Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Цікава, што гэтая застаўка, як і некаторыя іншыя ілюстрацыйныя матэрыялы Скарыны, выкарыстоўвалася віленскімі друкарамі яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў пасля спынення дзейнасці Скарыны. У прыватнасці, вядома, што гэтая застаўка надрукавана ў 1596 годзе ў «Грамматнке Словенской» Л. Зізанія, выпушчанай у Вільні брацкай друкарняй185. Трэба думаць, што адлюстраваныя на застаўцы сімвалы хутчэй за ўсё ўспрымаліся ў такіх выпадках ужо чыста дэкаратыўна і толькі для асабліва абазнаных яны былі жывым напамінкам пра папярэднюю бліскучую эпоху Скарыны186.
185 Анушкнн А. Во славном месте Внленском: Очеркн нз нсторнн кннгопечатання. М., 1962. С. 101.
186 Наўрад ці можна пагадзіцца з думкай (Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стагоддзяў. Мінск, 1984. С. 61), што Л. Зізаній свядома падкрэсліваў тым самым арыентацыю на скарынаўскія традыцыі.
Выяўляем агульныя заканамернасці ў «паводзінах» Т-знака:
1. Гэты знак выкарыстоўваўся Скарынам на працягу ўсёй друкарскай дзейнасці як у Празе, так і ў Вільні.
2. «Трохкутнік» ніколі не з’яўляецца адзін. Можна сказаць, па сваім характары ён быў «кампанейскім». Заўсёды яму спадарожнічае сігнет, а на партрэце і знак «трапецыі». Мяркуючы па тым, як гэтыя сімвалы размяшчаліся, сігнет, «трохкутнік» і «трапецыя» — знакі аднаго ўзроўню (хіба толькі на партрэце і памерамі, і месцам размяшчэння падкрэслена цэнтральная роля сігнета). Аднак, у адрозненне ад «трохкутніка» і «трапецыі», сігнет у многіх выпадках з’яўляецца самастойна, без «світы». Таму сонца з маладзіком зусім справядліва лічыцца асабістым знакам (ці прынамсі галоўным асабістым знакам) Скарыны (не кажучы пра асабліва глыбакадумную змястоўнасць самой выявы сігнета).
3. Знак «трохкутніка» меў схільнасць на працягу часу змяняцца, што заўважана ўжо I. Лялевелем. Зыходнымі можна лічыць яго абрысы на партрэце. Мы маем тут справу з так званым лінейным (схематычным) варыянтам. Па сутнасці, выява зводзіцца тут да пяці простых ліній: тры складаюць трохкутнік, да іх дадаюцца гарызантальная лінія зверху і вертыкаль-медыяна, якая дзеліць трохкутнік папалам. Такую фігуру можна лёгка намаляваць нават з заплюшчанымі вачыма. Гэты вельмі гарманічны, у пэўным сэнсе элементарны знак мог узнікаць у гісторыі чалавецтва шмат разоў пры самых розных нагодах і акалічнасцях. У кнігах па гісторыі пісьменнасці мне даводзілася сустракаць дакладна гэткі ці амаль гэткі знак як старажытнаіндыйскую літарную лігатуру або ў іншым выпадку як графему крыцкага «лінейнага пісьма» II тысячагод-
дзя да н. э.187 М. Шчакаціхін у свой час бачыў «нешта падобнае» на старажытнаяўрэйскіх талісманах, рэпрадукаваных у французскамоўнай кнізе «Прымхі народаў свету», выдадзенай у Амстэрдаме ў канцы XVIII ст. У лісце да скарыназнаўца А. Флароўскага 1936 года А. Луцкевіч паведаміў што знайшоў знак, блізкі да Скарынавага «трохкутніка» ці цалкам аналагічны яму, сярод астралагічных знакаў188. Пачынаючы з I. Лялевеля робяцца болын-менш удалыя спробы адшукаць аналогіі ў геральдычных сістэмах і г. д.
Між іншым у японцаў і цяпер ёсць графема, якая амаль паўтарае скарынаўскі знак. Ці не адзінае адрозненне — вертыкальная лінія даўжэйшая і працінае трохкутнік наскрозь, выступаючы канцамі-патарчакамі зверху і знізу. I што самае цікавае — гэты іерогліф мае два значэнні: «кніга» і «пачатак»!189 Здаецца, поўная адпаведнасць Скарынавай сітуацыі. I тым не менш, канешне ж, гэта ўсяго толькі выпадковае супадзенне.
Так што гэты просты і гарманічны знак можа выклікаць шмат самыхрозныхасацыяцый. I вось па нейкай прычыне (мы якраз яе і даследуем) гэты знак трапіў у выданні Скарыны.
У Скарынавых выданнях адбываліся метамарфозы знака, найперш мяняліся памеры і адпаведна суадносіны розных яго элементаў. У параўнанні з партрэтам на агульным
187 Грнневнч Г. Праславянская пнсьменность. М., 1993. Т. 1. С. 313314; Днрннгер Д. Алфавнт: Пер. с англ. М., 1963. С. 97.
188 Скарыніч. Мінск, 2002. Вып. 5. С. 22.
189 Фельдман-Конрад Н. Н. Японско-русскнй учебный словарь нероглнфов. М., 1977. С. 306. У Японію гэты іерогліф трапіў у вельмі даўнія часы з Кітая, дзе азначае сёння «корань, аснова, крыніца, сшытак, выданне, адбітак». Гл.: Русско-кнтайскнй н кнтайско-русскнй словарь. М., 2000. С. 167.
тытуле Бібліі сам трохкутнік трохі змяншаецца адносна іншых элементаў знака, «зніжаецца ростам» (даходзіць да дзвюх трэцяў вышыні вертыкалі), маленькія трохкутнічкі з’яўляюцца па краях верхняй перакладзіны. Гэты працэс завяршаецца ў віленскіх выданнях. Зыходны трохкутнік дастае тут толькі да паловы вертыкалі, насустрач яму зверху цягнуцца даволі вялікія трохкутнікі, што ўтварыліся па краях перакладзіны. Знак можа разглядацца ўжо як сістэма з трох трохкутнікаў: ніжні болыпы, верхнія меншыя. Ці нават сістэма з чатырох прыблізна роўных трохкутнікаў, калі ніжні, раздзелены вертыкаллю, прыняць за два. Што да выкарыстання ў кнігах «Выхад», «Левіт» і «Лічбы», то тут яго выява блізкая да зыходнай (на партрэце). Толькі, можа быць, лініі сталі таўсцейшыя, болын пазначьшся звернутыя ўніз вострыя канцы верхняй перакладзіны (якія, як мы бачылі, мелі тэндэнцыю ператварыцца ў дадатковыя трохкутнікі).
4. Часцей за ўсё Т-знак з’яўляецца ў асаблівых выпадках— на партрэце, тытулах, застаўках. Гэткім самым асаблівым выпадкам можна лічыць яго з’яўленне на сцягу ў гравюры «Ізраілевы палкі ля храма». I зусім інакш выглядае выкарыстанне гэтага знака на гравюрах у кнізе «Выхад». Справа ў тым, што гэта гравюры не столькі мастацкія, колькі тэхнічна-прыкладныя. Пачынаючы з М. Шчакаціхіна, даследчыкі кожны раз вылучаюць іх у асобную групу. Нават назвы іх гавораць самі за сябе: «Узор ківота», «Узор стала», «Узор свяцільніка» і г. д. Паказальна, што менавіта наконт гэтых гравюр Скарына палічьгў неабходным даць дадатковыя тлумачэнні: «Кто бы пак межн простымн людмн братнн моей захотел яснее разуметн, яковым обычаем был храм уделан, кнвот, стол, требннк, рнзы жреческнн, тое все вымалеванае ннжей знай-
деть»190. Такімі словамі для лепшага засваення матэрыялу звычайна ўводзяцца ў тэкст тэхнічных, папулярных і навучальных кніг схематычныя малюнкі тлумачальнага характару. У прынцыпе — па сваім прызначэнні — гэта малюнкі такога ж кшталту як і адпаведныя схемы, скажам, у кнізе другога нашага знакамітага земляка Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» (1650). Можна сказаць, што гэта самыя неарыгінальныя з мастацкага боку гравюры ва ўсіх скарынаўскіх выданнях. Такія творы, даступныя і рамесніку, не дадаюць мастаку вялікага гонару і адпаведна не патрабуюць пільнай абароны як аўтарская ўласнасць. Лявон Баразна ў сваім аглядзе скарынаўскіх гравюр нават не стаў пра іх дэталёва гаварыць, а толькі пералічыў. Паводле назіранняў мастацтвазнаўцы В. Пуцко, яны ўзыходзяць да старажытнаяўрэйскіх крыніц (яўрэйскіх рукапісаў «Пяцікніжжа»)191. Яны— пераймальныя і ў большасці сваёй застылыя, пазбаўленыя дынамікі і руху. Таму цяжка пагадзіцца з тымі, хто мяркуе, што «трохкутнік» — манаграма мастака. Думаю, што сігнет і «трохкутнік» з’явіліся на гэтых гравюрах, каб трошкі іх ажывіць, зрабіць цікавейшымі, а заадно і яшчэ раз напомніць пра выдаўца і яго кампаньёна, быццам бы прадэманстраваць, пацвердзіць і замацаваць гэ-
190 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. Мінск, 1990. С. 163.
191 Пуцко В. Г. Нллюстрацнн пражскнх нзданнй Ф. Скорнны н кснлографнн европейскнх ннкунабул // Францнск Скорнна — белорусскнй гуманнст, просветатель, первопечатннк. Мінск, 1989. С. 186. Зрэшты, выказваліся думкі пра сувязь «прадметна-пазнавальных дрэварытаў» скарынаўскіх выданняў з нямецкімі крыніцамі (Шчакаціхін М. Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны // 400-лецце беларускага друку. С. 184, 210, 212; Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стагоддзяў. С. 45; яго ж. Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI-XVIII стст.С.35).
тае партнёрсгва, своеасаблівы тандэм. Гэта працягваецца і ў кнізе «Левіт», дзе, як мы ўжо казалі, паўторна змешчаны гравюры «Узор трэбніка» і «Узор рыз» і сюжэтная гравюра «Бог і Майсей». Апошняя, на думку спецыялістаў, таксама не з’яўляецца шэдэўрам, а наадварот «па мастацкіхякасцях саступае іншым ілюстрацыям Бібліі. Яна некалькі плоскасная ў прасторавым вырашэнні, форма выяўлена шчыльнымі штрыхамі, пакладзенымі ў розных напрамках»192. Яна нібы займае пераходнае месца паміж прыкладнымі і сюжэтнымі гравюрамі. Па гэтай прычыне, а часткова, магчыма, і па інерцыі яна праштэмпелявана двума знакамі — сігнетам і «трохкутнікам». У любым выпадку і гэтая гравюра не дадавала мастаку славы. Таму «трохкутнік» — наўрад ці манаграма мастака.
Паказальна, што ў кнізе «Царствы» (выйшла ў свет 10 жніўня 1518 года) змешчанаяшчэ шэсць гравюр прыкладной серыі: «Узор храма», «Вобраз двух херувімаў», «Узор дома», «Узор двух слупоў», «Узор мора», «Узор дзесяці падставак». Тады — у жніўні 1518 года — не спатрэбілася аздабляць іх сігнетам і «трохкутнікам». Затое поўны набор сімвалічных знакаў (сігнет, «трохкутнік», «трапецыя») мы бачым на партрэце Скарыны, змешчаным (як мы ведаем — паўторна) у гэтай кнізе.
У 1519 годзе ў кнізе «Быццё» «трапецыя» знікае з надрукаванага там агульнага тытула да Бібліі (прынамсі, калі быць дакладным, на гэтым тытуле толькі два сімвалы, трэці шчыт, скажам так, шматзначна пустуе і наводзіць на думку, што там магла б быць «трапецыя»).
192 Конан У М., Шматаў В. Ф. «Бог і Майсей» // Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 268-269.
Да гэтага ж часу адносіцца ўзмоцненае выкарыстанне «трохкутніка» (у звязцы з сігнетам) у кнігах «Выхад», «Левіт», «Лічбы».
Ці выпадковая такая храналагічная сіметрыя? Думаецца — не.
Многія даследчыкі адзначаюць сімптомы нейкага крызісу ў дзейнасці Скарыны, які прыпадае якраз на другую палову 1518 года.
Яшчэ Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў, аўтар першай, выдатнай манаграфіі пра Скарыну, ахарактарызаваўшы рэгулярнае выданне ранніх пражскіх кніг да жніўня 1518 года, заўважае: «Пасля гэтага хуткага з’яўлення кнігі за кнігай надыходзіць прамежак амаль у шэсць месяцаў калі нарэшце 20 снежня 1518 года з’яўляецца невялікая кніжка Ісуса Навіна, у 48 аркушаў. Якраз гэтаксама дзіўным уяўляецца з’яўленне толькі 9лютага 1519 года яшчэ меншай кніжкі Юдзіф, у 26 аркушаў»193.