Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
«Сейбітамі вечнага» Генадзь Кісялёўфактычна аспрэчыў думку тагачасных артадаксальных гісторыкаў, якія безагаворачна абвяшчалі паўстанне «сялянскай вайной». Наадварот, шматлікія факты сведчылі, што пасля рэформы 1861 года, праведзенай прадбачліва, узрасла вера ўчарашніх прыгонных у «добранькага цара», іх лёгка было пераканаць, што паўстанцы жадаюць вярнуць не «пальшчызну», а «паншчыну», а таму іх трэба выдаваць царскім уладам, што і рабілася ў Цэнтральнай і Усходняй Беларусі. Аднак на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне і Ковеншчыне паўстанне сапраўды мела больш сацыяльны характар, бо «беламу жонду» тут супрацьстаялі такія перакананыя дэмакраты, як Каліноўскі, Серакоўскі, Урублеўскі, Мацкявічус. Першы з іх нават заклікаў да знішчэння шляхты. Якой? «Шарачковай», блізкай да разначынства? Зразумела, не. Тых землеўласнікаў, што, баючыся за свае абшары, ішлі на супрацоўніцтва з царскім чыноўніцтвам. Генадзь Кісялёў бадай, упершыню так пераканаўча і нават вобразна паказаў дзе праходзілі сацыяльныя лініі падзелу ў тагачасным грамадстве.
Адначасова аўтар «Сейбітаў вечнага» не прыхарошваў сваіх асноўных дзейных асоб, не замоўчваў а тлумачыў іх сапраўдныя ці ўяўныя супярэчнасці. Па-першае — ідэалізацыю мінулага, выкліканую ўплывам польскага, ды і свайго нацыянальна-вызваленчага руху. Яго ўдзельнікі ставілі перад сабой канкрэтную мэту: перамога над царскай уладай патрэбна, каб спярша адрадзіць былую, тады падзеленую Рэч Паспалітую разам з яе Вялікім Княствам Літоўскім, а потым ужо заняцца этнічнымі размежаваннямі. Па-другое, гэта прыхарошванне міжэтнічных і міжкласавых адносін. Зрэшты, не было часу і патрэбы абвастраць сваркі, калі трэба было аб’яднаць для паўстання ўсе магчымыя сілы.
Ну а Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, класік новай беларускай літаратуры, 200-годдзе з дня нараджэння якога мы толькі што адзначалі пад эгідай ЮНЕСКА? Як ён суседнічаў у «Сейбітах вечнага» з рэвалюцыянерам Кастусём Каліноўскім? Памятаецца, калі ў 1959 годзе я паступіў у аспірантуру акадэмічнага Інстытута літаратуры, аўтар «Гапона» ўсё яшчэ лічыўся нечым сярэднім паміж шляхецкім лібералам і шляхецкім рэакцыянерам («шляхецкі» ўспрымалася нават горш, чым «дваранскі» — нягледзячы на беднасць, «шарачковасць» шляхты, бо дваранства было ўсё ж рускае, з яго выйпілі дзекабрысты, а шляхта, хаця і «тутэйшая», атаясамлівалася з «польскасцю», таму і трэба яе, маўляў разглядаць толькі як класавага ворага). Бо як жа так: Гапон, чалавек з народа, які выбіўся ў афіцэры, замест таго, каб адпомсціць аканому, свайму ранейшаму крыўдзіцелю, высакародна даруе яму правіны...
Генадзь Кісялёў па-мойму, першы (ці, болып дакладна, удваіх са Сцяпанам Александровічам) даказаў ужо сваёй
першай кніжкай, што Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча мы таксама маем права аднесці да тых змагароў, якія, гаворачы словамі Мікалая Някрасава, сеялі разумнае, добрае, вечнае. У «Сейбітах вечнага» пераканаўча паказана, што першы беларускі прафесійны пісьменнік блізка стаяў да аўтара і выдаўца палымянай «Мужыцкай праўды». Хоць, у адрозненне ад сваіх дачок, пасля паражэння паўстання Дунін-Марцінкевіч выратаваўся ад ссылкі, але паліцэйскі нагляд за ім у Люцінцы арганізавалі пільны.
Дуніну-Марцінкевічу, як і Каліноўскаму, як і Багушэвічу, Генадзь Кісялёў заставаўся верным усё сваё навукова-творчае быццё. Першаму з іх прысвечана кніга «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), многія старонкі ўманаграфіі «Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст.» (1993) і г. д.
У апошнія гады жыцця даследчык таксама працаваў у інстытуце над планавым зборнікам дакументаў і матэрыялаў пра аўтара «Гапона». Але ў тыя ж гады ён нечакана для мяне і іншых калег «здрадзіў» і Дуніну-Марцінкевічу, і ўсяму любімаму XIX стагоддзю і, адступіўшы на тры з лішкам стагоддзі назад, узяўся за Францыска Скарыну, яго геральдычныя знакі. Пачаў сваю апошнюю кніжку, якая тут прэзентуецца чытачу.
Пераход з адной эпохі, прытым добра абжытай, у іншую, аддаленую ў часе і мала знаёмую, мне здаецца навуковым подзвігам. Чым ён у дадзеным выпадку тлумачыцца? Мабыць, гаспадарлівасцю Генадзя Кісялёва як літаратуразнаўца, гісторыка і патрыёта. Прысутнічаючы на пасяджэннях аддзела старой беларускай літаратуры, слухаючы абмеркаванні прац па скарыназнаўстве, ён, як кажуць, нутром адчуваў
непарадак у асэнсаванні спадчыны нашага першадрукара. Калі набліжаўся скарынаўскі юбілейны год, усе нібыта дружна накінуліся на звязаную з ім праблематыку, а потым гэтак жа дружна, за выключэннем Вячаслава Чамярыцкага і Георгія Галенчанкі, адмовіліся ад яе.
I цяпер мы маем тое, што маем. Калі гаворка заходзіць нават пра асноўныя факты жыццяпісу нашага першадрукара, то мы дакладна ведаем толькі яго прозвішча, імя, прынятае пасля другога, каталіцкага, хрышчэння, імя па бацьку імя брата ды яшчэ месца нараджэння. Нам невядома ні дакладная дата яго нараджэння (наўрадці гэта мог быць 1490 год), ні дата і месца смерці, месца пахавання. Каб закрыць такія істотныя лакуны, розныя даследчыкі звярталіся і звяртаюцца да сімвалаў у тым ліку геральдычных, інтэрпрэтуюць іх з сумніцельных пазіцый астралогіі. I ў выніку ў аўтарытэтных выданнях (не называю іх, бо прадмова — не месца для дыскусій з трэцімі асобамі) з’яўляюцца звесткі, што імя Скарыны — не Францыск, а (наперакор яго ж волі) Георгій (у яго сапраўды першапачаткова павінна было быць праваслаўнае імя, але якое — мы не ведаем), што быў ён не католікам і не праваслаўным, а пратэстантам, што нарадзіўся ён дакладна 3 красавіка 1476 года, a памёр (таксама дакладна) 21 чэрвеня 1551 года і чамусьці не ў Чэхіі, а ў Падуі. I доказы таму даваліся не дакументальныя, a ірацыянальныя, заснаваныя на астралагічным тлумачэнні тых жа знакаў-сімвалаў.
He, скрупулёзны і рэалістычны Генадзь Кісялёў з такім самавольствам не мог мірыцца. Ён павінен быў усё нанава сабраць, узважыць, каб прыйсці да аб’ектыўных абагульненняў. Вось чаму ён сваю апошнюю працу «Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі» распачаў з
гістарыяграфічнага раздзела «Сімволіку Скарыны чытаюць даследчыкі», дзе аналіз знакаў на партрэце вялікага гуманіста распачаў з выказвання адюнкта Пецярбургскай Акадэміі навук Іаана Готгільфа Штрытэра (1783) і закончыў сцвярджэннямі нашых сучаснікаў: беларусаў Уладзіміра Агіевіча і Георгія Галенчанкі, англічаніна Гая Пікарды, рускага Яўгена Неміроўскага. А паміж імі — дзесяткі пунктаў гледжання, добрая сотня дыскутантаў. Сярод іх — самыя розныя асобы: вучоныя і настаўнікі, пісьменнікі і скулытгар. Спатрэбілася тытанічная праца, каб сабраць усё гэта, сістэматызаваць, аддзяліць зерне ад мякіны. Акцэнтаваць увагу на тым, што мае перспектывы, прыдатнае для абагульненняў.
А далей даследчык засяроджвае ўвагу на найбольш істотных сімвалічных знаках, якія акаляюць на партрэце асобу Скарыны. Найперш гэта сонца і паўмесяц («сонца маладзіковае» паводле паэтычнага вызначэння Алега Лойкі), затым — «трохкутнік» і «чатырохкутнік» з рознымі варыяцыямі. Безумоўна, яны былі вядомыя, знаёмыя чытачам Бібліі, бо інакш, як слушна заўважае аўтар, навошта было б іх змяшчаць. Відаць, гэта генеалагічныя «ўказальнікі», пазнавальныя элементы гербаў? Толькі чыіх? Найперш, мусіць, фундатараў якія ўкладвалі ў выданне сродкі, прытым немалыя.
Найбольш важным па аналогіях, доказах і высновах здаецца мне трэці раздзел «кнігі апошняй» — «Сацыяльная апора дзейнасці Скарыны, яго паплечнікі». Бо сапраўды: каму было патрэбна друкаванае (значыць, адносна таннае) і зразумелае, у нейкай ступені энцыклапедычнае, з тлумачэннямі «на боцех», выданне Бібліі? Каралю Польшчы і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту I Старому ці яго сыну Жыгімонту II Аўгусту? Наўрад ці: яны, хоць і выхадцы з дынастыі
Ягелонаў, а, значыць, і нашчадкі Соф’і (Сонькі) Галыпанскай, ужо аддаліліся ад Русі, яе патрэб і яе мовы. Адукаванай жонцы першага з іх Боне з італьянскага роду Сфорцаў? Яе задавальняў «святы» лацінскі тэкст Бібліі. Праваслаўнаму духавенству? Яно прызвычаілася да царкоўнаславянскага перакладу Кірылы і Мяфодзія. Сялянству? Асноўная яго маса заставалася непісьменнай. Выходзіць, толькі тагачаснаму «сярэдняму», «трэцяму класу», у які ўваходзілі купцы, гараджане, да якога прымыкала найбольш адукаваная піляхта, што ў еўрапейскіх універсітэтах пазнавала ідэі Рэнесансу.
Жыхары Вільні Багдан Онкаў і Якуб Бабіч, брат Францішка Іван, таямнічы Федка Калантаеў які жыў на Навагрудчыне і таксама меў дачыненне да кананічных тэкстаў якраз выйшлі вось з гэтага трэцяга саслоўя. Людзі дынамічныя, яны разумелі, што слова Божае, слова друкаванае патрэбна для развіцця грамадства, і таму ж, напэўна, укладалі сродкі ў пражскія выданні Скарыны. He выпадкова, што ў іх, у адрозненне ад пазнейшых віленскіх, канфесійныя рознагалоссі паміж каталіцтвам і праваслаўем не завастраліся, не падкрэсліваліся, а наадварот, згладжваліся (гэтае пытанне патрабуе спецыяльнага даследавання). Бо, вынікае з «кнігі апошняй», пражскія выданні, ажыццёўленыя з дапамогай, як сёння мы сказалі б, спонсараў адрасаваліся ўсім хрысціянам. А нешматлікія віленскія выданні, якія заказваліся, відаць, праваслаўным духавенствам, ужо арыентаваны найперш на ўсходняе веравызнанне, на праваслаўны «люд посполнты».
Асобна хачу спыніцца на падраздзеле «Каралеўскі дваранін Федка Калантаеў». Некаторым чытачам ён можа паказацца сумным, перагружаным другараднымі фактамі. Але гэтыя факты былі патрэбны аўтару, каб упершыню ад-
казаць на пытанне, чаму віленскі мысліцель Іаахім Лялевель (а ён ведаў многае з недаступнага сённяшнім даследчыкам) звязаў Скарыну з Калантаевым, разглядаючы адзін з генеалагічных знакаў. Для гэтага Генадзю Кісялёву спярша спатрэбілася высветліць, што Калантаеўусё ж меў дачыненне да літургічнага пісьменства, бо сам каля 1519 года перапісаў Мінею, што гэты род гняздзіўся ў Паланой на Навагрудчыне і быў дастаткова заможным, таму што ўзбройваў у выпадку ваеннай патрэбы семярых вершнікаў. Выяўленыя факты сведчаць пакуль што толькі пра магчымасць кантактаў «неардынарнай» асобы Федкі Калантаева з яшчэ больш неардынарным беларускім першадрукаром.
Аднак галоўныя адкрыцці і абагульненні аўтар бачыў наперадзе. Нездарма ён прасіў у кіраўніцтва акадэмічнай літаратуразнаўчай структуры, якая яўна не разумела самога Генадзя Кісялёва і важнасці яго тэмы, яшчэ тры гады тэрміну, каб завяршыць распачатую фундаментальную работу. Зрэшты, аўтар і сам піша пра гэта ў кароценькім справаздачным «Заключэнні»: «Такім чынам, намі пройдзена ўжо значная частка намечанай дарогі ў абраным кірунку па даследаванні сімволікі Скарыны». I далей: «Назапашаны, сістэматызаваны і прааналізаваны немалы матэрыял, які толькі часткова ўвайшоў у напісаныя раздзелы і параграфы».