кніжцы «Слова Скарыны» (1984): «У адным з раёнаў Прагі, які называўся Старое месца, на працягу 1517-1519 гг. з-пад дошак друкарскага станка Скарыны выходзяць 23 біблейскія кнігі. Фінансавую дапамогу Скарыне ў ажыццяўленні яго геніяльнай задумы аказваў віленскі куііец Багдан Онькаў або Аньковіч. Пасля выхаду кніг ён скупіў
320 Лойка А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае. С. 307.
увесь тыраж, каб затым прадаць з выгодай для сябе. На вокладцы адной з кніг захаваўся надпіс Онькава...» (прыводзіцца вядомы надпіс)321. Тут таксама ёсць з чым паспрачацца, ужо не гаворачы пра элементарную недакладнасць апошняга пасажу (надпісы рабіліся на многіх кнігах, і не на вокладцы, а на тытульных лістах). Падстаў сцвярджаць, што Онкаў «скупіў увесь тыраж», няма. Больш карэктна выказваецца з гэтай нагоды Г. Галенчанка: «Значная частка пражскіх кніг належала Багдану Онкаву, які аказваў фінансавую падтрымку друкарні»322.
Пара падвесці некаторыя вынікі.
Я таксама разам з іншымі або, лепш сказаць, следам за іншымі прайшоў сваю частку дарогі, знаёміўся з разумнымі кнігамі гісторыкаў, кратаў непадманныя першакрыніцы і маю права на сваю думку. Дык асабіста мне карціна бачыцца так. Багдан Онкаў багаты, дастаткова асвечаны і вельмі амбітны купец, побач з некаторымі іншымі прадстаўнікамі гарадской эліты (Бабіч, Адвернік? брат Іван?) і асвечанай сярэдняй шляхты (Калантай?) узяў актьгўны ўдзел у арганізацыі і фінансаванні выдання Скарынавай Бібліі (магчыма, сваю зацікаўленасць і падтрымку ён выказваў ужо на этапе перакладу Бібліі і падрыхтоўкі яе да друку). Ён унёс чацвёртую частку патрэбнага капіталу. Убачыўшы, што Скарына на старонках выданняў рэкламуе толькі свой удзел у гэтай вялікай справе, рашуча запатрабаваў, каб пра яго, Онкава, дачыненне было сказана хаця б у дадатковых прыпісках ад рукі. У
321 Свяжынскі У М. Слова Скарыны. Мінск, 1984. С. 12.
322 Галенчанка Г. Я. Кнігі Ф. Скарыны ва ўсходнеславянскіх зборах // Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 379.
адпаведнасці са ўнесеным капіталам — на кожнай чацвёртай кнізе. I не абы-дзе, а на самым бачным месцы.
Скарына з нялёгкім сэрцам выканаў патрабаванне Онкава, хоць гэта вяло да пэўных страт у мастацкім афармленні кніг. Мяркуючы па ўсім, адпаведныя надпісы рабіліся ў Празе, у выдавецкім, калі так можна сказаць, офісе Скарыны (параўнайце ў М. Грушэўскага — «пры выпуску кніг са складу») самім Скарынам або яго мастаком.
Перад намі канфліктная сітуацыя, сутыкненне амбіцый (справа сярод людзей, у тым ліку сярод беларусаў, вядомая).
Ці знятыя былі потым супярэчнасці паміж двума галоўнымі дзеячамі маштабнага выдавецкага праекта, або справа дайшла да поўнага разрыву (знікненне надпісаў можа быць сведчаннем і таго, і другога), пакажуць далейшыя даследаванні. Здаецца, болей шанцаў за апошнім меркаваннем, бо такія сутычкі амбіцый, як правіла, не забываюцца, бясследна не праходзяць.
Як і Скарына, Багдан Онкаў — сын сваёй эпохі. Звычайны, здавалася 6, купец-негацыянт, «залаты мяшок», ён быў разам з тым яскравай, каларытнай асобай, рэнесансным чалавекам вялікай энергіі і размаху. Наогул у той час існавала цікавая сацыяльная праслойка, з якой выйшлі і Скарына, і яго паплечнікі-партнёры Онкаў і Бабіч. Эканамічна незалежныя, сацыяльна і нацыянальна актыўныя гараджане-месцічы, купцы з рысамі грамадскіх дзеячаў. Людзі цэльныя, бывалыя, дасведчаныя, яны паглядзелі свету мелі развітае, часам нават гіпертрафаванае пачуццё ўласнай годнасці. Гэта пра іх, купцоў таго часу сказаў А. Лойка: «Бо і славу трэба ж, нарэшце, учыніць купцу-першапраходцу адкрывальніку зямель, яднальніку іх, пашыральніку культуры, чалавеку смеламу, ад-
чайнаму, рызыкоўнаму, па-свойму гераічнаму... »323 Традыцыі Онкава і Бабіча годна працягвалі Мамонічы. Можна назваць і яшчэ сякія-такія імёны. Потым такой актыўнай праслойкі ў беларускіх гарадах мы не назіраем (прынамсі ў вялікіх маштабах). Яна паступова некуды знікла, здрабнела, паблякла. Прычын можна назваць колькі хочаце: бясконцыя войны, пажары, эпідэміі, эканамічны заняпад, рэлігійны разброд, запаўненне гарадоўчужародным элементам. I ўсё-такі, як нам здаецца, самай страшнай хваробай, якая літаральна на вачах з’ела вялікі народ эпохі Скарыны (а гэта і Онкаў і Гусоўскі, і бліскучы ваяр князь Астрожскі, і, калі хочаце, князь Міхайла Глінскізягошэкспіраўскіміжарсцямі),быладэнацыяналізацыя адукаваных людзей, у тым ліку гараджан. Жывая празрыстая мова Скарыны,яго эпохі, засмечваецца, становіццаўсё больш штучнай і, урэшце, адкідаецца на ўзбочча жыцця. Скарына да гэтага ліха не дажыў пры ўсім сваім велізарным правідчым дары, магчыма, нават не падазраваў што такое можа здарыцца. У яго не знаходзім трывогі на гэты конт. У яго яшчэ бьгў свой народ, з якім ён размаўляў на адной мове. У гэтым яго шчасце і сіла. Таму ён, Скарына, такі гарманічны і сонечны. Нават з урадам можна было дамовіцца на той самай мове: «Літоўскі тагачасны ўрад (правіцельства) са сваімі князямі меў — як то кажуць — усе клёпкі ў галаве...» (Я. Купала)324. Але хутка ўсё перамянілася, стала на галаву. Літаральна праз некалькі дзесяцігоддзяў у прадмове да свайго Евангелля (1580) другі патрыёт і працаўнік Беларусі Васіль Цяпінскі са збянтэжа-
323 Лойка А. Скарына Сярэднявечны, Скарына Адраджэнскі: [Інтэрв’ю] / Зап. С. Кавалёў // Беларусь. 1990. № 2. С. 23.
324 Купала Я. Ці маем мы права выракацца роднай мовы? // Купала Я. Поўны зб. тв. Мінск, 2002. Т. 8. С. 36.
насцю і болем ставіць горкі дыягназ, бачачы «в таком зацном руском, а з(в)лаіца перед тым довстнпном учоном народе, езыка своего славнаго занедбане, а просто взггарду»125.
Што да патомкаў Онкава, дык яны, парваўшы з купецтвам, бясследна расталі ў шляхецкай масе і нічым асаблівым сябе ў гісторыі не праявілі326.
325 Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя. Мінск, 2003. С. 407.
326 Апошнім часам шэраг спрэчных думак пра Онкава выказаўжурналіст Р. Андрэявец (гл.: Андрэявец Р. Яшчэ раз пра «першамецэната» Багдана Онкава // Голас Радзімы. 2005. 8 снеж.; яго ж. Ці быў мецэнатам Багдан Онкаў II Бел. гіст. часоп. 2006. № 5). У прыватнасці, ён лічыць, што мецэнацтва сярод купцоў у часы Онкава яшчэ не магло быць — гэта з’ява пазнейшай эпохі. Аднак патрыятычна настроеныя людзі, гатовыя ўсімі даступнымі спосабамі падтрымаць агульную карысную і важную для грамадства справу, былі заўсёды. Нельга пагадзіцца таксама з тлумачэннем Андрэяўца тагачаснага слова «наклад», як і з тым, што дадатковыя тэксты-надпісы пра Онкава рабіліся нібыта пры дапамозе спецыяльна вырабленых штампаў (гл. пра гэта: Чамярыцкі В. «Ці быў першамецэнатам Багдан Онкаў?» II Голас Радзімы. 2005. 13 кастр.).
3.	Саядаспі Якуба БаБіча
У выданнях Скарыны мы знойдзем канкрэтныя, прамыя, выказаныя словамі сведчанні толькі пра двух спрыяльнікаўмецэнатаў яго выдавецкай дзейнасці. Толькі два імёны — Багдан Онкаў і Якуб Бабіч. Абодва месцічы, прадстаўнікі віленскай гарадской эліты. Ужо гаварылася: па сваім характары і танальнасці сведчанні гэтыя розныя. Адносна Онкава гэта нейтральныя рукапісныя даведкі-канстатацыі «А то ся стало накладом...» на некаторых пражскіх выданнях. Калі б не гіпертрафаваная амбітнасць Онкава, не яго празмерная настойлівасць, мы б і не даведаліся пра яго ўдзел у грандыёзным Скарынавым праекце. У дачыненні Бабіча ўжо не рукапісны, не дадатковы, а паўнапраўны друкарскі тэкст віленскага перыяду, вытрыманы ў звычайнай для Скарыны ўрачыста-ўзнёслай, душэўна-шчодрай танальнасці: «Совершнся в дому почтмвого мужа Якуба Бабнча, нанстаршего бурмнстра славнаго н велнкаго места Вмленскаго»327.
Разумеецца гэта так, што бурмістр Бабіч даў Скарыну сродкі, прынамсі памяшканне ва ўласным доме, дзе апошні зладзіў сваю друкарню. У такім выпадку гэта першае ў гісторыі беларускага, усходнеславянскага кнігадрукавання (як і кнігадрукавання Літвы) указанне на адрас друкарні: пазначаны не толькі горад, але і дом. Нават і тут, у гэтай тэхнічнай дробязі, Скарына быў першым.
Энергічна настойвалі на гэтай версіі аўтары грунтоўнай кнігі «Друкары даўняй Польшчы з XV да XVIII стагоддзя.
327 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 123.
Частка 5. Вялікае княства Літоўскае» (1959)328. Вось і В. Тумаш у адной з публікацый 1975 года спецыяльна адзначыў: «Віленская друкарня гадоў 1522-1525 Франьцішка Скарыны хоць мясьцілася ў доме найстаршага бурмістра Вільні Якуба Бабіча, была ўсё-ж друкарняй ня Бабіча, але доктара Скарыны»329. Ды гэта, уласна кажучы, агульнапрыняты цяпер погляд.
Праўда, пільны даследчык Скарынавай спадчыны Генадзь Лебедзеўу сваёй працы «Скарына — першадрукар? He, Скарына— першавыдавец» (1990) звярнуў увагу на тое, што формула «в доме» (па латыні: in domo, in aedibus) была звычайнай для заходнееўрапейскага кнігадрукавання і абазначала «ў друкарні»330. Тады атрымлівалася, што Бабіч быў уладальнікам друкарні, у якой выдаваў свае кнігі Скарына. Але гэтаму супярэчыць відавочная адсутнасць у Бабіча якоганебудзь папярэдняга вопыту ў гэтай новай справе, а таксама тыя акалічнасці, што ў віленскай друкарні шырока выкарыстоўваўся друкарскі матэрыял, прывезены Скарынам з Прагі, ды і ніякіх іншых кніг, апрача скарынаўскіх, гэтая друкарня не выпускала. Так што хутчэй за ўсё чуйны да ўсялякай навізны Скарына ўжыў модны на Захадзе выраз проста дзеля прэстыжнасці, і ёсць усе падставы трымацца традыцыйнага погляду па гэтым пытанні. Але, магчыма, нейкая рацыя ёсць і на бакуЛебедзева. Выраз «друкарня Бабіча» ўжываўся часам