Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
Без істотных змен традыцыя працягвалася і ў бліжэйшы постскарынаўскі час. Прыкладам, 14сакавіка 1552 года кароль Жыгімонт Аўтуст «Марціну Кромеру, доктару абодвух правоў, кусташу вісліцкаму, каноніку кракаўскаму і каралеўскаму сакратару, а таксама братам яго Бартламею і
139 Адно са старадаўніх значэнняў слова «фізік».
Мікалаю, надае шляхецтваі герб...» [с. 284]. Размоваправядомага гісторыка, літаратара, гуманіста, тэолага, які паходзіў са спольшчанай нямецкай мяшчанскай сям’і. Ён спрычыніўся і да нашай гісторыі. Асобныя артыкулы пра М. Кромера ёсць у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», як і ў энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае».
Праз некаторы час, 12 жніўня 1556 года, будучы ў Вільні, Жыгімонт Аўгуст «надае шляхецтва Стэфану Мікану140, доктару філасофіі і медыцыны, а таксама герб...» [с. 288], У студзені 1559 года «зацвярджае адаптацыю Шымона Марыцыуша, доктара абодвух правоў да герба Хамут, здзейсненую праз Міхала Вулькоўскага, харунжага паморскага» [с. 290], У 1571 годзе «Станіславу Сакалоўскаму, магістру мастацтваў вызваленых, звычайнаму прафесару філасофіі і лацінскай мовы ў Кракаўскай акадэміі, надае шляхецтва, а таксама герб: „lilium album in campo rubeo” (Газдава)» [c. 298]. A 24 красавіка наступнага года «зацвярджае шляхецтва Станіслава Завадскага, званага Picus [Дзяцел], фізіка, доктара медыцыны, падканцлера Кракаўскага універсітэта, сына шляхетнага Мікалая Завадскага з Завады Плоцкага павета, і надае яму да даўніх атрыманых ад продкаў гербаў — Рагалі, Газдавы, Сулімы і Боньчы— новы герб...» [с. 298-299]. У дадзеным выпадку перад намі ўрачысты акт пацвярджэння ранейшага шляхецтва і дадатковага ўзбагачэння сямейных ганаровых кляйнотаў. Ды і ва ўсіх адносінах выпадак не шараговы, а хутчэй выключны. С. Завадскі — для свайго часу вельмі заслужаны чалавек. Як і Скарына, вучыўся ў Кракаве,
140 Як і Скарына, С. Мікан — выхаванец Кракаўскага універсітэта. Выкладаў рыторыку і дыялектыку ў Кракаве, быў прыдворным лекарам пазнанскага біскупа.
удасканальваўся ў навуках у Падуі. Потым узначальваў родны універсітэт, быў і бурмістрам стольнага Кракава. Славіўся як выдатны прамоўца («Другі Цыцэрон», «Vir dissertissimus» [«Муж найкрасамоўны»], — гаварылі пра яго).
Нарэшце,дваапошніяпрыклады,якіяхацеласябпрывесці, звязаны з энергічнай дзейнасцю караля Стэфана Баторыя, абодва датуюцца 1581годам. 2 сакавіка яго каралеўская міласць «Якубу Усцянскаму, доктару філасофіі і медыцыны, надае шляхецтва, а таксама герб Ястрабец, да якога яго адаптаваў Ян Бяйкоўскі з Бейкава, стольнік Перамышльскай зямлі» [с. 307], a 20 лістапада «Валентыю Лапчынскаму, тыпографу, надае шляхецтва, а таксама герб Еліта, і то з дазволу канцлера Яна Замойскага і гэтага роду, аднак зменены наступнымчынам...» (размовапра новыварыянт гербаЕліта) [с. 310]. В. Лапчынскі (да набілітацыі Лапка) — сын вясковага солтыса, здольны самародак, узначальваў паходную друкарню Баторыя і вызначыўся ў цяжкіх паходах пад Гданьскам, Полацкам, Вялікімі Лукамі і Псковам, за што і атрымаў шляхецтва і герб свайго апекуна канцлера Замойскага (дарэчы, многія даследчыкі мяркуюць, што герб Еліта сярод іншых гербаў прадстаўлены на скарынаўскай ілюстрацыі «Ізраілевы палкі ля храма»).
Спынім на гэтым пералік прыкладаў і паралеляў. Намі разгледжаны розныя варыянты каралеўскіх набілітацыйных актаў — аб наданні шляхецтва з адначасовым зацвярджэннем новага герба, аб адаптацыі да існуючых гербаў, аб пацвярджэнні ранейшага шляхецтва.
Магчыма, існаваў аналагічны дакумент (паводле першага або другога варыянтаў) і ў дачыненні Скарыны. Аднак на падставе прыведзеных прыкладаў мы пераканаліся, што на-
суперак распаўсюджанаму меркаванню доктарская ступень не цягнула за сабой аўтаматычна набілітацыю — патрэбны былі нейкія дадатковыя акалічнасці (з другога боку, здараліся выпадкі надання шляхецтва не толысі дактарам, але і магістрам і нават бакалаўрам). Таму не выключаем, што фармальнай набілітацыі Скарыны не было і яго выдатны герб-сігнет з сонцам і месяцам так і застаўся незацверджаным, што, дарэчы, магло даваць дадатковыя магчымасці (большую свабоду) для яго выкарыстання141.
Падобна, недалёкім ад ісціны быў У Калеснік, калі пісаў: «Над Скарынавым родам не загарэлася зорка ўдачы, якая зрэдку ўводзіла гараджан у гербоўны стан. He давялося яму атрымаць герба і за вучонасць ад «нанласкавшего Жнгнмонта Казнмнровнча», хоць той ахвотна і часта надаваў гербы вучоным, але толькі тым, што працавалі ў Кракаўскім (Ягелонскім) універсітэце»142. Што Жыгімонт I, як і іншыя валадары Полыпчы і ВКЛ, асабліва апекаваўся вучонымі Кракаўскай акадэміі — у гэтым мы толькі што пераканаліся самі на канкрэтных прыкладах.
141 У якасці пэўнай паралелі дададзім, што не захаваўся і акт аб набілітацыі рускага першадрукара Івана Фёдарава («друкарь Москвнтнн»), які пасля выезду з Масквы ў Беларусь (1566) карыстаўся вядомым мясцовым шляхецкім гербам Шранява. Вельмі магчыма, што ў дадзеным выпадку мела месца адаптацыя, для чаго Фёдараўмусіў атрымаць згоду прадстаўнікоў аднаго са шматлікіх родаў, далучаных да гэтага герба. Менш пераканаўчай, улічваючы заўсёднае падкрэсліванне Фёдаравым сваёй сувязі з Масквой і некаторыя іншыя акалічнасці, нам уяўляецца версія аб яго беларускім паходжанні, хаця і ад яе адмаўляцца пры сённяшнім узроўні нашых ведаў не варта. Цікава таксама, што гербам Шранява карыстаўся адметны старажытны род Вярыгаў, які вылучыў у XIX ст. беларускага пісьменніка Арцёма Вярыгу-Дарэўскага.
142 Калеснік У Тварэнне легенды. С. 117-118.
Але, можа быць, Скарына атрымаў набілітацыю дзенебудзь яшчэ — у Капенгагене, Кёнігсбергу?..
Новы, нечаканы паварот у вырашэнні гэтага пытання прапанаваў нядаўна А. Шаланда ў сваёй выдатнай штудыі, прысвечанай скарынаўскай сімволіцы. Ён звярнуў увагу на геральдычную застаўку, выкарыстаную Скарынам 4 разы — у кнігах 1518 года «Песня песням», «Прамудрасць» і 1519 года «Левіт», «Лічбы». Як спецыяліста ў галіне геральдыкі яго ўразіла, што сігнет Скарыны тут аформлены па ўсіх правілах поўнага шляхецкага герба: у цэнтры на тарчы-шчыце сам герб, дакладней, яго ядро (сонца з месяцам), над тарчай шлемгелм, на гелме кляйнот з той жа выявай, што і на тарчы, толькі ўмініяцюры і г. д. (гл. энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час», с. 338). Аддадзім належнае назіральнасці Аляксея Шаланды. Вось жа — сотні даследчыкаў бачылі гэтыя застаўкі, і ніхто не звярнуў увагі на гэтыя важныя акалічнасці. Дапамагла спецыяльная падрыхтаванасць Шаланды ў галіне геральдыкі, дзе кожная дробязь мае сваё значэнне. «Сам па сабе такі герб шмат пра што гаворыць, — разважае пільны гродзенскі даследчык. — Па-першае, адсутнасць кароны сведчыць пра набілітацыю мешчаніна, якім і з’яўляўся палачанін Ф. Скарына. Па-другое, гелм у профіль сведчыў пра нованабілітаванага, г. зн., што менавіта асабіста наш друкар атрымаў гэты герб... Па-трэцяе, характар гербавай выявы быў непасрэдна звязаны з адной са спецыяльнасцяў Ф. Скарыны — астраноміяй і сведчыў пра яго тытул доктара „в науках вызволеных”... »143 Адзначыўшы, што выявы сонца і месяца, хоць і ў нязлучаным выглядзе, былі даволі папулярныя
143 Герольд Litherland. 2002. № 3-4. С. 123.
ў нямецкай прыватнаўласніцкай геральдыцы, Шаланда робіць выснову: «Усё гэта дазваляе меркаваць, што набілітацыя доктара мастацтваў Ф. Скарыны наступіла ў межах Святой Рымскай імперыі... »144. Такім чынам, Шаланда атрымаў вельмі важны навуковы вынік, які ў перспектыве можа істотна ўзбагаціць скарыназнаўства. Вынікае, згаданай застаўкай Скарына сам пацвердзіў сваё шляхецтва. Але, з другога боку, гэта магло быць і своеасаблівай гульнёй вялікага чалавека, яго гарэзлівым, вольным, хоць і рызыкоўным, абыходжаннем з саслоўнымі правіламі сучаснага яму грамадства. Так бы мовіць, спробай «прымерыць» на сябе шляхецкія кляйноты — вось так бы, маўляў выглядаў мой пуцяводны сігнет-талісман, калі б які асвечаны манарх меў ласку набілітаваць мяне145.
Звыклая яму стыхія апрача шмат у чым транснацыянальнай вучонай карпарацыі — месцічы, бюргерства, купецтва. Там таксама была свая «геральдыка», свае мяшчанскія, купецкія гербападобныя знакі. Пра іх вядома менш. Прынамсі такой значнай літаратуры, як пра шляхецкія гербы, пра знакі купцоў-негацыянтаў не існуе.
А шкада, бо Скарына сваім паходжаннем і пазнейшымі партнёрскімі стасункамі быў моцна звязаны якраз з асяроддзем месцічаў-гараджан. Для разумення купецкай сімволікі нам таксама важны еўрапейскі вопыт, бо Беларусь, ВКЛ уваходзілі ў культурную прастору еўрапейскіх краін.
У «Энцыклапедыі знакаў і сімвалаў» Джона Фолі чытаем пра бюргерскую, купецкую сімволіку: «Купецкія зна-
144 Тамсама.
145 Дарэчы, структурна (суадносінамі частак) гербавая выява на застаўцы Скарыны нагадвае герб вынаходніка кнігадрукавання I. Гутэнберга (гл.: Слово о кннге / Сост. Е. С. Лнхтенштейн. М., 1984. С. 67).
кі — асабістыя меткі, якія ставіліся з пачатку ХІІІ-га да канца XVI стагоддзя гандлярамі і камерсантамі па ўсёй Еўропе. Папярэднікі таварных знакаў, яны ўказвалі гандляра і служылі гарантыяй, што тавары, якія ён прадае — часта з розных крыніц, — адпавядаюць аднойякасці»146. Спачатку няхітрыя, а з часам усё больш складаныя і мудрагелістыя, знакі маляваліся, наносіліся фарбай або надрапваліся на саміх таварах ці на мяшках, у якіх тавары знаходзіліся, а таксама наносіліся клеймамі. Асаблівае развіццё купецкія знакі атрымалі ў гарадах Ганзы, як вядома, цесна звязаных гандлёвымі інтарэсамі з ВКЛ, з Беларуссю147. Фолі паведамляе: «У межах Ганзы — гандлёвай асацыяцыі на Балтыцы, што мела гандлёвыя пункты па ўсёй Еўропе, — такія знакі служылі пацвярджэннем уласнасці. У 1332годзе тры іспанскія купцы, прад’явіўшы свае знакі, атрымалі назад упакоўкі з воскам, выкінутыя на берагі Фландрыі пасля караблекрушэння»148. Пад канец
146 Фолн Дж. Энцнклопедня знаков н снмволов: Пер. с англ. М., 1997. С. 244-245.
14 Яшчэ ў дагаворных граматах ХІП ст. фіксавалася традыцыя: «Полочаном, Вндьбляном вольное торгованье в Рнзе, на Готьском бере[зе] н в Любьце» (Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. док. н матерналов. Мннск, 1959. Т. 1. С. 75). 3 далёкіх ваяжаў, плаванняў нашы продкі прывозілі элементы еўрапейскага вопыту.