• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    405 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 45.
    з ініцыятараў мяцяжу Глінскага, заклікаў Глінскага выступіць у абарону праваслаўя.
    Зазірнёмяшчэ разу добра вядомы даследчыкам дакумент, які ў першапублікацыі (1863) называецца «Распросныя речн Федора Колонтаева по нзвету на него князя Мнхайла Глннского», а ў арыгінале (Літоўская метрыка) меў загаловак «Быправованье се Фёдора Колонтаева с помовы на него от князя Мнхайла Глннского, яко бы он прнчнною до бунтов н з-ьеханья его был»406. Дата— 21 сакавіка 1508 года, праз нейкіх паўтара месяца пасля пачатку мяцяжу. Дзяржава ў смяротнай небяспецы. Нарабіўшы вялікага сполаху на Чорнай Русі ў Прынямонні (Наваградак, Гародня і г. д.), Глінскі перанёс дзеянні на Палессе, пагражаючы адтуль Мінску і Слуцку. Кароль прыбыў у ВКЛ, каб на месцы разабрацца ў акалічнасцях бунту, прыняць тэрміновыя захады, пакараць вінаватых. Яго прыдворны канюшы і лоўчы Марцін Храптовіч (гэта па тым часе высокі саноўнік) называе галоўным ініцыятарам мяцяжу Фёдара Калантаева, спасылаючысянасловысамогаГлінскага: «... князьМіхайло,едучыз Новагородка, созвавшы многнх людей а рек так: тот замяток, который жо есмн вчяннл, нн от кого стался, только от Федора Колонтаева; как дей есмо былн на свадьбе в Белнцы (старажытнае мястэчка на правым беразе Нёмана, цэнтр воласці ў Лідскім павеце, на мяжы з Наваградскім. —Г. Кўннопршпол ко мне Федор Колонтаев, а пал передо мною крыжом а рек так...»407 Што менавіта «рек» Калантаеў мы ўжо цытавалі вышэй, а тут важна адзначыць адну дадатковую акалічнасць:
    406 Акты, относяіцнеся к нсторнн Южной н Западной Росснн. Т. 1. С. 36.
    407 Тамсама. С. 35.
    мяркуючы па тоне дакумента, усе — і падступны каралеўскі канюшы, і «супермагнат» Глінскі, і слынны пісар Федка Святоша, які аформіў цытаваны акт ад 21 сакавіка 1508 года, і, нарэшце, сам яго міласць кароль — выдатна ведалі, хто такі Калантаеў — ніякіх дадатковых тлумачэнняў не патрабавалася. Хоць у неардынарную хвіліну жыцця ён, калі верыць дакументу і «пал крыжом» перад магутным магнатам Глінскім, але гэта настолькі самавіты чалавек, што на яго можна было ўзваліць віну за вялікае патрасенне дзяржавы — «то все сталося от Колонтаева». Для нас самае важнае — маштабы асобы Калантаева, як яны высвечваюцца дакументам. А потым ужо астатняе — апраўданні Фёдара Іванавіча: Глінскі паклёпнічаў «вязнь (крыўду. — Г К.) на мяне маючы за то, штож есмн не ехал с ннм а от него втек...» 3 другога дакумента ведаем, што ў руках мяцежнікаў засталася яго сям’я. Кароль яму паверыў. Ужо 8 красавіка 1508 года — мы пра гэта пісалі — Калантаеву дорыцца маёнтак Клявіца, які належаў аднаму з Глінскіх. А што ж канюшы Марцін, які данёс на Калантаева? Рэабілітацыя Фёдара Іванавіча пахіснула становішча даносчыка. Паступова высветлілася, што канюшы сам добра завяз у мяцяжы, знюхаўся са здраднікамі, за што на пачатку наступнага 1509 года разам з братам Федкам Храптовічам трапіў у астрог з пазбаўленнем усіх пасад.
    Так выглядае справа з датычнасцю Калантаева да мяцяжу Глінскага. Няхай пры расследаванні, у якім удзельнічаў сам кароль, гэтае абвінавачванне не пацвердзілася, наадварот, высветлілася, што Фёдар Іванавіч пацярпеў ад мяцежнікаў але сама магчымасць такога даносу і зацікаўлены ўдзел караля ў высвятленні ісціны з усёй відавочнасцю сведчаць, што Калантаеў быў досыць вядомай постаццю і не хаваў сваіх
    патрыятычных настрояў як і шчырай прыхільнасці да веры продкаў. Заўважым у дужках, што, мабыць, гэтае сурезнае стаўленне да веры і дапамагло Калантаеву адчуць крывадушнасць і авантурызм Глінскага.
    На гэтай аснове было магчымае збліжэнне Калантаева са Скарынам, хоць поўнай упэўненасці, што Т-знак, або «трохкутнік», у выданнях Скарыны з’яўляецца «Катвіцай» Калантаяў, у нас няма. He выключаецца, што гэта нейкі іншы (напрыклад, мяшчанскі) знак, які ў працэсе эвалюцыі, відавочных мадыфікацый стаў «падрабляцца» пад шаноўную шляхецкую «Катвіцу».
    Так або інакш, але далейшыя попіукі ў гэтым напрамку могуць быць карыснымі.
    знкпючэнне
    Такім чынам, намі пройдзена ўжо значная частка намечанай дарогі ў абраным кірунку па даследаванні сімволікі Скарыны.
    Назапашаны, сістэматызаваны і прааналізаваны немалы матэрыял, які толькі часткова ўвайшоў у напісаныя раздзелы і параграфы.
    3 персаналій, магчыма, у будучым яшчэ дабавяцца параграфы-нарысы пра шляхецкі род Жабаў і віленскага купца Юрыя Адверніка, якія часам называюцца даследчыкамі ў якасці меркаваных партнёраў Скарыны па выданні Бібліі. Праўда, пра Адверніка верагодных дакументальных крыніц захавалася зусім няшмат, і нават у лепшым выпадку нам мімаволі давядзецца абмежавацца невялікай даведкай (у артыкульчыку пра яго ў энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час» літаральна некалькі радкоў). Побач з Адвернікам трэба ўгледзецца і ў постаць яго ўдавы Маргарыты, якая стала жонкай Скарыны.
    Сабраны, але пакуль што не аформлены належным чынам матэрыял пра геральдычную трактоўку скарынаўскай «трапецыі», якая з’явілася толькі адзін раз на партрэце, а потым з выданняў Скарыны знікла. Як вядома, адны даследчыкі (ранні В. Шматаў А. Лойка ў рамане) бачылі ў ёй схему друкарскага варштата, другія (А. Шатэрнік, У Паўловіч) — схематычны малюнак кароны, трэція (К. Усовіч) — сімвал Галгофы, чацвёртыя (А. Цітоў А. Шаланда) — мяшчанскі знак Скарынавай маці. Нарэшце, англійскі даследчык
    Г. Пікарда выказаў думку, што мы маем тут справу з вядомым на нашых землях шляхецкім гербам «Магіла». Нам гэтая версія здаецца вельмі сурезнай, хоць Пікарда і не канкрэтызаваўяе ў дастатковай ступені. Можна лічыць нават гэтую версію адной з самых верагодных.
    Як удалося вызначыць, былі два галоўныя варыянты гэтага герба. У аснове абодвух — выява магільнага капца (або тумбы) з крыжам. У першым варыянце па баках з капца чамусьці вытыркаюцца дадатковыя крыжыкі, якія могуць адпавядаць касым рыскам скарынаўскай «трапецыі». У другім варыянце дадатковыя крыжыкі замяняюцца коп’ямі з вузкімі востраканцовымі сцяжкамі, што яшчэ болып збліжае гэты герб з «трапецыяй» Скарыны. Сярод носьбітаў герба першага варыянта вылучаюцца ўплывовыя жамойцкія нобілі Білевічы, якія першыя ў ВКЛ, яшчэ да Радзівілаў сталі прыхільнікамі Рэфармацыі, падтрымлівалі цесныя сувязі з заўзятым лютэранінам герцагам Альбрэхтам (гл. артыкул «Білевічы» ў энцыклапедыі «Вялікае княства Лзтоўскае»)4™. Як вядома, папярэднікам, прадвеснікам Рэфармацыі ў пэўным сэнсе быў і наш Скарына. Так што тут магла быць узаемная ідэйная цяга, узаемнае прыцягненне на светапогляднай аснове.
    Герб у друтім варыянце за гераічныя справы быў атрыманы ад «княжат літоўскіх» віцебскім рыцарскім родам Слепародаў. 3 імі ў Скарыны маглі быць зямляцкія сувязі.
    408 Прадстаўнік гэтага роду Тэадор Білевіч згадваецца ў гісторыі навукі і літаратуры Беларусі XVII ст. як аўтар філасофскага трактата і апісання замежнага падарожжа. Яго «Дзённік, пісаны ў Англіі...» апублікаваны А. Мельнікавыму «Кнізежыційіхаджэнняў» (1994).Мельнікаўадзначыў таксама, што род Білевічаў шырока і з вялікай сімпатыяй прадстаўлены Г. Сянкевічам у вядомым рамане «Патоп», дзе апісаны падзеі XVII ст.
    Цяпер колькі слоў пра папярэднія высновы, да якіх мы ўрэшце прыйшлі ў выніку ўсяго нашага даследавання.
    Па-першае, —ігэтагалоўнае —мыяшчэразпераканаліся ў геральдычным характары скарынаўскай сімволікі (канкрэтна— «трохкутніка» і «трапецыі»). I ў гэтым дачыненні адшуканне ў старадаўніх гербоўніках прымальнага аналага скарынаўскай «трапецыі» мае асаблівае значэнне. Гэты факт стаўся быццам бы краевугольным каменем, які замацаваўусю пабудову доказаў прыярытэтнасці геральдычнага напрамку. З’яўляецца ўпэўненасць, што галоўныя поспехі ў раскрыцці тэмы нас чакаюць на геральдычным полі.
    Па-другое, мы яшчэ больш умацаваліся ў думцы, што Скарына засведчыў гэтымі знакамі сваіх паплечнікаў па выданні Бібліі, што ў скарынаўскім партрэце наглядна выказана ідэя партнёрства.
    Па-трэцяе, вымушаны прызнаць, што канчаткова, з поўнай адказнасцю, замацаваць гэтыя знакі за канкрэтнымі партнёрамі Скарыны мы пакуль што не можам. He хапае матэрыялу.
    Мы не можам нават зусім пэўна на ўсе сто працэнтаў сцвярджаць, ці маем мы справу са шляхецкімі гербамі або мяшчанскімі гербападобнымі знакамі. Хаця, зыходзячы з таго, што падтрымлівалі Скарыну найперш купцы-месцічы, больш шанцаў замацавацца ў навуцы ў меркавання, што гэта мяшчанскія, купецкія знакі.
    Прыкінем канкрэтна, хто мог хавацца за гэтымі знакамі.
    «Трохкутнік». Увасабляе самага вернага і надзейнага партнёра Скарыны. Паплечніка, які выступаў у самым цесным тандэме са Скарынам ад пачатку і да канца яго выдавецкай дзейнасці. Першым кандыдатам тут трэба лічыць брата
    нашага асветніка — Івана Скарыну (улічваем выяўленую Г. Пікардам падказку самога Скарыны пра Ісахара і яго брата — купца Завулона). На другім месцы Бабіч. Але не выключаецца і каралеўскі дваранін Фёдар Калантаеў, «Катвіца» якога надта ж перагукаецца абрысамі з «трохкутнікам».
    «Трапецыя». За гэтым знакам хаваецца партнёр, які спачатку энергічна падтрымліваў Скарыну, а ў 1518 годзе гэтую падтрымку спыніў. Калі гэта мяшчанскі знак, то найбольш верагодны кандыдат тут Багдан Онкаў, пра гэта можа сведчыць гісторыя з рукапіснымі прыпіскамі на першых кнігах, выдадзеных Скарынам у Празе. Калі ж прыняць «трапецыю» за шляхецкі герб «Магіла», то персанальна гэта мог быць хтосьці з асвечанай шляхты кшталту Білевічаў або Слепародаў. У такім выпадку Багдан Онкаў застаецца «на падазрэнні» ў далучанасці да «трохкутніка» (наступным кандыдатам пасля Бабіча).
    3 цягам часу наша папярэдняе размеркаванне «роляў» дзейных асоб у атачэнні Скарыны будзе ўдакладняцца як у выніку выяўлення новых геральдычных і біяграфічных крыніц, так і ў выніку больш глыбокага прачытання і асэнсавання ўжо вядомых матэрыялаў.
    зоіесш
    Адам Мальдзіс. Кніга першая — кніга апошняя	3
    Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў
    рэвалюцыйнага руху 1863 года	17
    Ад аўтара	19
    Вялікі сын беларускага народа Кастусь Каліноўскі .... 20
    Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і паўстанне 1863 года ... 127
    Беларускі рэвалюцыянер Антон Трусаў	188
    Гімназічныя і студэнцкія гады Францішка Багушэвіча . 249