Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
2
Кастусь (Канстанцін Вікенцій Сымонавіч) Каліноўскі нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага па н. ст.) 1838 года ў маёнтку Мастаўляны22, у цэнтры Гродзенскай губерні, на паўдарозе паміж Ваўкавыскам і Беластокам. Дзяцінства яго праходзіла ў фальварку Якушоўка, у дзесяці вярстах ад мястэчка Свіслач.
Мясцовасць гэтая, якая знаходзіцца на ўскраіне Белавежскай пушчы, калісьці называлася Чорнай Руссю. У часы, пра якія мы гаворым, яе, як і многія іншыя вобласці, што ўваходзілі ў мінулым у Вялікае княства Літоўскае, называлі часцей Літвой. Аднак, у сувязі з абуджэннем нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, усё болып упэўнена прабівалася з-пад тоўшчы сярэдневяковых умоўных назваў сапраўднае імя гэтай зямлі — Беларусь.
21 Смнрнов А. Ф. «Мужнцкая правда». С. 22.
22 ЦДГАЛіт.ССР [ДГАЛітвы]. Фонд Ваўкавыскага дэканата. Спр. 58. Арк. 10 адв. Вёска Мастаўляны знаходзіцца ў цяперашні час на тэрыторыі Польшчы, на самай граніцы з Беларуссю.
Дробная шляхта, да якой належалі бацькі Каліноўскага, была своеасаблівым, незнаёмым у рускіх губернях з’явішчам, народжаным грамадскім ладам «дваранскай рэспублікі» Рэчы Паспалітай. У Беларусі, Літве і на Украіне шляхты налічвалася дзесяткі і нават сотні тысяч. Усе, хто мог давесці сваё шляхецкае паходжанне, карысталіся ў Расіі дваранскімі правамі. Аднак па эканамічным становішчы, па жыццёвым побыце шляхта часта нічым не адрознівалася ад простых сялян. Былі нават такія прэтэндэнты на шляхецкае званне, якія не мелі чым заплаціць за гербавую паперу, каб давесці сваё дваранскае паходжанне. Інтэлігенцыя, якая выходзіла з дробнай шляхты, вельмі нагадвала рускую разначынную інтэлігенцыю. Карацей, слова «шляхціц» яшчэ нічога не гаворыць: шляхціц можа быць і лёкаем у багатага купца, і рамеснікам, і нават парабкам у заможнага селяніна.
Адносна маёмаснага становішча бацькоў Каліноўскага ў літаратуры да апошняга часу існавалі розныя думкі. Некаторыя сучаснікі называюць яго «сынам ткача», і гэта здавалася верагодным, бо, паступаючы ва універсітэт, ён падаў пасведчанне аб беднасці, а на пытанне следчай камісіі пра маёмасны стан адказаў: «Нерухомай маёмасці не маю»23. Другія гісторыкі лічылі, што бацька Каліноўскага быў дробным чыноўнікам, а потым прыказчыкам у ткацкай майстэрні24.
Матэрыялы следства па справе бацькі Кастуся Каліноўскага (Сымон Сцяпанавіч быў арыштаваны 9 красавіка 1864 года, пасля пакарання сына, але праз некалькі месяцаў вызвалены і аддадзены пад строгі нагляд паліцыі) і іншыя да-
23 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 280. Арк. 20.
24 Перцаў В. Кастусь Каліноўскі // Полымя. 1945. № 9. С. 141.
кументы, апублікаваныя I. Лушчыцкім, дазваляюць аднавіць карціну маёмаснага становішча сям’і Каліноўскіх25.
У 1835 годзе, незадоўга да нараджэння Кастуся, беззямельны шляхціц Сымон Каліноўскі з дапамогай астралэнцкага фабрыканта Ігнацыя Бонды заснаваў у Мастаўлянах, маёнтку памешчыка Радавіцкага, невялікую фабрыку льняных вырабаў на 12 варштатаў. Справа была новая і рызыкоўная. У Гродзенскай губерні тады развівалася пераважна суконная прамысловасць. Але спроба аказалася ўдалай, фабрыка давала добрую прадукцыю, і ў канцы 1840 года Бонда змог выдаць Сымону Сцяпанавічу пасведчанне аб тым, што яго вырабы «ні ў чым не саступаюць па сваёй якасці замежным».
Каля 1850 года СымонСцяпанавічсумесназдругойжонкай, мачыхай Кастуся, купіў паблізу мястэчка Свіслач невялікі фальварак Якушоўка, у якім налічвалася 220 дзесяцін зямлі. Сюды неўзабаве была перавезена фабрыка з Мастаўлянаў. Здавалася б, матэрыяльны дабрабыт Каліноўскіх стаў на трывалую глебу, але сям’я была вялікая (ад двух шлюбаў Сымон Сцяпанавіч меў семнаццаць дзяцей), і яго сынам Кастусю і Віктару давялося ўласнымі сіламі прабіваць сабе дарогу.
На падставе знойдзеных дакументаў вырашаецца і яшчэ адно пытанне, звязанае з паходжаннем Кастуся Каліноўскага. Гаворка ідзе аб яго нацыянальнай прыналежнасці. У новых працах савецкіх і польскіх гісторыкаў пераканаўча даказваецца, што Каліноўскі быў беларус.
Аб гэтым красамоўна сведчыць мова яго асноўныхтвораў сведчыць неаднаразова з вялікай сілай выказанае ім пачуццё
25 ЛушчыцкіІ. Н.Нарысыпагісторыі... С. 171-176;ягож.Сацыяльнапалітычныя погляды Кастуся Каліноўскага // Полымя. 1949. № 8. С. 124.
непарыўнай роднасці з народам Францішка Скарыны («мой народ» — так фармуляваў Каліноўскі свае адносіны да беларусаў); гэта даказвае ўся сутнасць яго барацьбы, якая вялася перш за ўсё ў інтарэсах беларускага народа, беларускіх сялян; урэшце, аб гэтым гаворыць і месца, якое займае Кастусь Каліноўскі ў гісторыі Беларусі.
Дакументы, уведзеныя ў навуковы ўжытак А. Смірновым26, даводзяць, што генеалогія Каліноўскіх як мясцовай шляхты прасочваецца з 1679 года, калі іх продак Амброзій Самойлаў Каліноўскі набыў у Бельскай зямлі2 маёнтак і ўчыніў купчую ў Бранскім судзе. 3 гэтай пары Каліноўскія тут і жылі, жаніліся, вялі судовыя спрэчкі з суседзямі, аб чым сведчаць запісы ў кнігах Бранскага суда, аж пакуль Бранск не ператварыўся ў заштатны горад Бельскага павета Гродзенскай губерні. Але яшчэ напярэдадні гэтага, у 1769 годзе, прадзед Кастуся Мацей быў вымушаны прадаць маёнтак, і Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай.
Разам з тым маюць рацыю і польскія гісторыкі, калі гавораць, што продкі Каліноўскага паходзілі з Полыпчы. Справа ў тым, што ў дэкрэце «аб шляхецкай радавітасці фаміліі высакародных Каліноўскіх»28 Амброзій Каліноўскі названы «мечнікам Візскай зямлі», г. зн., калі верыць гэтаму дакумен-
26 Смірноў А. Кастусь Каліноўскі і яго сябры // Беларусь. 1956. № 4. С. 26.
2' Цяпер Белыйчына ўваходзіць у склад Польшчы, але тут некалі ўладарылі рускія князі, і ў XVII-XIX стст. яна лічыла сябе Літвой (г. зн. Беларуссю), а не Польшчай.
28 Дело Совета нмператорского Московского уннверснтета о прннятнн в студенты Внктора Калнновского (Дзяржаўны гістарычны архіў Маскоўскай вобласці (у далейшым — ДГАМВ (цяпер Цэнтральны гістарычны архіў Масквы, у далейшым — ЦГАМ. — РэЭ.)). Фонд 418. Вопіс21 (1852 г.). Спр. 303. Арк. 5.
ту, паходзіў з паўночна-ўсходняй часткі Мазовіі. Аднак трэба адзначыць, што Візская (Візенская) зямля была пагранічнай з Беларуссю і Літвой і адзін час нават уваходзіла ў склад рускіх княстваў. Гэта адбілася на складзе яе насельніцтва. Напрыклад, па люстрацыі 1660 года ў ваколіцах Візны меліся вёскі Рус і Літва29. Як бы там ні было, але за паўтараста гадоў жыцця на Гродзеншчыне Каліноўскія поўнасцю зліліся з навакольнай беларускай шляхтай і, трэба думаць, нічым не адрозніваліся ад яе.
Аднак самае скрупулёзнае даследаванне шляхецкіх радаслоўных і самыя цікавыя экскурсы ў глыб шляхецкай генеалогіі яшчэ не даюць адказу на пастаўленае намі пытанне. Дробныя факты яшчэ больш мізарнеюць перад адным вялікім фактам. Вядома, што да пачатку XIX ст. беларуская шляхта была, калі не поўнасцю, дык у значнай ступені, паланізавана. Відавочна, пытанне аб нацыянальнасці Каліноўскага нелыа вырашаць без уліку гэтага факта.
I мае рацыю В. Кардовіч, калі звязвае гэтае пытанне з праблемай фарміравання беларускай нацыі. У XIX ст. у сувязі з развіццём капіталізму і ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа адбываўся працэс беларусізацыі паланізаванай і нават польскай шляхты. Невыпадковай з’яўляецца тая акалічнасць, што якраз шляхта вылучыла першых буйных прадстаўнікоў беларускай культуры (В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч і інш.). «Пад такі працэс беларусізацыі польскіх элементаў у Беларусі ў палове XIX ст.. — піша В. Кардовіч, — падпала, бясспрэчна, сям’я
29 Slownik geograficzny Krolewstwa Polskiego i innych krajow slawianskich. Warszawa, 1893. T. 13. S. 685-687.
Каліноўскага, а асабліва Канстанцін. 3 бескампраміснага, паслядоўнага польскага рэвалюцыйнага дэмакрата, які на землях Літвы і Беларусі абвяшчаў згодна з праграмай гэтага палітычнага руху, сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускіх сялян, стаў Каліноўскі... беларусам»30. Для нас важна адно: у вялікім нацыянальным размежаванні, надзвычай характэрным для XIX ст., Каліноўскі зусім ясна выявіў свой нацыянальны твар, грунтоўна і канчаткова стаўшы на бок беларусаў. Больш за тое, Каліноўскі ўвабраў увасобіў у сабе лепшыя рысы нацыянальнага характару беларускага народа і, побач з іншымі выдатнымі дзеячамі, стаў яго сімвалам, яго сцягам. У такім жа прыблізна плане вырашае пытанне і К. Канкалеўскі: «Сапраўдным выразнікам вызваленчых імкненняў і абуджанай нацыянальнай свядомасці беларусаў якія ў працэсе пераходу ад феадалізму да капіталізму станавіліся нацыяй, быў перш за ўсё Канстанцін Каліноўскі»31.
Нам хацелася б зрабіць толькі адну невялікую і, бадай, непрынцыповую папраўку да слоў Кардовіча: безумоўна, Каліноўскі адчуў сябе сынам прыгнечанага народа, шчырая мова якога спадарожнічала яму з першых жа дзён жыцця, значна раней — яшчэ да таго, як ён стаў рэвалюцыйным дэмакратам, інакш былі б незразумелымі шляхі, якія прывялі яго да рэвалюцыйнага дэмакратызму.
У сям’і Каліноўскіх, як і ва многіх іншых больш-менш культурных шляхецкіх сем’ях Беларусі, размаўлялі на трох мовах: па-польску — з панам і ксяндзом, па-беларуску — з
30 Kordowicz W. Konstanty Kalinowski... S. 286.
31 Kqkolewski K. Konstanty Kalinowski... S. 188.
селянінам і засцянковым шляхціцам, па-руску — з салдатам ці з чыноўнікам з «унутраных (як тады гаварылі) губерняў». A то бывала, што прывандруе на лясныя промыслы цэлая арцель сялян-адыходнікаў аднекуль з-пад Калугі ці завітае маскоўскі тарговы чалавек з «красным таварам» (непадалёк быў славуты Зэльвенскі кірмаш).
Духоўнае развіццё Каліноўскага праходзіла ў атмасферы сутыкнення некалькіх культур. Тут, на беларускай зямлі, аднолькава любілі і Міцкевіча, і Пушкіна. Іх кнігі стаялі на паліцы побач. I тут жа можна было сустрэць сшытак з перапісаным ад рукі «Тарасам на Парнасе». Невядомы аўтар яго глядзеў на свет вачыма селяніна. Паэма была безназоўнай, як быў безназоўным і безгалосым увесь той народ, што расчысціў зямлю пад раллю, правёў дарогі, пракапаў каналы, пабудаваў прыгожыя палацы. На мове ўрадавых папер гэта былі прыгонныя, унесеныя ў «рэвізскія казкі», і імі цікавіліся толькі тады, калі трэба было спагнаць нядоімкі.