• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Затым Генадзь Кісялёў коратка сфармуляваў тое, што яму ўжо ўдалося зрабіць. А ўдалося багата: па-першае, пераканаць сябе і чытача ў геральдычным характары скарынаўскай сімволікі, па-другое, «умацавацца ў думцы», што Скарына ў такой, сімвалічнай, форме выказваў падзяку сваім «паплечнікам», якія фінансава дапамагалі яму выдаваць у Празе пераклад Бібліі. Па-трэцяе, паказаць, што гэтымі
    «партнёрамі» выступілі прадстаўнікі «трэцяга саслоўя»: пад «трохкутнікам» меліся на ўвазе брат Іван, Бабіч і, магчыма, Фёдар Калантаеў пад «трапецыяй» — Богдан Онкаў.
    Завяршэнне «кнігі апошняй» аптымістычнае: «3 цягам часу наша папярэдняе размеркаванне “роляў” дзейных асоб у атачэнні Скарыны будзе ўдакладняцца як у выніку выяўлення новых геральдычных і біяграфічных крыніц, так і ў выніку больш глыбокага прачытання і асэнсавання ўжо вядомых матэрыялаў». На жаль, на «больш глыбокае прачытанне і асэнсаванне» часу ўжо не засталося. А яно абавязкова было б. He бачачы ўперадзе рэальнага выніку, Генадзь Кісялёў слоў на вецер не кідаў.
    Атрыманы вынік я б назваў «Уводзінамі ў скарынаўскую геральдыку». А яшчэ — навуковым дэтэктывам.
    Такім чынам, чытачу прапануецца песня вясновая, жаўруковая, і песня асенняя, жураўліная, нястомнага даследчыкапісьменніка. А паміж імі стаяла гарачае і працавітае лета.
    Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
    Г. В. Кісялёў. 1960-я гады
    артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года
    Пд aymapa
    Гэта кніга пра мужных сыноў Беларусі — удзельнікаў гераічнага паўстання 1863 года, накіраванага супраць засілля царызму і прыгонніцтва.
    Падзеі 1863 года заўсёды будуць вабіць нас глыбокім інтэрнацыяналізмам. Лозунг «За нашу і вашу свабоду!» быў баявым клічам паўстанцаў. У агні баёў гартаваўся рэвалюцыйны саюз беларускага, рускага, польскага і літоўскага народаў. Менавіта ў гэтыя гады ўзнік беларускі рэвалюцыйны друк, прагучаў мужны голас «Мужыцкай праўды», нарадзілася беларуская сялянская дэмакратыя, якая адыграла ў паўстанні выдатную ролю.
    У цэнтры кнігі фігуры трох беларускіх рэвалюцыянераўшасцідзесятнікаў — Кастуся Каліноўскага, Антона Трусава, Францішка Багушэвіча. Па-рознаму склаўся іх лёс, але ўсе яны аднолькава самааддана — зброяй і словам — змагаліся за народнае шчасце, усе яны да апошняга дыхання, гаворачы словамі М. Някрасава, сеялі разумнае, добрае, вечнае.
    Ёсць у кнізе артыкул пра Вінцука Дуніна-Марцінкевіча. Да гэтага мы прывыклі на падставе творчасці лічыць беларускага паэта слабым і саладжавым, які баяўся сказаць гнеўнае слова супраць паноў, абыходзіў галоўныя пытанні эпохі.
    Але ёсць і другі Дунін-Марцінкевіч — моцны духам змагар за беларускую нацыянальную культуру, дэмакрат, які патрабаваў павагі да селяніна і ўзнімаўся да ўзроўню перадавых людзей свайго часу. Такі Дунін-Марцінкевіч і сам належыць да вечнага.
    У заключэнне не магу не выказаць сардэчнай падзякі Р. В. Шкрабе, С. X. Александровічу (Мінск), У. Б. Бікулічу і Г. К. Орду (Вільнюс) за шчырую дапамогу ў рабоце над гэтай кнігай.
    ВЯПІК1 СЫН БСППРУСКНТН НАРОДП
    КНСШУСЬ КНШНОУСКІ
    — Каго любіш?
    — Люблю Беларусь.
    — Такузаемна!
    Пароль віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі 1863 года
    Праца гісторыка нагадвае руіілівае майстэрства мастакарэстаўратара: знімі асцярожна напластаванні пазнейшага часу, збяры разам кавалкі гістарычнай тканіны, улавіўшы істотнае, дамалюй страчаныя дэталі — і вобраз мінулага заззяе свежымі фарбамі, набудзе новае жыццё.
    Справядліва гэта і ў дачыненні да гісторыкаў якія займаюцца вывучэннем жыцця і дзейнасці вялікага беларуса, выдатнага рэвалюцыянера і асветніка, гарачага прыхільніка сяброўства беларускага, рускага, літоўскага і польскага народаў Кастуся Каліноўскага.
    Калі змоўклі стрэлы і разбітыя паўстанцы 1863 года пакінулі поле бітвы, разгарэлася не менш упартая барацьба вакол духоўнай спадчыны, вакол ідэй, што натхнялі паўстанцаў. Асабліва многа коп’яў было паламана вакол імя Кастуся Каліноўскага.
    Разгарніце кнігі, і вы пачуеце мноства галасоў. Адны з іх поўныя адкрытай варожасці і нянавісці, другія аддаюць штучным пафасам і салодкім ялеем, за якімі — страх і тая ж нянавісць. У гэтай спрэчцы, ці нават бітве за Каліноўскага, амаль не чуваць было галасоў яго блізкіх сяброў: яны, як і іхні
    правадыр, належалі да тых ліодзей, што толькі з перамогай пакідаюць поле бойкі.
    Знішчыўшы Каліноўскага фізічна, царскія каты не раз спрабавалі канчаткова дабіць яго справу і ідэю на старонках афіцыйнага друку. Але, выгнаны з афіцыйнай гістарыяграфіі, сапраўдны Каліноўскі, абаронца прыгнечаных, бясстрашны і няўлоўны Кастусь з народных паданняў знайшоў прытулак у сэрцах простых людзей. I народ данёс гэты светлы вобраз да нашых дзён.
    Сёння зноў і зноў ажываюць дарагія нам рысы пад разцом скульптара, на мастацкіх палотнах, у паэтычных радках і ў музычных творах. Зноў і зноў углядаюцца ў скупыя радкі крыніц гісторыкі, думаюць, спрачаюцца.
    На шляху біёграфаў Каліноўскага ляжаць дзве вялікія перашкоды. Па-першае, звесткі і матэрыялы пра Кастуся Каліноўскага, якія дайшлі да нас, надзвычай бедныя і раскіданыя, па-другое, вельмі складанай была эпоха і абстаноўка, у якой давялося яму дзейнічаць і весці сваю самаахвярную барацьбу.
    Нягледзячы на гэта, за апошнія гады з друку выйіпла некалькі значных даследаванняў пра Каліноўскага. Ужо накоплены і вывучаны даволі вялікі матэрыял. Многа новых фактаў і назіранняў увялі ў навуковы ўжытак такія даследчыкі, як I. Лушчыцкі1, А. Смірноў2. Працы аб Каліноўскім напісалі
    1 Лушчыцкі I. Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX в. Мінск, 1958.
    2 Смірноў А. П. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 г. Мінск, 1959; Смнрнов А. Кастусь Калнновскнй. М., 1959; Смнрнов А. Ф. «Мужяцкая правда» // Восстанне 1863 г. н русско-польскне революцнонные связн 60-х годов. М., 1960.
    гісторыкі народнай Польшчы В. Кардовіч3, К. Канкалеўскі4, А. Баршчэўскі5. Праўда, яшчэ рана гаварыць, што задача стварэння па-сапраўднаму навуковай біяграфіі Каліноўскага вырашана, але ёсць ужо нямала добрых эскізаў і з кожнаю новаю працай мы набліжаемся да мэты. Воблік вялікага змагара і асветніка, які яшчэ гадоў пятнаццаць назад успрымаўся нібы прывабны, абкружаны легендамі сілуэт з няяснымі абрысамі, напоўніўся ўжо ёмкім жыццёвым зместам.
    I рэчаіснасць, як заўсёды бывае, аказалася багацейшай за ўсякія легенды.
    1
    Ішоў 1864 год, другі год гераічнага паўстання ў Полыпчы, Літве і Беларусі супраць царскага самаўладства і прыгонніцтва. Гарэлі вёскі, падпаленыя царскімі катамі, па этапных дарогах у Сібір цягнуліся партыі асуджаных, лепшыя сыны народа гінулі на шыбеніцах і пад кулямі царскіх салдат, але тыя, штоўцалелі, працягвалі няроўную барацьбу...
    Вечарам 28 студзеня ў генерал-губернатарскім палацы ў Вільні была атрымана шыфраваная тэлеграма. Яна не вельмі адрознівалася ад іншых, бо ўсе шыфраваныя тэлеграмы па-
    3 Kordowicz W. Konstanty Kalinowski. Rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Bialorusi. Warszawa, 1955.
    4 Kqkolewski K. Konstanty Kalinowski i jego pisma wlatach 1862-1864 / / Z dziejow wspolpracy rewolucyjnej polakow i rosjan w drugiej polowie XIX w. Wroclaw, 1956.
    5 Баршчэўскі A. Агляд публіцыстычна-літаратурнай спадчыны Кастуся Каліноўскага // Навукова-літаратурны зборнік і беларускі каляндар 1961 года. Беласток, 1960.
    добны адна на другую. Яны нудныя, таму што нічога не гавораць. Тэлеграфіст абыякава запісваў калонкі лічбаў.
    Але пад рукой дэшыфроўшчыка гэтыя лічбы набылі такую магічную сілу, што прывялі ў рух увесь палац і ўстрывожылі нават усемагутнага галоўнага начальніка шасці паўночна-заходніх губерняў генерала Мураўёва.
    Вось што было ў тэлеграме:
    «№ 28 на свентоянской улйце в свентоянскйх мурах жнвет преступнйк калйновскй воевода под йменем вйторженец в домннйканском доме жйвет госпожа баневйч к ней обраіцаются агенты йз другйх городов для указанйя места жйтельства калйновскаго й другйх она все знает...
    полковнйк Лосев»6.
    Рэдкія пешаходы, што прабіраліся з ліхтарамі па сонных і вузкіх віленскіх вулачках, са здзіўленнем убачылі салдат, якія паспешліва ачаплялі так званыя Святаянскія муры — комплекс былых універсітэцкіх будынкаў па суседстве з рэзідэнцыяй Мураўёва.
    Пачаўся вобыск.
    На адной з лесвічных пляцовак паліцэйскіх сустрэў са свечкай у руках малады чалавек сярэдняга росту з буйнымі выразнымі рысамі твару і кароткімі зачасанымі назад валасамі. Напытанне,якяго імя, ён спакойна адказаў: «Вітажэнец» — і ў той жа момант быў арыштаваны.
    6 Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў (у далейшым — ЦДГА) Літ. ССР (цяпер Дзяржаўны гістарычны архіўЛітвы, у далейшым — ДГА Літвы. — Рэд.). Фонд419. Вопіс 2. Спр. 190. Арк. 62. Юзэфа Баневіч, жонка дробнага чыноўніка, паходзіла з Ашмянскага павета і была гаспадыняй адной з канспіратыўных кватэр у Вільні. Якраз тут ужываўся пароль: «Каголюбіш?»
    Яго даставілі ў прыстасаваны пад турму будынак былога Дамініканскага кляштара, дзе засядала Асобая следчая камісія па палітычных справах. Вечарам наступнага дня арыштаваны, пераканаўшыся, што камісіі вядома яго сапраўднае імя, пацвердзіў, што ён сапраўды Кастусь Каліноўскі, правадыр паўстання ў Літве і Беларусі. Гэты дзень быў днём трыумфу для Мураўёва і яго памагатых.
    Ідэйны праціўнік Каліноўскага па рэвалюцыйнай арганізацыі Якуб Гейштар, які сядзеў у той жа турме, успамінае, што пад камеры тут былі адведзены маленькія даволі чыстыя келлі манахаў. У гэтых адносінах у былым кляштары пачувалася значна лепш, чым, напрыклад, у змрочным будынку № 14віленскай цытадэлі. I ўсё-такі «Дамініканы» былі самым нясцерпным месцам зняволення, бо тут мела сваю пастаянную рэзідэнцыю следчая камісія. У любы час дня і ночы ў камеру мог зайсці следчы і, прытворна пацікавіўшыся: «Не перашкаджаю?», сесці на крэсла ці на ложак. Некалькі з’едлівых, нахабных пытанняў а праз чвэртку гадзіны пасля яго адыходу можна было чакаць новага «субяседніка»7.
    У камеры Каліноўскага бывалі не толькі члены следчай камісіі. Глянуць на «славутага злачынцу» хацеў кожны, хто мог атрымаць туды доступ. Быў у яго A. Н. Масолаў — чыноўнік канцылярыі Мураўёва, «малады чалавек бліскучых здольнасцей, які цудоўна валодае пяром і памяці вельмі добрай»8, якхарактарызаваўяго калега па службе. Даверымся памяці Масолава: «Я бачыў яго ў турме за некалькі дзён да пакарання. Яму далі пяро і паперу і дазволілі свабодна вы-