Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Пра перамены 1518 года, выкліканыя нейкімі крызіснымі з’явамі, гаворыць і беларускі даследчык Г. Лебедзеў у артыкуле «Скарына — першадрукар? He, Скарына — першавыдавец» (1993). Вось паслухаем: «Былі ў пражскім друкаванні і зрывы, нерытмічнасць выхаду кніжак у свет, было і такое становішча, калі ўвесь пражскі перыяд 1517-1519 гг. можна смела падзяліць на два асобныя этапы з перапынкам у некалысі месяцаў (з Южніўня да 20 снежня 1518 года). Некаторыя, можа, і не зусім важныя прычыны гэтага перапынку можна заўважыць па саміх кніжках, выдадзеных там Ф. Скарынам, — яны ляжаць амаль на паверхні: быў яўны
193 Владнмнров П. В. Доктор Францнск Скорнна... С. 65.
недахоп у гравіраваных па дрэве матэрыялах. I вось чаму: гравіраваныяілюстрацыіпершагаэтапузначнаадрозніваюцца ад ілюстрацыйнага матэрыялу другога. Першыя, за невялікімі выключэннямі, што маюць асобнае тлумачэнне, —без гербавых знакаў, розныя па памерах, некаторыя з іх было няпроста прыстасаваць да памераў абраных фарматаў аркушаў і шрыфтавога набору, а адна з іх — з недарэчнай рамкай унізе, якая ахоплівала зрэзаны, відавочна лацінскі, надпіс. Гравюры ж другога этапу — усе, як на падбор, з гербавымі знакамі — значыць, заказныя, «імянныя». Яны ўсе добра стасуюцца да прапорцый аркушаў і шырыні наборных вярстатак. Усе выкананы ў адзіным стылі і манеры. Нездарма іх хваляць сучасныя мастацтвазнаўцы, зусім не звяртаючы ўвагі на некаторыя недахопы. А недахопы гэтыя — абсалютна такія ж, як у некаторых гравюрах, якімі карысталіся Павел Севярын і Ян Севярын Малодшы пасля 1520 г.»194.
Такім чынам, паводле Лебедзева, Скарына шчасліва, нават з пэўнымі набыткамі, выйшаў з крызісу, завязаўіпы сувязі з чэшскімі друкарамі Севярынамі.
А па назіраннях С. Шупы, якраз «...у пэрыяд паміж жніўнем і сьнежнем 1518 году Скарына ў Празе ўступіў у кантакт зь іўдзейскімі коламі, заручыўшыся іхнаю дапамогаю й кансультацыямі ў пытаньнях гэбрайскае філялёгіі й біблеістыкі»195.
Як бачым, у поле зроку пільных даследчыкаў трапілі шматлікія сімптомы або праявы сур’ёзных навацый ва ўмовах
194 Лебедзеў Г. Скарына першадрукар? He, Скарына першавыдавец // Беларусіка — Albaruthenica. Мінск, 1993. Кн. 1. С. 293.
195 Шупа С. Гэбрайскія элемэнты ў праскіх выданьнях Францішка Скарыны // Запісы. Нью-Йорк, 1994. Кн. 21. С. 71.
працы нашага асветніка ў другой палове 1518 года. Праявы рознага кшталту. Але ўсе яны з розных бакоў сведчылі аб якасных зменах у дзейнасці Скарыны: штосьці адбылося неардынарнае, ён страціў нешта важнае, што прымусіла яго шукаць новых сувязяў і кантактаў новых арганізацыйных формаў. Гэта магло быць, напрыклад, стратай важнага, нават вельмі важнага партнёра па выданні нацыянальнай Бібліі. Партнёра, з якім пачынаў у 1517 годзе і ідэнтыфікацыйным знакам якога была «трапецыя». Гэта было для Скарыны не толькі моцным ўдарам, які ён годна вытрымаў, але і найвялікшым жыццёвым урокам. Ён стаў больш уважлівым да апошняга партнёра, які не здрадзіў яму і агульнай ідэі. Партнёра — з тых, з кім яны разам распачыналі вялікую справу кнігадрукавання на роднай мове. Цяпер Скарына быў гатовы на ўсё, каб толькі ўтрымаць паплечніка, імкнуўся ўсяляк выказаць яму сваю ўвагу і павагу. «Трохкутнік» партнёра стаў суседнічаць сігнету Скарыны амаль на кожнай ілюстрацыі. Хоць гэта і не было прынята ні ў Еўропе, ні тым больш у нас. Але Скарына не баяўся быць наватарам. Ён давяраў не толькі перадавому вопыту Еўропы, але і сваёй магутнай інтуіцыі, голасу свайго славянскага сэрца. Менавіта з гэтай прычыны яму здзіўляюцца, яму аддаюць належнае як айчынныя, так і замежныя даследчыкі.
У заключэнне гэтага параграфа паспрачаемся з некаторымі палажэннямі вельмі шанаванага намі даследчыка А. Шаланды, выказанымі ім у штудыі «Гербы і геральдычныя выявы на гравюрах «Бібліі Рускай» Францыска Скарыны»196, якія не можам прыняць.
196 Герольд Litherland. 2002. № 3-4.
Для нас несумненна, што Т-знак на працягу выдавецкай дзейнасці Скарыны ў Празе і Вільні (1517-1525) сам сабой графічна развіваўся, прымаў розныя формы ад гранічна спрошчаных, схематычных, лінейных да болып прадстаўнічых, так сказаць, «арэчаўленых»197, але належаў адной і той жа асобе — партнёру Скарыны па выданні Бібліі і іншых духоўных кніг. А вось Шаланда кожную прамежкавую форму прымае за асобны герб (або, паводле яго тэрміналогіі, «гербік»): на партрэце гэта нібыта «гербік» бацькі, на ілюстрацыях пражскіх выданняў «гербік» старэйшага брата Івана, на агульным тытуле да Бібліі і віленскіх выданнях — мяшчанскі «гербік» самога Ф. Скарыны. Аддаем належнае досціпу і вынаходлівасці Шаланды, але не лічым такую ўскладнёную і мудрагелістую версію апраўданай. На самай справе, змены абрысаў «трохкутніка» — гэта вынік яго натуральнага самаразвіцця, паступовай эвалюцыі ў часе. Асабліва важна падкрэсліць відавочную паступовасць у зменах, адсутнасць рэзкіх скачкоў. Скарына даў нам рэдкую магчымасць назіраць гэты працэс ва ўсёй паслядоўнасці, як на кінаплёнцы. Ва ўсіх выпадках «трохкутнік» увасабляў адну і тую ж асобу — так уяўляў сабе справу яшчэ ў першай палове XIX ст. выдатны геральдыст I. Лялевель. Такім надзейным, пастаянным партнёрам сапраўды мог быць і Іван Лукіч Скарына, родны брат першадрукара (яму мы прысвецім спецыяльны нарыс у трэцім раздзеле нашага даследавання).
197 Такі працэс як агульная характэрная заканамернасць адзначаны, напрыклад, літоўскім даследчыкам Э. Гудавічусам: Gudavicius Е. Zymenys іг zenklai Lietuvoje: ХІІ-ХХ a.: Apybraiza. Р. 72, 82.
4. Геральдычная сюіта «flrogue йзрайаебы...»
Адной з самых цікавых, змястоўных і загадкавых ілюстрацый Скарынавай Бібліі з’яўляецца гравюра з тытульнага ліста кнігі «Лічбы» (1519) «Людне нзранлевы с полкй своймн около храму божня», або; як яе яшчэ называюць болын коратка, адаптавана, «Ізраілевы палкі ля храма», a то і зусім па-сучаснаму «Марш дванаццаці радоў», «Марш дванаццаці плямёнаў».
Сутнасць яе такая. Паводле старазапаветнага падання, падчасвандраванняізраільцянзЕгіптаў«зямлюабетаваную» кожны род мусіў вылучыць ваяроў для аховы найвялікшага скарбу — пераноснага храма-скініі. Вызначаўся дакладны рэгламент размяшчэння і руху гэтага прадстаўнічага апалчэння, падзеленага паводле родава-племянных адзнак на асобныя «станы», якія мелі свае сцягі і іншыя знакі адрознення. У час руху і на прывалах усё войска размяшчалася вакол скініі па сваіх «парадках», што і знайшло адлюстраванне ў гравюры Скарыны.
Аднак цікава, што Скарына актуалізуе выяву. Адзенне ваяроў— сучаснае Скарыну, і гербы на сцягах таксама. Дастаткова сказаць, што справа ў цэнтры мы бачым на адным са сцягоў усё той жа «трохкутнік» Скарыны, на суседнім, трохі вышэй, — выразныя абрысы яго Маладзіковага Сонца.
А што на іншых сцягах?
Невялікая (105х105мм) гравюра густа «заселена» людзьмі і рэчамі. Мініяцюрныя геральдычныя выявы на сцягах часцяком не вельмі выразныя, і разгледзець іх няпроста. Тым не менш такія спробы рабіліся і робяцца. Ужо П. Уладзіміраў у сваёй этапнай для скарыназнаўства кні-
зе (1888) спрабаваў разабраць гэтыя выявы. «Прадстаўнікі кален ізраілевых паказаны са сцягамі, — пісаў вучоны. — На гэтых сцягах надзвычайныя наступныя гербы: W, двухгаловы імперскі арол (маецца на ўвазе герб Габсбургаў, ён жа герб Свяшчэннай Рымскай імперыі. — Г.К.), дрэва (Аўгсбург (горад на паўднёвым захадзе Германіі, буйны гандлёвафінансавы цэнтр, а таксама асяродак кнігадрукавання, лютэранства і германскага Адраджэння, тут час ад часу збіраўся агульнаімперскі рэйхстаг.— Г.К.У), карона (Кёльн (горад на Рэйне, цэнтр кнігадрукавання, гандлю і прамысловасці, уваходзіў у Ганзейскі саюз. — Г. К.)), тры ражкі як папяровы знак у выданнях Ераніма Віетара (Victor), герб Скарыны — злучэнне сонца і месяца, і іншы герб, які сустракаецца ва ўсіх выданнях Скарыны, быццам бы спалучэнне літар Т і Д»198.
М. Шчакаціхін у вядомым даследаванні гравюр і кніжных аздобаў Скарыны (1926) са спасылкамі на гербоўнік Папроцкага дапоўніў і ўдакладніў апісанне свайго папярэдніка: «Навокал скініі прадстаўнікі ізраільскіх кален са зброяй і сцягамі, на некаторых з іх панцыры, на галовах — шаломы; фігуры дробныя, пераважна ў профіль; на сцягах знакі і гербы: літара W, двохгаловы арол, дрэва, карона, тры ражкі — польска-літоўскі герб «Trqby» (зроблена падрадковая спасылка на Папроцкага. — Г. К.), які Уладзіміраў выпадкова набліжае да папяровага знаку ў выданнях Vietor’a, шасціканцовая зорка з двох трыкутнікаў, два квадраты, кружок са стрэлкай наверсе з упісанай у яго пяціканцовай зоркай, крыж (робіцца заўвага: паводле Папроцкага, блізкі да гербаў «D^bno» і «Tarnawa». — Г К.), літара Ж або не-
198 Владнмнров П. В. Доктор Францнск Скорнна... С. 80.
шта падобнае да гербу «Jelita», нарэшце — звычайныя знакі Скарыны: сонца і месяц і манаграма Ж »199.
Л. Баразна (1972) адзначыў у агульнай форме: «А на сцягах ахоўнікаў скініі — знакі, якія маюць дачыненне да Скарыны»200. 1 ўдругіммесцы: «...канкрэтныміўпэўненым штрыхом намаляваны фігуры рыцараў-вандроўнікаў у зброі, што бытавала ў Беларусі XV стагоддзя. Пад спякотнымі праменнямі сонца яны вяртаюцца на родную зямлю, а над імі развяваецца сцяг з гербам Скарыны»201.
Свой погляд, свае падыходы ва У Калесніка (1987). Раздумваючы пра Скарынаву кан’юнкцыю сонца і месяца, ён пісаў: «На Скарынавай гравюры да кнігі Лічбаў маецца подпіс: „Людме нзранлевы с полкн свонмн около храму божня”. Прыглядзеўшыся, мы ўбачым, што адзін з воінаў нясе сцяг з выявай сонца і месяца. Да таго ж дрэўка, ніжэй, прымацаваны шчыт з выявай вагі («трохкутнік». — Г. К.). Калі б гэта былі гербавыя знакі Скарыны, то змяшчаць іх у падобным кантэксце было б недарэчнасцю. Сонца і месяц, відаць, выступаюць тут як сімвалы ідэй абнаўлення жыцця»202.
Удакладнім: у сапраўднасці ніякага шчыта з трохкутнікам няма — выявы сігнета і трохкутніка знаходзяцца на сцягах, кожны на сваім дрэўку. I яшчэ запярэчым шаноўнаму вучонаму: паколькі на іншых сцягах гербавыя знакі, то і нашы сігнет і «трохкутнік» успрымаюцца на гэтай гравюры менавіта як гербы.
199 Шчакаціхін М. Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны // 400-лецце беларускага друку. С. 208.
200 Гравюры Францыска Скарыны. 2-е выд. Тлумачэнні да іл. № 13.