Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
У святле сказанага цалкам натуральным уяўляецца меркаванне, што Іван быў (мог быць) адным з фундатараў гіста-
рычнага выдавецкага праекта Францішка. Такая думка выказвалася многімі вучонымі.
Вось і геральдыст А. Шаланда лічыць, што менавіта Івану належыць знак «трохкутніка» на ілюстрацыях скарынаўскай Бібліі.
Спалучэнне сонца-месяца з «трохкутнікам» увасабляла б у такім выпадку плённы тандэм двух братоў (фінансіста і гуманітарыя).
Пошукі ў гэтым напрамку могуць мець важныя вынікі.
Дададзім да сказанага пару невялікіх назіранняў.
He пазбаўленымі цікавасці, напрыклад, нам падаліся звесткі ў вядомым слоўніку УI. Даля, які фіксуе самыя глыбінныя пласты ўсходнеславянскай лексікі. Слоўнікавы артыкул на слова «скара» (такі націск прапануе Даль) шмат у чым пераклікаецца са звесткамі Я. Неміроўскага і В. Чамярыцкага,прыведзенымінамівышэй: «Скара, скора... скорье... шкура, кожа, сырье, шкура товарная і мягкая рухлядь, пушной товар... Скорнячнть, скорняжнть, выделывать шкуру на мех, сбнвать мездру, кваснть, вымннать, словом, заннматься скорнячеством, скорняжннчаньем, — няжным, скорнячьнм промыслом, нлн скорняжннчать, кормнться промыслом скорняка. Скорняк нередко бывает сам же тулупннком, швецом». Вось і Даль са свайго боку пацвярджае тэзіс аб перарастанні адной роднаснай прафесіі ў другую. Але найболып мяне зацікавіла завяршэнне гэтага слоўнікавага артыкула: «Скорняк, нлн вернее ускорняк, треутольннк, угол, вырезок косячком; гусек под полку, треугольннчком»375.
375 Даль В. Толковый словарь жнвого велнкорусского языка. М., 1980. Т.4.С. 192-193.
Вынікае, таямнічыя глыбіні мовы, непараўнаным знаўцам якіх быў Даль, няхай ускосным чынам, зноў выводзяць нас на трохкутнік.
I яшчэ. У свой час Г. Пікарда, захоплены ідэяй звязаць нейкім чынам, зблізіць Скарыну з піянерам англійскага кнігадрукавання Янам (іванам) Ліцвінам, заўважыў на некаторых буквіцах скарынаўскіх выданняў мініяцюрныя ініцыялы I. Л. (гл., напрыклад, у энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час» на с. 346 буквіцы «I» і «Н»), Ён прапанаваў чытаць іхяк Іван Ліцвін. Я не падтрымліваю гэтай ідэі, але мне здаецца цалкам рэалістычным такое прачытанне: «І[ван сын] Л[укі]».
Высновы:
1) Брат першадрукара Іван, цалкам верагодна, мог быць адным з галоўных яго паплечнікаў-фундатараў.
2) «Трохкутнік» скарынаўскіх выданняў магчыма, з’яўляецца мяшчанскім, купецкім знакам Івана і ўшаноўвае актыўны ўдзел апошняга ў славутым выдавецкім праекце Францыска Скарыны.
5. Караоеўскі дВаранін Федка Каоантаеў
Першы звязаў Т-знак Скарыны з гербам «Катвіца» беларускага шляхецкага роду Калантаяў гісторык I. Лялевель. Потым пра гэтую сувязь гаварылі М. М. Шчакаціхін, В. Ф. Шматаў, літоўскі даследчык Э. Гячаўскас і іншыя навукоўцы.
Мы помнім, што яшчэ ў 1926годзе Шчакаціхін збіраўся пайсці па гэтым следзе, развіць гэты інтрыгоўны, перспектыўны сюжэт. На жаль, лёс судзіў інакш. У сувязі з высылкай з Беларусі зрабіць гэта яму не ўдалося.
Што высветлілася з таго часу?
Даследчыкі прыглядаюцца да Калантаяў трымаюць іх навідавоку. Здаецца, нават безадносна ад верагоднай сувязі Калантаяў са Скарынам. Цяпер у грамадстве агульная цікавасць да гісторыі нашага набілітэту. Невялікі артыкул пра род Калантаяў заснаваны на матэрыялах «Гербоўніка» А. Банецкага і Польскага біяграфічнага слоўніка, ёсць у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 1, 1993). Там прачытаем, што Калантаі — шляхецкі род герба «Катвіца», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя і адміністрацыйныя пасады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Паходзіць з бранскіх баяраў Калантаевічаў з якіх Васька ў 1498 годзе атрымаў ад караля і вялікага князя Аляксандра маёнтак Звонкавы. У наступным годзе ў аналах гісторыі — інакш кажучы, у гістарычных дакументах — згадваюцца Сямён, Багдан і Федзька Калантаевічы. Па звестках Банецкага, людзі яны былі не самыя заможныя. Гэта відаць з так званых вайсковых «попісаў», своеасаблівых мабілізацыйных рэестраў таго часу. Калі вялікія панымагнаты са сваіх латыфундый давалі ў агульнадзяржаўнае
войска па некалькі дзесяткаў, a то і сотняў ваяроў з усім баявым рыштункам, то згаданы Сямён Калантаевіч у пачатку XVI ст. ставіў у войска ўсяго толькі чатырох, а Іван — двух вершнікаў.
Чытаем далей: «Фёдар Іванавіч Калантаеў у 1508 быў абвінавачаны як падбухторшчык князя М. Л. Глінскага на мяцеж, але здолеў апраўдацца. У 1508 ён атрымаў ад Жыгімонта I маёнтак Клевіцы, які раней належаў Глінскаму, а ў 1518 названы каралеўскім дваранінам. Меў сыноў: Івана, Барыса, Герасіма (каралеўскія дваране ў 1540-41) і Фёдара. Іван Фёдаравіч Калантаевіч набыў землі ў Новагародскім пав.»376.
У XVII-XVIII стст., паводле звестак «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 4, 1997), прадстаўнікі роду Калантаяў асноўныя зямельныя ўладанні мелі на Валыні і ў Ваўкавыскім павеце, дзе займалі ўрады падстолія, гродскага і земскага суддзяў, войскага, стражніка, лоўчага, чашніка, харунжага і г. д. Як бачым, усё гэта — не самыя высокія пасады і тытулы, перад намі «птушкі сярэдняга палёту».
У канцы XVIII ст. гэты род вылучыў найбуйнейшага дзеяча эпохі АсветніцтваўРэчы ГІаспалітай Гуга Калантая (17501812), аднаго з аўтараў Канстытуцыі 3 мая і Паланецкага універсала, ініцыятара першых праграм фальклорнаэтнаграфічных даследаванняў у Польшчы, Літве, Беларусі, а ў часы Скарыны гэта быў, здаецца, небагаты дваранскі служылы род, нейкім чынам замяшаны ў мяцяжы Глінскіх.
Трэба ўсё гэта як след ацаніць-узважыць. Паглыбляемся ў каларытную гісторыю сярэднявечнай Беларусі. Што вядома пра тыя далёкія падзеі?
376 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1997. Т. 4. С. 15.
Пра мяцеж Глінскага або Глінскіх — адметную падзею скарынаўскіх часоў — напісана нямала. Спецыялісты лічаць, што мяцеж з'явіўся вынікам барацьбы дзвюх груповак буйных феадалаў за ўладу ў ВКЛ у канцы княжання вялікага князя Аляксандра. Адзін з найбагацейшых і ўплывовых магнатаў краіны князь Міхаіл Львовіч Глінскі, чалавек страсны, амбітны, па-еўрапейску адукаваны (выхоўваўся пры дварах імператара Максіміляна і іншых заходніх манархаў), маршалак дворны літоўскі, нядаўні бліскучы пераможца татар пад Клецкам (1506), узначальваў групоўку, што выступала за перадачу ўлады пасля смерці Аляксандра яго малодшаму брату Жыгімонту. Так і сталася. Ды, як нярэдка здараецца, Жыгімонт аказаўся няўдзячным і пасля абрання на пасад змяніў стаўленне да Глінскага. Супраць князя Міхаіла ўмела інтрыгаваў яго асабісты вораг ваявода трокскі і маршалак земскі Ян Забярэзінскі. Спробы шукаць праўды ўЖыгімонта не далі вынікаў. Абураны Глінскі з атрадам баяр-васалаў і сваякоўу лютым 1508 года, акурат на Грамніцы, напаў на дом Забярэзінскага каляГародні. Сапернік-крыўдзіцель (ціпроста ненавісны сапернік — усіх рэалій мы за смугою стагоддзяў не дашукаемся) быў забіты. Мяцеж пачаўся. Рубікон пяройдзены. Пасля няўдалай спробы атакаваць Коўну Глінскі праз Наваградчыну пайшоў са сваімі клеўрэтамі на Палессе, дзе ў яго былі вялікія валоданні з гарадамі Мазыр і Тураў. Будучы католікам, ён агітаваў беларускіх і ўкраінскіх феадалаў абараняць праваслаўе. «Міжусобіца набыла рысы нацыянальнавызваленчай барацьбы»377, — пісалі яшчэ нядаўна вельмі шанаваныя даследчыкі, хаця размова павінна ісці хутчэй пра
377 КалеснікУ Тварэнне легенды. С. 182.
магчымыя тэндэнцыі, чым пра рэаліі. Ёсць звесткі, што Глінскі разлічваў утварыць на ўсходніх і паўднёвых землях ВКЛ самастойнае княства. I, канешне ж, самому ўстаць на чале гэтай новай дзяржавы. Час быў спрыяльны. Толькі вось дзеля чаго: для здрадлівай помсты (пачуцця дробнага, тым больш для дзяржаўнага чалавека такога рангу) або для высокага патрыятычнагачыну 3 ВКЛтадыякраз ваяваў вялікі князь маскоўскі Васіль III. Глінскі становіцца яго натуральным саюзнікам. Заключаецца пагадненне аб сумесных дзеяннях і перадачы занятых у Беларусі гарадоў і фартэцый братам Глінскім. Ды шырокі рух выклікаць так і не ўдалося. Пад сцягамі Глінскіх згуртаваліся толькі каля дзвюх тысяч чалавек, пераважна іх васалы. Паўстанцы зрабіліся, па сутнасці, усяго толькі дапаможным войскам вялікага князя маскоўскага. 3 Палесся Глінскі рушыў на Бабруйск, дзе злучыўся з арміяй маскоўскага князя В. I. Шамяціча. Яны разам асадзілі Мінск. «Н стоялн под Менском две неделн, н к городу прнступалн, нс пушек бнлн, а землю лнтовскую воевалм мало не до Внльнн»378, — гаворыць летапісец. Ды Мінск узяць не змаглі, як выстаяў і Слуцк. He будзем пералічаць усіх перыпетый гэтай шэрай, бясколернай вайны. Глінскі дзейнічаў то разам з Шамяцічам, то асобна. У верасні 1508 года паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай быў заключаны «вечны мір», на Палессе супраць Глінскага рушыла беларуска-літоўскае войска на чале з гетманам К. Астрожскім. Па дамоўленасці з Васілём III Глінскі з братамі і васаламі перабраўся ў Маскву, дзе атрымаў у якасці ўдзела Малаяраславец і Бароўск. Сучасныя гісторыкі лічаць,
378 Новое о восстаннн Мнханла Глннского в 1508 году / Публ. А. Знмнна // Сов. архнвы. 1970. № 5. С. 71.
што мяцеж, які не падтрымала асноўная частка беларускіх і ўкраінскіх феадалаў, быў выкарыстаны Васілём III для заваявання беларускіх земляў. Мяцеж дапамог яму заключыць выгадны мір, паводле якога за Маскоўскай дзяржавай былі замацаваны вялікія тэрыторыі, захопленыя ў час папярэдніх войнаў.
Дэклараваны «вечны мір» паміж Масквой і ВКЛ трываў нядоўга. I вось ужо зноўку свішчуць кулі, льецца зусім не чужацкая кроў. У 1514годзе Глінскі ўдзельнічаў на баку масквіцян ва ўзяцці Смаленска, разлічваючы, што горад будзе перададзены яму. Расказваюць, што асабліва паспяхова дзейнічалі выпісаныя Глінскім з-за мяжы пушкары — майстры агнявога гарматнага бою. Смаленск паў але Глінскаму (у Маскве яго звалі Немцам) не дастаўся. Пакрыўджаны князь пачаў тайныя перамовы з Жыгімонтам пра вяртанне ў ВКЛ, ды быў выкрыты і кінуты маскоўскімі ўладамі ў цямніцу. Толькі праз дзесяць з нечым гадоў па просьбе пляменніцы Алены, жонкі Васіля III, ён атрымаў волю і ў прыдачу гарады Юр’явец, Старадуб і іншыя. Пасля смерці Васіля III Глінскі ўвайшоў у склад Вялікай думы пры Алене (Алена была рэгенткай пры сваім малалетнім сыне Іване IV, якога назавуць потым Іванам Грозным, a то і Жахлівым). Глінскі зноў апынуўся на самай вяршыні ўладнай піраміды. Ды ненадоўга. У выніку новага канфлікту прыдворных груповак наш герой трапіў у астрог, адкуль ужо не выбраўся.