• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Лепш за ўсё аб характары, асобе Каліноўскага гавораць яго жыццё, яго барацьба. Але асобныя дадатковыя рысы, каб больш поўна ўявіць сабе Каліноўскага як чалавека, можна знайсці ў Я. Гейштара і ў іншых крыніцах. Паводле слоў Гейштара, «схільны да захаплення, імклівы», ён «не любіў пярэчанняў» (т. 1, с. 236). У другім месцы Гейштар гаворыць аб «рэзкай шчырасці Каліноўскага, якая калі абражала, дык разам з тым была адзнакай моцнага і праўдзівага характару» (т. 2, с. 66).
    Е. Кучэўскі-Порай у згаданых ужо ўспамінах адзначае, што Каліноўскі не быў шматслоўным («trudnosc wielka w wyslowieniu si?»63), i гэта добра ўзгадняецца ca знаёмым нам воблікам Каліноўскага. У тыя часы хапала прамоўцаў. 3 ліку шляхецкіх рэвалюцыянераў Каліноўскага вылучала якраз дзелавітасць, пагарда да пустой балбатні. Беларускі рэвалюцыянер, які меў усе падставы звысоку ставіцца да многіх навакольных, «умеў і падпарадкоўвацца, калі яму загадана ў імя абавязку»64.
    62 Аддзел рукапісаў Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі ўЛенінградзе (у далейшым — АР ДПБ (цяпер Расійская нацыяналыіая бібліятэка, у далейшым — АР РНБ. — Pad.)). Фонд 629. Спр. 398. Арк. 1-2.
    63 Demokracja polska... S. 108.
    64 Gieysztor J. Pami?tniki... T. 1. S. 237.
    Ці варта гаварыць аб тым, што Каліноўскага характарызавалі самыя ўважлівыя, братэрскія адносіны да сяброў па барацьбе? Яго мужнае сэрца змагара магло, калі патрэбна, быць пяшчотным і напаўняцца болем за лёс таварышаў. Калі знайшоўся добраахвотнік на вельмі небяспечную справу — выкананне смяротнага прысуду паўстанцкай арганізацыі над рэнегатам А. Дамейкам, Каліноўскі адхіліў гэтую кандыдатуру, бо выканаўца, які прапанаваў свае паслугі, меў жонку і дзяцей (т. 2, с. 76).
    Гейштар адзначае і слабасці Каліноўскага. Яму «не хапала ведання людзей», «лісліўцы найгоршага гатунку мелі да яго доступ», ён часта памыляўся ў выбары людзей: «...сумленны сам, ён занадта верьгў іншым» (т. 1, с. 236, 237), што прыводзіла, паводле слоў Гейштара, да засмечвання арганізацыі нягоднымі людзьмі. Зразумела, мы не маем права ва ўсім верыць Гейштару: за вонкавай бесстароннасцю яго апавядання схавана намаганне выгарадзіць сябе і ўсю партыю «белых».
    Нядаўна ў бібліятэцы імя Асалінскіх у Вроцлаве адшукалі сшытак з нататкамі Людвігі Радзевіч-Ямант. Кватэра Ямантаў у Вільні была ў часы паўстання адной з галоўных канспіратыўных кватэр рэвалюцыйнай арганізацыі. Тут часта бываў Каліноўскі, і Людвіга — тады маладая жанчына — мела магчымасць добра ведаць яго. У нататках яна ўспамінае « гэту выключную, хоць і не вытанчаную натуру», прыгадвае сёе-тое з яго жыцця — «жыцця, дарагога для Вільні», «жыцця, якое было прысвечана не славе, не ўладзе, а сапраўднай карысці краю, якое заслугоўвае сардэчнага ў нас успаміну». Свае нататкі Радзевіч пісала ўжо пасля выхаду мемуараў Гейштара, у іх нямала рэзкіх крытычных заўваг у адрас мемуарыста.
    «Дзіўнымі здаюцца мне, — адзначае Радзевіч, — гэтыя хаатычныя супярэчнасці ў акрэсленні характару Канстанціна Каліноўскага; многа ў гэтым ёсць рыс яго сапраўдных, многа недарэчных, хапае ўвогуле і фальшывых. Адной з гэтых апошніх, напрыклад, з’яўляецца тое, што «Каліноўскі быў вельмі нешчаслівы ў выбары асоб».
    Якуб Гейштар быў вельмі асцярожны, спрактыкаваны, стрыманы чалавек, больш чым на дзесяць гадоў старэйшы за Каліноўскага. Ён меў не надта вялікі маёнтак на Ковеншчыне. Здольнасці ўяго былі таксама даволі пасрэдныя, але яго ўменне трымацца, значная воля, імкненне адыгрываць ролю, ганарыстасць, якую ён старанна хаваў, вылучылі яго з натоўпу памешчыкаў і паставілі на чале партыі «белых» у Літве і Беларусі.
    Калі праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля паўстання Гейштар пісаў свае мемуары, імя Каліноўскага было яшчэ занадта памятным і папулярным на беларускіх, літоўскіх і польскіх землях. Мемуарыст не мог цалкам адарвацца ад рэчаіснасці. Ён дзейнічае больш тонка. Ён займае адносна Каліноўскага позу больш вопытнага, старэйшага сябра, які ўвогуле з прыхільнай усмешкай сочыць за кіпеннем маладога жыцця, паблажліва ставіцца да яго: так, «крайнія погляды», але гэта ўсё ад маладосці, але затое якое «старапольскае сэрца»! На самай справе Каліноўскі і Гейштар былі ворагі, якіх толькі надзвычай складаныя палітычныя абставіны звялі на кароткі час разам, у адну арганізацыю. 3 пункту гледжання ліберала Гейштара, Каліноўскаму «не хапала больш шырокага погляду і палітычнагачуцця» (т. 2, с. 49). Тутмемуарыстзастаецца яшчэ сумленным: ліберал і рэвалюцыянер па-рознаму разумеюць «шырокі погдяд» на жыццё. Але ясна і другое: у сваіх
    мемуарах Гейштар асцярожна зніжае вобраз Каліноўскага балбатнёй пра яго нейкае «старапольскае сэрца», завастрае ўвагу чытача на яго хібах, звальваючы тым самым віну за правалы паўстанцкай арганізацыі на Каліноўскага. Каліноўскі быў сапраўды малады, і чытачу лёгка было паверыць у тое, што ён слабаведаўлюдзей. Магчыма, унейкаймеры гэта было праўдай, бо ёсць рэчы, якія прыходзяць толькі з гадамі. Толькі аднаго не растлумачыў Гейштар: як мог Каліноўскі са сваёй наіўнасцю стварыць трывалую арганізацыю і, прынамсі, яшчэ паўгода пасля арышту аўтара мемуараў пазбягаць учэпістых кіпцюроў царскіх прыслужнікаў?
    Але ліха з ім, з Гейштарам! Вернемся лепш да Каліноўскага, жыццё якога пасля заканчэніія універсітэта ўступіла ў вырашальны этап.
    Як цяпер устаноўлена, свой кандыдацкі дыплом Каліноўскі атрымаў 17лютага 1861 года65. (Некалькі месяцаў пасля заканчэння універсітэта пайшло на напісанне кандыдацкай дысертацыі. На жаль, гэтая навуковая праца рэвалюцыянера дагэтуль не знойдзена, невядома нават яе назва.) Праз два дні быў падпісаны маніфест аб скасаванні прыгоннага права. Гэта сімвалічна. Новыя шляхі адкрываліся перад краінай. Мільёны сялян чакалі рады, што рабіць. У гэты момант Каліноўскі пакінуў універсітэцкія аўдыторыі і адправіўся на радзіму. Ён скончыў вучыцца і быў гатовы вучыць. Беларусь у пару выгадавала свайго вялікага сына, свайго правадыра.
    Давясны 1861 годаКаліноўскізнаходзіўсяўжоўБеларусі і 2 сакавіка падаў прашэнне на імя віленскага генерал-губер-
    65 ДГАЛВ [ЦДГА]. Фонд 14. Вопіс 1. Спр. 6028. Арк. 549-552.
    натара Назімава аб залічэнні на службу. Гэта першы адзначаны ў дакументах крок Каліноўскага на зямлі бацькоў.
    На прашэнні рукой Назімава напісана: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі»66. He звязаны казённай службай, Каліноўскі стаў рэвалюцыянерам-прафесіяналам. Пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку і ўзяўшы торбу, ён адправіўся вандраваць па роднай зямлі, па вёсках і корчмах, даведваючыся пра сялянскія турботы і настроі, наладжваючы сувязі з народам, рыхтуючы кадры рэвалюцыйнай арганізацыі.
    Узбуджаная царскім маніфестам 19лютага, вёска прагна лавіла кожнае слова пра зямлю і волю.
    5
    Складзены хітрэйшымі кручкатворамі імперыі, маніфест да глыбіні душы абразіў і абурьгў сялян сваёй непрыкрытай насмешкай над іх запаветнымі спадзяваннямі. Абвясціўшы зямлю ўласнасцю «высакароднага дваранства», маніфест «велікадушна» прапанаваў сялянам пакутлівую, расцягнутую на дзесяцігоддзі аперацыю па выкупе мізэрных, абрэзаных надзелаў.
    He дзіва, што абураныя сяляне не прынялі гэтай рабаўнічай рэформы. Нябачаная з часоў пугачоўскай вайны хваля сялянскага руху ахапіла ўсю краіну. Беларускія і літоўскія сяляне разам з рускім сялянствам рашуча заявілі: «Гэта вольнасць
    66 Дело по запнске кандндата С.-Петербургского уннверснтета Внкентіы Калнновского об определенян его на службу в канцелярню внленского военного губернатора. Началось 8 марта 1861 г. Кончено 21 марта 1861 г. На двухлнстах (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Агульн. аддз. 1861 г. Спр. 30. Арк. 1.
    па маніфесце, а мы хочам сапраўднай»67. Па дарогах краіны ва ўсіх напрамках ішлі воінскія каманды, каб кулямі, штыкамі і розгамі навязаць народу «дараваную» царом «свабоду».
    Аднак палітычная сітуацыя ў Беларусі і Літве ў той перыяд характарызавалася не толькі рэзкім абвастрэннем барацьбы сялян супраць памешчыкаў. Амаль адначасова тут пачынаюцца бурныя выступленні ў падтрымку вызваленчага руху ў Польшчы, які набыў шырокі размах.
    Нацыянальна-вызваленчы руху Польшчы, які разгарнуўся ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя, у цэлым меў прагрэсіўнае значэнне. Але разам з тым пры ацэнцы польскага нацыянальна-вызваленчага руху мы павінны заўсёды мець на ўвазе яго неаднароднасць у класавых, ідэалагічных адносінах. Шматлікія групоўкі і «партыі», што існавалі ў рэчышчы гэтага руху, можна звесці да трох асноўных плыняў: памешчыцка-апазіцыйная (партыя «белых»), шляхецка-рэвалюцыйная (правая большасць партыі «чырвоных») і рэвалюцыйна-дэмакратычная (левая меншасць партыі «чырвоных»),
    Кіраўнікамі і ідэолагамі «белых» у Беларусі і Літве былі гродзенскі прадвадзіцель дваранства граф Віктар Стажэнскі і Якуб Гейштар. У гэтую партыю ўваходзілі амаль выключна памешчыкі. Выказваючы нязгоду з палітыкай царскага ўрада ў польскім пытанні, «белыя» спадзяваліся мірным шляхам дамагчыся ўступак ад цара. Яны патрабавалі далучэння Беларусі і Літвы да Царства Польскага. У аграрным пытанні іх, як і рускіх памешчыкаў у асноўным задавальняла рабаўнічая рэформа 1861 года, падрыхтаваная царскім урадам з іх удзелам.
    67 Отмена крепостного права: Докл. мнннстров внутренннх дел о проведеннн крестьян. реформы, 1861-1862 гг. М.; Л., 1950. С. 9.
    Паўстання яны баяліся як агню і калі і прынялі пазней удзел у ім, дык толькі для таго, каб перашкодзіць рэвалюцыйным дэмакратам ператварыць яго ў сялянскую, антыпамешчыцкую вайну.
    Шляхецкія рэвалюцыянеры (правая болыпасць партыі «чырвоных»), наадварот, усю сваю энергію накіравалі на падрыхтоўку паўстання, галоўнай мэтай якога было дасягненне незалежнай Польшчы. Адным з найбольш відных польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў у Беларусі напярэдадні паўстання быў Браніслаў Шварцэ68, які абраў цэнтрам сваёй дзейнасці Беласток. У склад арганізацыі «чырвоных» уваходзілі прадстаўнікі сярэдніхпластоўграмадства (дробнамаёнткавая і безмаёнткавая шляхта, чыноўнікі, афіцэры, навучэнцы, рамеснікі). 3 гэтай «партыі» ў будучым выйшла большасць кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў. Шляхецкія рэвалюцыянеры ставілі і сацыяльныя пытанні, але вельмі нясмела і непаслядоўна. Іх аграрная праграма, якая грунтавалася на няправільнай тэорыі «нацыянальнага адзінства», імкнучыся прымірыць непрымірымыя грамадскія супярэчнасці, не магла задаволіць ні сялян, ні паноў. Тым не менш гэтая праграма (сяляне атрымліваюць ва ўласнасць надзелы, што былі ў іх карыстанні; памешчыкі валодаюць астатнімі землямі і атрымліваюць кампенсацыю за кошт дзяржавы; беззямельныя сяляне, якія ўступілі ў паўстанцкае войска, надзяляюцца невялікімі ўчасткамі з казённых маёнткаў) была абвешчана ў маніфесце і дэкрэтах Варшаўскага цэнтральнага нацыянальнага камітэта