Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Пойдзем далей.
Злева ад Скарыны-Ісахара нясуць сцяг з крыжам (Пікарда тлумачыць: чырвоны крыж на белым полі — адна з эмблемаў ВКЛ).
Справа ад Скарыны вядомы нам Т-знак. Паводле Бібліі, тут павінен быць Завулон (Забулён), брат Ісахара, гандляр, які ўсяляк памагаў Ісахару і даваў яму магчымасць прысвяціць сябе вывучэнню святога пісьма. Эмблемай Завулона быў карабель. На карабель (лодку з адным ветразем) падобны Т-знак, калі яго перавярнуць. Дарэчы, выява карабля, заўважае Пікарда, была на пячатцы Полацка XVI ст.
Болыпыя або меншыя адпаведнасці Пікарда знаходзіць паміж біблейскімі персанажамі і асобамі, якія сімвалізуюцца гербамі гравюры. Тут нам больш цікавая ідэнтыфікацыя гербаў.
Двухгаловы арол — імператар Максімілян (з гэтым згодныя ўсе). Дададзім ад сябе, што Максімілян быў вядомым бібліяфілам, апекуном кніжнага і графічнага мастацтва, аўтарам рыцарскіх раманаў. Словам, гэта таксама шмат у чым рэнесансны чалавек, блізкі па духу Скарыну.
Гербам Абданк (W), на думку Пікарды, ушанаваны род Гаштольдаў. Уплывовы дзеяч ВКЛ Альбрэхт Гаштольд ездзіў з вялікім князем у 1515 годзе ў Вену.
Шостым у Скарынавым алегарычным парадку (цытуем даследаванне Пікарды) «ідзе сцяг з фігурай, якую некаторыя лічылі выявай дрэва. У прыватнасці, Удадзіміраў уважаў што гэта герб баварскага горада Аўгсбурга, з якім, на яго думку, у Скарыны павінны быць сувязі. Аднак гарадскі герб Аўгсбурга — не дрэва, а хваёвая шышка наверсе калоны, так званы Stadtpyr. Невялікі памер сцягу не дазваляе з упэўненасцю сказаць, якая на ім фігура, але падаецца, што гэта добра вядомая эмблема ружы роду Порай... »216 Гербам карысталіся многія роды, у тым ліку старадаўнія жамойцкія сем’і Рымгайлы, Гедройці (Гедройцы). Носьбіта гэтага герба Ота з Ходча Жыгімонт I падчас вайны з Масковіяй прызначыў у 1515 годзе падольскім ваяводам. Яго брат львоўскі кашталян Станіслаў з Ходча прысутнічаў на Венскім з’ездзе, пазней бьгў каронным вялікім гетманам.
Каронай на сцягу ў верхнім правым рагу гравюры, паводле Пікарды, Скарына ўшанаваў не горад Кёльн, як думаў Уладзіміраў, а дацкага і шведскага караля Ганса (па некаторых звестках, а дакладней — меркаваннях, Скарына быў нейкі час яго сакратаром). У 1513 годзе кароль Ганс памёр, але яго сын Крыстыян II таксама меў сімпатычныя Скарыну рысы — спрыяў кнігадрукаванню і навуцы. У гравюры «Ізраілевы палкі ля храма» Скарына, на думку Пікарды, з пэўным досціпам у традыцыях вельмі празрыстага агульнадаступнага каламбура суадносіў уладароў Даніі з біблейскім Данам.
Наступны знак (зорка над маладзіком, а над імі страла на паўколе) Пікарда, следам за іншымі даследчыкамі, лічыць
216 Пікарда Г. Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны і кароткі дапаможнік па беларускай геральдыцы // Спадчына. 1992. № 6. С. 46.
гербам знакамітага князя Канстанціна Астрожскага, хоць і невядома дакладна, ці прысутнічаў той на Венскім з ездзе.
Далей ідзе геральдычная кампазіцыя з квадратаў —выразна відаць два верхнія квадраты, але, магчыма, пад імі яшчэ такія самыя фігуры. Пікарда дапускае (у дадзеным выпадку вельмі адвольна), што Скарына меў на ўвазе папулярны герб Корчак (тры прастакутнікі рознай даўжыні адзін пад адным: наверсе самы вялікі, унізе найменшы). На нашу думку, такое дапушчэнне наўрад ці можна прыняць.
Наступны знакувыглядзе трохрысак, што перасякаюцца «і ўтвараюць кшталт, падобны да зоркі» (або далітары Ж)217, англійскі даследчык, следам за М. Шчакаціхіным, прылічвае да геральдычнай групы Еліта, да якой належалі Замойскія, таксама адметны ўплывовы род. Мікола Замойскі мужна ратаборстваваў з татарамі і туркамі. «У 1515 годзе ён быў прызначаны каралеўскім сакратаром, магчыма, спецыяльна, каб суправаджаць свайго пана на Венскі кангрэс... »218
Далей, як і іншыя даследчыкі, Пікарда бачыць шасціканцовую зорку з двух трохкутнікаў і адзначае, што « да XVII стагоддзя яна яшчэ не стала адным з найбольш распаўсюджаных гэбрайскіх сымбаляў — Магэн Довід, ці Давідава Зорка»219. Праўда, паведамляе даследчык, яшчэ ў XIV стагоддзі кароль Багеміі Караль IV даў яўрэйскай грамадзе ў Празе прывілеі, у тым ліку права карыстацца «сцягам караля Давіда» з характэрнай фігураю шасціканцовай зоркі. Добра ладзіў з яўрэйскімі фінансістамі і Жыгімонт I. Пікарда адзначае: «Хаця Скарына мусіў сустракаць шмат гэбраяў у Полацку
217 Як мы бачылі вышэй, В. Пуцко лічыць гэты знак хрызмай.
218 Пікарда Г. Алегарычная геральдыка... С. 49.
219 Тамсама. С. 49-50.
Вільні і Кракаве, яму маглі спатрэбіцца дадатковыя звесткі з гэбрайскіх кабалістычных тлумачэнняў, рабінічных тэкстаў і традыцыяў, якія ён мог атрымаць ад вучоных гэбраяў пражскай... сінагогі, знакамітага цэнтру містычных навук, падчас перакладу і напісання каментарыяў да Бібліі. Тады іхняя эмблема зусім дарэчы ў шэрагах маршу»220. Сувязі Скарыны з яўрэйскімі біблеістамі, як мы бачылі ў папярэднім падраздзеле, заўважыў і С. Шупа.
Апошні сцяг з характэрным гербам з трохрагоў як і раней меркавалі даследчыкі, паводле Пікарды, сімвалізуе Радзівілаў. Мікалай Радзівіл, канцлер ВКЛ, таварышыў Жыгімонту на Венскім з’ездзе 1515 года, а пазней набыў годнасць князя Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яго сын Юрый Радзівіл, таксама сучаснік Скарыны, гетман ВКЛ, браў удзел не менш як у трыццаці бітвах супраць татар і маскавітаў, заслужыўшы сабе ганаровы тытул «Victor» і мянушку «Літоўскі Геркулес».
«3 дванаццаці скарынаўскіх сцягоў — рэзюмуе Пікарда, — не менш за дзесяць — Жыгімонта I, Скарыны, Максіміляна, Гаштольда, Ота з Ходча, Ганса Дацкага і ягонага сына Крыстыяна II, Астрожскага, Замойскага і Радзівіла — адпавядаюць іхнім героям і разам з тым маюць пэўную сувязь з біблейскімі якасцямі павадыроў Ізраіля»221.
Даследчык падкрэслівае патрыятычны сэнс такой інтэрпрэтацыі: «Дзевяць з дванаццаці сымбаляў звязаны з суайчыннікамі па Польска-Літоўскай садружнасці, у тым ліку з каралём Жыгімонтам I Ягайлавічам, а два — з прэстыжнымі саюзнікамі— Імперыяй і Паўночным Звязам (унія Даніі,
220 Тамсама. С. 50.
221 Тамсама. С. 51.
Швецыі, Нарвегіі пад вярхоўнай уладай дацкіх каралёў. — Г.К.). Адсюль ясна відаць, што алегарычны „Абраны народ” — гэта насельніцтва „Русі”. Большасць з гэтых людзей прысутнічаланавялікіммірнымкангрэсеў Вене ў 1515 годзе, на якім, як лічыцца, меў быць і Скарына. У працэсіі няма белых польскіх арлоў ці іншых эмблемаў за выключэннем толькі напалову звязанага з імі Замойцкага, няма жмудска-летувіскіх медзвядзёў, галіцкіх ільвоў і, безумоўна, няма нават намёку на маскоўскага св. Георгія... »222
Зробім тут невялікае ўдакладненне: св. Георгій (Юрый) быў гербам таксама многіх беларускіх праваслаўных магнацкіх родаў напрыклад тых жа князёў Астрожскіх. А. Гваньіні ў сваёй «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» пісаў: «Здаўна носіць дом князёў Астрожскіх герб св. Юр’я, роўна як перад тым насілі і іншыя рускія князі і цяпер [князь] Маскоўскі носіць, аднак пры гэтым карыстаюцца зараз і іншымі высакароднымі кляйнотамі»223.
Але гэта толькі прыватныя папраўкі. У цэлым жа праца англійскага скарыназнаўца ўражвае і захапляе.
Адкрыццё Пікарды цяжка пераацаніць. Мы атрымалі не толькі магчымы ключ да гравюры «Людне нзранлевы...», але і цікавыя новыя матэрыялы пра сэнс і паходжанне сігнета Скарыны. Гэта не значыць, што Скарына браў свой сігнет менавіта з біблейскага сімвала Ісахара. Нагадаем яшчэ раз пра шматзначнасць, полісемантычнасць сігнета Скарыны. Меў рацыю пісьменнік У Арлоў гаворачы ў «Таямніцах полац-
222 Тамсама.
223 Gwagnin A. Kronika Sarmacyey Europskiej. [Krakow], 1611. S. 267. (Рэдкае выданне ёсцьу Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.)
кай гісторыі»: «3 мноства гэтых значэнняў часам выбіраюць нейкае адно, але Францішак Скарына відавочна глядзеў на сэнс свайго герба вельмі шырока»224. Вось і Пікарда адкрыў дадатковую глыбіню гэтага сімвала, выявіў яшчэ адну яго зусім нечаканую, проста дзвівосную грань. Аб’яднаўшы, атаясаміўшы сябе з Ісахарам, Скарына як бы паведамляе нам новыя звесткі пра сябе. Паводле Бібліі, Ісахар паходзіў з гандляроў але ён і яго нашчадкі былі людзьмі вучонымі і справядлівымі, займаліся навукамі. Такі ж жыццёвы іплях і самога Скарыны.
Яшчэ болып важна, што пошукі Пікарды выводзяць нас на кампаньёна Скарыны, ушанаванага ў яго выданнях «трохкутнікам». Паводле біблейскіх звестак, гэта Завулон (Забулён), таксама гандляр, брат Ісахара. Гэта ён, паводле Бібліі, забяспечваў Ісахару магчымасць займацца навукамі, вывучэннем святога пісьма. Такім чынам, даўнія здагадкі даследчыкаў што за «трохкутнікам» хаваецца кампаньёнмецэнат Скарыны, атрымалі новае пацвярджэнне. He выключана, што тут ёсць яшчэ ўказанне на прыналежнасць гэтага кампаньёна да купецкага саслоўя.
Праўда, Пікарда дапускае яшчэ магчымасць, што пад маскай Завулона хаваецца якісьці вопытны майстар, у якога Скарына вучыўся кнігавыдавецкай справе. Уводзіцца надзвычай цікавая, хоць і вельмі хісткая версія, што гэта мог быць Джон Летаў (Ян або Іван з Літвы), які на пачатку 1480-х гадоў на самым заранку кнігадрукавання, выдаваў кнігі ў Лондане і, паводле гістарычных сведчанняў сваім майстэрствам вылучаўся сярод друкароў тагачаснай Англіі.
224 АрлоўУ Таямніцы Полацкай гісторыі. С. 185.
Сам па сабе, нават узяты асобна, перад намі выдатны факт: дзівосная постаць — майстар-літвін, выхадзец з ВКЛ (ёсць усе падставы думаць, што гэта беларус), закінуты лёсам у туманны Альбіён, годна сцвердзіў свой прафесіяналізм сярод энергічных брытанцаў. Мы прывыклі пачынаць гісторыю беларускіх культурных сувязяў з Лонданам з XIX ст., калі на берагах Тэмзы атайбаваўся эмігрант з Беларусі Аляксандр Рыпінскі, пісаў і друкаваў там свае творы, удасканальваўся ў фотамастацтве. Аказваецца, гэты пачатак трэба адсунуць ажно на чатыры стагоддзі раней. ( Дарэчы, у сучасніка Скарыны 3. фон Герберштэйна можна вычытаць, што ўжо ў самыя далёкія, даўнія часы з Брытаніі ў Вільню вазілі соль.)
Пікарда ці не першы ў гэткім ракурсе зацікавіўся феноменам Джона Летаў, піянера англійскага кнігадрукавання, апублікаваў у 1965 годзе ў лонданскім беларускім часопісе «Божым шляхам» манаграфічны артыкул «Ян з Літвы (Першы Беларускі Друкар у Лёндане)»225, прывёў важкія сведчанні гісторыкаў і бібліёграфаў (пачынаючы са «Слоўніка друкароў і кнігадрукавання» С. Тымперлі, Лондан, 1839), выказаў думку, што Ян вучыўся друкарскай справе ў немца Ёгана Буля з Брэмена. «Брэман, — заўважае Пікарда, — быў адным з гарадоў Ганзы і меў гандлёвыя зносіны з Данцыгам, Кэнігсбэргам і з гарадамі гоцкага ўзьбярэжжа. (Дададзім ад сябе, што ў сферы інтарэсаў Ганзы знаходзілася і Прыдзвінне