Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
Раздзео Ш спцыяльнпя лпоря лзейнлсці скпрыны 1 яго пнплечнткт
1.	(Пагнаты не падтрытапі Скарыну.
Яго апора у гарада^
У 1563годзе— прыкладна праз паўстагоддзя ці трохі меней пасля Скарынавай Бібліі — у Бярэсці на Бугу, адным са значных гарадоў старадаўняй Беларусі-Аітвы, выйшла польскамоўная кальвінская Біблія. На ёй пазначана зусім пэўна, з гонарам за добрую і важную справу: «Друкавана ў Берасці Літоўскім паводле загаду і коштам яснавяльможнага пана Мікалая Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы, ваяводы віленскага, у Вялікім княстве Літоўскім найвышэйшага маршалка і канцлера»240. На першым лісце быў герб Радзівілаў, потым ішло прысвячэнне тагачаснаму каралю і вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту. Гербамі магнатаў-фундатараў аздабляў свае кнігі Іван Фёдараўу перыяд дзейнасці ў Беларусі і Украіне. На адвароце загалоўнага ліста «Евангелля вучыцельнага», выпушчанага ў 1569 годзе ў Заблудаве, красаваўся герб вяльможнага мецэната з пазначэннем яго поўнага тытула: «Грнгорен Александровнчь Ходкевнча, пан внленьскнн,
240 Грыцкевіч А. Берасцейская Біблія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкл. Т. 1. С. 315.
гетман найвышшнн Велнкаго князьства Лнтовскаго, староста городеньскнн н могнлевскнн»241. У Астрожскай Бібліі, надрукаванай тым самым I. Фёдаравым у 1581 годзе, герб князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага, арганізатара друкарні, на сродкі якога ажыццёўлена выданне, дапаўняўся ўзнёслымі вершаванымі куплетамі на гэты герб. Потым ііпла вялікая прадмова на славянскай і грэчаскай мовах, напісаная ад імя Астрожскага.
Нічога падобнага мы не бачым у выданнях Скарыны. Няма і іншых больш-менш пераканаўчых звестак пра сувязі Скарыны з магнатамі, пра падтрымку апошнімі Скарынавай справы.
Нярэдка ў даследчыкаў пракідаецца думка, што Скарынам апекаваўся вядомы абаронца праваслаўя ў краі князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, бацька фундатара Астрожскай Бібліі. Прыкладаў такога кшталту як у скарыназнаўчай, так і ў агульнагістарычнай літаратуры больш чым дастаткова. «Магчыма, быў адным з апекуноў Скарыны на пачатковым этапе яго кнігадрукарскай дзейнасці»242, — паведамляе пра князя Канстанціна Іванавіча В. Дарашкевіч. «Астрожскі быў магутным мэцэнатам праваслаўнай царквы і кнігадрукавання. Мяркуюць, што пад яго апекай знаходзілася і друкарская справа Ф. Скарыны ў Вільні»243, — адзначаў У Калеснік у энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына і яго час». У артыкуле пра Астрожскага ў гэтым жа даведніку, які па праве называюць Скарынаўскай энцыклапедыяй, М. Батвіннік адзначыў хоць
241 Нван Фёдоров н восточнославянское кннгопечатанне. Мннск, 1984. С.80.
242 Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў. С. 325.
243 Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 224.
і досыць асцярожліва: «Ёсць меркаванне, што А[строжскі] дапамагаў С[карыне] ў друкарскай дзейнасці» (с. 251). Аднак у паказальніку артыкулаў гэтага даведніка К. I. Астрожскі праходзіцьужопадрубрыкай«Блізкаеакружэннеіпаплечнікі» Скарыны (с. 597). He чужая думка аб спонсарстве Астрожскага ў дачыненні да Скарыны і А. Мальдзісу — спашлёмся на яго выступленне на абмеркаванні энцыклапедычнага даведніка «Францыск Скарына і яго час» у Маскве адразу пасля яго выхаду. Князь Астрожскі, на думку даследчыка, «падтрымліваў Скарыну, фінансаваў відавочна, яго выданні»244. Ці вось яшчэ прыклад. «К. I. Астрожскі хутчэй за ўсё прымаў якісьці ўдзел у выдавецкай дзейнасці Скарыны. Можа, пад яго ўздзеяннем і адбыўся пераезд Скарыны з Прагі ў Вільню ў 1522 г. Чалавек вельмі ўплывовы, які ўсяляк апекаваў духоўнаму жыццю праваслаўнага насельніцтва княства, князь Канстанцін, бясспрэчна, заахвочваў асветніцтва Скарыны»245, — чытаем у фундаментальнай манаграфіі Я. Неміроўскага «Францыск Скарына». Згаджаецца з гэтым і вядомы гісторык Г. Сагановіч у папулярным нарысе пра Астрожскага: «Не выключана, што ў 1522годзе князь Астрожскі спрыяў адкрыццю друкарні Францішка Скарыны ў Вільні, а пасля матэрыяльна падтрымаў і выданне кніг»246. Такім чынам, многія сучасныя даследчыкі гатовыя прызнаць князя Астрожскага апекуном Скарыны і разыходзяцца толькі ў прыватнасцях, напрыклад, у пытанні, калі гэта было: на пачатковым этапе кнігавыдавецкай дзейнасці
244 Скарыніч. Мінск, 1991. Вып. 1. С. 25.
24S Немнровскнй Е.Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность... C.411.
246 Сагановіч Г. М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мінск, 1992. С. 57.
першадрукара (В. Дарашкевіч) ці ўжо ў Вільні (У Калеснік, Г. Сагановіч, у гэткім самым духу можна зразумець і Я. Неміроўскага). Але ў такім выпадку абавязкова былі б адпаведныя зусім пэўныя ўказанні ў Скарынавых кнігах. Скарына не мог парушаць прынятага ў той час этыкету. Мікраскапічнай выявы герба Астрожскіх побач з іншымі гербамі на гравюры «Ізраілевы палкі ля храма», канешне ж, было б у такім выпадку недастаткова.
Ды трэба яшчэ разабрацца, ці герб Астрожскіх на Скарынавай гравюры. Падаючы выяву герба Астрожскіх на ўклейцы да свайго нарыса, Г. Сагановіч тлумачыць яго як камбінацыю двух гербаў: «Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі аб’яднаў у сваім гербе Агоньчык (уверсе) і Ляліву (унізе). Агоньчык — у чырвоным полі палова белай стралы, скіраванай дагары, на паўкрузе; Ляліва — залаты маладзік ражкамі ўгару, пасярод якога — шасціканцовая зорка». Верхняе паўкружжа і паўмесяц унізе быццам бы ўтвараюць кола. Прыблізна так «расчытвалі» і скарыназнаўцы герб на Скарынавай гравюры (гл. вышэй падраздзел «Геральдычная сюіта „ Аюдне нзранлевы
Зазірнём дадаткова ў спецыяльныя выданні, у шаноўныя геральдычныя, гербазнаўчыя крыніцы. А. Каяловіч у XVII ст. пісаў пра Астрожскіх: «Паходзяць з князёў рускіх, уласным гербам якіх быў Вершнік, што працінае кап ем смока (святы Юрый або Георгій Пераможац. — Г.К.). Як іх патомства, кінуўшы гэты кляйнот, пачало ўжываць Ляліву, злучаную з Агоньчыкам, ведаць не магу»247. На думку аўтарытэтнага ге-
247 Kojalowicz W. Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego, tak zwany Compendium. Krakow, 1897. S. 209.
ральдыста XIX — пачатку XX ст. А. Банецкага, Канстанцін Іванавіч Астрожскі выбраў сабе такі герб таму, што адзін яго сын — Ілля — быўжанаты з Касцялецкай (герба Агоньчык), а другі — Канстанцін — з Тарноўскай (герба Ляліва). У сваёй аснове, калі мець на ўвазе род Астрожскіх наогул, заслужаны геральдыст мае, канешне ж, рацыю, але з адной вельмі істотнай храналагічнай папраўкай: гэтыя шлюбныя саюзы адбыліся адпаведна ў 1539 і 1553 гадах, а Канстанцін Іванавіч памёр у 1530годзе. Таму герб Астрожскіх як злучэнне Агоньчыка і Лялівы мог сканструявацца толькі пасля 1553 года, калі ні Канстанціна Іванавіча, ні Скарыны ўжо не было ў жывых. Маскоўскі гісторык Л. У Собалеў у нядаўнім артыкуле «Генеалагічная легенда роду князёў Астрожскіх» прыходзіць да высновы, што гэта адбылося ўжо ў другой палове XVI ст. пры князю Канстанціне Канстанцінавічу248, таксама славутым дзеячы праваслаўнай асветы (вось ён ужо сапраўды быў шчодрым фундатарам кнігадруку, арганізатарам друкарняў). Калі пагадзіцца з гэтым, вынікае, што на гравюры Скарыны — не герб Астрожскіх, а штосьці іншае. Скарыназнаўцам разам з геральдыстамі трэба яшчэ папрацаваць у гэтым напрамку. (У любым выпадку скарынаўская ілюстрацыя «Ізраілевы палкі ля храма» 1519 года — важная крыніца, якую не можа абмінуць даследчык гісторыі герба Астрожскіх.)
Дык ці быў знакаміты князь Астрожскі, пераможца масквіцян у Аршанскай бітве 1514 года, Канстанцін I, як часам называюць яго для адрознення ад сына, апекуном Скарыны? Паслухаем апанентаў.
248 Славяноведенне. 2001. № 2. С. 38.
Яшчэ А. Флароўскі лічыў неабгрунтаванай, не пацверджанай крыніцамі думку пра такое апякунства, выказаную нямецкім гісторыкам К. Фёлькерам у «Царкоўнай гісторыі Полыпчы» (1930). Працытуем класічную манаграфію Флароўскага (1940-1946): «Volker (Kirchengeschichte, 107) нядаўна назваў выданне Скарыны — «еіпе vom Fiirsten Konstantin Ostrorog (sic!) geforderte Ubersetzung»249, маючы на ўвазе, відаць, знакамітага князя Канстанціна Іванавіча Астрогскага, які бьгў у 1511-1522 гг. кашталянам віленскім, — але на чым грунтуе Volker гэта сваё сцверджанне, для нас незразумела, агульных дадзеных пра князя Канстанціна Іванавіча як пра мецэната і апекуна рускай праваслаўнай і духоўнай культуры для гэткага канкрэтнага сцверджання недастаткова » “°.
«У матэрыялах аб Скарыне імя князя Астрожскага наогул нідзе няма»2М, — канстатаваў Флароўскі праз чвэрць стагоддзя ў падагульняльным аглядным артыкуле «Skoriniana» (1968). I хоць выдатны скарыназнаўца дадаў з надзеяй: «Магчыма, праўда, пакуль што!», але такіх матэрыялаў няма, на жаль, і дагэтуль, калі не лічыць выяўленага даследчыкамі подпісу князя Астрожскага пад судовым дэкрэтам 1529 года па маёмаснай справе Скарынавай жонкі Маргарыты252. Гэта самы звычайны афіцыйны подпіс службовай асобы, які
249 «Князем Канстанцінам Астрарогам (sic/) падтрыманы пераклад» (ням.).
250 Флоровскнй A. В. Чешская Бнблня в нсторнн русской культуры н пнсьменностн: (Фр. Скорнна н продолжателн его дела) // Sbornik filologicky. Praha, 1940-1946. Sv. 12. S. 191.
251 Флароўскі A. B. Skoriniana 11 450 год беларускага кнігадрукавання. C. 399.
252 Францыск Скарыны: 36. дак. і матэрыялаў. С. 91-92.
ніяк не можа служыць сведчаннем якіх-небудзь дадатковых стасункаў за парогам урадавай установы.
«Указанняў на князёў і баяр заходняй Расіі мы не знаходзім у Скарыны...»253— пісаў яшчэ ў пазамінулым стагоддзі аўтар першай грунтоўнай манаграфіі пра беларускага асветніка П. Ул.адзіміраў.
Глыбокія знаўцы эпохі сцвярджаюць, што магнаты, як і высокія царкоўныя іерархі, не падтрымалі Скарыну. Вячаслаў Чамярыцкі ў палымянскім артыкуле «... Народу свайму ўслугуючы» (1987) адзначыў: «Можна, напрыклад, яшчэ зразумець, чаму кнігавыдавецкая культурна-асветніцкая дзейнасць Скарыны не магла знайсці падтрымкі ў ярага католіка, літоўскага арыстакрата, канцлера Альбрэхта Гаштольда. Куды цяжэй вытлумачыць, чаму міма нашага гуманіста прайшлі магутныя беларуска-ўкраінскія магнаты і праваслаўная царква Вялікага княства Літоўскага, зусім не бедная тады. Жывучы ў нялёгкіх умовах у Вільні, Скарына хутчэй знайшоў пэўную дапамогу і падтрымку ў мясцовага каталіцкага біскупа, чым у праваслаўнага мітрапаліта. А беларускі ж гуманіст выдаваў свае кнігі ў першую чаргу для праваслаўнай Русі»2Я.