• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    225 Значна пазней апублікаваў свой артыкул літоўскі кнігазнавец Л. Уладзіміраў: Владнмнров A. 11. Лнтовец Джон Леттоу — лондонскнй первопечатннк // Кннга: нсследовання н матерналы. М., 1973. Т. 26. Артыкула Г. Пікарды ў лонданскай беларускай газеце Уладзіміраў, мабыць, не ведаў на яго не спасылаўся.
    з Полацкам і Віцебскам, цяпер пра гэта шмат пішуць. — Г. К.) Ганза мела таксама сваё прадстаўніцтва ў Лёндане, якое было звычайным месцам затрымкі для падарожнікаў з усходняй Прыбалтыкі»226. Гэтага месца ў англійскай сталіцы мусіў трымацца і Ян з далёкай Літвы. У часопісе прыводзілася рэпрадукцыя старой англійскай гравюры: Тэмза, лодкі, прыстань, цесная гарадская забудова, спічастая вежа царквы, заезны двор Балтыйскай Ганзы. Подпіс тлумачыць: «Каля царквы ўсіх Сьвятых, праўдападобна леваруч, знаходзілася друкарня Яна з Літвы (1480)». Імкненне даследчыка да канкрэтнасці, дакладнасці ўражвае. Па звестках Пікарды, гэта была наогул першая друкарня на тэрыторыі лонданскага Сіці. Некалькі гадоў Ян з Літвы друкаваў у Лондане кнігі філасофскага, рэлігійнага і найбольш юрыдычнага характару. Потым сляды яго губляюцца.
    У працы «Алегарычная сімволіка» Пікарда дапускае, што скарынаўскі «трохкутнік» з’яўляецца манаграмай літар ІЛ227, і выказвае думку, што на старасці гадоў той Іван з Літвы мог стаць апекуном і настаўнікам Скарыны228.
    Прыгожая версія, але матэрыялу для яе ўгрунтавання пакуль што надзвычай мала.
    226 Піхура Г. [Пікарда Г.] Ян з Літвы (Першы Беларускі Друкар у Лёндане) // Божым шляхам. 1965. № 3. С. 5.
    227 Перад намі зусім новае літарнае прачытанне «трохкутніка». I — адзінаццатая літара, здабытая даследчыкамі з гэтага сімвала. Як і ў шмат якіх іншых выпадках літарнай расшыфроўкі «трохкутніка», нельга сказаць, каб такое прачытанне было пераканаўчым. Крытычныя заўвагі з нагоды такой расшыфроўкі гл.: Піскун Ю. А. Гравюры пражскіх выданняў Скарыны: пытанне аўтарства // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. С. 36-37.
    228 Пікарда Г. Алегарычная сімволіка... С. 48-51.
    Аднак і без таго Пікарда істотна ўзбагаціў нашы веды пра Скарынаву сімволіку і скарыназнаўства наогул збліжэннямі:
    Скарына — Ісахар,
    Невядомы паплечнік Скарыны (носьбіт Т-знака) — Завулон.
    Досыць самавіта выглядае і ўказанне Пікарды на сувязь сюжэта гравюры «Ізраілевы палкі...» з Венскім з’ездам 1515 года, але асабліва нас цікавіць згаданае збліжэнне Скарыны і яго паплечніка з Ісахарам і Завулонам.
    Філосаф Уладзімір Агіевіч у выступленнях на канферэнцыях і ў друку, у кнізе «Сімволіка гравюры Скарыны» (1999) прымае збліжэнне Скарыны з Ісахарам, а ўсё астатняе ў пабудове Пікарды адпрэчвае. У 1994годзе з трыбуны міжнароднай навуковай канферэнцыі па праблемах беларуска-амерыканскіх гістарычна-культурных дачыненняў ён абвінаваціў англійскага даследчыка, што той не здолеў разабрацца «з размяшчэннем „палкоў Ізраілевых” на адпаведнай гравюры Скарыны, паставіў Ісахара справа ад Іуды (трэба наадварот), тым самым прыпісаўшы і Скарыне элементарную непісьменнасць, няведанне парадкаў шыхтавання каленаў Ізраілевых пры выхадзе з Егіпта. He заглянуўшы ў святцы і запусціўшы дванаццаць каленаў стартаваць не з сваіх пазіцыяў Пікарда напісаў цэлую працу „ Алегарычная геральдыка Францыска Скарыны”»229. Сурезныя прэтэнзіі. Якімі ж «святцамі» карыстаўся наш вучоны крытык Пікарды? Гаворачы пра расстаноўку ізраілевых палкоў вакол скініі, Агіевіч абапіраецца на вядомую рускую «Тлумачальную Біблію» пачатку XX ст., падрыхтаваную пад кіраўніцтвам
    229 Беларусіка — Albaruthenica. Мінск, 1995. Кн. 5. С. 294-295.
    прафесара А. П. Лапухіна (перавыдадзена ў наш час). У адпаведным каментарыі там гаворыцца: «У сваім паходным руху па Аравійскай пустыні ізраільскі народ уяўляў правільна арганізаваную армію, падзеленую на 4 часткі, па 3 каленныя палкі ў кожнай. У авангардзе знаходзілася калена Іуды, маючы: на правым фланзе Завулона, на левым — Ісахара. Левы бок стана прыкрываўся Данам, Асірам, Нефалімам; правы — Рувімам, Гадам, Сімеонам. Ар’ергард складалі: Яфрэм, Манасія, Веніямін. У цэнтры падоўжанага чатырохвугольніка, які ўтвараецца станам, змяшчаліся: скінія, палаткі Майсея, Аарона, святароў і левітаў»230. Пры такой расстаноўцы «трохкутнік» прыпадаў на Іуду. Гэта і прымае за аснову сваіх далейшых разважанняў Агіевіч.
    Аднак сам Скарына пры ўсёй яго праніклівасці і гатоўнасці да дыялога з сучаснікамі і нашчадкамі, канешне ж, не мог ведаць тлумачэнняў вучоных біблеістаў пачатку XX ст. Для нас важна ведаць, як разумеў сітуацыю ён сам. На шчасце, захавалася недвухсэнсоўнае сведчанне самога першадрукара — цытуем яго прадмову да кнігі «Лічбы», дзе Скарына сцісла і энергічна, як спрактыкаваны стратэг, характарызуе расстаноўку ізраільскіх палкоў:
    «Трн поколення о хоругвямн свонмн, Іуднно, Ізахарово231 н Зевулоново — на восток солнеца пред храмом.
    РІные трн поколення с хорутвямн свонмн, Даново, Асерово н Нефталнмле, — на еднном боку от полуденное страны храму божыя.
    230 Толковая Бнблня, нлн Комментарнй на все кннгн св. Пнсання Ветхого н Нового завета / Под ред. А. П. Лопухнна. СПб., 1904. Т. 1. С. 508-509.
    231 У «Творах» Ф. Скарыны (1990) няправільная разбіўка на словы: «і Захарово» (Заўважана У Агіевічам).
    Третне трн поколення с хоругвямн свонмн, Рувнмово, Снмеоново н Гадово, — на другом боку от полуноіцное страны храмовы.
    Останочные трн поколення с хоругвямн свонмн, Ефранмле, Манаснево н Веннамнново, — на запады co заду всех ополчахуся»232.
    Тут «трохкутнік» прыпадае на Завулона. Таму ідэнтыфікацыя Пікарды зусім апраўданая, лагічная. Здаецца нават, гэта адзіна магчымае рашэнне.
    Дарэчы, у самім тэксце Бібліі, у тым самым выданні А. П. Лапухіна, размяшчэнне палкоў аналагічнае, як і ў прадмове Скарыны: «3 пярэдняга боку да ўсходу ставяць стан: сцяг стана Іудзіна... пасля яго ставіць стан калена Ісахарава... (далей ставіць стан) калена Завулона... »233 Гэтаксама ж паказана размяшчэнне сіл «авангарда» і на вельмі дэталізаванай, педантычна прывязанай да біблейскага тэксту ілюстрацыі «Калены Ізраілевы» з Брэсцкай Бібліі 1563 года234. Вынікае, Пікарда не памыліўся, адносячы «трохкутнік» да Завулона.
    Такім чынам, гравюра «Людне нзранлевы...» з кнігі «Лічбы» не толькі пераканаўча і з асаблівай паўнатой сведчыць пра вялікую цікавасць Скарыны да геральдыкі і сучаснага яму грамадска-палітычнага жыцця ВКЛ і Еўропы, не толькі дае важны дадатковы матэрыял для разумення семантыкі і
    232 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 59.
    233 Толковая Бнблня, нлн Комментарнй... Т. 1. С. 508.
    234 Рэпрадукцыю гл.: Нікалаеў М. В. Шэдэўр брэсцкай друкарні // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні. Мінск, 1989. С. 145. Дарэчы, параўнанне гэтай гравюры са скарынаўскай выдатна паказвае арыгінальнасць і смеласць Скарыны, мастацкую свежасць яго выданняў.
    генезісу скарынаўскага сігнета, але і падказвае даследчыкам новыя шляхі для высвятлення партнёраў (прынамсі аднаго партнёра) беларускага першадрукара.
    I гэта для нашага даследавання самае галоўнае. Як надзвычай важна і для ўсяго скарыназнаўства.
    Што да агульнай ацэнкі наватарскай працы Пікарды, дык яе па сваёй значнасці можна паставіць у адзін шэраг з адкрыццём скарынаўскіх акравершаў і гімнаграфіі, здзейсненым А. Турылавым235.
    Высока ацаніў працы англійскага даследчыка беларускі геральдыст А. Шаланда. Хоць, здаецца, ідэі Пікарды, што на гравюры «Ізраілевы палкі...» — удзельнікі Венскага з’езда 1515 года, ён не падтрымаў, як не падтрымаў і некаторых канкрэтных яго ідэнтыфікацый. У бліскучай штудыі А. Шаланды шмат карысных удакладненняў і плённых прапаноў, якія яшчэ доўгі час будуць служыць прадметам вучоных абмеркаванняў. Аўтар прадэманстраваў зайздросную назіральнасць, багатыя веды ў розных галінах гербазнаўства. Аднак выснову гродзенскага даследчыка пра цэнтральную ідэю гравюры «Ізраілевы палкі...» наўрад ці можна прыняць. «Можна меркаваць, — піша даследчык, — што ідэя гравюры „Палкі” была наступная: на сцягах былі змешчаны гербы і геральдычныя выявы апякуноў, фундатараў выканаўцаў і ўладальнікаў пражскіх друкарняў дзе друкаваўся наклад „Бібліі Рускай”»236. У іншым месцы апекуны-спрыяльнікі (прынамсі галоўныя з
    235 КісялёўГ. «Пнсалдоктор Скорнннч Францнскус»; Пасланне, атрыманае праз пяць стагоддзяў, або Ці заўсёды можна верыць бібліёграфам?// ЛіМ. 2001. 26 студз.
    236 Шаланда А. Гербы і геральдычныя выявы на гравюрах «Бібліі Рускай» Францыска Скарыны // Герольд Litherland. 2002. № 3-4. С. 125.
    іх) пералічаны даследчыкам пайменна: «Друкаванню „Бібліі Рускай” спрыялі імператар СРІ Максімільян I Габсбург, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары, кароль чэшскі Людвік, магнаты Альбрэхт Гаштольд, Юры Радзівіл, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, віленскія мяшчане, жыдоўская грамада ў ВКЛ»237. Ці не зашмат «апекуноў»? Чаму ж тады так цяжка і няпроста складвалася жыццё Скарыны? Вось ужо сапраўды атрымліваецца — у сямі нянек дзіця без вока. Прапанаваны Шаландам вывад супярэчыць назіранням большасці сучасных сурезных скарыназнаўцаў. Аргументацыя Шаланды не заўсёды пераконвае, а часам выглядае зусім лёгкаважкай. Напрыклад (працытуем): «Адсутнасць польскага арла ці „Пагоні” тлумачыцца неафіцыйным характарам падтрымкі друкавання „Бібліі Рускай” з боку Жыгімонта Старога»238. Але, калі нават стаць на пункт гледжання Шаланды, неафіцыйнай была падтрымка і з боку іншых каранаваных асоб і магнатаў а між тым іх гербы на скарынаўскай ілюстрацыі змешчаны. Чаму ж так не пашанцавала Жыгімонту?.. Што датычыць апошняга, дык яшчэ ў артыкуле з нагоды Першых Скарынаўскіх чытанняў (1986) знаўца эпохі Г. Галенчанка з усёй пэўнасцю адзначыў: «Няма падстаў як гэта адчувалася ў асобных выступленнях, прадстаўляць Жыгімонта Старога апекуном беларускага першадрукара. Патрыятычна-асветніцкая і выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыныніякнеадпавядалапалітычныміканфесіянальным мэтам вярхоўнай улады Польшчы і каталіцкай іерархіі»239.
    237 Тамсама. С. 131.
    238 Тамсама. С. 127.
    239 Галенчанка Г. Скарынаўскія чытанні ў Мінску // Шляхам гадоў. Мінск, 1990. [Вып. 1]. С. 350.
    У наступным раздзеле мы якраз будзем гаварыць пра сацыяльную апору дзейнасці Скарыны, пра яго рэальных спрыяльнікаў I трэба сказаць, мы ўяўляем карціну зусім не так, як бачыцца яна А. Шаланду.