Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Тысячу гадоў араў гэтую скупую зямлю беларускі селянін, тысячу разоў кідаў у яе зерне — і нічога, здавалася б, не мянялася: тая ж курная хата, тая ж саха, тая ж «кабылка буланая», як пры Уладзіміры Краснае Сонейка. Дзесяць стагоддзяў прастаяў над селянінам панскі цівун з бізуном, нават не змяніўшы свайго наймення. Гэты парадак ахоўваўся па чарзе «Рускай праўдай», літоўскімі статутамі, «Зводам законаў Расійскай імперыі».
I ўсё ж такі жыццё мянялася. У першай палове мінулага стагоддзя ў эканоміцы Беларусі, як і ўсёй Расіі, выразна вызначыліся з’явы, якія ў сукупнасці мы называем цяпер «крызісам прыгонніцкай гаспадаркі». Ледзь чутнае пастукванне апаратаў Морзе, гудкі першых цягнікоў і параходаў праспявалі ўжо
адыходную песню феадалізму. Спроба памешчыкаў выйсці з крызісу цаной небывалай эксплуатацыі і разарэння асноўнай масы сялян прыводзіла да адваротнага выніку. 3 выгляду ціхія вёскі капілі пад саламянымі стрэхамі нянавісць, гатовую перакінуцца на панскія сядзібы полымем новай сялянскай вайны.
Такою была глеба, што нараджала вялікія рэвалюцыйныя тэмпераменты. Такімі былі дзіцячыя і юнацкія ўражанні Каліноўскага, якія падрыхтавалі яго да ўспрымання вялікіх вызваленчых ідэй, выпрацаваных рускай рэвалюцыйнай дэмакратыяй і лепшымі прадстаўнікамі польскага рэвалюцыйнага руху.
Гэта адбылося ўжо ў наступны перыяд жыцця Каліноўскага, калі ён, скончыўшы ў 1855годзе Свіслацкае дваранскае вучылішча, пасля папярэдняй падрыхтоўкі паступіў у Пецярбургскі універсітэт на юрыдычны факультэт, «па разрадзе камеральных навук»32.
Бучылішча ён скончьгў у цяжкія часы.
У справаздачы аб стане навучальных устаноў за 1855 год дырэктар вучылішч Гродзенскай губерні запісаў: «Асобыя здарэнні. Іх уласна па вучэбным ведамстве не здарылася; але да грамадскіх трэба аднесці значную смяротнасць ад халеры і тыфознай гарачкі, якія лютавалі летась, таксама празмерную дарагоўлю і адчувальнае незадавальненне харчовых патрэб ад неўраджаяў у Гродзенскай губерні, што былі некалькі гадоў запар. Усё гэта выклікала змяншэнне ліку навучэнцаў»33. У Свіслацкім вучылішчы засталося трыццаць-сорак вучняў. А тут жа калісьці была славутая на ўсю Беларусь і Літву
32 Разрад меў на мэце « падрыхтоўку людзей, здольных да службы гаспадарчай ці адміністрацыйнай».
33 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 567. Вопіс 3. Спр. 293. Арк. 93.
гімназія. Нават шляхта на сейміках з горыччу ўспамінала, «што ў час існавання ў Свіслачы гімназіі знаходзілася ў ім (у вучылішчы. — L К.) па некалькі сот вучняў, хаця былі гімназіі і ў Гродне і Беластоку», і ламала галаву над тым, як вярнуць «гэтаму месцу ранейшы яго бліскучы стан»34. Але гэта былі толысі размовы.
3
Ніколі яшчэ Пецярбург не жыў такім напружаным грамадскім жыццём. У вышэйшых урадавых сферах, напалоханых ростам сялянскага руху ішла падрыхтоўка да сялянскай рэформы. 3 другога боку, у абставінах бурнага грамадскага руху выкліканага паражэннем царскай Расіі ў Крымскай вайне, выспявалі ідэі рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі, якая паклала ў аснову сваёй праграмы патрабаванне ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і прызнаць права народаў на самавызначэнне і стала найвышэйшым дасягненнем перадавой грамадскай думкі дамарксавага перыяду.
У сціплым доме наЛіцейным праспекце, дзе размяшчалася рэдакцыя «Современннка», сыходзіліся ніці, якія звязвалі перадавыхлюдзей тагачаснай Расіі. Кніжкі «Современннка», побач з гнеўнымі лістамі герцэнаўскага «Колокола», мелі велізарны ўплыў на грамадскую думку Расіі. На гэтых старонках, якія дыхалі полымем класавай барацьбы, Каліноўскі шукаў і знаходзіў адказы на ўсе пытанні, што яго хвалявалі, тут вырашаліся яго балючыя сумненні і роздум пра лёс роднага краю. Нездарма ў далейшым ідэйныя праціўнікі Каліноўскага
34 Тамсама. Спр. 401. Арк. 1.
будуць бачыць вытокі яго «крайніх», «пачварных» поглядаў у творах «рускіх пісьменнікаў»35.
Правадыры рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі, якія абвясцілі лозунг прызнання незалежнасці Полынчы, з вялікай увагай ставіліся да нацыянальнага руху ўкраінскага і беларускага народаў.
У гэты час М. А. Дабралюбаў напісаў артыкул «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя», які быў надрукаваны ў 9-й кніжцы «Современннка» за 1860 год. Здзекуючыся з шавіністычных выдумак некаторых пісак, якія заяўлялі аб «суцэльнай забітасці» і нібыта няздольнасці беларускага селяніна да барацьбы за волю, Дабралюбаў пісаў: «Цэлы край так вось узялі ды і забілі, — як бы не так! Гэта так жа, як італьянцаў забілі, расслабілі, пазбавілі любові да радзімы і волі!.. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы»36. «Маем звестку, — зласліва пісаў у сувязі з гэтым царскі чыноўнік, — што рэдакцыя «Современннка», філія, калі можна так сказаць, рэдакцыі «Колокола», вельмі ўзрадавалася... магчымасці стварыць яшчэ асобую беларускую нацыянальнасць... »37
Ёсцьусе падставы меркаваць, што пазіцыя, якую заняў «Современннк» у беларускім пытанні, з’яўлялася вынікам асабістага знаёмства М. Г. Чарнышэўскага і М. А. Дабралюбава з прадстаўнікамі маладой беларускай інтэлігенцыі, у асяроддзі якой знаходзіліся Кастусь Каліноўскі і яго старэйшы брат Віктар.
У практычнай рэвалюцыйнай дзейнасці браты Каліноўскія, як і болыпасць іх землякоў прымыкалі да польскіх
35 Gieysztor J. Pami^tniki... Т. 2. S. 48.
36 Добролюбов Н. А. РІзбр. соч. М.; Л., 1947. С. 245-246.
37 Ратч В. Сведенмя о польском мятеже... С. 162.
падпольных гурткоў, якія ў сваю чаргу былі цесна звязаны з рускай рэвалюцыйнай дэмакратыяй. Польскі вызваленчы рух са сваімі найбагацейшымі традыцыямі цэлага каскаду гераічных паўстанняў не мог не захапляць Каліноўскага, які вырас пад большым ці меншым уплывам польскай культуры. Т. Касцюшка, А. Міцкевіч, Ю. Славацкі, I. Лялевель, С. Ворцаль, Э. Дамбоўскі, П. Сцягенны, Ш. Канарскі — гэтыя імёны не былі пустым гукам для Каліноўскага. Ён гаварыў пра «вялікія філасафічныя сучасныя ідэі польскай эміграцыі, якія ўхваляюцца і ў Расіі» (Ратч, с. 108).
Перад яго вачыма стаяла постаць яго папярэдніка, выдатнага рэвалюцыянера і беларускага паэта Францішка Савіча, які дзейнічаў поплеч з палякам Шыманам Канарскім і рускім рэвалюцыянерам А. Кузьміным-Караваевым. Такімі ўжо былі запаветы бацькоў.
У пакутлівых, гераічных пошуках шляхоў нацыянальнага адраджэння Польшчаўасобе сваіхлепшыхсыноўнепазбежна прыходзіла да вываду, які ўжо даўно і больш поўна быў абгрунтаваны рускімі дэмакратамі, — да вываду аб неабходнасці сялянскай рэвалюцыі і адмаўлення ад дамаганняў на Беларусь, Украіну і Літву. Гэта стварыла грунт для супрацоўніцтва Каліноўскага як выказніка спадзяванняў беларускіх сялян з польскімі рэвалюцыянерамі. Польскі рух вабіў Каліноўскага таксама сваёй сілаю ў арганізацыйных адносінах, сваім уменнем мабілізоўваць, згуртоўваць масы.
У 1856 годзе ў Пецярбург (адначасова з прыездам туды Каліноўскага) вярнуўся са ссылкі выдатны дзеяч польскага рэвалюцыйнага руху Зыгмунт Серакоўскі. Паводле ўспамінаў сучасніка, гэта «быў рэвалюцыянер з ног да галавы (шыракаплечы, белы бландзін, сярэдняга росту, з зыркімі
блакітнымі вачыма)... Ён быў ад прыроды арганізатарам рэвалюцыі... »38 Даўняе сяброўства звязвала яго з вялікім украінскім кабзаром Тарасам Шаўчэнкам. Дзякуючы ранейшай рэвалюцыйнай дзейнасці, імя Серакоўскага было абкружана гераічным арэолам. Неўзабаве пасля прыезду ў Пецярбург ён становіцца супрацоўнікам «Современннка», блізкім сябрам М. Г. Чарнышэўскага.
У сталіцы Серакоўскі вучыўся ў Акадэміі Генеральнага штаба, а пасля служыў у самім штабе. Яму ўдалося стварыць вялікі нелегальны гурток з афіцэраў пецярбургскіх ваенных навучальных устаноў, які стаў вядомы пазней пад назвай «Літаратурных вечароў». У гурток уваходзілі многія будучыя актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйнага руху і паўстання 1863 года: Яраслаў Дамброўскі, Людвіг Звяждоўскі, браты Ігнацый і Станіслаў Ляскоўскія і іншыя. Меў дачыненне да гуртка і выхаванец Ляснога інстытута Валерый Урублеўскі. 3 афіцэрскага гуртка цягнуліся сувязі ва універсітэт. У складзе студэнцкага «цэнтра» крыніцы называюць Кастуся і Віктара Каліноўскіх39.
Віктар Каліноўскі, які памёр ад сухотаў у кастрычніку 1862 года, напярэдадні паўстання, быў старэйшы за Кастуся на пяць гадоў40. Ён адыграў вялікую ролю ў фарміраванні светапогляду Кастуся. Незвычайна хуткае ідэйнае развіццё
38 3 успамінаў таварыша Серакоўскага па акадэміі М. Дз. Навіцкага, надрукаваныху кн.: Чернышевскнй Н. Г. Нензданные тексты, матерналы н статьн. Саратов, 1928.
39 Гогель Н. В. йосафат Огрызко н петербургскнй революцнонный ржонд в деле последнего польского мятежа. 2-е нзд. Внльна, 1867. С. 65.
40 Гл. мой артыкул: Полымя. 1959. № 7. С. 145-146. Яшчэ не так даўно хто-ніхто памылкова сцвярджаў, што Віктар Каліноўскі — гэта той жа Кастусь Каліноўскі... Гл.: ГІолымя. 1924. № 2. С. 4.
вялікага беларускага рэвалюцыянера і асветніка ў пэўнай меры тлумачыцца тым, што з першых жа яго крокаў з ім побач быў старэйшы брат. У Пецярбургу Віктар займаўся гістарычнымі даследаваннямі ў Публічнай бібліятэцы, якая, паводле слоў У В. Стасава, на працягу пяцідзесятых гадоў «зрабілася адным з самых папулярных, самых агульнавядомых месцаў рускай публікі, якая хацела і мела патрэбу займацца справай. Можна сказаць, Публічная бібліятэка зрабілася нават чымсьці модным». Сюды прыходзілі людзі рознага маёмаснага і грамадскага стану але часцей за ўсё «вучнёўскае юнацтва і малазабяспечаныя людзі»41.
«Абавязкам Віктара Каліноўскага, — піша Гогель, — было раіць новазавербаванаму ўсе значныя навейшыя творы, і ён быў майстар сваёй справы; тыя, хто яго выбраў не памыліліся. Падрыхтаваўшы як след навабранца, Віктар Каліноўскі перадаваўяго ў гурток Дамброўскага» (с. 59).
Пасля бурных размоў і спрэчак на нелегальных сходах Віктар вяртаўся ў ціхія залы бібліятэкі і схіляўся над старажытнымі рукапісамі. Урачыстай латынню гаварылі стагоддзі і добра адшліфаванай прыгожай польскай мовай. Але самыя старыя манускрыпты былі напісаны той мовай, на якой Віктар любіў размаўляць з Кастусём. Шырокая, разнастайная, трапяткая, няўлоўная, яна з цяжкасцю лезла ў граматыкі і слоўнікі. Яна не кожнаму была па плячу і, як каштоўнейшая руда, чакала вялікага майстра. I Віктар (сваю работу ён праводзіў па заданні Віленскай археаграфічнай камісіі) піша лісты Кіркору у якіх даводзіць, што апісанне граніц паміж Каронай (Польшчай) і Літвой зроблена не