Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
266 Эразм Роттердамскнй. Разговоры запросто. М., 1969. С. 230.
267 Гады надання самакіравання на падставе т. зв. магдэбургскага права, прыстасаванага да мясцовых умоў: Вільня — 1387, Берасце — 1390, Коўна— 1408, Кіеў— 1494-1497, Гародня— 1496, Полацк— 1498, Менск—1499, Новагародак— 1511, Магілёў— 1577, Віцебск— 1597, Смаленск — 1611.
вых кантактаў віленскіх купцоў скарынаўскай эпохі: «Места Вільня вядзе ў XVI сталецьці значны гандаль. Яна гандлюе з Рыгаю, Псковам, з Полыпчай, Прусіяй, Сылезіяй, Вэнгрыяй і іншымі заходня-эўрапейскімі дзяржавамі і местамі. У Вільні знаходзіцца склад прывазных сукон, якія адсюль развозяцца па іншых гарадох. Вільня з’яўляецца пасярэднікам у гандлі Маскоўскага княства з Заходняй Эўропай. Праз тэрыторыю Літоўска-Беларускага княства ішлі ў Маскоўшчыну косы, серабро і іншыя рэчы. 3 Масквы ішлі ў Вільню і далей — у Заходнюю Эўропу — „косматыя скуры” (хутры), лён, пянька і іншыя тавары. Літоўска-Беларускае княства вывозіць у XVI сталецьці лес, жыта, ячмень, пшаніцу, авёс, гарох, воск, мёд, сала, хмель, дзёгаць, смалу, касматыя скуры, скуры жывёлы, жывую жывёлу і іншую сыравіну. 3 Эўропы прывозіцца сукно, бавоўна, тонкае палатно, вырабы з жалеза, медзі, сталі, дарагія каменьні, конская збруя, польскае і вэнгерскае шкло, цукар, розныя карэньні, селядцы і соль»268. Польскі гісторык Р. Рыбарскі адзначае прыярытэт Вільні ў гандлёвых кантактах з Ганзай (на яго думку у гэтыХ адносінах са сталіцай ВКЛ не мог параўнацца ніводзін горад Польшчы)269. А гэта зноў адкрывала перад «ліцвінамі» шырокія далягляды, спрыяла еўрапеізацыі. He саступаў Вільні і Полацк, здаўна добра вядомы дзелавым людзям Еўропы. Апошнім часам археолагі адкапалі тут разлеглы старажытны пасад. Паводле паведамленняў прэсы, «у знойдзенай частцы горада жылі купцы, рамеснікі, у асноўным заможны люд. Каля берага меўся прычал, у які заходзілі замежныя ганд-
268 Дружчыц В. Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця // 400-лецьце беларускага друку. С. 118.
269 Rybarski R. Handel і polityka handlowa Polski w XVI w. Poznan, 1928. T. l.S. 271.
лёвыя караблі»270. Цікава, што полацкія майстры-рызыканты ў XV-XVI стст. наладзілі масавую чаканку манеты суседняй Лівоніі і літаральна наваднілі рынак сваімі «падпольнымі» вырабамі271. Палачане высока трымалі галаву ганарыліся сваім горадам. «А Полтеск теж есть хвалячн бога место словутное, как н которое, а не есть нмжшое во честн н во всем нн Внльнн, а нн Марнборка, а нн Кданьска»272, — з годнасцю гаварылася ў пасланні палачан у Рыгу 1464 года. Старажытны горад на Дзвіне станавіўся тут упоравень не толькі з Вільняй, але з буйным балтыйскім портам Гданьскам і грознай сталіцай крыжакоў Мальбаркам (Марыенбургам). Цікавыя тут нават маштабы супастаўлення, сам падбор аб ектаў для параўнання.
Купецкі занятак (рамесніцкі таксама), як правіла, перадаваўся з пакалення ў пакаленне. У Вільні, Полацку, іншых гарадахузніклі цэлыя купецкія дынастыі, якія валодалі немалымі капіталамі. Асабліва вялікія прыбыткі прыносіў замежны гандаль. Па назіраннях гісторыка 3. Капыскага, «...буйныя аперацыі пераважалі ў купецтва, звязанага з іншаземным гандлем, унутраны ж гандаль не стварыў колькінебудзь прыкметнай групы багатых людзей»273. Гісторыкі адшукалі красамоўныя дакументальныя сведчанні аб нешараговым, вытанчаным побыце, прадметах раскошы, якімі акружалі сябе разбагацелыя на прыбытковых гандлёвых аперацыях купцы. Так, пералік залатога і сярэбранага посуду,
270 Звязда. 2007. 27 крас.
271 Юргенсон У Фальшывая валютаяк... помнікувішнасці //ЛіМ. 2007. 15 чэрв.
272 Хорошкевнч А. Л. Полоцкне грамотыХІІІ — началаХУІ в. М., 1977. Т. І.С. 220.
273 Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мннск, 1966. С. 156.
тавараў, хатніх рэчаў адзення ў тастаменце полацкага купца Хадыкі (1626) займае некалькі старонак шчыльнага тэксту. Характэрная дэталь — на заходнееўрапейскі манер сцены яго дома ўпрыгожвалі «Ібкарцін на палатне»274. Няхай гэта трохі пазнейшы перыяд, але ў скарынаўскія часы жыццё было больш стабільным і, вынікае, умовы для гандлю лепшыя. А значыць, былі і стабільныя прыбыткі. Абзаводзіліся самавітыя, «славетныя» купцы таксама кнігамі, у тым ліку і скарынаўскага друку275. А «Року тысяча пятьсоть пятьдесят-ь осмого» (1558) заможныя віцебскія мяшчане запісалі на Рынкавую Уваскрасенскую царкву ў сваім горадзе асобнік чацвёраевангелля, толькі што выдадзенага ў Маскве276. Кнігі не ведалі межаў.
Калі ўзяць непасрэдна скарынаўскія часы, багаццем, энергіяй, шырокімі сувязямі вылучаўся сярод іншых віленскі радца (сябра магістрата) Багдан Онкаў, які прычыніўся да выдавецкага праекта Скарыны. Онкаў — далёка не нуварыш. За ім стаяла трывалая сямейная традыцыя. Ужо бацька яго ўдачлівы купец Онка Грыцэвіч настолькі цвёрда стаяў на нагах, што пазычаў грошы вялікаму князю.
Ды і брат Скарыны Іван, полацкі, а потым і віленскі купец, таксама чалавек з размахам, вёў шырокі міжнародны
274 Тамсама. С. 51.
275 Копысскнй 3. Ю. Соцнально-полнтнческое развмтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мннск, 1975. С. 70.
276 Лабынцаў Ю. Віцебскі запіс на першай рускай кнізе // ЛіМ. 1986. 12 верас. Гэта самы стары і таму вельмі каштоўны для навукі запіс на рускай недатаванай кнізе. Дарэчы, звяртае на сябе ўвагу, што ў Віцебску, як і наогул у ВКЛ, датавалі тады па-еўрапейску ад нараджэння Хрыста (так датаваў свае кнігі і Скарына), а ў Маскоўскай дзяржаве прытрымліваліся летазлічэння ад стварэння свету.
гандаль скурамі і футрамі. Гэта быў тады самы хадавы тавар у Еўропе. Дакументы сведчаць, у прыватнасці, што Іван меў гандлёвы склад у Познані (на захадзе Польшчы), дзе на момант яго смерці (1529) засталося каля 50 тысяч скур рознага памеру і якасці277. Усё гэта дае падставу разглядаць Івана як аднаго з магчымых фундатараў выдання «Рускай Бібліі».
Гісторыкі адзначаюць сувязь гарадоў з рэфармацыйнымі ідэямі, блізкімі і Скарыну. Паводле слоў 3. Капыскага, «эканамічнае жыццё гарадоў і народжаныя ім маёмасныя і сацыяльныя кантрасты жывілі грамадскія погляды беларускіх гуманістаў і прадстаўнікоў рэфармацыйнага руху»278. Яшчэ больш канкрэтызуе гэтую думку Г. Галенчанка: «У грамадскай дзейнасці гандлёва-прадпрымальніцкіх слаёў віленскага мяшчанства выразна адчуваліся секулярызацыйныя, у пэўным сэнсе рэфармацыйныя тэндэнцыі»279.
Адным словам, багатае купецтва гарадоў ВКЛ, у першую чаргу Вільні і Полацка, было тым асяроддзем, дзе Францыск Скарына знайшоў сваіх прыхільнікаў і спрыяльнікаў. Для падтрымкі Скарыны купцы мелі фінансавыя магчымасці. He менш важнай была духоўная зацікаўленасць гарадской эліты.
Трэба адзначыць адну асаблівасць гарадской эліты ВКЛ і Польшчы. Пры ўсёй сваёй фінансава-эканамічнай моцы яна ў адрозненне ад бюргерства Захаду не мела палітычных правоў у маштабе дзяржавы. Польскі гісторык Ю. Бардах піша пра гэта так (з выкарыстаннем часам нязвыклай для
277 Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 115-119, 328.
278 Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. С. 201.
279 Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. С. 132.
нас тэрміналогіі): «Пры феадальным ладзе найвышэйшыя ўзроўні ў грамадскай ерархіі займалі ўласнікі зямельных уладанняў што ўдзельнічалі ў ажыццяўленні ўлады і былі носьбітамі дзяржаўнай ідэі. У балыпыні краін Заходняй Еўропы да палітычнага народу належала таксама цалкам або часткова заможнае мяшчанства— багатыя купцы, гарадскі патрыцыят. У польска-літоўскай Рэчы Паспалітай да палітычнага народу належала выключна іпляхта»280. Такім чынам, самы багаты, «славетны» віленскі або полацкі купец у палітычным сэнсе належаў да «паспольства», якому найперш былі адрасаваны скарынаўскія выданні.
Сама ідэйная накіраванасць дзейнасці Скарыны атрымлівала жывы водгук сярод адукаваных гараджан. Ісці ў Еўротгу але заставацца сабой («Руссю» — Беларуссю) — асноўная патрыятычная ідэя Скарыны. На грунце фундаментальных хрысціянскіх каштоўнасцяў, у яго заўсёды максімальна набліжаных да рэаліяў жыцця, увязаных з паўсядзённасцю, наш асветнік прапаведаваў мір і згоду, адкрытасць, гэтак патрэбныя дзелавым людзям. А «Малая падарожная кніжка», выпушчаная ў Вільні каля 1522 года, ужо наўпрост адрасавана вечным падарожнікам-купцам, была для іх духоўным падмацункам у дарозе.
Яны першыя і ацанілі і сам цуд кнігадрукавання, і гуманістычныя канцэпцыі Скарыны.
Дзейнасць Скарыны маглі падтрымаць і асобныя асвечаныя прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Уся эканоміка БКЛ, Беларусі-Літвы ў скарынаўскія часы была на ўздыме, паўсюль
280 Бардах Ю. Ад палітычных да этнічных народаў у ЦэнтральнаУсходняй Еўропе // Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002. С. 318.
вырасталі новыя паселішчы, унушальныя замкі і храмы, хаця фінансавыя магчымасці ўладальнікаў маёнткаў сярэдняй рукі былі, мабыць, меншыя, чым у купецкай эліты.
Скарыну для здзяйснення высокіх асветніцкіх планаў патрэбны былі аднадумцы, паплечнікі, спрыяльнікі, як і сам ён быў патрэбны прыхільнікам прагрэсу. Формы партнёрства і супрацоўніцтва маглі быць розныя. Вядомы кнігазнавец У С. Люблінскі на еўрапейскім матэрыяле абмалёўвае магчымыя сцэнарыі так: «I на абзавядзенне, і на ўласна выпуск кнігі, а асабліва на яе камерцыйную рэалізацыю вельмі часта было болып лёгка асмеліцца не паасобку. Адсюль — кампаніі як форма раўнапраўнага вытворчага саюзу без відавочна выяўленай спецыялізацыі ўдзельнікаў. Калі ж друкар працуе самастойна [... ] ва ўсіх гэтых выпадках ён будзе зацікаўлены ўвайсці ў дагаварныя дачыненні з чалавекам, які, хоць і не будзе дзяліць працы ўнутры друкарні, дасць неабходныя сродкі, паставіць паперу і да т. п., а галоўнае, адразу аплаціць увесь тыраж (або, як нярэдка бывала, абумоўленую яго частку). Гэткай асобай звычайна з’яўляўся які-небудзь паспяховы друкар ці кнігагандляр, але вельмі часта і грашавіты чалавек, зусім з кнігадрукаваннем не звязаны»281. Для Беларусі скарынаўскага часу улічваючы спецыфічнасць асобы і дзейнасці Скарыны, такім чалавекам перш за ўсё мог быць купец.
Хто ж канкрэтна стаяў або мог стаяць за Скарынам? Хто працягнуў яму руку дапамогі? Хто ўспрыняў яго справу як сваю асабістую? Прыгледзімся да некаторых цікавых з гэтага пункта погляду персаналій.