Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
I без Клявіцы Фёдару Калантаеву дастаўся даволі багаты феадальны маёнтак, які належаў некалі да Наваградскага замка. Вёска Паланая і цяпер ёсць у Карэліцкім раёне па дарозе з Карэлічаў на Наваградак. Гэта густа заселеная, абжытая старадаўняя беларуская зямля з надзвычай багатымі культурнымі традыцыямі. Зямля, дзе шмат будавалі і ведалі цану пабудоў з вечнага каменю і цэглы (нездарма Жыгімонтава грамата згадвала ў Стрэльніках муляраў). У Наваградку — першай сталіцы ВКЛ — пры цэрквах і мітрапаліцкай кафе-
дры здаўна існавалі скрыпторыі, перапісваліся кнігі. Яшчэ і цяпер пры раскопках археолагі дастаюць там з зямлі бронзавыя і сярэбраныя засцёжкі ад кніжных пераплётаў, сведчанні высокай духоўнай і мастацкай культуры. Наваградак — горад кніжны. Пры адной з наваградскіх цэркваў або ў недалёкім Лаўрышаве, мяркуючы па ўсім, перапісана і Мінея Ф. I. Калантаева, якая захоўваецца цяпер у Маскве.
Гэтую версію пацвярджае дакумент, апублікаваны яшчэ ў пазамінулым стагоддзі ў «Актах, якія тычацца гісторыі Паўднёвай і Заходняй Расіі» (т. 1). Размова пра купчы запіс, аформлены ў 1518 годзе ў Наваградку. Вельмі высокая персона, адна з першых асоб у дзяржаве, мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі Іосіф II Солтан (сталая рэзідэнцыя якога, насуперак гучання тытула, была ў тыя часы ў Вільні, a фактычна — Наваградак393) набыў у пана Яна Завішыча палову маёнтка Прылепы (цяпер Смалявіцкі раён)394. Нас цікавіць спіс сведкаў якія пацвердзілі гэты набытак. I вось што там вычытваем: «А прн том былн людн добрын: плебан Новгородскіій князь Ян Подолнт, а дворяне господаря короля его мнлостн князь Нван Фнлнповнч Крошннскнй, а пан Федор Нвановнч Колонтаев, а пан Олексей Зеновнчь... »3’5 Так што, бачым, «пан Фёдар Іванавіч» трапіўу вельмі прыстойную кампанію. Несумненна, ён быў блізкі да мітрапаліта
393 «Стольным горадам кіеўскіх мітрапалітаў была Вільня, хаця мітрапаліты рэдка мелі тут знаходжанне, жывучы ў большасці ў Навагрудку. У Вільні ж мелі намеснікаў» (Чнстовнч 14. Очерк нсторнн западнорусской церквн. СПб., 1882. Ч. І.С. 121).
394 Першая палова маёнтка належала некалі князю Саламярэцкаму і перайшлаўрукі мітрапаліта яшчэ ў 1512 годзе.
395 Акты, относяіцнеся к нсторнн Южной н Западной Россня. Т. 1. С. 58-59.
Іосіфа, які нямала садзейнічаў умацаванню праваслаўя ў ВКЛ, спрыяў духоўнай асвеце і працам па перапісцы кніг. «Іосіф Солтан быў адным з найважнейшых пастыраў заходнерускай царквы, які аб’ядноўваў руплівасць з адукацыяй і тонкім грамадскім тактам»”6, — піша гісторык царквы I. Чыстовіч. Вялікая роля мітрапаліта Іосіфа ў заснаванні і працвітанні Супрасльскага манастыра — знакамітага асяродка праваслаўнай кніжнасці на захадзе Беларусі. Іосіф таксама рупліва апекаваўся Лаўрышаўскім манастыром (пры ім устаноўлена свята прападобнага Елісея Лаўрышаўскага, заснавальніка абіцелі). He без спрыяння мітрапаліта манастырскія валоданні раслі і множыліся. Цікава, што, як дашукаліся карэліцкія краязнаўцы, і сам маёнтак Паланая на пачатку XVII ст. лічыўся ўласнасцю Лаўрышаўскага манастыра397.
Набожнасць, духоўнасць — відаць, фамільная рыса Калантаяў. Пра гэта сведчыць запіс пра іх ва ўжо згаданым Супрасльскім паменніку тэкст якога ўдалося адшукаць у рэдкай кнізе «Рукапіснае аддзяленне Віленскай публічнай бібліятэкі» (1871). Адзін з самых старажытных запісаў у паменніку, зроблены, магчыма, клопатамі Фёдара Іванавіча398, гучыць так: «Род пана Колонтаевь: ннока Нону, Саву ннокнню Агафню, Андрея, ннока Саву, Снмеона, Тнмофея,
396 Чнстовнч Н. Очерк нсторнн западнорусской церквн. Ч. 1. С. 139.
397 Памяць: Карэліцкі раён. Мінск, 2000. С. 609. Дададзім, што Паланая як уласнасць П. К. Абуховіча згадваецца ў вядомы.м сатырычным «Лісце да Абуховіча» 1655 года. Гл.: Анталогія даўняй беларускай літаратуры. С. 680, 983.
398 Побач у памянніку запіс пра род князёў Крошынскіх, з якімі меў сувязі Фёдар Іванавіч.
Парфенмя, свяіценноскнмннка Елевферня»399. П. Гільтэбрант, публікатар гэтага запісу, слушна заўважае: «Пра гэтыя імёны ў Нясецкага... глыбокае маўчанне». Таму і нам сёння так нялёгка разблытаць гэты клубок. I ўсё ж тое-сёе праясняецца, канкрэтызуецца, набывае бачныя абрысы.
Памеры маёнтка Фёдара Іванавіча, яго эканамічную вагу можна высветліць па вайсковых попісах XVI ст., выдадзеных яшчэ ў 1915годзе ў серыі «Руская гістарычная бібліятэка» (т. 33). Гэта ёмісты том з прозвішчамі шляхты, якая ў залежнасці ад матэрыяльнага становішча выстаўляла ў войска пэўную колькасць ваяроў. Паказальніка імён у томе, на вялікі жаль, няма, шукаць патрэбнае імя сярод тысяч іншых ва ўмовах заўсёднага цэйтноту— безнадзейна, але попісы складаліся па паветах, па пэўных тэрыторыях, а цяпер я ўжо ведаў, дзе шукаць. На Наваградчыне, на свяшчэннай Наваградскай зямлі, якая побач з Полаччынай з’яўляецца галоўнай калыскай беларускай дзяржаўнасці і культуры.
Том пачынаецца з попісу 1526 года— «Ухвала на велнком сойме Вяленском в року 1528 месяца мая 1 дня учнненая з стороны обороны земское, колько хто с панов рад, врядннков н вснх обывателей Велнкого князства Лнтовского з ыменей свонх ку службе военной коней ставнтн маеть». «Коней» — азначае «экіпіраваных вершнікаў», хаця, вядома ж, меліся на ўвазе і рэальныя коні як неабходны атрыбут вершніка. Знаходзім пералік пад назвай «Замок господарьскнй Новогородскнй» і там — сярод многіх іншых — паметку: «ФедорКолон,ьтай7 коней»400.Гэтанямала.Ведаючынор-
399 Рукопясное отделенне Внленской публнчной бнблнотекн: Перечневая опнсь / Труд П. Гнльтебрандта. Внльна, 1871. С. 145.
4”° Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 33.
му, па якой выстаўляліся конныя ваяры, не цяжка падлічыць, што ў маёнтку налічвалася да 200 сялянскіх двароў залежных ад пана. I з кожнага двара пан меў нейкі прыбытак. Ды нават перавоз праз Нёман, зафіксаваны ў грамаце, прыносіў даход (між іншым, Калантаеў трымаў гэты прыбытковы перавоз разам з арыстакратам князем Фёдарам Чартарыскім).
Тады ў Беларусі якраз адбываліся кардынальныя сацыяльна-эканамічныя змены, завяршаўся працэс запрыгоньвання сялян, якія, вядома ж, як маглі ўпарціліся і супраціўляліся гэтаму. Як адзначае гісторык Міхаіл Фёдаравіч Спірыдонаў у грунтоўнай кнізе «Запрыгоньванне сялянства Беларусі» (1993), сяляне двара Паланая амаль дзесяць гадоў вялі барацьбу ў форме скаргаў супраць перадачы іх у прыватныя рукі. Скаргі свае яны матывавалі тым, што Калантаеў нібыта іх «забрал без даннны», гэта значыць, без адпаведнага акта караля. Вядома ж, суд быў на баку пана. У рэшце рэшт у 1511годзе адстаяць сваю свабоду ад пана ўдалося толькі тым сялянам, якія жылі на землях, набытых у гаспадарскіх новагародскіх людзей401.
Ды і гэта быў не канец. Для кнігі «Памяць: Карэліцкі раён» (вядомая рэспубліканская серыя, якой не без падстаў ганарыцца Беларусь) Спірыдонаў адшукаў новыя дакументы, якія паказалі, што жорсткае супрацьстаянне пана і сялян у Паланой працягвалася і ў 1520 годзе. Наогул у карэліцкай «Памяці» ладная падборка дакументаў пра Фёдара Калантаева — уладальніка Паланой, энергічнага памешчыка, які, ведама ж, стараўся свайго не ўпусціць з рук і, нягледзя-
401 Спярядонов М. Ф. Закрепоіценяе крестьянства Беларусн (XVXVI вв.).Мянск, 1993. С. 121.
чы на ўсю сваю асвечанасць і духоўнасць, зусім не збіраўся міндальнічаць з сялянамі, яшчэ ўчора гаспадарскімі402. У гэтым дачыненні ён не вылучаўся з масы астатніх паноў. Працэс быў агульным і, відаць, гістарычна непазбежным. У Беларусі надоўга ўсталёўваўся жорсткі прыгонны парадак.
У далейшым паланайскі маёнтак, трэба думаць, дзеліцца паміж дзецьмі Фёдара Іванавіча, затое набываюцца новыя землі, напрыклад, маёнтак Зарой у тым самым Наваградскім павеце (цяпер — у Дзятлаўскім раёне, на мяжы з Наваградскім). У вайсковым попісе 1567 года знаходзім сына Фёдара Герасіма. На месца агульнага збору войска (паблізу Маладзечна) Герасім Фёдаравіч не з’явіўся, прынамсі аб’явіў сябе хворым, прыслаў дарослага сына (гэта ўжо трэцяе пакаленне Калантаяў-Калантаевых). Увесь запіс такі: «Гераснм Колонтай сам дома, поведають же захорал, выслал сына своего Мнколая, з ыменья своего Полоное ставнл коней 4 а з Зароя в том же повете Новогородском конн 2, то ест ставнл вснх коней 6...»403 Далей пісар «скарагаворкай» — значкамі-скарачэннямі — адзначыў рыштунак і зброю выстаўленыхвершнікаў: «пнцр. 4, каф., пр. 4, тр., др. во вснх», што, відавочна, азначае: «панцыраў 4, кафтаны, прылбіцаў (шаломаў) 4, тарчы (шчыты), дрэўцы (дзіды) ва ўсіх». Даў нібы малюнак зборнага войска. Агнястрэльную зброю, пішуць даследчыкі, земская конніца выкарыстоўвала яшчэ рэдка. У канцы цытаванага фрагмента з попісу дабаўлена пра драбаў-пяхотнікаў выстаўленых дадаткова Калантаем: «... он же ставйл драбн 3 з рогат[пнамн]». Вось так — з рагацінамі
402 Памяць: Карэліцкі раён. С. 45-49.
403 Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 33.
ды дзідамі — ішлі на вайну літвіны-беларусы. Думаецца, што і ў суседзяў (прынамсі ў Маскоўскай дзяржаве) было не лепш.
Такім чынам, удаецца высветліць, што сучаснік Скарыны, каралеўскі дваранін Фёдар Іванавіч Калантаеў (Калантай) меў немалы маёнтак паблізу Наваградка. Ён пакінуў свой след у дакументацыі і пісьмовых помніках рознага характару, што само па сабе гаворыць пра неардынарнасць, дынамічнасць асобы. Быў чалавекам асвечаным, кніжнікам, па яго распараджэнні перапісваліся царкоўныя, а магчыма, і не толькі царкоўныя, кнігі. He будзе вялікай нацяжкай дапушчэнне, што ў Калантаева быў свой большы або меншы кнігазбор, дзе, магчыма, зберагаліся і скарынаўскія выданні, як меў кнігі Скарыны зямляк і сучаснік Калантаева каралеўскі канюшы Васіль Чыж404 (маёнткі ў апошняга былі і на Наваградчыне; ён зяць Ф. Чартарыйскага, з якім Фёдар Іванавіч трымаў перавоз праз Нёман). Між іншым, паметка на Мінеі Калантаева «Спнсана бысть сня кннга на нмя Мннея... замыслом н гаданнем благоверного пана Федора Нвановнча Калантаева...» па сваёй форме і рытміцы нагадвае скарынаўскія калафоны: «Доконана ест кннга, рекомая Нуднф... повеленнем, працею н выкладом ученаго мужа... Францнска Скорнны... і»405
Шмат даюць даследчыку ўжо цытаваныя матэрыялы па даносе каралю Жыгімонту, нібыта Калантаеў з’явіўся адным
404 На экзэмпляры скарынаўскай кнігі «Другі закон» 1519 года выдання ёсць уладальніцкі надпіс: «Сня кннга, зовемая Бнвлня, пана Васнля Богдановнча Чнжа, коню[шег]а дворного осподоря короля...» (Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 270).