Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
96 Тамсама. С. 112.
97 Мячнкова Н. II., Жевняк О. Г. Некоторые геральднческне фнгуры белорусской культуры // Снмволы в контексте культуры. Мннск, 2001.
паводле партрэта і нібыта не ведаюць, што гэты знак перажыў у выданнях Скарыны значную эвалюцыю. Затое абрысы, прадстаўленыя на партрэце, перадаюцца занадта педантычна, без уліку магчымай дэфармацыі пад уплывам мастацкай перспектывы. У кнізе 2002 года аўтары знаходзяць такое выйсце з сітуацыі, у якую самі сябе паставілі: «Некаторымі даследчыкамі несіметрычнасць гэтай фігуры адмаўляецца — лічыцца, што гэта нібыта выпадковае скажэнне. Часам таму ў навуковай літаратуры дадзены знак... тлумачаць або як анаграму (спалучэнне літар)98, або як знак дэталі, якая ўваходзіла ў друкарскае абсталяванне часу Скарыны. Найбольш пэўна, уводзячы ледзьве ўлоўны нахіл верхняга элемента, Скарына адзначыў два гэтыя сэнсы...»" Штучнасць гэтага пасажу відавочная, бо не толькі даследчыкі, але і сам Скарына шмат разоў дэманстраваў поўную сіметрычнасць Т-знака.
Вялікую працу па ідэнтыфікацыі, «апазнанні» скарынаўскай сімволікі прарабіў англійскі беларусіст Гай Пікарда, вядомы ў свеце сваімі плённымі даследаваннямі ў галіне беларускай культуры. Скарына — адно з даўніх яго захапленняў. Яшчэ ў 1967 годзе ў часопісе англійскіх беларусістаў вучоны апублікаваў агляд гравюр Скарынавай Бібліі (згадваўся там і Т-знак, які Пікарда, следам за П. Уладзіміравым, лічыў тады манаграмай ТД)100. Потым былі дзесяцігоддзі працы і роздумаў. Выхаванец вядомых асяродкаў еўрапейскай адукацыі Оксфарда і Сарбоны, Пікарда добра
98 Хутчэй аўтары мелі на ўвазе «манаграму».
99 Мячнкова Н., Жевняк О. Нндоевропейскне корнн белорусской снмволнкн. Мннск, 2002. С. 101.
100 Pichura Y. Hie Engravings of Francis Skaryna in the Biblija Ruska (1517— 1519) //The Journal of Byelorus. Studies. 1967. Vol. 1, № 3. P. 147-167.
паглыбіўся ў сярэднявечную геральдыку (на Захадзе існуюць грунтоўныя традыцыі падобных пітудый101) — гэта моцны бок яго даследаванняў. Успомнім, яшчэ Шчакаціхін марыў прыцягнуць для тлумачэння Скарынавай сімволікі «доследы ў галіне заходнееўрапейскай геральдыкі». Надзвычай глыбокая і змястоўная, можна сказаць, наватарская англамоўная манаграфія Пікарды пра сімволіку Скарыны ў перакладзе друкавалася ў 1992-1993 гадаху нашым часопісе «Спадчына»102. Абапіраючыся на грунтоўнае веданне геральдычных прамудрасцяў і гістарычных рэалій, Пікарда не ўпускаў з відавоку самых шырокіх філасофскіх даляглядаў праблемы. «Кніга мая прысвечана геральдыцы Скарыны ў шырокім філасофскім сэнсе — з пункту погляду таго ўнутранага зместу, які Скарына ўкладаў у ілюстрацыі да сваіх кніг»103, — тлумачыў даследчык у інтэрв'ю для газеты «Наша слова». Сувязь Скарыны з сучаснымі яму філасофскімі і рэлігійна-містычнымі вучэннямі Пікарда паспрабаваў раскрыць у англамоўнай манаграфіі «Францыск Скарына і кабала» (Лондан, 1990)104, якая істотна дапоўніла яго «геральдычную» штудыю. Тады ж— як водгук на адпаведныя тагачасныя дыскусіі (мы ахарактарызавалі іх вышэй) — у газетах «Навіны Беларускай акадэміі» і «Голас Радзімы»
101 Гл.: Слейтер С. Геральднка: Нллюстрнрованная энцмкл.: Пер. с англ. 2-е нзд. М., 2006.
102 Пікарда Г. Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны і кароткі дапаможнік па беларускай геральдыцы: Пер. з англ. А. Кудраўцава і В. Б. // Спадчына. 1992. № 5-6; 1993. № 1-2.
101 Пікарда Г. «Беларус мае добрую рэпутацыю ва ўсім свеце» // Наша слова. 1992. № 30. С. 4.
104 Пікарда Г. Францыск Скарына і кабала: Пер. з англ. В. Небышынец // Крыніца. 1995. № 9.
з’явіўся яго артыкул «Скарына, геральдыка і кабала». Гэта быццам бы сціслы, зручны для цытавання, аўтарэферат яго даследаванняў. Пачынаецца артыкул з элеганцкага палемічнага пасажу, вартага таго, каб яго прывесці: «Я зусім не збіраюся перарываць фантастычныя піруэты і гавоты, якія вырабляе грамадскасць вакол сімволікі Францыска Скарыны. I такое, несумненна, уваходзіла ў намеры вялікага чалавека. Аднак дазвольце нагадаць чытачам, што большасць сімвалаў у яго „Бібліі рускай” размешчана на шчытах і гербавых сцягах. Напэўна, гэта сведчыць аб іх сувязі з мастацтвам, навукай і законамі геральдыкі, якая рэгулюецца зводам пэўных правілаў і практыкай, што сягаюць глыбінь Сярэднявечча, a не нястрымнай чалавечай фантазіяй»105.
Паводле пераканання Пікарды, «тытульны ліст «Бібліі рускай» уяўляе сабою своеасаблівую шкатулку з гербамі тых, хто звязаны з публікацыяй гэтай працы (Бібліі. — Г. К.). Зверху ўсярэдзіне змешчаны чысты арнаментальны шчыт, які прадстаўляе аўтара, самога Ягову, бо яго атрыбуты як духа, безумоўна, не могуць быць прадстаўлены якім-небудзь сімвалам»106.
«Ніжэй, — працягвае даследчык, — на аднолькавьЕХ па важнасці і годнасці месцах размешчаны яшчэ два шчыты, што, згодна з правіламі беларускай геральдыкі, азначае адносіны партнёрства паміж іх уладальнікамі. Яны прадстаўляюць
105 Пікарда Г. Скарына, геральдыка і кабала // Навіны Беларускай акадэміі. 1992.19чэрв.
106 Параўн. зафіксаваныя намі вышэй меркаванні на гэты конт В. Шматава і У. Паўловіча, а таксама: Агіевіч УУ Сімволіка гравюры Скарыны. С. 114-115. 3 Пікардам пагаджаецца беларускі геральдыст А. Шаланда (Герольд Litherland. 2002. № 3-4. С. 129).
абодвух выдаўцоў працы — Францыска Скарыну і яго невядомага кампаньёна». Спасылаючыся на гербоўнік Нясецкага, Пікарда прылічвае «трохкутнік» «да групы беларускіх геральдычных манаграм, якія ён (гербоўнік. — Г. К.) класіфікуе як ключы або сімвалы сувязі». У тэксце «Спадчыны» пра гэта (ужо ў сувязі з партрэтам) сказана трохі інакш: «Знак на правым баку крэсла (ад гледача злева. — Г.К.) належыць да групы знакаў, падобных на катвігу (якар. — Г.К.) ці ключ, паводле класіфікацыі Нясецкага (І.Лялевеля.— Г.К.), a ягоная канфігурацыя вельмі нагадвае арыстакратычны герб Калантая»107.
«З’яўленне гэтай фігуры і яе паўсюднае выкарыстанне злучанай з пазнейшымі эмблемамі, — раздумвае далей даследчык, — дазваляе ўсё ж зрабіць выснову, што гэта марка друкара. Але ўсе згаджаюцца, што Скарына мусіў мець настаўніка, які быў яго патронам ці галоўным памочнікам у гэтай вялікай справе, і што фігура, якая паўсюль з’яўляецца праваруч Скарыны, павінна пазначаць ці ўшаноўваць менавіта яго»108.
Наконт другога знака, які мы называем «трапецыяй», a сёй-той па знешніх схематычна-абагуленых абрысах прымае за «Карону», цытуем тэкст Пікарды таксама паводле часопіса «Спадчына»: «Злева ад Скарыны (ад гледача справа. — Г. К.) на гэтай гравюры ёсць другая геральдычная эмблема, якая з’яўляецца толькі аднойчы... Эмблема складаецца з чатырохкутніка з простым лацінскім крыжам наверсе і дзвюх нахіленых сіметрычных лініяў што ідуць ад верхніх кутоў ча-
107 Спадчына. 1992. № 5. С. 69.
108 Тамсама. С. 69-70.
тырохкутніка. Гэтая фігура належыць да групы „магільных” сімвалаў, якую, надзіва, не вылучыў Нясецкі, але адабраў Каяловіч і ўключыў туды радавыя гербы Магілы, Багдановіча, Быхаўца, Цехановіча, Слепарода»109. Далейшага развіцця гэтае немалаважнае для нас новае назіранне, на жаль, пакуль што не атрымала.
Надзвычай цікава аналізуе Пікарда гравюру «Ізраілевы палкі ля храма» з кнігі «Лічбы», дзе Скарына прадставіў сцягі са сваім сігнетам, «трохкутнікам», а таксама з гербавымі знакамі, якія ідэнтыфікуюцца Пікардам як гербы аўгусцейшых і вяльможных удзельнікаў Венскага кангрэса (ці з’езда) 1515 года. Ды гэта асобная размова.
Вялікіх поспехаўу расшыфроўцы скарынаўскай сімволікі дасягнуў гродзенскі даследчык А. Шаланда. Ён прафесійны геральдыст, у 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па шляхецкай геральдыцы Беларусі XVI-XVIII стст., выдае ў Гародні часопіс па сваёй спецыяльнасці пад назвай «Герольд Litherland». У гэтым часопісе, які выходзіць абмежаваным тыражом, і з’явілася ў 2002 годзе яго невялікая (літаральна на 10 старонак), але надзвычай змястоўная і карысная праца, прысвечаная сімволіцы Скарыны. Вядомаж, штудыя Шаланды вытрымана ў геральдычным ключы, ён адштурхоўваецца ад даследаванняў Г. Пікарды і А. Цітова, але ўносіць у рашэнне праблемы шмат новага. Як і Цітоў гродзенскі даследчык мяркуе, што знакі «трохкутніка» і «трапецыі» на партрэце першадрукара з’яўляюцца мяшчанскімі клейнамі яго бацькі і маці. Даследчык абгрунтоўвае новую версію, што Скарына як шырока вядомы ў Еўропе чалавек мог атры-
109 Тамсама. С. 70.
маць асабістае шляхецтва ад імператара Святарнай Рымскай імперыі Максіміляна. Шаланда пераканаўча піша аб глыбокай цікавасці Скарыны да геральдычных пытанняў знаходзіць у ілюстрацыях скарынаўскіх выданняў 19 гербавых выяў (Пікарда налічваў 14такіх выяў) і вельмі вынаходліва спрабуе іх ідэнтыфікаваць. He з усімі сцверджаннямі і меркаваннямі Шаланды можна пагадзіцца, але плённасць вырашэння праблемы скарынаўскай сімволікі на аснове геральдычных падыходаў ім даведзена пераканаўча. Калі дагэтуль загадкі скарынаўскай сімволікі не высветлены канчаткова, дык, на думку Шаланды, «выклікана гэта недаацэнкай беларускімі гісторыкамі магчымасцяў такіх спецыяльных гістарычных дысцыплінаў як геральдыка, сфрагістыка, вексілалогія і генеалогія, у сувязі з чым іх метады даследавання папросту ігнаруюцца. Праўда, трэба прызнаць, — агаворваецца даследчык, — што адбываецца гэта ад простага няведання, бо доўгі час пералічаныя спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны знаходзіліся ў Беларусі (як і ў іншых савецкіх рэспубліках. — Г. К.) у занядбаным стане па вядомых прычынах»110. Размова пра многія канкрэтныя высновы і прапановы Шаланды яшчэ наперадзе. Несумненна, яго выдатная праца надзвычай стымулюе далейшыя пошукі.
На гэтым завяршаем пакуль што сістэматычны агляд літаратуры, шматлікіх спробаў дэшыфроўкі, прачытання скарынаўскай сімволікі за больш чым 200-гадовы перыяд. Пара падвесці некаторыя папярэднія вынікі («папярэднія»
110 Шаланда А. Гербы і геральдычныя выявы на гравюрах «Бібліі Рускай» Францыска Скарыны // Герольд Litherland. 2002. № 3-4. С. 122.
таму, што, канешне ж, мы будзем вяртацца да розных аспектаў праблемы ў працэсе далейшых даследаванняў).
Мы пераканаліся, такім чынам, што ў дачыненні сімволікі Скарыны, у прыватнасці знакаў «трохкутніка» і «трапецыі», за многія гады інтэнсіўнай працы скарыназнаўства назапасіла шмат думак і назіранняў. Асабліва плённымі ў гэтай галіне нам уяўляюцца даследаванні М. Шчакаціхіна, В. Шматава'", Г. Пікарды, А. Цітова, А. Шаланды. Дасягненні ёсць. Разам з тым нельга не адзначыць існаванне вялікай разбежкі ў думках і саміх падыходах да вырашэння гэтай задачы. Іншы раз цяжка пазбавіцца ад уражання, што ніхто нікога не слухае, a наступнікі лянуюцца перачытваць папярэднікаў. Даследчыкі ніяк не падбяруць надзейных ключоў. Няма адзінства нават у галоўным пытанні — у якім кірунку шукаць адказ. Адны лічаць гэтыя знакі сімвалам веры Скарыны, другія — гербавымі знакамі мецэнатаў або бацькоў Скарыны, трэція (асабліва гэта датычыць Т-знака) — мастакоўскай манаграмай майстра, які афармляў скарынаўскія кнігі (прычым не выключаецца, што гэта быў сам Скарына), або маркай друкаракампаньёна. Нават апісваюць іх даследчыкі кожны па-свойму. Напрыклад, у Т-знаку бачаць самыя розныя літары: А, Д, Т, Б, О, Г, 3, Я, A, А (юс малы) — ці не цэлы алфавіт у самых розных спалучэннях (і гэта, здаецца, далёка не вычарпальны пералік — адкрыцці і прапановы ў гэтым кірунку працягваюцца літаральна на вачах).