• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    41 Стасов В. В. Румянцевскнй музей: Нсторня его перевода нз Петербурга в Москву в 1860-1861 гг. // Русская старнна. 1883. Т. 37. С. 88, 95.
    па-польску, як лічылася, а «крывіцкай (беларускай — падкрэслівае малады даследчык) гаворкай». Пісьмы гэтыя можна бачыць у Вільнюскім гістарычным архіве42.
    Віктар і ў навуцы заставаўся рэвалюцыянерам. Вядомы рускі гісторык і ўкраінскі пісьменнік М. I. Кастамараў які пазнаёміўся з Віктарам у 1858 годзе, адзначаў: «Будучы знаёмы з гісторыяй сваёй бацькаўшчыны значна глыбей за тых верхаглядных патрыётаў якія, не вывучаючы грунтоўна мінулага, складалі сабе аб ім летуценныя вобразы, Каліноўскі ў асяроддзі сваіх суайчыннікаў выклікаў нават незадавальненне за тое, што смела гаварыў такія рэчы, якія тадышнім польскім патрыётам былі не даспадобы»43. Для нас вельмі важна сведчанне спецыяліста пра пошукі Віктара ў галіне гісторыі. Няцяжка здагадацца, што ў прыватнасці на гэтыя пошукі абапіраўся Кастусь Каліноўскі ў нястомнай барацьбе супраць польскіх шляхецкіх нацыяналістаў якія глядзелі на Беларусь і Літву як на сваю вотчыну. Радкі з « Аўтабіяграфіі» Кастамарава пра прыяцельскія адносіны з Віктарам цікавыя і з другога боку. Кастамараў у гэты час нярэдка сустракаўся з Т. Шаўчэнкам, які толькі што вярнуўся ў Пецярбург са ссылкі. Праз Кастамарава з ім маглі пазнаёміцца і браты Каліноўскія. (Гэта знаёмства магло адбыцца і праз Серакоўскага, які падтрымліваў блізкія сувязі і з Каліноўскімі, і з Шаўчэнкам.)
    Невядома, ці прымаў Кастусь Каліноўскі непасрэдны ўдзел у навуковай рабоце свайго брата, але гэта вельмі верагодна. У кожным выпадку, уся атмасфера гэтай працы была, несумненна, блізкай яму. Невыпадкова пасля арышту
    42 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1135. Вопіс 11. Спр. 4. Арк. 113-117.
    43 Костомаров Н. 14. Лнтературное наследне. СПб., 1890. С. 111.
    Каліноўскі, калі выдаваў сябе яшчэ за Ігнацыя Вітажэнца, на пытанні следчай камісіі пра род заняткаў адказваў: «Займаўся распрацоўкаю матэрыялаў гістарычных характараў славянскіх народнасцей»44.
    «Славянскія народнасці... » Гэта рускія, што акружалі Каліноўскага ў Пецярбургу. Гэта яго землякі-беларусы і палякі. Гэта чэхі, што ў векавой барацьбе адстаялі сваю культуру ад іншаземных «культуртрэгераў». Ёсць рэчы, якія не трэба даводзіць. Ёсць шляхі, якія нельга абмінуць. Каліноўскі ў AyMax пра лёс сваёй бацькаўшчыны, сваёй Беларусі не мог абмінуць блізкай усім славянам Златай Прагі. Але, можа, ён зрабіў і канкрэтныя спробы завязаць кантакты з чэшскімі дзеячамі?
    У Ленінградскай публічнай бібліятэцы мне давялося бачыць кнігу ў ружовай вокладцы, якая выйпіла ў lipa­se сто гадоў таму. На яе тытульным аркушы пазначана: Іосэф Ранк, «Палякі і рускія». У ёй прыгадваецца, што ў 1858 годзе вядомы чэшскі грамадскі дзеяч Вацлаў Ганка атрымаў з Пецярбурга пісьмо, у якім польская літаратура параўноўвалася з чэшскай. У кнізе прыводзяцца наступныя радкі з гэтага ліста: «...чэшская літаратура, хаця і ўступае польскай у адносінах багацця і літаратурнай каштоўнасці сваіх здабыткаў, мае, аднак, бясспрэчную перавагу адносна кірунку. Вы пішаце для народа, для ўсёй нацыі, і вы можаце смела сказаць сваім песням:
    Jdete k chyzkam, jdete k hradum, poslechne vds kmet i dite.
    (Ідзіце da хацін, ідзіце ў гарады, вас пачуюць стары і дзіця. — Г. К.)
    44 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 280. Арк. 18.
    Сапраўдныя дзеці нацыі, вы пішаце для народа, і народ вас чытае, і народ гаворыць вам: Бог помач! Вы шчаслівейшыя за нас! У нас увесь народ цалкам чытаць не ўмее; толькі шляхта піша для шляхты, і літаратура, за невялікімі выключэннямі, замест інтарэсаў народа падтрымлівае інтарэс касты, якая адна толькі хоча называцца нацыяй... »45 3 канспіратыўных меркаванняў I. Ранк прыводзіць імя пецярбургскага карэспандэнта Ганкі ў скарочаным выглядзе: «Віканцій К... скі». Далейшыя пошукі ў чэшскіх архівах, магчыма, дазволяць вызначыць поўнае прозвішча аўтара пісьма, а пакуль што мы маем усе падставы лічыць, што гэтым аўтарам быў Кастусь Каліноўскі46. Вялікі беларускі рэвалюцыянер меў як вядома, другое імя — Вікенцій, якім карыстаўся якраз у афіцыяльнай перапісцы. Мы не ведаем ні сярод палякаў (пісьмо напісана па-польску), ні сярод прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей ніякага другога Вікенція К-скага, які жыў бы ў гэты час у Пецярбургу і мог бы праявіць такую глыбокую цікавасць да славянскіх літаратур. Па-другое, думкі аб адрыве польскай літаратуры ад народа больш за ўсё маглі быць навеяны ўмовамі Беларусі, дзе гэты адрыў сказваўся ў найбольшай меры, дзе адчуваўся сапраўдны голад у кнігах, зразумелых для народа. Нарэшце, самі думкі, выказаныя ў пісьме, вельмі сугучны светапогляду Каліноўскага, а выраз «каста» ў дачыненні да шляхты нам вядомы і па іншых выказваннях
    45 RankJ. Polaci a Rusove. Uvahy slovanske. Praga, 1863. S. 36-37. У кнізе прыводзіцца таксама ўрывак з пісьма да Ганкі А. Кіркора («вучоны А... К...» з Вільні).
    46 Пазней было выяўлена, што аўтар ліста — Вінцэсь Каратынскі. Гл.: Кісялёў Г. В. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літарагуры XIX ст. 2-е выд. Мінск, 2003. С. 105106. — Рэд.
    беларускага рэвалюцыянера. Так што магчыма, што гэтыя некалькі радкоў у малавядомай чэшскай кнізе адкрыюць перад каліноўсказнаўствам новы нязведаны прастор.
    ... Паступіўшы на юрыдычны факультэт універсітэта, Кастусь Каліноўскі, магчыма, і не збіраўся стаць юрыстам. У выбары факультэта выявіўся перш за ўсё глыбокі інтарэс Каліноўскага да грамадскіх навук, яго гарачае жаданне зразумець, асэнсаваць не тыя законы, якія былі сабраны ў шматтомныя зводы і перад якімі схіляліся царскія чыноўнікі, a перадусім няпісаныя законы развіцця чалавечага грамадства. Ды і веданне царскіх законаў не шкодзіла ў той вялікай барацьбе, да якой рыхтаваў сябе Каліноўскі.
    Васемнаццацігадовы юнак, які прыехаў у Пецярбург ад магутных дубоў Белавежскай пушчы, ад ціхай, нікому невядомай рэчкі Свіслачы, з рускай гаворкі якога спачатку дабрадушна пасмейваліся таварышы, неўзабаве са здзіўленнем убачьгў што ён зусім не апошні сярод новых сяброў, што да яго слоў і меркаванняў з павагай ставяцца таварышы.
    Ён увайшоў у студэнцкі «Огул» — зямляцтва, якое аб’ядноўвала студэнтаў з Беларусі, Літвы, Украіны і Полыпчы, і стаў адным з папулярнейшых яго дзеячаў. Паслухаем аднаго з членаў універсітэцкага «Огула» — Вітальда Гажыча, які прымаў удзел у паўстанні 1863 года ў Беларусі. Пасля арышту ён даваў паказанні ў следчай камісіі.
    «Таварыства складалася больш чым з 500 чалавек, прымаліся ў яго члены толькі тыя са студэнтаў, якія маглі быць рэкамендаваны прынамсі пяццю таварышамі, прычым маглі б таксама ахвяраваць грошы, колькі хто мог і жадаў. Грошы гэтыя штомесячна дзяліліся паміж беднымі студэнтамі пароўну. Таварыства мела сваю бібліятэку, і хто са студэнтаў хацеў
    браць з яе кнігі, той абавязаны быў плаціць дадаткова па сорак капеек у месяц. Бібліятэка і грашовая каса змяшчаліся ў прыватнай кватэры. На пасаду бібліятэкара і касіра выбіраліся студэнты на адзін год... Хто быў касірам, не памятаю, бібліятэкарамі ж у розныя часы былі студэнты Каліноўскі, Трайдасевіч і Памяноўскі4'. Бібліятэкар карыстаўся асобай павагай таварыства і лічыўся як бы старэйшай асобай, а на сходах меў права канчаткова вырашаць справы...
    Таварыства дзялілася на тры партыі, якія мелі назвы: белых, памяркоўных і чырвоных. Да першай належалі тыя, мэта якіх было вучыцца да заканчэння курса, у палітычных жа адносінах ніколі не адыгрываць ролі. Пасля партыя гэтая прыняла назву матрыкулістаў таму што яна ўзяла ўстаноўленыя ўрадам матрыкулы48. За гэта матрыкулістаў вельмі неўзлюбілі таварышы, якія не падзялялі іх поглядаў, даходзіла аж да Ta­ro, што некаторыя павінны былі пакінуць універсітэт і вярнуцца на радзіму... Да партыі памяркоўных належалі студэнты, якія таксама намагаліся вучыцца, але засвоілі думку, што універсітэт апроч навук павінен падрыхтоўваць маладых людзей і да палітычнага жыцця. Нарэшце, партыя чыр-
    47 3 дакументаў Пецярбургскага універсітэта даведваемся, што Ян Трайдасевіч — з мяшчан, скончыў Варшаўскую гімназію і вучыўся ва універсітэце ў 1855-1858 гадах; сын чыноўніка Уладзіслаў Памяноўскі быў аднакурснікам Каліноўскага і скончьгўгімназію ўЛюбліне. Дзяржаўны гістарычны архіў Ленінградскай вобласці (у далейшым — ДГАЛВ (цяпер Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Санкт-Пецярбурга, у далейшым — ЦДГА СПб. — Рэд.)). Фонд 14. Вопіс 5. Спр. 104, 277.
    48 Матрыкулы — заліковыя кніжкі, устаноўленыя ўрадам у 1861 годзе пры ўвядзенні новых універсітэцкіх правіл, якія значна пагоршылі становішча студэнтаў. Большасць студэнтаў адмовілася іх узяць, у сувязі з чым восенню 1861 года ва універсітэтах адбыліся моцныя студэнцкія хваляванні.
    воных, якія называлі сябе лібераламі і рэвалюцыянерамі, вызначалася тым, што члены яе хадзілі ў падраных сурдутах і ботах, а замест гальштукаў насілі на шыі рушнікі. Гэтая партыя складала большасць таварыства, і да яе належалі студэнты Стацкевіч, Чарноцкі49 і многія іншыя, асабліва ж рэзка вылучаўся Каліноўскі.
    Партыя белых складалася з людзей вышэйшага саслоўя, якія атрымалі добрую хатнюю адукацыю; памяркоўныя былі большайчасткай з Царства Польскага, ачырвоныя—з заходніх і паўднёва-заходніх гу берняў болыпай часткай не атрымалі хатняй адукацыі і належалі да ніжэйшага пласту людзей. На сходах яны ніколі не разважалі пра справы палітычныя, у сямейных жа, таварыскіх колах вельмі часта гаманілі пра палітыку. Адносна польскага пытання погляды гэтых трох партый вызначыць можна наступным чынам: партыя белых сцвярджала, што карысным бацькаўшчыне можна быць толькі праз спецыяльную адукацыю ў навуках, неабходных у грамадскім жыцці, як матэматыка, эканомія і юрысдыкцыя. Партыя памяркоўных не адмаўляла рэвалюцыі, аднак жа глядзела на яе як на сродак крайні, які патрабуе многіх ахвяр і знясільвае народ, і сродак, ад выкарыстання якога трэба ўхіляцца ўсімі сіламі і ўжываць яго ў крайніх выпадках; вось чаму яны сачылі за еўрапейскай
    49 Відавочна, маюцца на ўвазе Севярын Стацкевіч (у 1857 годзе прыняты ва універсітэт па камеральным разрадзе. 3 наступнага года — вольны слухач. — ДГАЛВ [ЦДГА СПбў Фонд 14. Вопіс 5. Спр. 641) і вядомы дзеяч паўстання ў Літве і Беларусі Яўстафій Чарноўскі (нар. у 1839 годзе ў Вільні, сын доктара філасофіі, у 1858 годзе паступіў ва універсітэт па юрыдычным разрадзе, потым перайшоў на разрад прыродазнаўчых навук, у 1861 годзе звольніўся, не прыняўшы матрыкул. — Тамсама. Спр. 1043). Брат Я. Чарноўскага Юліян таксама прымаў актыўны ўдзел у паўстанні. Гл. нарыс пра гімназічныя і студэнцкія гады Ф. Багушэвіча.