• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    328 Kawecka-Gryczowa A., Korotajowa К., Krajewski W. Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5: Wielkie Ksi^stwo Litewskie. Wroclaw; Krakow, 1959. S. 34.
    329 Тумаш B. Друкарня Пётры Мсьціслаўца 11 Запісы. Нью-Йорк, 1975. T. 13. С. 20.
    330 Беларусіка — Albaruthenica. Мінск, 1993. Кн. 1. С. 290-292.
    некаторымі даследчыкамі ў мінулым. Для XIX ст. В. Тумаш адзначыў толькі адзін такі выпадак, спаслаўшыся на вядомы альбом I. П. Сахарава «Узоры славяна-рускага кнігадрукавання з 1491 года», дзе ёсць спецыяльны раздзел «Віленская друкарня. 1525 г. Бурмістр Якаў Бабіч». Але выпадкаў такіх, канешне, болей. Яшчэ М. Балінскі пісаў у «Гісторыі места Вільні» (т. 2, 1837): «Ужо ў Вільні ў 1525 годзе знаходзілася друкарня, у якой Якуб Бабіч друкаваў кнігі славянскія» (і толькі ў падрадковай заўвазе згадаў імя Скарыны як перакладчыка)331. Можна назваць таксама агульнавядомы тэкст А. Кіркора ў «Жывапіснай Расіі» (1882)332 або грунтоўную «Гісторыю рускай царквы» мітрапаліта Макарыя (Булгакава; т. 9, 1879), дзе згадваецца «друкарня Бабіча». Прывядзём таксама яшчэ адзін, трохі пазнейшы прыклад: на пераплёце асобніка Скарынавага «Апостала», які захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага універсітэта, ёсць надпіс пачатку XX ст.: «Апостол напечатан в Внльне в тнпографнн Якова Бабнча «працею доктора Францнска Скорнны лета 1525». Переплет сделан в апреле 1905 года. Ф. Добрянскнй»333. Вядомы віленскі археограф і кнігазнавец Флавіян Мікалаевіч Дабранскі закранаў гэтае пытанне і ў папулярнай даведачнай кнізе «Старая і новая Вільня»: «ДачасуЖыгімонта Казіміравіча, які вылучаўся любоўю да асветы, належыць пачатак кнігадрукавання ў Вялікім княстве Літоўскім. У1525 годзе Францыск Скарына родам з Полацка, які аднак меў роднага брата ў ліку віленскіх грама-
    331 Balinski М. Historya miasta Wilna. Wilno, 1837. T. 2. S. 87.
    332 Крыніцазнаўчы аналіз гл.: Кісялёў Г. Ці быў Скарына віленскім шкаляром?: (Апокрыф Кіркора і сучасныя падыходы) // Скарыніч. Мінск, 2002. Вып. 5.
    333 Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 306-307.
    дзян, надрукаваў у Вільні „Учынкі і пасланні апостальскія” на рускай мове (кірыліцай) у друкарні Якава Бабіча. Такім чынам, першая кніга, надрукаваная ў Літве, ёсць кніга руская. Сам Скарына быў католік і рабіў пераклад з Вульгаты, кіруючыся чэшскім каталіцкім перакладам Бібліі. У тым жа самым 1525 годзе Ф. Скарына надрукаваў у Вільні Канонік, ці Акафіснік, г. зн. малітоўнік на рускай жа мове, і звыш гэтага Саборнік, ці каляндар на ўвесь год з паказаннем евангелляў і апостала на розныя дні паводле статута царкоўнага. Друкарня Бабіча перайшла потым да пачэснай фаміліі Мамонічаў»334. Ды і Вацлаў Ластоўскі ў сваёй «Кароткай гісторыі Беларусі» (1910) разумеў справу гэтаксама ж: «Тымчасам у Вільні стараньнем Бабіча, бурмістра гор. Вільні, заложэна была вялікая друкарня. Тады Скорына вярнуўся ў Вільню... Бабіч перэдаў сваю друкарню каля 1575 году брацьцям Мамонічам... »335 (мімаходзь адзначым несумненную залежнасць гэтага тэксту ад тэксту А. Кіркора і Ф. Дабранскага).
    3 другога боку выраз «у дому» ў значэнні «ў друкарні» або блізкім да такога значэння сэнсе вядомы ў постскарынаўскія часы і на нашых землях, у прыватнасці, дапасоўваўся часам да друкарні Мамонічаў якая працягвала ў Вільні традыцыі Скарыны ў другой палове XVI ст. Так, выданні Літоўскага статута (1588) мелі пазначкі «Друкавана ў дому Мамонічаў», «У друкарні дому Мамонічаў» (у апошнім выпадку «дом» як бысінонім «фірмы», «фаміліі»). Таму можна прапанаваць кампраміснае рашэнне, назваўшы друкарню, адкуль выйшлі скарынаўскія «Малая падарожная кніжка»
    334 Добрянскнй Ф. Старая н новая Внльна. 3-е нзд. Внльна, 1904. С. 35.
    335 Власт [Ластоўскі В. Ю.]. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910. Рэпрынт — Мінск, 1992. С. 50.
    і «Апостал», друкарняй Скарыны — Бабіча або Бабіча — Скарыны.
    Прыведзены намі вышэй агульнавядомы тэкст Скарыны пра Бабіча («Совершнся в дому почтавого мужа...») ёсць толькі ў адным экзэмпляры-канвалюце віленскіх скарынаўскіх выданняў які захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Гэта пасляслоўе або прадмова на адным лістку дзе гаворыцца пра парадак выкарыстання Скарынам чорнай і чырвонай друкарскіх фарбаў. Між іншым, скарынаўскі тэкст вылучаецца яшчэ ў дадзеным выпадку асабліва душэўным, інтымным зваротам да чытача «Нмашь пак в сей кннзе, мой любнмый прнятелю...». Звычайна адносяць гэты лісток да «Апостала» 1525 года, а нястомны на новыя навуковыя ідэі Г. Лебедзеў звязвае яго з «Малой падарожнай кніжкай», якая выйшла значна раней за «Апостала» і датуецца прыблізна 1522 годам. Нягледзячы на дасціпнасць аргументацыіЛебедзева, пакуль што гэтая прапанова не атрымала колькі-небудзь шырокай падтрымкі скарыназнаўцаў.
    Ды для нашага даследавання гэтыя нюансы не маюць прынцыповага значэння. Яны не мяняюць сутнасці: Якуб Бабіч — блізкі Скарыну чалавек, прыхільнік яго кнігавыдавецкай (мабыць, і шырэй — асветніцкай) дзейнасці.
    Высокае месца Яку ба Бабіча ў жыцці і дзейнасці Скарыны вызначыў яшчэ П. Уладзіміраў у сваёй выдатнай манаграфіі (1888). Ён параўнаў ролю Бабіча для Скарыны з роллю пісара ВКЛ Фёдара, які прытуліўу сябе ў Вільні складальнікаскрыптара унікальнага рукапіснага зборніка «Дзесятаглаў» (1502-1507) Мацвея Дзесятага, стварыўшы яму ўсе неабходныя ўмовы для плённай працы. Становішча Скарыны ў Вільні ў гэтым плане (наяўнасць самавітага апекуна-мецэната)
    здавалася Ул.адзіміраву больш пэўным, чым у Празе. Нават чымсьці эталонным. «Калі каля 1525 (1522.— Г.К.) года, — пісаў вучоны, — пасля спынення дзейнасці ў Празе доктар Францыск Скарына знайшоў у Вільні ў асобе Якуба Бабіча апекуна сваёй друкарскай і літаратурнай дзейнасці, своеасаблівага „хрысталюбца” для кніжнай справы накшталт упамянутага вышэй Фёдара пісара, які прытуліў у 1502 годзе выратавальніка „Дзесятаглава” то і для пражскай дзейнасці Францыск Скарына меў патрэбу ў гэткіх самых апекунах»336. Дык вось, што тычыцца Прагі, у гэтым сэнсе для даследчыкаў шмат няяснага (зусім пэўна можна гаварыць толькі пра грошы Онкава, але колькі іх, ці хапіла на ўсё выданне?..), а ў Вільні быўуласнай персонай «хрысталюбец» Бабіч.
    Паспрабуем уявіць сабе аблічча гэтага блізкага Скарыну чалавека, адзінага, каго назваў сам Скарына ў сваіх выданнях. Назваў адкрыта ў друку а не ў пазнейшых вымушаных — такое ўражанне — прыпісках.
    «Бабічы» — адно са старадаўніх беларускіх прозвішчаў. Бытавала ў розных слаях насельніцтва (былі нават князі Бабічы). Цікава, што адзін з Бабічаў у XIX ст. валодаў домам у Віцебску: на пісьме тагачасных віцебскіх інтэлектуалаў Л. Сулістроўскага і А. Вярыгі-ДарэўскагаА. КіркоруўВільню 1858 года пазначана: «У Віцебску на Афіцэрскай вуліцы ў доме Бабіча»337. Як быццам рэхам з далёкіх скарынаўскіх часоў паўтарылася формула «ў доме Бабіча». Даволі шырока гэтае прозвішча ўжываецца і сёння. Адно з тлумачэнняў зафіксавана ў папулярнай кніжцы пісьменніка Уладзіміра
    336 Владнмнров П. В. Доктор Францнск Скорнна... С. 48.
    337 Пачынальнікі. Мінск, 1977. С. 227.
    Юрэвіча «Словажывое,роднае,гаваркое...» (1992): «Бабіч. Так называлі дзіця, якое нараджала сама бабка-павітуха, тая жанчына, што бабіла нованароджаных, прымала роды. Гэткая мянушка засталася прозвішчам»338. У розных месцах Беларусі ёсць нямала паселішчаў з назвай «Бабічы», якая, мяркуючы па ўсім, паходзіць ужо ад прозвішча (напрыклад, выпуск 28 «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў» фіксуе ў Полацкім ваяводстве XVII ст. тапонім «Бабічаў след»339). Гэта сведчыць пра распаўсюджанасць прозвіпіча і самой з’явы і дае падставы паспрачацца з энцыклапедыяй «Этнаграфія Беларусі», якая сцвярджае: «Такая з’ява (нараджэнне дзіцяці павітухай. — Г.К.) сустракалася рэдка і выклікала кпіны аднавяскоўцаў»3*.
    Да таго ж прозвішча магло ўтварацца і іншым шляхам, мець іншую семантыку. Так, ужо згаданыя князі Бабічы вялі пачатак ад сучасніка Вітаўта князя Івана Сямёнавіча Друцкага, які насіў мянушку Баба’41. Аднекуль падхапіла сваю назву і рэчка Бабіч, прыток Дняпра, якую даведнікі фіксуюць на Магілёўшчыне.
    Пра скарынаўскага спрыяльніка «пачцівага мужа» Бабіча вядома куды меней, чым пра Онкава. Артыкул пра яго ў Скарынаўскай энцыклапедыі ў некалькі разоў меншы за артыкул пра Онкава. Нестае звестак.
    Звязаныя з Бабічам архіўныя матэрыялы прыводзілі П. Удадзіміраў, які спецыяльна прыязджаў для сваіх пошукаў
    338 Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое... Мінск, 1992. С. 136.
    339 Нсторнко-юрнднческне матерналы, нзвлеченные нз архнвных кннг губерннй Внтебской н Могнлевской. Внтебск, 1900. Вып. 28. С. 284.
    3,0 Этнаграфія Беларусі. Мінск, 1989. С. 43.
    341 Вольф Ю. Князі на абшарах ВКЛ ад канца XIV ст. / / Спадчына. 1993. № І.С. 111.
    у Вільню, Г. Галенчанка, Я. Неміроўскі, іншыя даследчыкі. «Але ў цэлым яго жыццёвы шлях і сёння яшчэ застаецца загадкавым»342, — канстатуе Неміроўскі.
    Паводле адшуканых навукоўцамі архіўных матэрыялаў Бабіч значыўся віленскім бурмістрам ужо ў 1519 годзе. Бурмістрам ён лічыцца і ў 1521 годзе разам з Андрэем Мікалаевічам. У наступным годзе засведчыў «тэстамант» заможнага віленскага «залатара» (ювеліра) Вінцэнта Вольфганга. Завяшчанне было напісана Вінцэнтам «на смертельной своей постелн» ў прысутнасці віленскага войта Нікля Пракаповіча і «прысяжнікаў». Віленскія дамы і частка рухомай маёмасці былі завешчаны жонцы залатара Барбары «цорце Яна Валькера з Познані»343. Дакумент, вядомы яшчэ з часоў П. Уладзімірава, сведчыць пра высокую юрыдычную культуру старадаўняй Беларусі-Літвы і зноў пацвярджае важную для нас думку пра самыя шырокія міжнародныя сувязі віленскіх купцоў і рамеснікаў месцічаў слаўнага места Віленскага.
    Як было прынята ў тыя часы, Бабіч мог фігураваць у дакументах і без прозвішча. Па назіраннях Г. Галенчанкі, у 1516 і 1517 гадаху спісах «прысяжных» асоб віленскай рады сустракаюцца Якуб Бернатавіч і Якуб Пятровіч. Першы, мяркуючы па бацькавым імені, католік, другі — можна думаць, праваслаўны. Вучоны выказвае думку: «Калі ўзяць пад увагу, што члены рады ў тагачасных дакументах нярэдка фіксуюцца... пад імем бацькі, можна меркаваць, што Якуб Пятровіч быў якраз тым самым Бабічам»344.
    342 Немнровскнй Е. По следам Францнска Скорнны. С. 65.